Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Але і ўся нацыя хіба мала стрывала на вяку ад чужых, фальшывых, часам злачынных ідэй! А дзе нашыя ідэі? Калі ўжо не ўласна нацыянальныя, дык хоць бы спрадвечна-чалавечыя, несумненныя, хрысціянскія? 3 вялікай лянотай мы ставімся да таго, што ідзе ад сучаснага апостала Беларусі Зянона Пазьняка, таксама як і ад самога Ісуса Хрыста. Памкненні таго і другога мы зняважліва тапталі гадамі і цяпер не спяшаемся падбіраць з долу.
Але, відаць, без тых ідэй не абыдземся, мусім да іх вярнуцца. Найперш, каб адрадзіць нашу нацыянальную самасвядомасць,
старадаўнюю народную культуру, канчаткова адцурацца ад рэшт балыпавізму, выкінуць з галавы пачварны камуністычны прывід і рашуча павярнуць нацыю да еўрапейскай цывілізацыі. He для таго, каб забагацець, — каб не ўмерці. Як нацыя, як грамадзяне, проста як чалавечыя істоты на гэтай адзінай, богам нам дадзенай зямлі. Кіруючыся грамадскім розумам, здаровым сялянскім сэнсам, уласным нацыянальным інстынктам.
Толькі ў тым паратунак.
[1990]
ДАВАЙТЕ СПОРНТЬ,
A HE ОШЕЛОМЛЯТЬ ОППОНЕНТА
Едішомыслне — безусловно, ндеал, к которому, впрочем, вряд лн столт стремнться хотя бы по прнчнне его недостнжнмостн. Человечеству слншком хорошо памятен урок недалекого прошлого, когда на одной шестой земного шара было об'ьявлено об утвержденнн почтн совершенного еднномыслня. Памятно также, как однн нз древнейшнх н культурнейшнх европейскнх народов, выполняя предначертання своего вождя, пролнл рекн собственной н чужой кровн в целях достнження нменно этого еднномыслня, всенародного едннства. Потребовалось совсем немного временн, чтобы убеднться в абсолютном нднотнзме не только предосуднтельных средств, но н самнх вздорных целей. Что же касается лнтературы н нскусства, то нменно наш незабвенный соцреалнзм оказался такой бесславной попыткой достнчь того, чего достнчь невозможно.
Пожалуй, все-такн верно, это ндеальный порядок н еднномыслне только на кладбніце. Но на кладбніце нет жнзнн, там тлен н разрушенне. Наше же обіцество возбуждено, вздыблено іі взбудоражено, как штормовое море. Полярнзацня поліітнческнх снл прнобрела неслыханные, по нашнм меркам, масштабы. Хорошо это нлн плохо — другой вопрос, но мы не можем относнться к этому явленню нначе, как к мало завнсяіцей от нас данностн. Которую, однако, нельзя не учнтывать, хотя бы потому, что прііходіітся суіцествовать в ней, как-то с нею мпрнться н — что сложнее всего — что-то еше в ней творнть.
Так нлн мначе, наша перестройка затрагнвает все слон обіцества, ннтересы разлнчных полнтнческнх снл. Однн нз
ллх обеспокоены проблемой удержання ускользаюіцей лз рук властл, другле — борьбой за достнженне этой самой властн. Все усложняется тем обстоятельством, что за млогле десятнлетля тоталнтарного режлма мы прлвыклл, что власть неделлма. Тут же оказалось, что ее надо делнть — между партней н Советамл, армлей л демократлей, между течеллямл н групішровкамн. Как это сделать по справедллвостл, в точлостл ннкто не знает, у нас нет собственного на этот счет опыта. Весь наш лсторлческлй опыт свлдетельствует как раз о протлвлом — о предельной концентрацнн властл: в форме самодержавля, «железной рукл», «авангардной ролн». А чтоб всем владеть сообіца — такого еіце не бывало. He отсюда лл лдейная сумятнца, поллтлческлй антогоннзм л нервозность в среде творческой ллтелллгенцлл, от которой, кроме всего прочего, ждут еіце л плодов ее професснонального труда. Но чтобы с успехом творнть, необходііма хотя бы относнтельная душевная ясность, некоторая стабнльность соцлума, которые с некоторых пор, к сожаленню, начлсто отсутствуют. Все в состояннн взрывного, хаотлческого двнження, полска, нестабнльностн. Длспуты, встречл, «круглые столы» не много проясняют в лашлх умонастроеннях. Особенно еслн лметь в влду, что, как это водлтся, каждая лз сторон садлтся за стол не с целью полска лстлны, а чтобы половчее ошеломлть свсшх оппонентов. Н тут уж важны, разумеется, не столько аргументы, сколько твердость характеров л непоколеблмость взглядов.
Впрочем, может, это л хорошо, что все-такл не нссякают попыткн о чем-то договорлться, что-то проясллть. Н что есть еіце ндеалы, для достнження которых не жалко нлкаклх душевных усллнй. Что до лскусства л ллтературы, то, ла мой взгляд, лм продолжает верло служлть старый, млоглмл поруганяый, но пеобходлмейшлй гуманлстлческлй лдеал, лучше которого пока не лайдено. Нлой вопрос о колкретлке: что счлтать гуманлстлческлм, а что вовсе таковым ле является, хотя, бывает, л усллеппо под лего масклруется. Но с утратой гумаллзма лскусство теряет все. Как свлдетельствует лаша художественлая практлка, утратлть его легко, прлобрестл же невероятпо трудно. Ндеалы такого рода, будучл утрачеяпымл, ле возврапіаются. Чем олл замевдаются в жлзлл художплка — об этом стоят говорлть, тем более, что опыт такого рода у пас тоже, в обвдем, богатый.
АБУДЗІЦЬ У САБЕ СУМЛЕННЕ
Не бяруся меркаваць, ці гэта заканамернасць або гістарычны казус, але факт, што галоўнай эмацыянальнай сілай нашага грамадства, яго своеасаблівай нацыянальнай рэлігіяй стала нянавісць. Выхаваная на працягу дзесяцігоддзяў нашай гісторыі, яна дасягнула свайго максімальнага, класічнага ўвасаблення ў гады рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, хаця і пасля іх не выявіла намеру паменшаць. Ленінізм, як і ідэалогія, і палітыка, з моманту свайго зараджэння ўзяў нянавісць у якасці галоўнага і дзейснага сродку для хуткага дасягнення разбуральных мэтаў. Сталінізм выдатна развіў гэта пачуццё ў народных масах, сублімаваў яго ў якасці ўніверсальнай зброі ажыццяўлення нечуванай па маштабах таталітарнай палітыкі. Нянавісць стала амаль арганічнай часткай вялізнай ідэі таталітарнага заняволення чалавека. На ўдасканаленне і развіццё гэтай заалагічнай ідэі былі скіраваны вялізныя матэрыяльныя і духоўныя сілы грамадства. Бальшавікі вельмі рана і добра зразумелі ўсю перавагу гэтага пачуцця і, захапіўшы ўладу, панішчылі перш за ўсё рэлігію як галоўную маральную перашкоду на шляху нянавісці. I гэта зразумела: бальшавізм і хрысціянства аказаліся ўзаемавыключнымі ідэямі, адна з іх павінна была саступіць. Робіцца ўсё больш відавочным, што гвалтоўнае вынішчэнне з нашага жыцця хрысціянскай рэлігіі — катастрофа, можа быць, самая вялікая з усіх, якія калі-небудзь спасцігалі нашу краіну.
Ад пачатку перабудовы шмат што ў краіне перамянілася; знікае страх як магутны сродак арганізацыі і падаўлення нацыі. Але нянавісць засталася. Яна раз’ядноўвае народы, нацыянальнасці, класы, пазбаўляе людзей маральных арыенціраў, бянтэжыць розум інтэлігенцыі. I ўсё гэта праз нашу задоўжаную ў гісторыі несвабоду, наша застарэлае нявольніцтва, якім мы цяжка прыдушаны на працягу стагоддзяў і не можам ад яго вызваліцца нават пры канцы дваццатага стагоддзя. Ды і не спяшаемся тое рабіць. Падобна, што наша паднявольнае становішча нам падабаецца, бо іншае нам невядома. Або таму, што ў нас быццам бы «асаблівы шлях», дзе ўсё перакулена дагары нагамі. Пазбаўленыя маралі і творчай свабоды, мы страцілі густ да працы і, здаецца, страчваем густ да самога жыцця. Густ да нармальнага чалавечага жыцця нам падмянілі пячорным інстынктам барацьбы — малаважна, за што і з кім. Барацьбы з яўным, а лепш з надуманым ворагам, чужой ідэалогіяй, за светлую будучыню і высокі ўраджай. Але абавязкова, каб зма-
гацца і перамагаць. Нават тады, калі ўжо з самага пачатку зразумела, што нашая перамога не прынясе нам нічога добрага. Наша свядомасць, вызваленая ад старажытных хрысціянскіх догматаў, сем дзесяцігоддзяў засмечана антычалавечымі догмамі, у аснове якіх усё тая ж, ледзьве закамуфляваная жывёльная нянавісць. Менавіта наша нянавісць,—класавая, ідэалагічная, дзяржаўная — апроч усяго іншага, даўно і багата поўніць праклятае пачуццё, як і прычыны, што яго нараджаюць? Але ўся справа ў тым, што не недарэчнасць. Наша гісторыя і наша паўсядзённае існаванне няспынна генеруюць самае спрыяльнае асяроддзе для татальнай нянавісці, усё новыя пакаленні і народы захопліваюцца ў яе арбіты. Зразумела, што ў такіх умовах не можа існаваць дабро, яно проста не ў стане прыжыцца.
Гады перабудовы выявілі новыя заканамернасці нашага існавання, калі адна, так сказаць, агульнадзяржаўная нянавісць распалася на мноства іншых нянавісцяў — нацыянальных, партыйных, карпаратыўных, групавых. Ксенафобія, русафобія, антысемітызм... Але таму, што нянавісць зрабілася драбнейшай, лепшай яна не стала. Ненавідзяць усе і ўсіх. Народ ненавідзіць партыю і яе кіраўніцтва, якія завялі краіну ў пастку. Страчваючы ўладу, партыя гатова ўзненавідзець народ, які марудна ўстае з каленяў і праяўляе непаслухмянасць. Інтэлігенцыя ў спрадвечным выбары паміж ісцінай і разлікам падзялілася на два варажнечыя лагеры. Ва ўмовах эканамічнага крызісу краіну ахапіла мітуслівая барацьба за прывілеі, гэтыя жабрацкія крошкі са збяднелага панскага стала. Ветэраны мінулай вайны поўныя варажнечы да маладых, запэцканых ваеннай авантурай «афганцаў», а тыя ў сваю чаргу — да абстарэлых пераможцаў нямецкага фашызму. Усіх разам іх ціха, але глыбока не любіць сучасная моладзь, якую і тыя і іншыя спрабуюць выхоўваць у даўно скампраметаваным духу патрыятызму. У адрозненне ад старых часоў, калі выхаваныя людзі стараліся ўтаіць гэта нехрысціянскае пачуццё, цяперашнія ім адкрыта ганарацца. Як ганарацца сваёй нецярпімасцю да ўсяго, што не наша, што не так, як у нас. Бо ў нас, як вядома, «свой асаблівы гістарычны шлях», свая мараль і свая «своеобразная стать». Чужы, нават самы дадатны вопыт для нас — не прыклад, нам трэба свой. Але свой ужо быў, былі дзесяцігоддзі нечуваных эксперыментаў з іх горкім, трагічным вынікам. Дзіўна, што, не ўмеючы што-небудзь вынайсці сваё, вартае, мы з упартасцю маньякаў адмаўляем не толькі заходні быт, прагматызм, культуру, але і здаровы сэнс, які ляжыць у аснове ўсіх эканамічных дасягненняў Захаду.
Выхаваныя ў шматгадовай няволі, мы ненавідзім тых, хто памкнуўся да волі. Мы ім тут жа перакрываем кісларод, пазбаўляем энергетычнага дыхання і г. д. Бо чаму так пасмелі? Маўляў, мы таксама жывём не лепей, але ж мы не імкнёмся да сепаратызму. Мы — да гурту. Толькі ўсе заадно, усе разам. Але былі ўжо разам аж семдзесят год і што з таго атрымалася, вядома ўсяму свету. Нас заўсёды палохалі непапраўнай заразай плюралізму, згубнасцю здрады «асноўным прынцыпам», у якой тоіцца багна капіталістычнага распаду. Але багна аказалася не там, дзе яе бачылі, а там, дзе на яе заплюшчвалі вочы. Цяпер нас палохаюць анархіяй дэмакратыі, развалам сацыялізму, Грамадзянскай вайной, калі толькі мы адмовім «свяшчэннай» партыі ў яе кіраўнічай ролі. Рухне імперыя? Але хто сказаў, што адміранне імперыі цягне за сабой пагібель для яе падданых? Ці не наадварот адбывалася ў гісторыі? I ці не ў тым наша няшчасце, што наша імперыя аказалася такой жывучай, што не распалася шмат год назад. Калі б той распад здарыўся ў прыдатны для таго час, якой бы бяды маглі пазбыцца многія нашы пакаленні. Але агонія яе задоўжылася і атручвае жыццё навакол. He толькі нашае, але і народаў Еўропы, Азіі і нават Амерыкі. Адвучаныя ад уласнага шчасця, мы пільна сочым, каб свайго шчасця не здабылі іншыя. Так было ўсе ранейшыя гады, так без асаблівых змен засталося і цяпер. Рэальная (не папяровая) незалежнасць Балтыі або Украіны палохае нас болей, чым перспектыва ўласнага голаду; рызыка застацца без цэнтрысцкага камандавання многім атручвае слодыч жыцця. Зайздрасць да таго, хто можа забагацець і жыць лепей за нас, трывожыць нас болей, чым уласнае жабрацтва.