Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
Пятрусь задумліва пастаяў яшчэ на тым месцы. Ён не ведаў, ці так зрабіў, як патрабаваў вайсковы абавязак, мо’ ён і памыліўся тут, падараваўшы жыццё ворагу. Але неяк ён не мог забіць таго чалавека — такая ўжо, пэўна, была яго слабасць.
Калі ён вярнуўся адзін, старшына сустрэў яго позіркам, поўным здзіўлення:
Пусціў?
Пусціў.
— Дурань! — коратка вызначыў хлопец. — Пабачыш, як ён заўтра табе галаву прастрэліць.
Рэштку таго дня яны паціху ішлі воддаль дарогі, але ўвесь час стараючыся трымаць яе ў полі зроку. Часам яна знікала за пагоркамі і ляскамі, але потым зноў з’яўлялася, бліскаючы дзе на павароце, ззяючы бялюткімі ізалятарамі на слупах. I ўсё пылілі, пылілі па ёй шматлікія аўтакалоны, матацыклы і фурманкі. Сержант са старшыной усюды, дзе бачна было, назіралі за ёй. Пятрусь маўчаў, сцяўшы вусны, а Агальцоў казаў, злосна бліскаючы чорнымі вачыма:
— Чакай, сцямнее — мы табе наладзім музыку.
Яму вельмі спадабалася ўчарашняя язда, і ён усё чакаў ночы, каб зноў захапіць «добры дрындулет». Але здарылася так, што ўжо ні старшыне і нікому з іх групы не давялося больш пракаціцца па спакуслівай ладнай дарозе.
Ужо незадоўга да захаду сонца яны ўсёй групай узняліся па духмянай збажыне на пагорак з некалькімі развалістымі старымі соснамі. Як выявілася зблізку, тут былі могілкі, недалёка ўнізе тулілася ў садках вёска. У Петруся яшчэ з дзяцінства захавалася да могілак нейкае няпэўна прыкрае адчуванне, і ён, пэўна, абмінуў бы іх, але трэба было ўгледзець, дзе апынулася тая дарога. Вузкай сцяжынкай між абкладзеных каменнямі магіл яны з Агальцовым падышлі да таўшчэзнай сасны, што некалькі асобна ад сваіх суродзічаў высілася над крыжамі на самай выспе. Нупрэеў з дзедам і астатнія байцы засталіся на вобмежку.
Дарога была недалёка. Яе стужка віднелася то там, то тут, перабягала нізінкі і хавалася за пагоркамі. Пятрусь ужо нагледзеў, куды кіраваць адсюль, каб не адбіцца ад яе да ночы, і тады нечакана ўвагу абодвух прыцягнула не зусім звычайнае відовішча.
He дужа далёка, мабыць, кіламетры з два цераз нізіну, з-за пагорка з’явіўся на дарозе нейкі натоўп людзей. Адсюль нельга было разгледзець, было гэта войска, ці простыя людзі, як яны ішлі і што неслі з сабой. Але было відавочна, што там вельмі многа людзей — галава гэтай працэсіі спускалася ўжо да нізу пагорка, а канца яшчэ не бачна было. Яна руха-
лася марудна, ці мо’ гэта здавалася так здалёку, вецер адносіў з дарогі ўзняты нагамі пыл.
Хлопцы ўпіліся вачыма ў тое шэсце, прыўзняліся за сасной. Агальцоў высока на лоб ссунуў свае прыгожыя бровы і няпэўна вымавіў:
— Немцы?! Ці не адступаюць?
Але гэта былі не немцы. Калі ўся калона выцягнулася на адхон пагорка, Пятрусь разгледзеў там знаёмыя постаці ў жаўтлявых, выгарэўшых кашулях, прыкмеціў, як бяссільна сунуцца яны па пылыіай дарозе, не ўзнімаючы ад зямлі сваіх nor. А абапал калоны праз колькі крокаў адзін ад аднаго з нарыхтаванымі аўтаматамі ў руках ішлі немцы.
Старшына таксама хутка зразумеў у чым справа, і яны паглядзелі адзін на аднаго тымі выразнымі кароткімі позіркамі, у якіх было і хваляванне, і рашучасць, і ўзаемнае разуменне.
— Слухай, давай назад, туды, дзе лясок! — шапнуў старшына, які, як заўсёды ў такіх выпадках, адразу ўзгарэўся імклівым намерам.
— Чакай, трэба палічыць, колькі іх.
Яны ўдвух, наколькі гэта было магчыма здалёк, палічылі канваіраў. У Петруся іх набралася трыццаць, у Агальцова — дваццаць шэсць.
— Шмат, халера, — сказаў ён.
— Шмат, а як зробім? — пытаў сержант, напружана думаючы, як адолець гэткую групу добра ўзброеных, гатовых да бойкі ворагаў. Але Агальцоў таксама не меў ніякага плана, а час ішоў, калона набліжалася, і трэба было нешта рабіць.
Хлопцы адскочылі ад сасны, кінуліся да сваіх.
— У ружжо — бегучы, крыкнуў Пятрусь. — За мной!
3 усяе сілы ён пусціўся па збажыне ў лагчыну, за якой на другім пагорку пачыналася кустоўе і дзе павінна была недзе праходзіць тая дарога. Урассыпную за ім кінулася восем байцоў, лічачы і дзеда, які ва ўсіх вайсковых справах, як умеў, хадзіў пад маладых.
Абліваючыся потам і перакідваючы з пляча на плячо пацежалелы аўтамат, Пятрусь імчаў па кустоўі. Ён усё непа-
коіўся, каб не спазніцца выйсці на дарогу і каб не згубіць часам каго ў гэтых зарасніках.
Дарога ўрэшце з’явілася перад байцамі — яна тут пралягала па адхоне, зарослым алешнікам і ляшчыннікам. Месца было не дужа здатнае для засады, кустоўе нясмела тоўпілася крокаў у дваццаці ад дарогі і бліжэй не падступала да яе. Гэтая яе старана ад канавы ўзнімалася на пагорак, а тая адхоніста спускалася ўніз, дзе не дужа густое кустоўе хутка знікала і пачыналася сенажаць.
Тым часам вечарэла. Сонца вялікім чырвоным колам спускалася з небасхілу. Было цёпла, над кустоўямі і людзьмі мітуслівымі чародамі таўкліся камары.
Пятрусь зморана ўпаў пад бухматым кустом ляшчынніка, побач укленчыў старшына, да іх пакрысе сабраліся астатнія. Калона і немцы павінны былі неўзабаве з’явіцца, a як вызваліць палонных, ніхто не ведаў.
— Страляць, брат, нельга,— непакоіўся старшына. — Сваіх паб’ём.
Яны ўсё пазіралі ўправа, дзе з-за павароткі пачыналася дарога, чакалі і да болю ў галаве згадвалі, што зрабіць, як пабіць фашыстаў і не патрапіць у нашых. Але як ні думалі, а нічога надзейнага не прыходзіла на думку.
— Паслухайце мяне, старога, — азваўся ззаду дзед і падышоў да хлопцаў. — Калі вось што зрабіць. Калі выйсці адкрыта каму, скажам, і мне, і крыкнуць так нашым: ратуйце, біце немцаў. Га? Можа і выйдзе?
— А нішто ўдумаў, — пагадзіўся старшына. — Толькі так: хай самі б’юць, усё ж іх вунь колькі! А мы для страху сыпанём паверху.
He дужа гэта была надзейная задума, але іншай не ставала, і сержант мусіў згадзіцца.
— Дзед, а як жа ты са зброяй? — спытаў ён старога.
— А навошта зброя? Я так. Мірны жыхар быдта. Крыкнуў — і ходу. Каб толькі яны зразумелі.
Байцы разышліся па ўскрайку кустоў, ля Петруся непадалёку застаўся Агальцоў, з другога боку — Нупрэеў. Усе сцішыліся і ўставіліся вачыма на дарогу.
Першымі з тае калоны паказаліся з-за павароткі чатыры
канваіры ў чорнай эсэсаўскай форме, са свастыкамі на рукавах. Яны нетаропка ішлі па дарозе, трымаючы на грудзях аўтаматы, адзін, сярэдні, адзеўшы рамянём на шыю, нёс кулямёт. За імі выніклі першыя шэрагі палонных. Наперадзе, абняўшыся, ішлі двое; адзін трымаўся за другога, відаць, мацнейшага сябра, моцна кульгаў, уся яго галава і нават вочы былі абвязаны акрываўленымі бруднымі бінтамі. Гэткія ж бінты часта мільгалі ў той калоне, усе ішлі вельмі марудна, а па баках, як сабакі на ланцугах, снавалі салдаты з аўтаматамі. Яны, пэўна, занепакоіліся зараз, уваходзячы ў лес, і, злосна пакрыкваючы на палонных, цясней збівалі калону.
Так уся гэтая грамада людзей сунулася ўсё бліжэй і бліжэй. Петрусёва сэрца паныла здрыганулася ў грудзях, калі ён убачыў, якія гэта знясіленыя і да таго ж многія параненыя людзі. Ці маглі яны здолець гэткую да зубоў узброеную і насцярожаную варту? Але змяніць намер было ўжо нельга, і неўзабаве ў пакутлівыя хвіліны чакання ля дарогі вынікла аднекуль маленькая, шэрая і такая несамавітая дзедава фігурка. У той жа час неспадзявана зычны яго голас гойкнуў над прасторамі:
— Браточкі! Бі фашыстаў! Нашы ў лесе!
Невядома, ці зразумеў хто яго крык, як тое здалося немцам, аднак з абочыны коратка тыркнула чарга — дзед пахіліўся, бы п’яны, хіснуўся ўбок і ўпаў на зямлю. А калона рухалася сабе далей, толькі, здаецца, штось сталася там, і рады яе скалануў невыразны і нерашучы, яшчэ мітуслівы РУХ-
Нейкая чорная віхура роспачы ад усведамлення няўдачы падхапіла сержанта. Нічога яшчэ не адчуваючы і дрэнна нават разумеючы, што робіць, ён усхапіўся з месца, каб кінуцца з аўтаматам на ворагаў, але Нупрэеў з долу стрымаў яго за нагу.
— Стой! Куды? Сцяг давай! Сцяг!
Пятрусь зразумеў чалавека, ірвануў з плеч клунак і выхапіў сцяг. Нупрэеў сунуў яму нейкі кій, і яны двума вузламі па рагах прымацавалі сцяг да гэтага несамавітага дрэўка. Апантаны ад крыўды дзедавай няўдачы Пятрусь выскачыў з падлеску і з разгорнутым сцягам кінуўся ў натоўп на
дарозе. За ім узняліся астатнія і, ударыўшы з усяе зброі над галовамі людзей у калоне, атакавалі гітлераўцаў.
I тады нейкая незразумелая і неадчутая Петрусём сіла ўскалыхнула дарогу, і калона на ёй перастала існаваць. Людзі, бы мурашкі ў муравейніку, кінуліся ва ўсе бакі, адусюль загрымелі стрэлы, ва усіх кірунках панесліся кулі, ашалела дзёўбаючыся ў сухую зямлю, навылёт прабіваючы чалавечыя целы.
Падбягаючы да канавы, Пятрусь адчуў, як нейчая чарга сцебанула па палотнішчы, хлопец ірвануў сцяг да сябе і, абараняючыся, ускінуў руку з пісталетам. 3 дарогі ў яго цаляў аўтаматам рыжы немец, але толькі на момант мільганула ў зроку яго постаць, як зараз жа ён знік, некім збіты ў капаву. Немец крутнуўся, бы вужака, сілячыся ўхапіць упушчаны аўтамат, але сержант стрэліў у ворага і ўзбег на дарогу. Перад яго вачыма ў ашалелай разлютаванай барацьбе мільгалі нейчыя спіны, рудыя твары, нехта босы скочыў цераз канаву, нехта ўпаў побач. Сержант усхапіўся, крыкнуў: «Смерць гадам!» і зноў матлянуў над сабою распушчаным шоўкам сцяга.
Стрэлы аднак хутка заціхлі, але ўсюды раўлі, крычалі, лаяліся людзі. Да Петруся падскочыў загарэлы потны хлопец у расхлістанай гімнасцёрцы, ужо з аўтаматам — па яго радасным і ўзрушаным твары цяклі слёзы шчасця. Адусюль да сцяга кінуліся ўзброеныя і бяззбройныя людзі, і тады сержант зразумеў, што гэта перамога. Але радавацца было некалі, хлопец імгненна вызначыў становішча і закрычаў, перамагаючы стукат уласнага сэрца:
— У лес, таварышы! У лес, угору!
Аднак, ап’яненыя перамогай, яны спазпіліся зрабіць гэта. Ззаду, з-за павароткі раптам загрукалі нейкія незвычайна гучныя стрэлы — гулкія і паважныя. Нібы хто нетаропка стукаў па дзежцы, і наўскасяк цераз дарогу прайшлася чарга разрыўных буйнакаліберных куль. Баец, што ў гэты час бег тут, войкнуўшы, упаў вобземлю; ля канавы, закінуўшы ўгору рукі, упаў другі; нехта жаласна залемантаваў ззаду. Людзі хіснуліся ад дарогі і кінуліся ў лес. Сержант яшчэ крыкнуў, каб усе беглі ўгору і, падхапіўшы сцяг, падаўся да
кустоўя. Побач цяжка бег Нупрэеў. А транспарцёр з дарогі люта паліў разрыўнымі, курылася пылам зямля, нібы яе секлі бізуном, і, гулка лопаючыся, востра пырскалі ў кустоўі тысячы асколкаў. Кідаліся з боку ў бок, беглі і падалі людзі.