Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Стар. 45. ...как это делает А. Кондратовйч. Его кнйга об Александре Твардовском... — Кандратовіч Аляксей (1920-1984) — расійскі крытык; працаваў у аддзелах крытыкі (1952-1954) і прозы (1958-1966) часоп. «Новый мнр», у 1961-1970 гг. намеснік галоўнага рэдактара. Маецца на ўвазе кн.: Кондратовнч А. Ровесннк любому поколенню: документальная повесть. М., 1984.
[Ннтервью газете «Красная звсзда»] (стар. 46)
Друкуецца ў скарачэнні паводле газ. «Красная звезда», 1982, 27 сак., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Верность памятн» ў рубрыцы «Землянка». Інтэрв’ю ўзяў В. Лукашэвіч.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 47. Спас меня тогда счастлйвый случай. Тяжело раненный, я выполз йз хаты, откуда велй мы огонь й которую через несколько мйнут проутюжйлй прорвавшйеся фашйстскйе танкй. — Падрабязней пра гэтую драматычную гісторыю, што легла ў аснову аповесці «Мёртвым не баліць», гл. «Доўгую дарогу дадому»1 і аўтабіяграфічныя дыялогі В. Быкава з А. Адамовічам «Маладыя гады»2.
Стар. 47. В пятйдесятом году напйсал первые два рассказа. Послал на родйну, но онй напечатаны не былй. — Размова ідзе пра апавяданні «Смерць чалавека» і «Абознік», якія былі напісаны ў 1951 г. і апублікаваны пазней: у газ. «Літ. і мастацтва», 1957, 5 кастр. і «Гродзенская праўда», 1957, 26 мая адпаведна.
Стар. 47. Опублйковал же первый рассказ в журнале «Советскйй войн» в 1957 году... — Першыя апавяданні былі напісаны Быкавым яшчэ ў 1949 г. («В тот день» і «В первом бою») і надрукаваныя ў тым жа годзе ў газ. «Гродненская правда» (22 мая і 19 чэрв. адпаведна). У часоп. «Советскнй вонн» (1957, № 4) было апублікавана апавяданне «Страта» (пер. Я. Плехава). Іншым разам, у «Пункцірах жыцьця», Быкаў прыгадваў, што самае першае апавяданне называлася «Цвілі акацыі», яно было надрукавана ў «Гродненской правде», мусіць, у 1948 г., аднак гэтая публікацыя не выяўлена3.
Стар. 48. ...сыну Сергею... — Быкаў Сяргей (нар. у 1952), жыве ў Мінску.
Стар. 48. ...Борйса Шереметьева... — Шарамецьеў Барыс (нар. у 1945) — расійскі пісьменнік; служыў на Чарнаморскім флоце; KaniTan 1-га рангу ў адстаўцы.
1 Гэтае выданне, т. 8, с. 60-68.
2Тамсама, т. 10, кн. 1, с. 33-38.
3 Тамсама, т. 8, с. 529.
Некалькі злабадзённых пытанняў (стар. 49)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Дружба народов», 1982, № 5. Друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатынн» і ў 36. тв.: у 4 т., т. 4 пад назвай «Что дает нам сегодня память о войне?» і з падзагалоўкам «Ответы на вопросы журнала “Дружба народов”».
Датуецца часам першай публікацыі.
Выступленне В. Быкава ўпершыню было надрукавана ў часоп. «Дружба народов» разам з выступленнямі іншых беларускіх пісьменнікаў: А. Адамовіча, А. Жука, В. Казько і I. Шамякіна — пад агульнай назвай «Что дает нам сегодня память о войне?».
У дзень юбілею (стар. 51)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Якуб Колас». Друкавалася таксама ў 36. тв.: у 4 т., т. 4 і ў кн. «Колокола Хатынм» пад назвай «В день юбнлея».
Датуецца часам першай публікацыі.
Выступленне на ўрачыстым вечары з нагоды 100-й гадавіны з дня нараджэння Я. Коласа, які адбыўся 1 лістап. 1982 г. у Вялікім тэатры Саюза ССР у Маскве. У гэтым выданні артыкул друкуецца пад першапачатковай, аўтарскай назвай.
Няўступлівае сумленне (стар. 52)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Анатоль Бачароў». Упершыню — газ. «Журналнст», 1982, 3 снеж. пад назвай «Неуступчнвая совесть» у рубрыцы «Пнсатель о крлтнке».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны для шматтыражцы журналісцкага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава з нагоды 60-годдзя Анатоля Бачарова (1922-1997), расійскага крытыка, літаратуразнаўцы; доктара філалагічных навук (1973), прафесара МДУ (1976). У гэтым выданні артыкул друкуецца пад першапачатковай, аўтарскай назвай.
Некалькі думак перад юбілеем (стар. 53)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Беларусь», 1982, № 12.
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны да 60-годдзя ўтварэння СССР.
Стар. 54. ...У. Караткевіча... — Караткевіч Уладзімір (1930-1984) — беларускі пісьменнік, драматург, публіцыст, перакладчык; класік беларускай літаратуры.
Стар. 55. ...У. Маякоўскага... — Маякоўскі Уладзімір (1893-1930) — расійскі паэт; класік рускай літаратуры.
Стар. 55. ..А. Куляшова... — Куляшоў Аркадзь (1914-1978) — беларускі паэт, перакладчык; народны паэт БССР (1968).
Майстар мастацкай прозы (стар. 56)
Друкуецца паводле зб.: Братэрства, 1982 / [уклад.: А. Гардзіцкі, А. Клышка; рэдкал.: Р. Барадулін (гал. рэд.) і інш.]. Мінск, 1982, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці ўступнага слова да апавяданняў «Бліны» і «Вылечыла» Сяргея Залыгіна (1913-2000), расійскага пісьменніка.
Датуецца часам першай публікацыі.
[Прадмова да кнігі Яўгена Каршукова «Пісьмо жонцы»]
(стар. 57)
Друкуецца паводле кн.: Каршукоў Я. Пісьмо жонцы: апавяданні і гумарэскі. Мінск, 1982, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці прадмовы без назвы.
Датуецца часам першай публікацыі.
Каршукоў Яўген (нар. у 1932) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
1983
Андрэй Макаёнак (стар. 59)
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню ў скарачэнні — часоп. «Театр», 1983, № 1, дзе апублікавана разам з развітальнымі словамі ўкраінскага пісьменніка М. Заруднага і расійскага рэжысёра В. Плучака пад агульнай назвай «Памятн Андрея Макаенка».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны з нагоды смерці Андрэя Макаёнка (1920-1982), беларускага драматурга, народнага пісьменніка БССР (1977), і часткова дублюе ранейшы артыкул В. Быкава «Маладая няўрымслівасць таленту», які быў напісаны да 60-годдзя А. Макаёнка (дублюецца, пачынаючы ад сказа: «Пачаўшы з драматургічнага даследавання замежнага жыцця (“На досвітку”)...» і сканчваючы: «Валодаючы багатым жыццёвым вопытам...»).
Стар. 60. Далёка па тэатральных падмостках разышліся ягоныя Калібераў і Мошкін, Лявон Чмых са сваёю Лявоніхай, Цярэшка Калабок, дзед Каравай, персанажы яго апошняй камедыі. — Калібераў і Мошкін — персанажы п’есы «Выбачайце, калі ласка!»; Лявон Чмых і Лявоніха — з п’есы «Лявоніха на арбіце»; Цярэшка Калабок — з «Трыбунала»; дзед Каравай — з п’есы «Таблетку пад язык».
[Ннтервыо газете «Комсомольская правда»] (стар. 61)
Друкуецца ў скарачэнні паводле газ. «Комсомольская правда», 1983, 27 студз., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Васнль Быков: Вслед за человеком» у рубрыцы «Встреча для вас». Інтэрв’ю вёў Аляксандр Афанасьеў. Друкавалася таксама ў скарачэнні і пад назвай «Вслед за человеком» у часоп. «Культура н жнзнь», 1983, № 8.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 63. Такова судьба Нвановского... — Іваноўскі — герой аповесці «Дажыць да світання» Быкава.
Стар. 65. Достоевскйй — Дастаеўскі Фёдар (1821-1881) — рускі пісьменнік беларускага паходжання (продкі па лініі бацькі валодалі часткай мястэчка Дастоева Пінскага павета); класік рускай літаратуры.
[Інтэрв’ю газеце «Голас Радзімы»] (стар. 66)
Друкуецца паводле газ. «Голас Радзімы», 1983, 17 сак., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Праўдазабітага пакалення». Інтэрв’ю ўзяў В. Хадасоўскі.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю папярэднічае ўступнае слова: «У “рэйтынгу” чытацкай папулярнасці ў СССР імя 58-гадовага беларускага празаіка Васіля Быкава займае адзін з верхніх радкоў. За яго кнігамі “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Мёртвым не баліць”, “Альпійская балада”, “Сотнікаў” і іншымі — чарга ў публічных бібліятэках. Яго творы перакладзены на многія мовы народаў Саюза ССР, выдадзены ў дзясятках замежных краін, з поспехам экранізаваны. Прыхільнік “жосткага рэалізму” В. Быкаў узняў на новую вышыню савецкую прозу пра вайну, стаўшы ў адзін рад з такімі сусветна вядомымі майстрамі гэтай тэмы, як А. Барбюс, Э.-М. Рэмарк і іншыя. [...]
Гэтага засяроджанага, нетаропкага на словы і ацэнкі чалавека можна ўявіць кім хочаш. Ён мог стаць мастаком — з дзяцінства цягнула маляваць, школьным настаўнікам або пераняць у бацькоў сялянскую цягу да зямлі. Але з усіх варыянтаў лёс дараваў самы страшны. 3 нялёгкага, часам паўгалоднага дзяцінства сельскі хлопец трапіў у пекла вайны. Ды так і застаўся ў ім па сёння. Сам-насам са сваёй памяццю, назаўсёды ўражанай болем за людскія пакуты.
Чатыры доўгія гады вайны з гітлераўскім фашызмам, якія выпалі на франтавое юнацтва будучага пісьменніка, можна спрасаваць у чатыры радкі. Паскораныя курсы пяхотнага вучылішча. Узвод аўтаматчыкаў і лёгкіх процітанкавых гармат. I ўвесь час — перадавая, якую лейтэнант Быкаў пакідаў толькі на кароткія гадзіны. Ранены. Выжыў. Але талентам пісьменніка гэтая скупая храналогія трансфармавана сёння ў тамы бліскучай прозы».
Стар. 67. Ваша новая аповесць «Знак бяды», якая летась друкавалася у часопісе «Полымя»... — «Полымя», 1982, № 8.
Стар. 67. Хемінгуэй Эрнэст (1899-1961) — амерыканскі пісьменнік; лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1953), Нобелеўскай прэміі (1954); класік сусветнай літаратуры.
Стар. 69. ...Міхася Лынькова... — Лынькоў Міхась (1899-1975) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец; народны пісьменнік БССР (1962).
Стар. 69. ...Янкі Брыля... — Брыль Янка (Іван; 1917-2006) — беларускі пісьменнік, літаратуразнавец; народны пісьменнік БССР (1981).
Стар. 69. ...Івана Шамякіна, Івана Навуменкі, Івана Пташнікава... — Шамякін Іван (1921-2004) — беларускі пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч; народны пісьменнік БССР (1972). Навуменка Іван (1925— 2007) — беларускі пісьменнік, літаратуразнавец; народны пісьменнік Беларусі (1995). Пташнікаў Іван (1932-2016) — беларускі пісьменнік.
Стар. 69. ...Максіма Танка, Пімена Панчанкі... — Танк Максім (сапр. Скурко Яўген; 1912-1995) — беларускі паэт, грамадскі дзеяч; народны паэт БССР (1968). Панчанка Пімен (1917-1995) — беларускі паэт; народны паэт БССР (1973).
Нашы сіла і воля (стар. 70)
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях». Упершыню — у кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Наша сіла і воля». Друкавалася ў перакладзе на рускую мову пад назвай «Товарншн по памятл» і ў скарачэнні ў часоп. «Ллтературное обозренле», 1985, № 5; у кн.: Победа: сборнлк очерков л воспомлнанлй о Веллкой Отечественной войне / сост. П. А. Волков, 3. М. Саннлков, Н. М. Степанов. Саратов, 1985; Ллтература о войне л проблемы млра. Млнск, 1986; «Колокола Хатынл»; у 36. тв.: у 4 т., т. 4; у 36. тв.: у 6 т., т. 6.