• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    «Ну вось, тут усё і скончыцца! — журботна падумаў ён.— Дай толькі, божа. стрываць!»
    Ён разумеў, шго падышоў да свае мяжы, свайго галоўнага рубяжа, а сілы ў яго было дужа мала. I ён найбольш
    непакоіўся, што можа не стрываць фізічна,— іншага ён не баяўся. Дыхнуўшы цёплага паветра, ён пачаў кашляць, як заўжды, да сутаргавых спазмаў у грудзях, да болю ў галаве,— самым прывязлівым кашлем, які дапякаў яму другі дзень. Так кепска ён даўно ўжо не кашляў, мабыць, з дзяцінства, калі сваёй прастудай выклікаў нямала трывог у маці, якая бясконца перажывала за яго слабыя лёгкія. Але тады нічога не здарылася, ён перарос хваробу, дажыў да дваццаці шасці год. А цяпер што ж — цяпер здароўе ўжо не мела для яго вялікага значэння. Цяпер было важна іншае.
    Праз кашаль ён не пачуў, як у пакоі з’явіўся яшчэ нехта, ён толькі ўбачыў боты, не. дужа новыя, але дагледжаныя, з падбітымі наскамі і дбайна наваксаванымі халявамі. Сотнікаў падняў голаў.
    Насупраць стаяў немалады ўжо мужчына ў цёмным цывільным пінжаку пры гальштуку, павязаным на нясвежую, у палоску кашулю, у ладных, вайсковага крою брыджах. У паглядзе яго маленькіх, але надта пільных вочак было He­rnia гаспадарскае, спакойнае, у меру заклапочана разважлівае; пад носам тапырылася шчотачка коратка падстрыжаных вусікаў — як у Гітлера. «Будзіла, ці што?» — падумаў Сотнікаў, хоць нічога з таго пагрозліва-звераватага, якое паліцаі прыпісвалі гэтаму чалавеку, у ім не было зусім. Аднак адчувалася, што гэта начальства, і Сотнікаў сеў на падлозе трохі раўней, наколькі гэта дазваляла яго балючая нага.
    — Гэта хто вас? Гаманюк? — запытаў чалавек стрыманым начальніцкім тонам.
    — Стась ваш,— з неспадзяванай ноткай скаргі сказаў Сотнікаў, тут жа, аднак, пашкадаваўшы, што не стрымаў незалежнасці тону. Начальнік рашуча расчыніў у калідор дзверы.
    — Гаманюка ка мне!
    Кашаль у Сотнікава пакрысе суняўся, была толькі слабасць, і надта нязручна было апірацца на звязаныя рукі. Ён пакутаваў, не зусім разумеючы сэнс заступніцкага намеру гэтага чалавека. Тым не менш праз паўхвіліны ў пакой уваліўся той самы Стась і з падкрэсленай услужлівасцю стукнуў абцасамі сваіх франтаватых ботаў.
    — Слухаю вас!
    Гаспадар пакоя набычыў велікаваты для яго тхарынага тварыка выпуклы, з глыбокімі залысінамі лоб.
    — Што такое? Пачаму зноў грубасць? Пачаму на пол? Пачаму без мяне?
    — Вінават! — як дураслівы, варухнуў локцямі і яшчэ болыл выцягнуўся Стась. Але па той бяздумнай стараннасці, з якой ён рабіў гэта, таксама як і па бясстраснай строгасці яго начальніка, Сотнікаў адразу западозрыў, што перад ім пачынае разыгрывацца бяздарны імправізаваны фарс.
    — Хіба такая была інструкцыя? Так нас вучыць германскае камандаванне? — нібы крывымі цвікамі да падлогі, прыбіваў ён паліцая сваімі пытаннямі, а той з фальшывай бояззю толькі пяў грудзі.
    — Вінават! Болей не буду! Вінават!
    — Да палонных належаць адпаведныя адносіны. Нямецкія ўлады гатовы шанаваць тых, хто сам здаўся...
    — He, годзе! Як нямецкія ўлады шануюць палонных, Сотнікаў ужо ведаў, і не стрымаўся, каб не разбурыць усёй гэтай наіўнай самадзейнасці.
    — Дарма стараецеся!
    Паліцэйскі трохі паспешліва павярнуўся, азадачана нахмурыў лоб.
    — Што вы сказалі?
    — Што чулі. Развяжыце рукі. Я не магу так сядзець.
    Паліцэйскі нешта разважыў, свідруючы яго насупленым позіркам, але, мусіць, зразумеў, што баяцца няма чаго, і сунуў руку ў кішэню. Падчапіўшы кончыкам нажа тры столкі супоні, ён адным махам перарэзаў яе і схаваў нож. Сотнікаў разняў набрынялыя рукі, на запясцях якіх чырванелі рубцы.
    — Што яшчэ?
    — Піць! — сказаў Сотнікаў. Ён рашыў, пакуль ёсць магчымасць, пакарыстацца паблажлівасцю гэтага чалавека, каб пасля ўжо трываць. Паліцай кінуў Гаманюку:
    — Дай вады!
    Той выскачыў у калідор, а паліцай зайшоў за стол і нетаропка ўмясціўся ў сваё крэсла. Увесь час ён паводзіў сябе
    падкрэслена стрымана, нібы таіў штось важнае для арыштанта. Позірк яго вострых, чымсь заклапочаных вачэй амаль не сыходзіў з Сотнікава.
    — Можаце сесці на стул.
    3 дапамогай рук Сотнікаў перабраўся да крэсла і прысеў там, адставіўшы ўбок нагу. Хоць трошкі, ды стала зручней, так ужо можна было трываць. Ён уздыхнуў і паглядзеў за печ, у кут ля акна, не адразу зразумеўшы, што шукае не што іншае, як прылады катавання — мусіць жа, яны павінны тут быць. Але нічога здатнага для таго тут не было відаць. Між тым адносіны яго з гэтым паліцаем перайшлі за мяжу ўмоўнасці. Сотнікаў адчуваў: паколькі іульня не ўдалася, неўзабаве пачнецца размова па сутнасці, якая абяцала мала прыемнага. I ён стараўся сабраць свае сілы, падрыхтавацца ўнутрана, каб вытрымаць да канца.
    Тым часам Стась Гаманюк прынёс кварту вады, падаў Сотнікаву, і той выпіў усю. Паліцай з-за стала падазрона сачыў за кожным ягоным рухам, нешта ўсё разважаў ці, можа, стараўся што адгадаць.
    — Ну, пазнаёмімся,— даволі міралюбна сказаў ён, калі Стась выйшаў,— Маё прозвішча Партноў. Следчы паліцыі. Вось так.
    — Маё вам нічога не скажа.
    — А ўсё ж?
    — Ну Іваноў, дапусцім,— сказаў Сотнікаў праз зубы — балела нага.
    — He настойваю. Хай будзе Іваноў. Так і запішам,— пагадзіўся следчы, хоць нічога і не запісваў.— 3 якой банды?
    Ого, так адразу ўжо і пра банду? Перш чым адказаць на такое болып чым непрыемнае пытанне, Сотнікаў памаўчаў. Партноў, свідруючы яго позіркам, узяў са стала запэцканы чарнілам драўляны прэс, пакруціў у руках. Сотнікаў невідушча пазіраў на яго пальцы і не ведаў, як лепш: гуляць у паддаўкі ці адразу адмовіцца ад паказанняў, каб не блытацца ў хлусні. Тым болей што ў хлусню гэту, мабыць, не надта павераць.
    — А вы думаеце, я вам скажу праўду?
    — Скажаш,— проста і з такой натуральнай упэўненас-
    цю сказаў следчы, што Сотнікаву стала не па сабе, і ён спадылба запытальна паглядзеў на паліцэйскага.— Скажаш!
    Пачатак не абяцаў нічога добрага. На гэта пытанне ён, вядома, адказваць не будзе, але і іншыя, мабыць, не будуць лягчэйшыя. Следчы чакаў, гуляючы з прэсам. Рухі ягоных рук былі спакойна-ўпэўненыя і неспяшлівыя, аднак гэтаю самай неспяшлівасцю і выдавалі стоеную да пары напружанасць. Дзіўна, што з выгляду ён быў зусім мала падобны на ката-следчага, які мсў на рахунку, відаць, не адно загубленае жыццё, а хутчэй нагадваў сціплага сельскага служачага. I ўсё ж нешта ў ім таілася невядомае, загадкавае і страхавітае. Сотнікаў чакаў, калі яно выбухне з лютасцю, ён толькі не ведаў, за якім пытаннем здарыцца тое.
    — Якое мелі заданне? Куды ішлі? 3 якога часу ў вас агентам гэтая жанчына?
    — Ніякі яна не агент. Мы выпадкам зайшлі ў яе хату узлезлі на гарышча. Яе і дома ў той час не было,— знешне спакойна растлумачыў Сотнікаў.
    — Ну вядома, выпадкам. Так усе гавораць. А да лясінаўскага старасты вы таксама зайшлі выпадкам?
    Ага, во як! Значыць, ужо дазналіся і пра старасту? Хаця данёс, мабыць, у той самы вечар. Пашкадавалі, называецца,— з непрыемнасцю падумаў ён пра старасту. Аднак выходзіла, што паліцаі ведалі пра іх куды больш, чым яны на тое разлічвалі, і Сотнікаў на хвіліпу сумеўся. Мусіць, гэта быў разлічаны ход у допыце. Следчы са з’едлівасцю на твары адзначыў дасягнуты ім эфект, кінуў свой прэс і закурыў. Пасля акуратна прыбраў са стала партабак, запальнічку, крошкі тытуню здзьмухнуў на падлогу. Праз дым уважліва паглядзеў на яго, чакаючы адказу.
    — Да, выпадкам,— пасля паўзы цвёрда сказаў Сотнікаў.
    He арыгіналыіа. Вы ж разумны чалавек, а хочаце выехаць на такой прымітыўнай хлусні. Трэ было б прыдумаць нешта хітрэйшае. Гэта ў нас не пройдзе.
    He пройдзе, мабыць, так. Але чорт з ім. Быццам ён спадзяваўся, што пройдзе. Ён наогул ні на што не спадзяваўся. Было толькі шкада няшчаснае Дзёмчыхі, якую невядома як было выгарадзіць.
    — Вы можаце зрабіць з намі што хочаце,— стараючыся як мага памяркоўней, сказаў Сотнікаў,— Але не чапайце жанчыны. Проста яе хата аказалася з краю. А я не мог ісці далей.
    — Дзе паранены?
    — У нагу.
    — Я не пра тое. Дзе, у якім раёне?
    — У лесе. Два дні назад.
    — He пройдзе,— гледзячы ва ўпор, заявіў следчы.— Заліваеце. He ў лесе, а на бальшаку гэтай ноччу.
    Чорт! Ведае пэўна ці ловіць? — апанурыўся Сотнікаў. Але як жа трымацца далей? Няўдала схлусіш у дробязях — не павераць і ў праўду. А праўду пра Дзёмчыху вельмі неабходна было давесці гэтаму прыслужніку, ды ён адчуваў, што давесці яе будзе цяжэй, чым якую хлусню. Сітуацыя ў самым пачатку складвалася самым найгоршым чынам.
    — А калі я, напрыклад, пацверджу, вы адпусціце жанчыну? Вы можаце гэта абяцаць?
    Вочкі следчага са злосцю, здаецца, пранізалі Сотнікава.
    — Я вам нічога не абавязаны абяцаць. Я задаю пытанні, а ваш абавязак адказваць.
    Значыць, не ўдасца, паныла думаў Сотнікаў. Вядома, са сваіх рук яны нікога не выпускаюць. Знаёмая завядзёнка. Тады, мабыць, прапала Дзёмчыха.
    — Нізашто пагубіце жанчыну. А ў яе трое малых.
    — Губім не мы. Губіце вы! Вы яе ў банду ўцягнулі. Чаму тады не думалі пра дзяцей? — жорстка дакараў следчы,— A цяпер позна. Вы ведаеце законы вялікай Германіі?
    «Законы! Даўно ты пазнаў іх, пракляты смоўж? — міжвольна падумаў Сотнікаў.— Нядаўна яшчэ, мабыць, зубрыў зусім другія законы, а цяпер вось перакваліфікаваўся, спрытнюга!» Аднак апошняе яго пытанне прагучэла трохі двухсэнсоўна — падобна было, ён нешта хацеў спіхнуць з сябе на плечы вялікай Германіі.
    Сотнікаў памаўчаў, а следчы падняўся, адсунуў крэсла і раздумна падышоў да акна з кратамі. Праз акно ён паўзіраўся на двор, дзе чуліся галасы. Зноў ён трымаў у сабе нешта прытоенае, асабліва не напіраў з допытам і ці то ду-
    маў, як злавіць яго, ці, можа, разважаў аб чымсь, зусім тут староннім.
    У калідоры застукалі боты, пачулася гамана, лаянка, здаецца, некага там вялі ці неслі. Калі гамана перамясцілася на ганак, следчы сказаў энергічна, як чалавек, якому надакучыла займацца нецікавай справай:
    — Так, хопіць. Назавіце банду! Яе камандзіра! Сувязных! Колькасны склад! Месца базіравання. Толькі не спрабуйце хлусіць.
    Сотнікаў адкашляўся і сумна ўсміхнуўся.
    — Надта вы многа ад мяне хочаце.
    Неўпрыцям для сябе ён перайшоў на іронію, да якой звычайна звяртаўся ў непрыемных размовах з дурнямі і нахабнікамі. Праўда, для Стася ці яшчэ каго з гэтых запраданцаў іронія яго была далёкая ад разумення — на гэтага ж начальніка яна дзейнічала, здаецца, самым належным чынам. Да пары той, аднак, стрымліваўся, толькі крыва перасмыкнуў вуснамі.