Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2
Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Памер: 640с.
Мінск 2019
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 86. ...фільма В. Дашука і С. Алексіевіч, які выйшау на экраны краіны пад агульнаю назвай «У вайны не жаночае аблічча». — Дашук Віктар (нар. у 1938) — беларускі рэжысёр-дакументаліст; народны артыст БССР (1988). Алексіевіч Святлана (нар. у 1948) — беларуская пісьменніца; лаўрэат Нобелеўскай прэміі (2015). Сямісерыйны дакументальны тэлевізійны фільм «У вайны не жаночае аблічча» быў зняты В. Дашуком паводле сцэнарыя, напісанага ім у сааўтарстве са С. Алексіевіч. Асновай для фільма сталі 500 магнітафонных
запісаў гутарак Алексіевіч, якія склалі яе першую кнігу «У вайны не жаночае аблічча».
Стар. 86. Віктар Дашук, прыступаючы да працы над гэтай серыяй, ужомеў салідны вопыт такога роду, набыты ім пры стварэнні сумесна з А. Адамовічам серыялу «Жанчыны з забітае вёскі». — Дакладная назва серыяла — «Я з вогеннай вёскі» (1975-1978).
[Ннтервью газете «Советская молодежь»] (стар. 89)
Друкуецца паводле газ. «Советская молодежь» (Рыга, Латвія), 1983,24 чэрв., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Еслн бы людн всей землн...». Інтэрв’ю ўзяў I. Шчадрын.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 89. «першйнгй», «трайденты», «МХ» — «Першынгі», «трайдэнты» — амерыканскія балістычныя ракеты. «МХ» — індэкс амерыканскай ракетнай зброі і лятальных апаратаў на ракетнай цязе.
Стар. 89. Это, к счастью, пока «теорйя», но уже теперь требуется больше века на йсправленйе экологйческйх последствйй войны во Вьетнаме; женіцйны рожают уродов, погпому что подверглйсь воздействйю дефолйантов, потому что Вьетпнам стал йспытательным полйгоном современного оружйя. — Вайна ў В’етнаме (1957-1975) распачалася як грамадзянская вайна ў Паўднёвым В’етнаме, у якую з цягам часу быў уцягнуты Паўночны В’етнам (які атрымаў падтрымку Кітая і СССР), а таксама ЗША разам з саюзнікамі (падтрымалі Паўднёвы В’етнам). Дэфаліянт — рэчыва, якое выклікае ападанне лісця раслін. Дэфаліанты выкарыстоўваліся амерыканскімі вайскоўцамі падчас вайны ў В’етнаме з мэтай, каб пазбавіць мясцовых партызан натуральнага ляснога ўкрыцця.
Стар. 90. Такйе же тенй, как в Хйросйме. — Хірасіма — горад у Японіі, дзе ўпершыню ў свеце Узброеннымі сіламі ЗША быў ажыццёўлены ядзерны ўзрыў (1945).
Стар. 90. ...Рея Бредберй... — Брэдберы Рэй (1920-2012) — амерыканскі пісьменнік, які традыцыйна лічыцца класікам навуковай фантастыкі.
Стар. 90. Эрйко Верйссймо — Верысіму Эрыку (1905-1975) — бразільскі пісьменнік.
Стар. 90. ..Александра Чаковского, Пвана Стаднюка... — Чакоўскі Аляксандр (1913-1994), Стаднюк Іван (1920-1994) — расійскя пісьменнікі.
Стар. 90. Поэтому Рыбак в чйсле карателей шел вешать Сотнйкова, Волошйн вместе co свойм батальоном брал высоту, которую, казалось, невозможно было взять, а, скажем, тйхйй й послушный Петрок заіцйіцал свое человеческое достойнство. — Рыбак і Сотнікаў — героі
аповесці «Сотнікаў»; Валошын — герой аповесці «Яго батальён»; Пятрок — герой аповесці «Знак бяды».
Стар. 90. Паустовскйй — Паўстоўскі Канстанцін (1892-1968) — расійскі пісьменнік.
[Адказы на пытанні Аляксея Гардзіцкага і ўдзельнікаў літаратурнага семінара ў Доме творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах] (стар. 92)
Друкуецца ў скарачэнні паводле кн.: Гардзіцкі А. Гутаркі: інтэрв’ю, дыялогі пра літаратуру. Мінск, 1988, дзе апублікавана разам з інтэрв’ю В. Быкава розных гадоў пад агульнай назвай «Гутаркі з Васілём Быкавым».
Можа быць датавана снежнем 1983 г. — зыходзячы са зместу.
Гардзіцкі Аляксей (1934-1999) — беларускі крытык, літаратуразнавец.
Стар. 92. Каралішчавічы — Маецца на ўвазе Дом творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах.
Стар. 92. ...нядаўна ў яго выйшаў чатырохтомны Збор твораў... — Быкаў В. 36. тв.: у 4 т. Мінск, 1980-1982.
Стар. 92. Кніга публіцыстыкі мае выйсці асобным выданнем. — Быкаў В. Праўдай адзінай: літ. крытыка, публіцыстыка, інтэрв’ю / бібліягр. паказ. А. Карасёвай. Мінск, 1984.
Стар. 96. ...Мацея Бурачка... — Мацей Бурачок — псеўданім Багушэвіча Францішка (1840-1900), беларускага пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча; аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.
Стар. 96. ...Максіма Багдановіча. — Багдановіч Максім (18911917) — беларускі паэт; класік беларускай літаратуры.
Стар. 97. Яшчэ з часоў Пушкіна — вядомая яго фраза пра Таццяну. — Пушкін Аляксандр (1799-1837) — рускі паэт, празаік, драматург; класік рускай літаратуры. Маецца на ўвазе галоўная гераіня паэмы «Яўген Анегін» Таццяна Ларына.
Стар. 99. ...вядомае выказванне Бялінскага, які вельмі катэгарычна ставіў гэтае пытпанне: сацыяльнасць або смерць. — У 1841 г. В. Бялінскі пісаў у лісце да рускага крытыка В. Боткіна: «Соцнальность, соцнальность — нлн смерть! Вот девнз мой. Что мне в том, что жнвет обіцее, когда страдает лнчность? Что мне в том, что геннй на земле жнвет в небе, когда толпа валяется в грязн? Что мне в том, что я поннмаю ндею, что мне открыт мнр нден в нскусстве, в релнпш, в нсторнн, когда я не могу этнм делнться co всемн, кто должен быть монмн братьямн по человечеству... Что мне в том, что для нзбранных есть блаженство, когда большая часть н не подозревает его возможностн? Прочь же от меня блаженство, еслн оно достоя-
нне мне одному нз тысяч! He хочу я его, еслн оно у меня не обгцее с меньшнмн братьямн монмл!»
Стар. 99. ...творы Сартра або Камю... — Сартр Жан Поль (19051980) — французскі пісьменнік, філосаф-экзістэнцыяліст. Камю Альбер (1913-1960) — французскі пісьменнік, драматург, філосафэкзістэнцыяліст; лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1957).
Стар. 101. ...феномен з творам Булгакава, які пры жыцці не выдаваўся, а ўбачыў свет пазней. Цяпер мы бачым, наколькі папулярны Булгакаў, яго «Майстар і Маргарыта». — Булгакаў Міхаіл (18911940) — расійскі пісьменнік украінскага паходжання (нарадзіўся ў Кіеве). Першая публікацыя рамана «Майстар і Маргарыта» адбылася ў скарочаным выглядзе ўжо пасля смерці аўтара ў часоп. «Масква» ў 1966-1967 гг. Першае поўнае выданне па-руску было ажыццёўлена ў 1967 г. у Парыжы. У СССР раман выйшаў без купюр толькі ў 1973 г.
Стар. 101. Як заўсёды, пачаў новую аповесць, але нешта яна слаба ідзе, бо папярэдняя аповесць, маю на ўвазе «Знак бяды», неяк яшчэ да ладу не даведзена, асобным выданнем пакуль не выйшла... — Размова, відаць, ідзе пра раман «Кар’ер». Што тычыцца «Знаку бяды», то ўпершыню ён быў надрукаваны ў 1982 г. у часоп. «Полымя» (№ 8). У перакладзе на рускую мову з’явіўся ў часоп. «Дружба народов» (№ 3, 4) на наступны год і са значнымі купюрамі. Што да кніжнага выдання, то тут таксама паўсталі праблемы з цэнзурай. У гэтай сувязі Быкаў пісаў у студзені 1984 г. у лісце да расійскага крытыка I. Дзядкова: «“Знак” мой пока пребывает в замороженном состояннн, ждет ростепелн. Н у нас, в Мннске, н в Москве тоже»1. Супраць друкавання «Знаку бяды» выступіў не толькі даўні ганіцель Быкава — адказны супрацоўнік ЦК КПСС У. Сеўрук, які курыраваў пытанні цэнзуры, але і старшыня КДБ СССР В. Чэбрыкаў. Аднак, па сведчанні журналіста і палітолага А. Грачова, адказваючы на пасяджэнні Палітбюро ЦК КПСС Чэбрыкаву, які пільна ўгледзеў у «Знаку бяды» «падкоп пад калектывізацыю», Генеральны сакратар ЦК КПСС М. Гарбачоў запярэчыў: «Так, перакосы будуць. Усе ўсплыве ў патоку, які ўтворыцца. Будзе і пена, і смецце, але ўсё гэта знак вясны, абнаўлення, спадарожнікі дэмакратызацыі. А яе махавік трэба раскручваць... He трэба баяцца. Галоўнае, народ рэагуе, падымае галаву. Біць па ёй, зноў камандаваць — значыць здраджваць дэмакратыі»2. Сам жа М. Гарбачоў прыгадваў: «Помню, в этом же году на заседаннн Полнтбюро 22 сентября зашел, как бы попутно, разговор о Быкове. Члены Полнтбюро былн обеспокоены размахом в нашнх СМН крнтнкн прошлого, разоблаченне сталнннзма шло, по нх мненню, с “болыішмн перехлестамн”. Упомянута была прн этом н только что опублнкованная по-русскн повесть “Знак беды”, автор, мол, “под коллектнвнзацню
1 Дедков II. Дневннк. 1953-1994. М., 2005. С. 709.
2Паводле: Грачев А. Горбачев. М„ 2001. С. 162.
подкапывается”. Я возразлл: “Ну что ж, гражданская позлцля! Это л есть гласность. Н по такому путн прлдется лдтл”. Недаром же, скажу теперь, “Знак беды” многле счлтают слмволом нелзбежностл перестройкл»1. Менавіта ўмяшальніцтва Гарбачова і выратавала аповесць, якая выйшла асобным выданнем як у Маскве, так і ў Мінску, але — з купюрамі. Быкаў пісаў з гэтай прычыны ў лісце да расійскага пісьменніка В. Астаф’ева: «Повесть эта многострадальная, обрезана л обкарнана прл каждом лзданлл, но особенно в “Роман-газете”, где лз этой малышкл вынулл 2 авт[орсклх] ллста — по “поллграфлческлм” прлчлнам: не становллась на печатные машлны. Карналл л здесь, в “Молодой гвардлл”, под верховным руководством тов. Севрука, который ллчно курлровал это дело. Поэтому, когда ты споткнешься на стр. 178 между главамл 15 л 17, знай — здесь вылута глава с оплсанлем раскулачення л высылкл, в которых прлнлмал участле Гончарлк, отчего л застрелллся. Ну а далее тоже всего хватает — по крупному л мелочам...»2
[Сергей Залыглн] (стар. 102)
Друкуецца паводле кн. «Колокола Хатынл», дзе апублікавана ў якасці працягу артыкула «Зоркость лсследователя, страсть художнлка», які датуецца 1973 г. і ўключаны ў гэтае выданне (т. 10, кн. 1, с. 237 -243) пад назвай «Сяргей Залыгін». У такім самым выглядзе (складзены з дзвюх самастойных частак, якія былі напісаны ў розныя часы) і пад гэткай жа назвай («Зоркость лсследователя, страсть художнлка») артыкул друкаваўся ў 36. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца 1983 г.
Стар. 103. ...особенно вйдно непреходяіцее значенйе для лйтературы самобытных залыгйнскйх образов — Чаузова, Меіцерякова, Брусенкова, целой плеяды крестьянскйх характеров йз его «Комйссйй»... — Чаўзаў, Мешчаракоў, Брусялкоў — героі залыгілскай аповесці «На Іртышы». «Камісія» — раман С. Залыгіна.
Урокі мінулай вайны (стар. 104)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай».
Датуецца часам першай публікацыі.
«Урокі мінулай вайлы» — прадмова да італьянскага выдання аповесці «Альпійская балада» (1983; на італьянскай мове).
1 Горбачев М. Долг л совесть // Шапран С. Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка II. Мінск, Гародня, 2009. С. 305.