Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
2 3 ліста ад 16 снеж. 1985 г. Рукапісны тэкст. Копія. Архіў В. Быкава.
Стар. 105. У аснову гэтай аповесці пакладзены праўдзівы факт, які меў месца на апошнім годзе вайны ў Аўстрыі, калі воляю выпадку сышліся разам палонны беларус і італьянская дзяўчына, што ўцяклі з нямецкага канцлагера. — Хоць Быкаў неаднойчы пісаў, што аповесць «Альпійская балада» грунтуецца на рэальным факце1, але, па сведчанні публіцыста Віт. Тараса, ужо напрыканцы жыцця нечакана прызнаўся, што прататыпа ў Джуліі не было, гэта цалкам прыдуманы персанаж2.
О пережнтом (стар. 105)
Друкуецца паводле кн.: Васюкова Г. Тревожные днн: повесть. Мінск, 1983, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці прадмовы.
Датуецца часам першай публікацыі.
Васюкова Галіна (нар. у 1927) — беларуская пісьменніца.
1984
[Інтэрв’ю часопісу «Полымя»] (стар. 107)
Друкуецца паводле часоп. «Полымя», 1984, № 1, дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Васіль Быкаў. Зразумець сябе...» у рубрыцы «Крытыка і літаратуразнаўства». Гутарку вёў Сяргей Дубавец. Друкавалася таксама ў скарачэнні і ў перакладзе на рускую мову: Понять себя... / [nep. Н. йгруновой] // Дружба народов, 1984, № 6; Для тех, кто вндлт, думает, поннмает / [nep. В. Ллпневнча] // Студенческнй мернднан, 1987, № 5.
Датуецца часам першай публікацыі.
Гутарцы папярэднічае ўступнае слова: «Знешне ён зусім не падобны да таго натхнёнага творцы-мастака, якім мы традыцыйна ўяўляем сабе пісьменніка. Яго сур’ёзнае, засяроджанае аблічча — гэта хутчэй аблічча палітыка, грамадскага дзеяча. Які ж маштаб яго дзейнасці: чалавецтва ці канкрэтны, блізкі яму чалавек? Мастацтва ці свая асоба ў мастацтве? 3 гэтага пытання і пачалася наша гутарка...»
Стар. 109. ...Канта... — Кант Імануіл (1724-1804) — нямецкі філосаф; пачынальнік нямецкай класічнай філасофіі.
Стар. 109. Заля Эміль (1840-1902) — французскі пісьменнік.
Стар. 109-110. Іван Калеснік, працуючы ў «Чырвонцы», некалі сказаў пачаткоўцу Быкаву, аб чым яму не варта пісаць, а Раман Сабаленка, наадварот, раскрыў яму вочы на тое, што ў яго найлепш
1 Гл. «Доўгую дарогу дадому» ці артыкул «Некалькі слоў пра “Альпійскую баладу”» (гэтае выданне, т. 8, с. 184 і т. 10, кн. 1, с. 345-347 адпаведна).
2 Паводле: Тарас Віт. Быкаў у Празе // Наша Ніва, 2004, № 23.
атрымліваецца. — Калеснік Іван (1932-1979) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык; загадчык аддзела газ. «Чырвоная змена» (1954-1961). Сабаленка Раман (1907-1975) — беларускі пісьменнік, публіцыст; намеснік галоўнага рэдактара газ. «Літ. і мастацтва» (1957-1966). Быкаў распавядаў у часе гутаркі з А. Адамовічам: «У “Маладосці” друкаваўся на маладзёжныя тэмы. Таксама — у “ЛіМе”, дзе намеснікам галоўнага рэдактара быў Раман Сабаленка. Адно апавяданне — пра каханне — паслаў у “Чырвоную змену”, яго раскрытыкаваў Іван Калеснік. А тыя, што друкаваліся ў “ЛіМе” (пра вайну), Сабаленка пахваліў. Такім чынам я атрымаў наглядны ўрок, як трэба і як не трэба пісаць. Для пачаткоўца гэта заўсёды важна»1.
Стар. 110. Яшчэ не лішне будзе сказаць некалькі слоў пра мае сувязі ў гэтым сэнсе з Аляксандрам Твардоўскім, у бытнасць якога галоўным рэдактарам «Нового лшра» я надрукаваў там тры аповесці і падрыхтаваў да друку чацвёртую. — Пры А. Твардоўскім былі надрукаваныя «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня» (у перакладзе на рускую мову вядомая як «Атака с ходу»), «Круглянскі мост»; таксама была падрыхтавана да друку аповесць «Ліквідацыя» (у «Новом мнре» атрымала назву «Сотнікаў»), але выйшла, калі Твардоўскі ўжо не быў рэдактарам.
Стар. 111. Арман Лану (1913-1983) — французскі пісьменнік; лаўрэат Ганкураўскай прэміі (1963).
Стар. 111. Адзін з вашых герояў, Васілевіч, разважае так: «Усё ж Вечны агонь у памяць аб тых, хто загінуў, — гэта здорава! Калі толькі вечнасць яго не акажацца кароткай». — Першапачаткова гэты фрагмент у аповесці «Мёртвым не баліць» выглядаў іначай, але быў скарочаны падчас рэдагавання, мусіць, з цэнзурных меркаванняў: «Усё ж Вечны агонь у памяць аб тых, хто загінуў, — гэта здорава. Калі толькі вечнасць яго не акажацца занадта кароткай. Як тое навечнае залічэнне герояў у спісы часцей, неўзабаве расфаміраваных»2.
Стар. 112. Макс Борн (1882-1970) — нямецкі і англійскіі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1954).
Стар. 114. Адам Мальдзіс (нар. у 1932) — беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік.
Стар.116. Здаралася, кідаў. Двойчы вяртаўся — у працы над «Дажыць да світання» (праз два гады) і над «Знакам бяды» (праз год перапынку). — Што тычыцца аповесці «Дажыць да світання», то Быкаў пачаў працаваць над ёй, відаць, яшчэ ў 1968 г., ва ўсялякім выпадку распавядаў падчас іутаркі з расійскім крытыкам Л. Лазаравым: «Але самае цяжкое для мяне — выбраць сярод многіх задум тую,
1 Гэтае выданне, т. 10, кн. 1, с. 94.
2 Быкаў В. Мёртвым не баліць. Без цэнзуры / укладанне, пасляслоўе, каментарыі С. Шапрана. Мінск, 2014. С. 41.
над якой цяпер трэба працаваць. Невыпадкова Пушкін надаваў такое значэнне “форме плана”. Галоўная ідэя твора, план вызначаюцца выбарам той ці іншай тэмы або ідэі. Гэты выбар павінен быць аптымальным у сэнсе задач і магчымасцей, і на яго часта ідзе значна больш часу, чым на напісанне твора. Задум у мяне, паўтараю, заўсёды дастаткова, але пры гэтым неабходна правільна суаднесці гэтыя задумы са сваімі магчымасцямі. (Да паняцця “магчымасці” я адношу не толькі здольнасці і вопыт, але і веданне матэрыялу, валоданне ім.) Іншы раз, прыступіўшы да работы, разумееш, што выбраная задума не па плячу, я з ёй не спраўлюся. Тады прыходзіцца рэч адкладваць. Часам, пасля таго як яна адляжыцца, узнікае новы погляд на тэму, новы да яе падыход, новае сюжэтнае рашэные. Так адбылося, напрыклад, з аповесцю “Дажыць да світання”, пачатай мною шэсць год назад, адкладзенай і дапісанай у 1972 годзе»1. Намер жа «Знака бяды», па словах Быкава, «сьпеў нібы між іншым — у будзённасьці і справах, якія мелі мала адносінаў да літаратуры. У падсьвядомасьці, аднак, ішла свая праца — пакуль невыразная, неакрэсьленая, якая, аднак, абяцала калі-небудзь акрэсьліцца. Часам нечакана»2. Працаваць над аповесцю Быкаў пачаў у 1980 г. у Піцундзе, дзе адпачываў разам з жонкай Ірынай Міхайлаўнай, Валянцінай і Уладзімірам Караткевічамі. Дапісваў у Мінску восенню 1981-га і на пачатаку зімы 1982 г.
Стар. 116. Экранізаваны, здаецца, восем маіх аповесцей, з якіх большасць — сярэднія фільмы. Але ёсць і такія, што ўдаліся і мне падабаюцца («Узыходжанне», «Доўгія вёрсты вайны»), — Да гэтага часу па творах Быкава было пастаўлена дванаццаць мастацкіх фільмаў. Да значнай часткі з іх ён сам напісаў сцэнарыі ці зрабіў гэта ў сааўтарстве з рэжысёрамі-пастаноўшчыкамі: «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Пастка» (1966), «Воўчая зграя» (1975), «Дажыць да світання» (1975), «Доўгія вёрсты вайны» (1976), «Абеліск» (1976); у іншых выпадках уступіў права на перапрацоўку сваіх твораў для іх далейшай экранізацыі — так былі зняты кароткаметражны мастацкі фільм «Жадаю ўдачы» (1968; па матывах апавядання «Чацвёртая няўдача»), «Узыходжанне» (1977), «Фруза» (1981), «Крошкі вайны» (1985; па матывах аповесцей «Круглянскі мост» і «Трэцяя ракета»), «Знак бяды» (1986). Трэба таксама адзначыць, што пазней Быкаў пакінуў такі водгук пра фільм рэжысёра Л. Шапіцькі: «“Узыходжаньне” — найлепшая за ўвесь дзясятак экранізацыяў маіх аповесьцяў»3. Падрабязней пра кінематаграфічны лёс Быкава гл. каментары да 9 т. гэтага выдання.
Стар. 117. Салтыкоў-Шчадрын, Горкі, Станюковіч, Астроўскі, Драйзер, Твэн, Дзікенс — Салтыкоў-Шчадрын Міхаіл (сапр. Салтыкоў;
1 Гэтае выданне, т. 10, кн. 1, с. 277.
2 Тамсама, т. 8, с. 332.
3 Тамсама, т. 8, с. 290.
1826-1889) — рускі пісьменнік. Горкі Максім (сапр. Пешкаў Аляксей; 1868-1936) — расійскі пісьменнік. Станюковіч Канстанцін (1843— 1903) — рускі пісьменнік. Астроўскі Аляксандр (1823-1886) — рускі драматург; класік рускай літаратуры. Драйзер Тэадор (1871-1945) — амерыканскі пісьменнік; класік сусветнай літаратуры. Твэн Марк (сапр. Клеменс Сэмюэл; 1835-1910) — амерыканскі пісьменнік; класік сусветнай літаратуры. Дзікенс Чарльз (1812-1870) — англійскі пісьменнік; класік сусветнай літаратуры.
Стар. 117. Чэхаў Антон (1860-1904) — рускі пісьменнік, драматург; класік сусветнай літаратуры.
Стар. 117. ...Рэмарка... — Рэмарк Эрых Марыя (1898-1970) — нямецкі пісьменнік.
[Беседа для журнала «Юность»] (стар. 118)
Друкуецца ў скарачэнні паводле часоп. «Юность», 1984, № 1, дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Выстоять!». Гутарку вёў Аляксандр Афанасьеў.
Датуецца часам першай публікацыі.
Гутарцы папярэднічае ўступнае слова: «Мы встретнлнсь н разговарнваем в тнхой уютной квартнре по улнце Танковой, в центре Млнска, где Васнлнй Владнмнровнч Быков жнвет в последнне годы.
Есть пнсатель Васнль Быков — его мы знаем, ценмм, вернм ему. Ждем новых кннг, догадываясь, стараясь по крайней мере догадаться, что же он напншет в следуюіцнй раз... Пнсатель — это прежде всего его кннгн. А каков он как человек?.. А ведь был когда-то н нной Быков. Тот, который не знал, что станет прославленным пнсателем. Тот, о котором мы не зналн, а моглн н не узнать, еслн бы... Еслн бы все пулл, направленные в него, по счастью, не прошлн мнмо. Еслн бы, скажем, в промерзшей степн на Укранне команднра взвода Быкова не спас его фронтовой товарніц. Еслн бы тогда он сам себя не спас своей верой...
Он рассказывал мне об этом очень скупо. Но во время беседы, в которой мы касалнсь самых разных — н сложных фнлософскнх, н нравственных, н простых жнтейскнх тем, — мне то н дело внделась мерзлая степь, разбнтое поле боя н вражескнй танк, который азартно охотнлся за раненым, теряюіцнм снлы человеком... Н я словно бы сам все пережнвал...»
Стар. 123. ЭВМ — электронна-вылічальная машына.
Скорбь народная (стар. 125)
Друкуецца паводле «Лнт. газеты», 1984, 29 лют., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны В. Быкавым з нагоды смерці М. Шолахава і надрукаваны разам з развітальнымі словамі іншых дзеячаў літаратуры і мастацтва: Г Абашыдзэ, Ё. Авіжуса, А. Алімжанава, Г. Бакланава, С. Герасімава, А. Ганчара, Я. Еўтушэнкі, В. Распуціна і інш.