Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Стар. 6. ...куды блёсмяне ні закідваўу жыцці (Расія, Украіна, Далёкі Усход, зарубежжа)... — Размова, мусіць, ідзе пра 1940-1950-я гг. у жыцці пісьмепніка, калі ёл у 16-гадовым узросце апынуўся ла Украіне; затым было адступленне разам з Чырвонай Арміяй у глыб Расіі. Пасля заканчэння Саратаўскага артвучылішча Быкаў патрапіў на фронт. Потым былі Украіна, Малдавія, Румынія, Балгарыя, Венгрыя, Аўстрыя. Пасля перамогі ў 1945-м Быкаў яшчэ два гады служыў у Балгарыі, затым ізноў на Украіне. Пасля дэмабілізацыі і двух гадоў
жыцця ў Гродне, чарговым разам прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі, Быкаў на пяць гадоў быў адпраўлены служыць на Далёкі Усход.
Заканчэння не будзе... (стар. 7)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Іван Мележ»1. Упершыню — газ. *Літ. і мастацтва», 1981, 6 лют. пад назвай «Заканчэння не будзе...». Друкавалася таксама пад назвай «Заканчэння не будзе» ў кн.: Успаміны пра Івана Мележа / склад. Л. Я. Пятрова-Мележ. Мінск, 1982. Падчас публікацыі ў кн. «Праўдай адзінай» артыкул быў пашыраны за кошт далучэння тэксту выступлення В. Быкава на ўрачыстым вечары, прысвечаным 60-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа, які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Я. Купалы 11 лютага 1981 г.
Датуецца лютым 1981 г.
Стар. 7. ...з ягонай кнігай крытыкі і публіцыстыкі, ужо пасля смерці аутара адзначанай Дзяржаунай прэміяй БССР. — 36. крытычных нарысаў і артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» народнага пісьменніка БССР (1972) Івана Мележа (1921-1976) быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа ў 1976 г.
Стар. 7. Месяцы два перад тым выйшла «Полымя» з яго апошнім раманам... — Мележ I. Завеі, снежань: раман з «Палескай хронікі» // Полымя, 1976, № 3-6.
Стар. 9. Стэндаль (сапр. Бейль Мары-Анры; 1783-1842) — французскі пісьменнік.
Стар. 9. ...«Палескай хронікі»... — Цыкл раманаў I. Мележа: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань».
[Інтэрв’ю газеце «Віцебскі рабочы»] (стар. 10)
Друкуецца паводле газ. «Віцебскі рабочы», 1981,12 сак., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Замест заключэння» і з падзагалоўкам «Адказы В. Быкава на пытанні “Віцебскага рабочага”». Інтэрв’ю ўзяў А. Русецкі.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 10. ...кнігі Л. Лазарава, А. Адамовіча, В. Бурана, I. Дзядкова... — Лазараў Лазар (сапр. Шындаль; 1924-2010) — расійскі крытык, літаратуразнавец; аўтар кн. «Васнль Быков: очерк творчества» (1979).
1 Разыходжанне назвы першапублікацыі з назвай у кн. «Праўдай адзінай» тлумачацца тым, што назвы ў другім выпадку часткова дадзены аўтарам бібліяграфічнага паказальніка. У гэтым выданні вернуты першапачатковыя, аўтарскія назвы.
Адамовіч Алесь (Аляксандр; 1927-1994) — беларускі пісьменнік, літаратуразнавец; аўтар фотаальбома «Васіль Быкаў» (1986); блізкі сябар Быкава. Буран Васіль (1924-200?) — беларускі і ўкраінскі крытык, літаратуразнавец; аўтар кн. «Васіль Быкаў: нарыс творчасці» (1976). Дзядкоў Ігар (1934-1995) — расійскі крытык, літаратуразнавец; аўтар кн. «Васнль Быков: очерк творчества» (1980), «Васнль Быков. Повесть о человеке, который выстоял» (1990).
Стар. 11. ...партызанскіх карцін М. Савіцкага. — Савіцкі Міхаіл (1922-2010) — беларускі мастак; народны мастак БССР (1972) і СССР (1983).
Зарука нашае будучыні (стар. 12)
Друкуецца паводле: 36. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню ў скарачэнні — газ. «Літ. і мастацтва», 1981, 24 крас. Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай».
Можа быць датавана не пазней 15 красавіка 1981 г. — дня выступлення В. Быкава на VIII з’ездзе СП БССР, які адбыўся ў Мінску 14-15 красавіка 1981 г.
У БДАМЛМ захоўваецца стэнаграма гэтага выступлення В. Быкава, якая практычна ідэнтычная публікацыі, апроч пэўных стылічных разыходжанняў; да таго ж адсутнічае наступны сказ: «Каханне, наведванне родных мясцін, праблема капешкі сена ці сантыменты з поваду спрамленай рэчкі, у якой не стала рыбы»1.
Стар. 13. ...Бялінскага... — Бялінскі Вісарыён (1811-1848) — рускі літаратурны крытык, публіцыст.
Слова за намі (стпар. 16)
Друкуецца паводле часоп. «Беларусь», 1981, № 5, дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Снльные духом (стар. 18)
Друкуецца паводле газ. «Нзвестня», 1981, 9 мая, дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
У 1983 г. артыкул «Снльные духом», дапрацаваны і пашыраны, атрымаў назву «Нашы сіла і воля» (гл. ніжэй).
1 БДАМЛМ. Ф. 78, воп. 1, адз. зах. 459, арк. 254-260.
Стар. 18. «зарытые в шар земной» — He зусім дакладная цытата з верша «Зарылн в шар земной...» Сяргея Арлова (1921-1977), расійскага паэта.
Стар. 18. Онй выстоялй й разгромйлй захватчйков в трудном сорок первом году под Москвой, нанеслй смертельные удары фашйстскому зверю под Сталйнградом й на Курской дуге. — Размова ідзе пра адны з найгалоўнейшых бітваў Другой сусветнай вайны: бітву пад Масквой (верасень-снежань 1941), Сталінградскую (ліпень 1942 люты 1943) і Курскую (ліпень-жнівень 1943) бітвы.
Стар. 19. шумановскйе «Грезы» — Музычная п’еса для фартэпіяна Роберта Шумана (1810-1856), нямецкага кампазітара.
[Ннтервью газете «Соцналнстнческая нндустрня»] (стар. 20)
Друкуецца паводле газ. «Соцналнстнческая нндустрня», 1981, 1 ліп., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай: «Делегат VII сьезда плсателей СССР Васнль Быков: ...Нестл людям слово правды». Гутарку запісаў К. Смірноў.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 21. ...прйнадлежаіуйе перу Юрйя Бондарева, Грйгорйя Бакланова, Константйна Сймонова, Владймйра Богомолова, Юрйя Гончарова, Евгенйя Носова, Сергея Крутйлйна... — Бондараў Юрый (нар. у 1924), Бакланаў Рыгор (сапр. Фрыдман; 1923-2009), Сіманаў Канстанцін (1915-1979), Багамолаў Уладзімір (1926-2003), Ганчароў Юрый (1923-2013), Носаў Яўген (1925-2002), Круцілін Сяргей (1921-1985) — расійскія пісьменнікі.
Стар. 22. Вйктор Астафьев — Астаф’еў Віктар (1924-2001) — расійскі пісьменнік.
Стар. 22. ...Сталйна... — Сталін Іосіф (сапр. Джугашвілі; 18791953) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, Генеральны сакратар ЦК ВКП(б) (з красавіка 1922), Старшыня Савета народных камісараў (з 1941), затым Савета міністраў СССР (з 1946). Арганізатар масавых рэпрэсій у СССР.
Стар. 23. ...здесь уместно вспомнйть творчество С. С. Смйрнова йлй же «Блокадную кнйгу» Адамовйча й Гранйна... — Смірноў Сяргей Сяргеевіч (1915-1976) — расійскі пісьменнік. Гранін Данііл (прозвішча пры нараджэнні — Герман; 1919-2017) — расійскі пісьменнік. Ініцыятарам стварэння «Блакаднай кнігі» — дакументальнай хронікі блакаднага Ленінграда, якая складаецца з 200 аповедаў блакаднікаў, — быў А. Адамовіч.
Стар. 23. Евгенйй Евтушенко — Еўтушэнка Яўген (прозвішча пры нараджэнні — Гангнус; 1932-2017) — расійскі паэт і празаік беларускага паходжання (продкі па лініі маці паходзяць з в. Хамічы на Гомелыпчыне).
Стар. 23. Дмйтрйй Гусаров — Гусараў Дзмітрый (1924-1995) — расійскі пісьменнік.
Стар. 23. Вячеслав Кондратьев — Кандрацьеў Вячаслаў (19201993) — расійскі пісьменнік.
На чарговым этапе (стар. 24)
Друкуецца паводле: 36. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — газ. «Советская Белоруссля», 1981, 5 ліп. пад назвай «Верность правде»; у газ. «Звязда», 1981, 5 ліп. і «Літ. і мастацтва», 1981, 10 ліп. пад назвай «Безумоўная вернасць праўдзе». Друкавалася таксама без назвы і ў скарачэнні ў «Ллт. газете», 1981, 8 ліп.; у зб.: Седьмой сьезд плсателей СССР. 30 люня 4 люля 1981. Стенографлческлй отчет. М., 1983, а таксама ў кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «На чарговым этапе»; у кн. «Колокола Хатынл» і 36. тв.: у 4 т., т. 4 пад назвай «Свлдетельство эпохл».
Можа быць датавана не пазней 2 ліпеня 1981 г. — дня выступлення В. Быкава на VII з’ездзе СП СССР, які адбыўся ў Маскве 30 чэрв. 4 ліп. 1981 г.
Стар. 24. Анатоль Бачароў — Бачароў Анатоль (1922-1997) — расійскі крытык, літаратуразнавец; доктар філалагічных навук (1973), прафесар (1976).
Стар. 25. ...Канстанціна Вараб’ёва... — Вараб’ёў Канстанцін (19191975) — расійскі пісьменнік.
Стар. 25. ..Анатоля Ананьева... — Ананьеў Анатоль (1925-2001) — расійскі пісьменнік.
Стар. 25. ...Яўгена Носава... — Носаў Яўген (1925-2002) — расійскі пісьменнік.
Стар. 25. ...Сяргея Круціліна, Віктара Курачкіна... — Круцілін Сяргей (1921-1985), Курачкін Віктар (1923-1976) — расійскія пісьменнікі.
Стар. 26. ...саслаўшыся на творчую практыку Талстога, Манаў, Фейхтвангера... — Талстой Леў (1828-1910) — рускі пісьменнік, класік сусветнай літаратуры; Ман Генрых (1871-1950), Ман Томас (1875-1955), Фейхтвангер Ліён (1884-1958) — нямецкія пісьменнікі.
Стар. 28. ...В. Распуціна... — Распуцін Валянцін (1937-2015) — расійскі пісьменнік.
Болгарня — Белоруссня (стар. 29)
Друкуецца паводле кн. «Колокола Хатынл». Упершыню — «Ллт. газета», 1981, 22 ліп. пад назвай «Не померкнет в веках...» у рубрыцы «Мосты дружбы». Друкавалася таксама ў 36. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 29. ...два болгарскйх лйтератора Найден й Георгйй Вылчевы... — Вылчаў Найдзен (1927-2002) — балгарскі паэт, перакладчык. Вылчаў Георгі (1926-?) — балгарскі крытык, літаратуразнавец, перакладчык.
Стар. 29. Нйл Гйлевйч — Гілевіч Ніл (1931-2016) — беларускі паэт, перакладчык, фалькларыст, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч; народны паэт Беларусі (1991); пэўны час блізкі сябар В. Быкава.
Стар. 29. ...переводы с болгарского В. Нйкйфоровйча, В. Анйскевйча, В. Кулешовой. — Нікіфаровіч Ванкарэм (1934-2011) — беларускі крытык, перакладчык, сцэнарыст; у 1993 г. эміграваў у ЗША. Дакладней — Анісковіч Уладзімір (1932-2016) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык. Куляшова Валянціна (1936-2018) — беларускі літаратуразнаўца, перакладчыца; дачка паэта А. Куляшова.
Стар. 29-30. Недавно в Мйнске вышла отдельной кнйгой «Белорусская поэма» — пройзведенйе, напйсанное по-болгарскй й переведенное на белорусскйй язык. — Мабыць, маецца на ўвазе наступная кн.: Паптонеў С. Беларусь — белая балада: вершы, нарысы / [прадм. П. Броўкі]; пер. з балг. Р. Барадуліна і В. Нікіфаровіча. Мінск, 1979.
Стар. 30. Стефан Паптонев — Паптонеў Стэфан (1929-2005) — балгарскі паэт.
Стар. 30. Рыгор Бородулйн — Барадулін Рыгор (1935-2014) — беларускі паэт, эсэіст, перакладчык; народны паэт Беларусі (1992); блізкі сябар В. Быкава.