• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

    Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
    Васіль Быкаў

    Памер: 640с.
    Мінск 2019
    181.27 МБ
    Датуецца красавіком 1983 г.
    Выступленне на навуковай канферэнцыі па праблемах «ваеннай» прозы, якая была арганізавана Інстытутам літаратуры імя Я. Купалы АН БССР разам з СП БССР у красавіку 1983 г. У аснову выступлення пакладзены дапрацаваны і пашыраны артыкул «Слльные духом» («Нзвестля», 1981, 9 мая). Існуе яшчэ адна рэдакцыя гэтага выступлення, якая была надрукавана ў газ. «Літ. і мастацтва», 1983, 6 мая
    пад назвай «Памяць ахвяр, памяць перамогі». Яна адрозніваецца не толькі шматлікімі стылістычнымі праўкамі і адсутнасцю некаторых фрагментаў, але і фіналам — так, пасля сказа: «Адным з важнейшых крытэрыяў у ацэнцы твораў на тэму вайны [...]» у гэтай рэдакцыі далей ідзе з новага абзаца:
    «Ваенная літаратура сказала шмат пра тую Вялікую вайну, але, зразумела, сказала не ўсё. Прыклады літаратурнай практыкі толькі апошніх гадоў паказваюць сапраўды бязмежныя магчымасці гэтай тэмы, якія выяўляюць сябе ў творах нашых прызнаных і асобных маладых літаратараў. Зусім нядаўна маладая беларуская журналістка Святлана Алексіевіч сабрала ўнікальны, узрушаючае сілы матэрыял: успаміны жанчын — удзельніц мінулай вайны. Такі своеасаблівы паварот грунтоўна адпрацаванай тэмы дазволіў выявіць шмат новага, праўдзівага, часам нечаканага і трагічнага ў перыпетыях мінулай вайны, убачанага вачамі жанчын, прапушчанага праз жаночае сэрца. А вядомы кінадакументаліст Віктар Дашук зняў на гэтым матэрыяле пяць дакументальных фільмаў пад агульнай назвай “У вайны не жаночы твар”, якія ўяўляюць сабой пранізлівыя па праўдзівасці дакументы аб мінулай вайне. Вось самы плённы шлях пошукаў літаратуры і мастацтва нашага часу і адказ на далікатнае пытанне, з якім маладыя іншы раз звяртаюцца да ветэранаў: як трэба пісаць пра вайну тым, хто ў ёй не ўдзельнічаў?
    Псіхалагічная заглыбленасць, строгі і суровы рэалізм у паказе драматычных старонак вайны — неад’емныя ўмовы ўсякага твора аб вайне. I ў нас ёсць шмат прыкладаў такога парадку, твораў бліскучых ва ўсіх дачыненнях, якія падкупляюць перш за ўсё аголенай праўдай тых вогненных гадоў. Паказальна пры гэтым, што лепшыя кнігі і фільмы пра вайну — не толькі выдатныя ўзоры творчасці цудоўных мастакоў, але адначасова і сведчанні ўдзельнікаў і відавочцаў. Мне думаецца, што менавіта дзеля гэтай якасці ім наканавана доўгае жыццё ў мастацтве. Значэнне іх у духоўным жыцці народа не часовае, а іх уплыў не залежыць ад таго, што ў іх адыграе першаступенную ролю — выхаваўчая функцыя гуманізму ці сумленнае і яскравае сведчанне аб мінулай вайне. Зразумела, і тое і другое ўзаемна злучана і ў аднолькавай меры важна. Асабліва для нашага часу, калі ракетнаядзерны прывід пагрозліва павіс над светам. Што ж, чалавецтва вымушана пажынаць горкія плады нястрымнага тэхнічнага прагрэсу, не забяспечанага прагрэсам маральным. Для кожнага чалавека, які хоць трошкі думае, ужо цяпер відавочна, што ядзерная энергія вызвалена раней часу без неабходнага вызвалення чалавечай свядомасці ад дрымучых інстынктаў мінулага: нянавісці, нецярпімасці, падазронасці, безагляднага саперніцтва. Каб нейк адтэрмінаваць небяспеку, якая насоўваецца, людзі б’юцца над пытаннем: як адрэгуляваць ядзернае ўзбраенне, зрабіць яго зручным і парытэтным для процілеглых лагераў? Але, мусіць, дарэмны гэты клопат. Праблема захавання жыцця на Зямлі ўжо перарасла праблему тэхнічную, нават палітычную, яна
    даўно ператварылася ў маральную, і толькі на такім узроўні яшчэ магчымае яе выражэнне. Толькі высокая маральнасць яшчэ з’яўляецца нейкім гарантам ад зямной катастрофы, і ў аснове яе — усё тыя ж, здавён-даўна выпрацаваныя чалавецтвам прынцыпы цярпімасці і гуманізму. I хоць, вядома, ядзерная зброя з яе магчымасцямі не можа ўплываць на маральнасць сучаснікаў, але ўплыў гэты выяўляецца дваістым: яна абвастрае сумленне ў людзей, якія яго маюць, і вытраўляе рэшткі сумлення ў людзей, свядомасць якіх зазнала мутацыі.
    Пазіцыя нашай літаратуры, як і ўсіх людзей добрай волі, у такіх умовах элементарная і адназначная. Усё, што можна, мы павінны паставіць на службу міру супраць разгулу ядзернага вар’яцтва, спыніць якое можа толькі Сіла і Воля народа.
    Сіла і Воля, падобныя да тых, што калісьці сталі на шляху нямецкага фашызму і забяспечылі 38 год міру ў Еўропе».
    Стар. 74. ...пад бомбавымі ўдарамі «месершмітаў» і «юнкерсаў», вытрываў пад гусеніцамі «пантэр» і «тыграў»... — «Месершміты», «юнкерсы» — самалёты, якія былі на ўзбраенні Люфтвафе, германскіх ваенна-паветраных сіл. «Пантэры», «тыгры» — нямецкія танкі часоў Другой сусветнай вайны.
    Стар. 74. ...забіваў ворагаў са свайго ППШ або «драгункі»... — ППШ — савецкі пісталет-кулямёт, які быў распрацаваны ў 1940 г. канструктарам Георгіем Шпагіным (адсюль і абрэвіятура — «пнстолетпулемет Шпагнна»). «Драгунка» — вінтоўка з укарочаным ствалом.
    [Ннтервью журналу «Отчнзна»] (стар. 77)
    Друкуецца паводле часоп. «Отчнзна», 1983, № 4, дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Эта жестокая память». Інтэрв’ю вяла Галіна Бакшэева.
    Датуецца часам першай публікацыі.
    Стар. 78. Всеголшйь дважды ранен... — Насамрэч Быкаў быў паранены тройчы, але сур’ёзна — двойчы. Першы раз — 2 снежня 1943 г. пад Александрыяй (Украіна); быў паранены ў руку і галаву, але раненне было лёгкае, Быкаў вылечыўся ў медсанбаце без адпраўкі ў тыл1. Другім разам паранены 7 студзеня 1944 г. пад Кіраваградам (Украіна). «Рана была скразная, прабіла галёнку, як пасля аказалася, адшчапіла частку касці. Нага ад таго не падламілася, але боль быў страшэнны, я потым праваляўся ў шпіталі, значыцца, студзень, люты,
    1 Паводле ліста В. Быкава да родных ад 7 жн. 1944 г. Рукапісны тэкст. Арыгінал. Захоўваецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. КП 21382/1.
    сакавік — амаль тры месяцы. Усё не зажывала...»1 Трэцім разам быў паранены 17 снежня т. г. пад Секешфехерварам (Венгрыя). Лячыўся ў шпіталі для лёгкапараненых са снежня 1944-га па студзень 1945-га2. «Рана мая была лёгкая, там мне выцягнулі асколак, застаўся толькі невялічкі абломак, які ў мяне дагэтуль. Нашу ў руцэ як памяць», — распавядаў Быкаў у часе гутаркі з Адамовічам3.
    Стар. 79. Гйтлер — Гітлер Адольф (1889-1945) — заснавальнік нацыянал-сацыялізма і таталітарнай дыктатуры Трэцяга рэйха; фюрэр і рэйхсканцлер Германіі (з 1934).
    Стар. 79. Повестй «Третья ракета» й «Альпййская баллада» леглй в основу однойменных фйльмов. В 1976 году вышла картйна режйссера Ларйсы Шепйтько «Восхожденйе», в основу которой легла повесть «Сотнйков». — «Трэцяя ракета» (1963; рэжысёр Р. Віктараў) — першы досвед кінематаграфічнай працы Быкава, які выступіў у якасці сцэнарыста. «Альпійская балада» была экранізавана ў 1966 г. (сцэнарый В. Быкава; рэжысёр Б. Сцяпанаў). Шапіцька Ларыса (1938-1979) — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст; загінула ў аўтамабільнай катастрофе. Фільм «Узыходжанне» выйшаў на экраны ў 1977 г. (сцэнарый Ю. Клепікава, Л. Шапіцькі; рэжысёр Л. Шапіцька). Падрабязней пра гэта гл. каментары да 9 т. гэтага выдання.
    Стар. 81. Борйс Саченко — Сачанка Барыс (1936-1995) — беларускі пісьменнік.
    Стар. 81. Анатоль Вертйнскйй — Вярцінскі Анатоль (нар. у 1931) — беларускі паэт, драматург, крытык, перакладчык.
    Стар. 82. В начале 1970 года задумал пьесу «Последнйй шанс»... — Драма «Апошні шанц» хоць і з’яўляецца арыгінальным творам Быкава, аднак у ёй даволі выразна гучаць матывы аповесцей «Сотнікаў» і «Абеліск». Наогул кажучы, гэтая назва — «Апошні шанц» — фігуруе толькі падчас першай кніжнай публікацыі (36. тв.: у 6 т., т. 6), ва ўсіх астатніх выпадках п’еса вядомая пад іншымі назвамі. Так, у адной з ранніх рэдакцый яна называецца «Іншага не застаецца»4. Гэтая ж назва пазначана і на машынапісе, што захоўваецца ў гродзенскім Архіве В. Быкава. Праўда, тут назва закрэслена, уверсе напісана: «Калі хочацца жыць». Гэтаксама п’еса была названа і падчас першай, фрагментарнай публікацыі («Літ. і мастацтва», 1974, 21 чэрв.); у перакладзе на рускую мову — «Когда хочется жнть (Последннй шанс)». Што датычыць даты напісання, то ў першай кніжнай публікацыі пазначаны 1967 г., які, зрэшты, выклікае пытанні. На карысць таго, што п’еса магла быць напісана менавіта ў гэтым годзе, сведчыць не толькі ўзрост дзеючых асоб (напрыклад: «Зуеў — былы чырвонаармеец.
    1 Гл. гэтае выданне, т. 10, кн. 1, с. 35.
    2 Паводле Асабістай справы пісьменніка Быкава В. У. Захоўваецца ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў.
    3 Гл. гэтае выданне, т. 10, кн. 1, с. 63.
    4БДАМЛМ. Ф. 132, воп. 1, адз. зах. 287, арк. 1-79.
    30 год. У эпілозе 55 год. Доктар Майер — шэф СД і паліцыі бяспекі. 40 год. У эпілозе 65 год» і г. д.), але і аўтарская рэмарка: «Дзеянне адбываецца ў 1942 годзе ў адным з акупіраваных гарадкоў Беларусі і праз 25 год у наш час». Аднак і гэтая рэмарка, і ўзроставыя пазнакі зроблены пісьменнікам толькі ў пазнейшай рэдакцыі драмы, якая можа быць датавана не раней за 1984 г. Да таго ж у «Доўгай дарозе дадому» Быкаў сведчыў, што напісаць п’есу яму параіў А. Макаёнак і зрабіў гэта ў той час, як быў дэпутатам ВС БССР, але дэпутатам Макаёнак выбіраўся пачынаючы з 1971 г. Апроч таго, першае абмеркаванне п’есы мастацкім саветам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы адбылося ў 1973 г. Разам з тым трэба заўважыць, што Быкаў нічога не паведамляў пра тое, што драма доўгі час праляжала ў яго пісьмовым стале (па сутнасці, з 1967-га па 1973-і), а ўсе іншыя дакументальныя сведчанні — лісты і інтэрв’ю пісьменніка — указваюць усё-ткі на 1973 г. як год напісання п’есы (ці самае ранняе — 1971-ы).
    Наука побеждать (стар. 83)
    Друкуецца паводле «Лнт. газеты», 1983, 4 мая, дзе ўпершыню апублікавана.
    Датуецца часам першай публікацыі.
    Рэцэнзія на раман «Вам — заданне» (Мінск, 1982; у гэтым выданні В. Быкаў пазначаны як рэцэнзент) Мікалая Чаргінца (нар. у 1937), у гэты час — начальніка Упраўлення крымінальнага вышуку МУС БССР.
    Тое, што стала жыццём і лёсам (стар. 85)
    Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — «Лмт. газета», 1983, 22 чэрв. пад назвай «Годы прошлн, а хоть бы кого-то забыть...». Пад гэтай жа назвай і з падзагалоўкам «У войны не женское лнцо» друкавалася ў зб. «Экран, 1982-1983» (М., 1985), а таксама ў кн. «Колокола Хатынн» і ў 36. тв.: у 4 т., т. 4, дзе апублікавана пад назвай «Ставшее жнзнью н судьбой».