Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
кага». Пэўна, думае, дзе ён, ці жывы, а ён вось зусім блізка ад яе і жывы, толькі вельмі нешчаслівы ад розных вайсковых няўдач.
Хлопец прыйшоў у хвост калоны, тут на самаробных з жэрдак насілках ляжалі чацвёра цяжка параненых. Адзін ўсё стагнаў вельмі, нехта шавяліўся над ім. Пятрусь ціха спытаў, дзе Нупрэеў.
— Тут я, сержант... — ціха азваўся баец.
Сержант падышоў да дрэва, нахіліўся над чалавекам.
— Ну, як вам, дзядзька Нупрэеў. Баліць вельмі?
— Так, ці ведаеш, душыць усё. He так баліць, як душыць.
I кашлянуць нельга, — шэптам казаў чалавек.
— Ну, нічога. Патрывайце як-небудзь. Цяпер ужо блізка, — ціха супакойваў камандзір.
— Блізка, то блізка... але і далёка. Вёрст нямнога, ды цяжкія... тыя вёрсты. Асцерагацца трэба....
Пятрусь маўчаў, прыдушаны цяжарам клопату. Нупрэеў, відаць, зразумеў яго перажыванні і ў сваю чаргу пачаў супакойваць хлопца.
— He бядуй... нічога. Як-небудзь абыйдзецца...
— Ведаеце, дзядзька Нупрэеў, можа лепей было б дзе захавацца ў лесе, дачакацца відна ды разгледзець, разведаць усё. А так чорт яго ведае, дзе што.
— He, чакаць не трэба, — ледзь чутна пярэчыў Нупрэеў. — Ля перадавой пебяспечна чакаць. Усюды ў полі салдаты... To сувязісты, то пасыльныя. Артылерыі поўна... Адразу заўважаць.
— Ну, а так што ж рабіць? А калі тут убачаць?
— Навошта? Да золаку трэба выйсці, — спакойна даводзіў баец, і ад гэтага яго спакою і ўпэўненасці лягчэй стала і на хлапечай душы. Ён падсунуўся да старога і ціха сказаў яму тое, што зараз вельмі непакоіла самога:
— Скажыце, няўжо можна, каб пасля ўсяго, што мы стрывалі, магло здарыцца якое горшае ліха?
— Ну, як сказаць... — ціха разважаў паранены, — здарыцца ўсё можа. Хіба доўга... зноў напароцца дзе... Глядзець трэба... Думаць... Мала сілы — на хітрасць браць... як казаў той...
«Эх, няўжо не ўдасца, няўжо напорамся дзе і загубім
усіх, — пакутаваў сержант. — I невядома тады, ці ўдасца зноў выратаваць сцяг!»
Калі вярпуліся разведчыкі, мабыць, было ўжо недалёка да раніцы. Сержант сам замест вартавога сустрэў іх над таполямі — яны моўчкі ішлі па ўзмежку. Перад хлопцам чамусьці спынілася чатыры постаці і, адчуваючы, як зноў трывожна забілася ў грудзях яго сэрца, Пятрусь знарок спакойна запытаў людзей:
— Ну як?
— А вось так, — зморана адказаў малодшы лейтэнант. — Справа швах. Трэба спяшацца.
— Трэба зараз жа ўзнімаць людзей і ісці. Вось чалавек дапаможа, — дадаў Мацейка.
— Ну вы расказвайце па-людску, — нецярпліва перабіў сержант і сеў на дол. Разведчыкі таксама селі. Мацейка і малодшы лейтэнант бліжэй да камандзіра.
— Справа такая, — пачаў лейтэнант. Недалёка Дняпро. Нашых да гэтай вёскі, як яе? — звярнуўся ён да невядомага.
— Да Клясціч, — адгукнуўся той.
— Да Клясціч, значыць, нашых на гэтым беразе няма. A каля Клясціч пераправа. 3 поўдня часці і грузы яшчэ перапраўляюцца на той бок, ну немцы і б’юць захапіць пераправу. Там ідзе люты бой ужо два дні. Сёння штось заціхла, але вось чалавек кажа, яны напёрлі новай сілы і заўтра, пэўна, удараць.
— Так, так, — ажывіўся сержант. — Значыць, заўтра ўдараць на пераправу? А дзе, далёка гэтыя Клясцічы?
— Ды якое далёка — блізка, вярсты з чатыры, — заварушыўся ў цемры незнаёмы.
— Слухай, вось мы яго ўзялі ў праваднікі, — растлумачыў малодшы лейтэнант.
— Так, так, разумею, — задуменна казаў сержант. — Ну што ж! Давай!
Мацейка ўзрадавана ўсхапіўся на ногі.
— Ну вось, я ж казаў. Ударым, лупянём, каб пух-пяро з іх пасыпалася. Яны ў нас пабачаць пераправу. Толькі б час такі выбраць: каб цюцелька ў цюцельку, не раней і не пазней...
Сержант падбег у цемры да Нупрэева і коратка паведаміў
яму аб новай задуме. Баец з уласцівай яму стрыманасцю выслухаў Петруся, падумаў крыху і пагадзіўся.
— Толькі глядзі, хлопец, — дадаў ён з долу, — ты камандзір, табе і адказваць за ўсё.
Пятрусь ужо добра адчуваў тую адказнасць, але намер яго ад гэтага не змяніўся. Яны ўсе кінуліся ўзнімаць людзей, і ў сержантавай галаве ўжо несліся новыя думкі — новы запал барацьбы захапіў яго, і ад былых пакут і сумненняў не засталося і следу.
Раздзел трынаццаты
— Шырэй крок, шырэй крок, хлопчыкі, — лагодна і ўзрушана шаптаў у цемру сержант. Яны вельмі спяшаліся, дзядзька, відаць, добра ведаў шлях і жвава вёў атрад лагчынамі, раўкамі, хмызняком, а на ўсходзе ўжо святлела неба. «Хоць бы паспець, хоць бы паспець», — у такт стукам Петрусёвага сэрца мільгала ў галаве ўпартая думка. Трэба было да світання выйсці да гэтых Клясціч і там знянацку ўдарыць у спіну ворага, збянтэжыць яго і прарвацца на пераправу.
Пятрусь шпарка ішоў па сцяжынцы ўслед за начным правадніком, калі нехта ціха гукнуў ззаду. Хлопец азірнуўся — незнаёмы баец даганяў яго.
— Таварыш сержант, там паранены просіць...
Сержант здагадаўся, што гэта Нупрэеў, і, сышоўшы са сцежкі, па траве падаўся назад.
У рэдкім кустоўі яны напаткалі другога Нупрэевага насільшчыка — насілкі з чалавекам ляжалі ў доле.
— Што такое? Што? — тоячы трывогу, пытаўся сержант.
— Вось, памёр, — сказаў баец, высокі, худы і тонкі, як жардзіна, чалавек. — Усё нішто было, а потым рука звалілася. Я паправіў, кажа: сержанта пакліч, сказаць хачу. I ўжо ўсё.
Сумныя жалобныя адчуванні тугім камяком падкацілі да горла — такая гэта была балючая страта і ў такі цяжкі час. He намнога ён перажыў свайго спадарожніка, таго трохі дзіваватага дзеда. Так і не збылася іхняя надзея выйсці з-
пад немца. I так мала засталося ўжо ісці, і так патрэбны быў ён, светлай і мудрай душы чалавек...
Пятрусь выняў з Нупрэевай кішэні ягоныя дакументы, потым утрох яны аднеслі нябожчыка ад сцяжынкі і загарнулі цела шархоткай лубяной палаткай, што ўзялі з насілак.
Байцы кінуліся даганяць калону, а Пятрусь яшчэ пастаяў крыху, журботпы і суровы.
Камяк усё душыў горла, але слёз не было, а быў толькі тупы зацяты боль... Потым хлопец пабег.
А ўсход усё болей і болей разбаўляў святлом сіняву ранішняга неба, туліўся, асядаў пад кустоўем змрок — паволі віднела. Вузкай сцяжынкай у хмызняку яны шпарка крочылі, абтрасаючы роснае вецце.
— Хутчэй, браточкі, хутчэй! — раз-пораз гучна прасіў сержант. Недзе ў душы ціхенька і настойліва тлеў страх не патрапіць на Клясцічы ці знянацку дзе нарвацца на ворагаў, чулася шмат небяспекі наперадзе, але перайначваць справу не было калі.
3 хмызняку яны высыпалі ў рэдкі сасновы гаёк. Недзе за гэтым гайком грымелі выбухі, грукацелі кулямёты, і ва ўсіх баках калаціла лясныя прасторы галасістае рэха. Гаёк, аднак, цягнуўся доўга. Людзі рассыпаліся між рэдкіх соснаў і бязладнай гурбой беглі ў напрамку страляніны. Пасля, на ўзлеску, на іх шляху сустрэўся яшчэ алешнік, пераадолеўшы які, Пятрусь першы вырваўся ў поле.
Так, яны спазніліся. На ўзлеску ў траве цягнуўся ланцуг пакінутых акопаў — добра абсталяваных стралковых ячэек. Відаць, тут яшчэ нядаўна былі ворагі, на брустверах валяліся парожнія гільзы, пустыя пачкі ад сігарэт, шматкі паперы. Дно акопчыкаў ўсцілала ўтаптаная трава, на якой гадзіну назад ляжалі фашысты. Наперадзе разлеглася някошаная сенажаць, а далей, за нізінай, высіўся двухгорбы голы пагорак, адкуль нязмоўчным грымоццем калыхала абшары лютая бойка.
Пятрусь, як укапаны, спыніўся на ўзлеску і ўпіўся вачыма ў гэты пагорак. Немцаў там ужо не бачна было, першая лінія траншэй на схіле маўчала, ля яе гарэлі два скасабочаныя танкі, бой зараз ішоў на самай вяршыне і, пэўна, на
тым схіле. Бачна было, як бегалі, мільгалі там маленькія ў далечьші постаці людзей, адрозніць сваіх ад чужых было цяжка.
3 кустоўя на ўзлесак выбягалі людзі, расхінаючы галлё, выскачыў малодшы лейтэнант.
— Спазніліся!? — крыкнуў ён.
Пачакаўшы хвіліну, пакуль з лесу выбяжыць рэшта байцоў, сержант скамандаваў людзям:
— Управа і ўлева — у ланцуг!
Байцы няўмела неяк разгарнуліся ў выгнуты ў сярэдзіне няроўны ланцуг і пашыбавалі па сенажаці. Пятрусь зноў бег побач з Жукам і без думак у галаве, адной толькі душой адчуваў, што калі яны спозняцца і на гэтую вышыню і, значыць, да пераправы, то сёння іхнія пакуты і намаганні, бадай, скончацца назаўсёды. He так ужо шмат і людзёй і боепрыпасаў, каб у адкрытым полі вытрымаць сутычку з рэгулярным нямецкім войскам.
Тым часам пад грукат бою над полем усходзіла сонца. Прамністае і яркае, яно смела вынікла з-за сіняватай зарэчнай далечы і адразу хлынула на летнія прасторы патокамі зіхатлівага святла. Дол запярэсціў доўгімі палосамі ценяў пагоркаў, куп’я і людзей. Як на далоні, выразны і блізкі стаў той узлесак, з якога цяпер выбеглі людзі, і патануў у зіхатлівым усходнім мараве двухгорбы пагорак. I насустрач яму беглі знясіленыя людзі.
Урэшце сенажаць скончылася, яны дасягнулі падножжа пагорка. Сям-там валяліся ў быльнёгу целы забітых ворагаў, месцамі іх было надта густа, байцы на хаду падбіралі іхнюю зброю і патроны. Ужо блізка на схіле была першая пустая траншэя, да яе і імкнуўся гэты змораны ланцужок, калі ворагі з захопленай вышыні заўважылі іх. Кулямётныя чэргі з лютым фыркатам панесліся паўз галоў байцоў. Пятрусь азірнуўся і, задыхаючыся, крыкнуў свайму ланцугу:
— Кароткімі перабежкамі... наперад!
Людзі пападалі, дзе беглі, і ён упаў локцямі ў калючы асот і некалькі секунд сутаргава дыхаў, не ў стане прасунуцца ні на крок. Але рухацца на вышыню было неабходна:
кожная хвіліна несла або смерць або выратаванне. Абдзіраючы локці і калені, хлопец пакутліва падаўся ўгару. Ён кіраваў да абсмыленага танка, які скасабочыўся на адхоне і яшчэ курэў смярдзючым дымам.
Але хлопец туды не дапоўз. Моцны кулямётны агонь прымусіў яго прыціснуцца да зямлі і, заміраючы ад небяспекі, нейкі час ён ляжаў, не адважваючыся узняць голаў. Пятрусь азірнуўся, за ім у дзесяці кроках, гэтак жа прытуліўшыся да зямлі, ляжаў нехта, болей у траве нікога не бачна было. Хлопцу стала страшна: ён зусім не ведаў, што зрабіць, каб як наблізіцца да траншэі. А калі сержант зірнуў назад, на ўзлесак, дык у душу яго шыбануў спалох. Там з’явіліся ўжо нейкія постаці, яны нешта таропка сноўдалі, пэўна, ставілі цяжкую зброю ці яшчэ што рыхтавалі з тылу трапіўшаму ў бяду атраду байцоў.
У гэтую жахлівую безнадзейную хвіліну падпоўз да сержанта руплівы Жук, аднекуль побач з’явіўся Мацейка. Яны пераглянуліся зводдаль, грымоты бою нічога не далі сказаць сержанту, але хлопцы, здаецца, разумелі ўсё. Аднак зрабіць што-небудзь нельга было, па-ранейшаму шчыльны знішчальны агонь слаўся па зямлі.