Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Галоўнае дасягненне нашай літаратуры (стар. 30)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Лнтературная Грузня», 1982, № 7 пад назвай «Вечная тема нскусства». Друкавалася таксама ў скарачэнні ў «Лнт. газете», 1981, 16 снеж.; у 36. тв.: у 4 т., т. 4 і ў кн. «Колокола Хатынн» пад назвай «Главный жанр лнтературы».
Можа быць датавана не пазней лістапада 1981 г.
Выступленне на круглым стале на тэму «Савецкі шматнацыянальны раман і ўзаемадзеянне літаратур», які быў арганізаваны рэдакцыяй «Лнт. газеты» і СП Грузіі ў Тбілісі 10-11 лістап. 1981 г.
Стар. 30. ...Чынгіза Айтматава... — Айтматаў Чынгіз (19282008) — кіргізскі пісьменнік; народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1974).
Стар. 30. ...Надара Думбадзэ... — Думбадзэ Надар (1928-1984) — грузінскі пісьменнік.
Стар. 30. ...Івана Чыгрынава, Юозаса Балтушыса. — Чыгрынаў Іван (1934-1996) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст; народны пісьменнік Беларусі (1994). Балтушыс Юозас (1909-1991) — літоўскі пісьменнік, сцэнарыст; народны пісьменнік Літоўскай ССР (1969).
Стар. 31. ...звязаныя з імёнамі Івана Васільева, Юрыя Чарнічэнкі, Анатоля Стрэлянага... — Васільеў Іван (1924-1994) — расійскі пісьменнік. Чарнічэнка Юрый (1929-2010) — расійскі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч. Стрэляны Анатоль (нар. у 1939) — расійскі пісьменнік, сцэнарыст, публіцыст.
Стар. 31. НТР — навукова-тэхнічная рэвалюцыя.
Стар. 32. Тое ж у Распуціна: на адным выпадку з жыцця — выпадку, зразумела, значным і важным — паказаны чалавечы лёс і нават болей, як пісау А. Адамовіч, «всенародное наше проіцанйе с крестьянской Атлантйдой, постепенно скрываюіцейся во всем мйре», адыходзячай з жыцця ў гісторыю. — Цытата з артыкула «Вайна і вёска ў сучаснай літаратуры» А. Адамовіча.
Стар. 32. ...па «Вайне і міру»... — Раман Л. Талстога.
Стар. 33. ...Сервантэса... — Сервантэс Мігель дэ (1547-1616) — іспанскі пісьменнік; класік сусветнай літаратуры.
Стар. 34. ..Джона Стэйнбека... — Стэйнбек Джон (1902-1968) — амерыканскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1962).
[Прадмова да кнігі «Чайкі над Элыыгенам» Анатоля
Ніканоркіна] (стар. 36)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Анатоль Ніканоркін». Упершыню — у якасці прадмовы без назвы да кн.: Ннканоркнн А. Чайкн над Эльтнгеном: повестн, рассказы, очеркл. Слмферополь, 1981.
Датуецца часам першай публікацыі.
У Архіве В. Быкава захоўваецца аўтарызаваная копія машынапісу эсэ на рускай мове пад назвай «Мужество правды» з аўтарскімі праўкамі, падпісана: «Васлль Быков, Герой Соцлаллстлческого Труда, лауреат Ленлнской премлл» (2 арк.). Гэткім чынам можна меркаваць, што эсэ напісана не раней за 1986 г. (у гэтым годзе Быкаў атрымаў Ленінскую прэмію), але, зыходзячы са зместу, магчыма прыйсці да высновы, што размова ідзе не пра прадмову да кнігі, а пра ўступнае слова да аповесці «40 дней, 40 ночей» расійскага пісьменніка Анатоля Ніканоркіна (1921-1994). Гэты пазнейшы варыянт значна адрозніваецца ад ранейшай рэдакцыі прадмовы. Ніжэй падаюцца найбольш істотныя разыходжанні:
Стар. 36. У прозе ж ён рэаліст і аналітык, старанны даследчык гісторыі... — Абзац, які пачынаецца з гэтага сказа, у пазнейшай рэдакцыі кампазіцыйна знаходзіцца ў другой частцы эсэ і выглядае інакш: «Своеобразны, обогаідаюіце-познавательны его пролзведенля о подвлжнлках отечественной наукл — Н. Плрогове, А. Боброве, В. Дмлтрлеве, чья деятельность на благо человечества памятна нам л не должна быть забыта грядуіцлмл поколенлямл».
Стар. 36. У дакументальных аповесцях аб медыках звяртае на сябе ўвагу пахвальная якасць Ніканоркіна-дакументаліста [...], раскрываючы ўсю сутнасць іх самаадданай працы для чалавецтва. — Адсутнічае ў пазнейшай рэдакцыі.
Стар. 37. Зразумела, пры ўсім тым, «Сорак дзён, сорак начэй» застаецца перш за ўсё літаратурным творам... — Далей пасля гэтага сказа ў пазнейшай рэдакцыі ідзе: «Цнтаты нз “Однссен” н заметок Пнрогова прндают повествованню глубнну временн; упомннанне о Дагестане н самоходных баржах с Ла-Манша расшнряют пространство, создают оіцуіценне взанмосвязн фронта н тыла» (першапачаткова было: «создают ошуіценне не ямкн укрытня н не барака своего эвакопункта, а мнровых фронтов н тыло», але закрэслена і папраўлена).
Стар. 37. Жыццёвая верагоднасць, непрыдуманасць многіх характараў байцоў і камандзіраў... — Далей пасля гэтага сказа ў пазнейшай рэдакцыі ідзе: «напнсанных ее непосредственнымн участннкамн. Как знак мужества автора в Керченском нсторнко-краеведческом музее храннтся его обгоревшнй комсомольскнй бнлет с размытымн морской водой строчкамн».
Стар. 37. А. Ніканоркін, апрача таго, з’яўляецца аўтарам шэрагу краязнаўчых твораў аб Крыме і яго гісторыі, якія дадаюць новыя рысы да багатай гісторыі Крымскага паўвострава і ягоных народаў. — Адсутнічае ў пазнейшай рэдакцыі.
Стар. 37. 7 гэта выдатна, таму што такое адчуванне могуць выклікаць толькі Талент і Праца. — Адсутнічае. Замест гэтага сказа ў пазнейшай рэдакцыі ідзе з новага абзаца: «В заключенне хочется выразнть уверенность, что повесть “40 дней, 40 ночей” будет прочнтана с ннтересом н умножнт чнсло почнтателей честного н большого даровання ее автора».
* * *
Стар. 36. прафесар A. А. Баброў — Баброў Аляксандр (1850— 1904) — рускі хірург; прафесар аперытаўнай хірургіі Маскоўскага ўніверсітэта.
Стар. 36. ...земскі доктар П. В. Ізергін, заснавальнік цяпер шырока вядомага костна-туберкулёзнага санаторыя... — Ізергін Пётр (18701936) — рускі ўрач, доктар медыцынскіх навук.
Стар. 36. ...В. Н. Дзмітрыеў, гэты доктар без лякарстваў, арганізатар крымскіх курортаў... — Дзмітрыеў Уладзімір (1838-1904) — рускі ўрач, кліматолаг.
Стар. 36. ...вядомы хірург М. I. Пірагоў, чыя выдатная дзейнасць так ярка праявілася ў часе Крымскай кампаніі. — Пірагоў Мікалай (1810-1881) — рускі хірург і педагог, стваральнік першага атласа Ta-
паграфічнай анатоміі, заснавальнік рускай ваенна-палявой хірургіі і рускай школы анестэзіі.
Стар. 37. ...нарысаў аб літаратарах (У. Лугаўскі, А. Грын, Леся Украінка, Ю. Друнша) і мастаках (Фёдар Васільеў, які памёр у Ялце, У. Яноўскі, стваральнік вядомага «Ачакава ў агні», Пётр Сталярэнка). — Лугаўскі Уладзімір (1901-1957) — расійскі паэт. Грын Аляксандр (сапр. Грынеўскі; 1880-1932) — расійскі пісьменнік. Украінка Леся (сапр. Косач-Квітка Ларыса; 1871-1913) — украінская паэтка; класік украінскай літаратуры. Друніна Юлія (1924-1991) — расійская паэтка. Васільеў Фёдар (1850-1873) — рускі мастак-жывапісец. Яноўскі Уладзімір (1876-1966) — расійскі мастак-акварэліст. Пётр Сталярэнка (1925-2018) — расійскі і ўкраінскі мастак; народны мастак Украінскай ССР (1985).
[Предлсловле к кннге «Почтовый круг» Валерня Хайрюзова]
(стар. 37)
Друкуецца паводле кн.: Хайрюзов В. Почтовый круг. М., 1981, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці прадмовы без назвы.
Датуецца часам першай публікацыі.
Хайрузаў Валерый (нар. у 1944) — расійскі пісьменнік і лётчык. У Архіве В. Быкава захоўваецца асобнік кнігі «Почтовый круг» з дарчым надпісам: «Дорогому Васлль Владлмлровлчу, моему отцу в ллтературе, от душл. В. Хайрюзов. 14.6.82 г., г. Мркутск».
1982
Дорога памятл (стар. 39)
Друкуецца паводле «Ллт. газеты», 1982, 1 студз., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «Ллтература — жлзнь моя». Запіс Ірыны Рышынай.
Датуецца часам першай публікацыі.
Надрукавана з такім уступным словам: «Рубрнка, которую “ЛГ” открыла в преддверлл VII сьезда плсателей СССР, предполагает размышленля лзвестных мастеров слова о временл л о себе, о своей творческой работе в контексте современного ллтературного процесса, о том, как собственный художественный полск л ллчные замыслы сопрягаются с сегодняшнлмл задачамл многонацлональной советской ллтературы».
Стар. 40. Н прйводят в качестве прймера «Васйлйя Теркйна». — Паэма А. Твардоўскага.
Стар. 41. ...В. Семйна... — Сёмін Віталь (1927-1978) — расійскі пісьменнік.
Стар. 41. «Мы не от старостй умрем, — от сгпарых ран умрем». Скорбным провйденйем звучат этй строкй С. Гудзенко... — Радкі з верша «Мы не от старостн умрем, — от старых ран умрем...» Сямёна Гудзенкі (1922-1953), расійскага паэта, журналіста.
Стар. 41. «Яйз огненной деревнй» — Кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка (1975).
Стар. 42. «Дневнйк Анны Франк» — Дзённік, які вяла яўрэйская дзяўчынка Ганна Франк у 1942-1944 гг., падчас нацысцкай акупацыі Нідэрландаў. Дзённік быў выдадзены ў 1947 г. намаганнямі бацькі Ганны. У 2009 г. быў прызнаны аб’ектам рэестра «Памяць свету» ЮНЕСКА.
Стар. 43. Когда, скажем, вышла моя последняя повесть «Пойтй й не вернуться», я с йнтпересом прочйтал в «Лйтературном обозрешш» два мненйя о ней — М.Дедкова u М. Золотусского. — Золотусскнй Н. Быков протнв Быкова; Дедков й. Быков верен Быкову // Лнтературное обозренне, 1978, № 12.
Стар. 43. ..Л. Аннйнского... — Анінскі Леў (нар. у 1934) — расійскі крытык, літаратуразнавец.
Стар. 43. ...Ю. Трйфоновым... — Трыфанаў Юрый (1925-1981) — расійскі пісьменнік.
Стар. 45. В бытность его в «Новом мйре» увйделй свет трй мой вецй. — Маюцца на ўвазе аповесці «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня» (у перакладзе на рускую мову вядомая як «Атака с ходу»), «Круглянскі мост».
Стар. 45. Нйкогда не забуду (я пйсал уже об этом), как в перйод горестных унынйй, вызванных резкой крйтйкой, которая обрушйлась на меня, прйшел йз Москвы в канун майскйх празднйков небольшой конверт с журнальным грйфом й поздравйтельной открыткой внутрй — редакцйонное посланйе автору, несколько напечатанных на машйнке строчек с выраженйем npueema, а нйже характерным угловатым почерком было допйсано: «Все мйнется, а правда останется. А. Твардовскйй». — Размова ідзе пра артыкул «Всё мннется, а правда останется»1. Быкаў мае на ўвазе паштоўку наступнага зместу:
«Дорогой Васнлнй Владнмнровнч!
Сердечно поздравляем с праздннком І-го Мая. Желаем здоровья, весенней бодростн, успехов в труде, светлых дум н настроеннй — Все млнется, а правда останется —
А. Твардовскйй»1.
1 Гл. гэтае выданне, т. 10, кн. 1, с. 226-228.
2 Машынапіс без даты за подпісам А. Твардоўскага. Выслоўе «Все мннется, а правда останется» дапісана Твардоўскім. Арыгінал. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (далей — ДМГБЛ). КП 10735/798. На штэмпелі на канверце — 27.04.1966 г. ДМГБЛ. КП 10735/799.