Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
Перш, чым вылезці на дарожны насып, Пятрусь прыслухаўся — было ціха, толькі пад мастком маркотна булькаў ручай ды недзе, захліпаючыся, квакалі жабы. Аднак гарэзная весялосць ужо прайшла, трэба было вельмі асцерагацца, і Пятрусь, зняўшы палотнішча з дрэўка, зноў упакаваў яго ў рэчавы мяшок. Тады хлопцы нясмела яшчэ ўзлезлі па адхону — Пятрусь з Агальцовым наперадзе, астатнія ззаду. На дарозе яны зноў агледзеліся і ўслухаліся і, поўныя ўвагі, паціху пайшлі на ўсход.
Увесь час Пятрусь пільна глядзеў наперад і штораз азіраўся назад, каб у час заўважыць якую небяспеку. Але навокал было ціха. Невядома, ці былі дзе вёскі, мо’ скрозь ляжалі пустыя палі, бо нідзе не бачна было ніводнага агеньчыка, не чутна ніводнага чалавечага гуку.
Аднойчы ззаду нагнала іх нейкая машына. Яна фарамі бліснула над алевшікам, хлопцы шаснулі за канаву, паляжалі крыху, прапускаючы яе, і зноў выйшлі на дарогу.
Колькі часу яны ішлі так, ніхто і не прыкмеціў нават. Ісці было лёгка, спорна крочылі ногі па гладкай дарозе, наўкола ляжала маўклівая ноч.
У нейкай нізінс ялы натрапілі на змрочны сілуэт пакінутай машыны. Агальцоў першы асцярожна абышоў яе, зазірнуў у расчынепую кабіну, памацаў там нешта. Навокал не было болып нікога, высока задраўшы кузаў, машына пярэднімі коламі стаяла ў канаве. Хлопцы таксама спыніліся, цікавячыся, што гэта старшына даследуе там. Сержант ужо хацеў паклікаць яго, каб ісці далей, калі Агальцоў крыкнуў з кабіны.
— Гэй, каго пракаціць? Займай месцы!
Пятрусь падумаў, што хлопец жартуе, але той і сапраўды нсшта надумаўся і, лязгаючы жалезам, штосьці шукаў. Нарэшце, відаць, знайшоўшы, забег наперад, за радыятар, і гукнуў Жука.
— Давай крутані.
Жук узяўся круціць ручку, а старшына ўсё лязгаў нечым у кабіне, і, нарэшце, на здзіўленпе ўсіх, машына завялася.
— А ну, давай штурханём трошкі! — зухаватым шафёрскім тонам закамандаваў старшына. — Раз-два, узялі! А ну, давай, мацней штурхай!
He цямячы яшчэ, навошта гэта трэба, людзі сышлі ў канаву і ўперліся рукамі ў радыятар. Старшына моцна газануў, і машына паволі выпаўзла на дарогу.
— Сядай, пяхота, газанём пару кіламетраў! — камандаваў Агальцоў.
— Пастой! Куды сядай? — запярэчыў Пятрусь. — А хто павязе?
— Хто? Вось дзівакі! Шафёр трэцяга класа старшына Агальцоў, вось хто.
— Каб ты ў канаве нас не падушыў, шафёр гэтакі, — сказаў Нупрэеў.
— Ты што, не верыш? — здзівіўся старшына. — Запытайце Ў Жука.
Жук сціпла пацвердзіў:
— Ага. Старшына да службы год машыну вадзіў.
— Чуў? Цэлы год. Такі ж самы, брат, цудоўны драндулет ЗІС-5.
Пятрусь маўчаў і не ведаў, як паставіцца да гэтай новай задумы старшыны. Было вельмі спакусліва праехаць колькі кіламетраў на машыне, але зноў жа было вельмі боязна за сцяг. Трапіўшы ў рукі ворага, ужо наўрад ці ўдалося б у другі раз уратаваць яго, а трапіць да іх у рукі з аўтамабілем было не дужа хітра. Сержант усё разважаў і вагаўся, але вось з-за пагорка наперадзе зноў віхлянуліся ў небе далёкія сіняватапразрыстыя промні аўтамабільных фар. Яны ўздрогнулі, ляглі ніжэй, потым павярнулі ўздоўж дарогі, і пад імі выразным гарбом абмаляваўся чорны пагорак,
— Залазь хутчэй, лажыся ў кузаве, — крыкнуў старшына.
Хлопцы кінуліся ў машыну, а Пятрусь ускочыў у кабіну і сеў побач з шафёрам. Старшына замітусіўся, рукамі хапаўся за рычагі, доўга не мог уключыць задні ход, машына торгалася, але пе рухалася з месца. Старшына лаяўся, трэба было як найхутчэй развярнуць яе, каб вызваліць дарогу. Ён моцна газануў, машына ўздрыгнула, ірванулася назад, і яе заднія колы апынуліся ў канаве.
— Каб ты здох, чортаў дрындулет! — вылаяўся Агальцоў і выскачыў з кабіны. — Уцякай з дарогі! — гікнуў ён людзям.
А сустрэчная машына хутка набліжалася. Гонкія промні яе яркіх фар ужо стрыганулі над галовамі людзей, і з-за пагорка вынік асляпляльна белы пук святла. Нупрэеў, дзед і Калдобінскі кінуліся за канаву, Агальцоў застаўся на дарозе. He ведаючы, што надумаў старшына, але мімаволі падпарадкоўваючыся яго ініцыятыве, сержант аддаў Нупрэеву рэчавы мяшок, а сам прыпаў да ЗІСавых загрузлых колаў.
А старшына адкрыта стаяў на дарозе і чакаў. Яго спрытная постаць у цесна напятым нямецкім мундзіры, нямецкі аўтамат на грудзях ужо асвяціліся фарамі — старшына спакойна зрабіў крок наперад і ўзняў руку. Машына яшчэ паблізілася, уперлася святлом у перакулены аўтамабіль і паклала на ягоным кузаве доўгі старшыновы цень. Сержант
прыціснуўся да колаў і наставіў аўтамат у бліскучыя фары. 3 кабіны адтуль ніхто не вылазіў і, выкрыкваючы штосьці нямецкае, Агальцоў, не марудзячы, падаўся туды.
Але з машыны, пэўна, прыкмецілі нешта, бо хтосьці адтуль спалохана крыкнуў па-нямецку, а Агальцоў, не знімаючы з грудзей аўтамат, разануў чаргой у дзверцы. Пятрусь у думках вылаяў старшыну за такую неасцярожнасць, але, зачараваны яго адвагай, сам кінуўся туды. У цемру з машыны мільганулі некалькі постацей, і неўзабаве з абочыны грымнулі пісталетныя стрэлы. У пярэднім ветравым шкле бліснулі дзіркі. Сержант даў у цемру доўгую чаргу, і ад таго, здаецца, стала ціха.
Тым часам падбеглі астатнія. Агальцоў ужо цягнуў да канавы нежывога шафёра. Пятрусь забег з другога боку гэтай машыны і рвануў ручку дзверцаў. На падножку з машыны пязграбна вывалілася другое нежывое цела — сержант гідліва пхнуў яго нагой на ўзбочыну. На сядзенні ўжо з’явіўся Агальцоў і пачаў абмацваць незнаёмыя рычагі.
Усе хваляваліся і, без патрэбы спяшаючыся, кінуліся да высокага борта. Жук стаў на падножку. Старшына няўпэўнена пачаў разварочваць машыну. I раптам з кузава пачуўся спалоханы, разлютаваны дзедаў крык:
— Э-е-е! Немец! Рукі ўгору! Ах ты, тварына такая-сякая! Здавайся!
Ускочыўшы ў кузаў, сержант сапраўды там убачыў нейкую цёмную постаць, што сядзела на запасным коле. На назе яе нешта бялела, пэўна, павязка, постаць не кідалася на людзей і, здаецца, была без зброі.
— Дойч?’ — злосна крыкнуў сержант, адхінаючы старога, які ўсё пяўся да яго са сваёй стрэльбай.
— Я, я, — казаў той. — Іх бін фон Эстэррэіх. Эйн Фервундэтэ...”
Голас яго дрыжэў, ён баяўся. Агальцоў тым часам развярнуў машыну, трэба было хутчэй ехаць, і ён крыкнуў з кабіны:
' Немец? (ням.)
" Так, так. Я немец з Аўстрыі. Паранены. (ням..)
— Усе?
— Усе, — сказаў Нупрэеў. — Э, не. Пастой. Калдобінскага няма. Гэй, дзе ты? — нягучна крыкнуў у цемру баец. Але цемра маўчала.
— Толькі ж быў, са мной яшчэ ў траве сядзеў, — заўважыў дзед.
— Калдоба!!! — зычна паклікаў старшына, і таксама цішыня была ў адказ. — Ах ты, гад смярдзючы! — злосна закрычаў тады Агалыдоў. — Уцёк. Зматаў да цешчы на бульбачку, паразіт.
Сержант аж уздрыгнуў ад тае навіны, і мурашкі пабеглі па яго ўспацеламу целу. Хлопец усхапіўся і кінуўся да Нупрэева.
— Сцяг! Дзе сцяг?
— Тут, вось. Сцяг то я не выпушчу, а таго падлюгу вось выпусціў, — спакойна сказаў Нупрэеў. — Я ўжо раней заўважыў: нядобрае ўзяў ён у душу. I вось не дагледзеў.
— Ах ты вужака падкалодная! Ах слізняк паўзучы! Ну скажы ты, — абураўся Агальцоў, стоячы на падножцы. I раптам старшына на ўсё горла закрычаў у ноч:
— Гэ-гэй! Гад Калдоба, на тым свеце знайду! He схаваешся, чуеш?
У сержанта ад усёй гэтай нечаканасці аж балюча закалола ў галаве, і ён абапёрся на кабіну. А тут яшчэ немец гэты сядзіць у кузаве, не ўцякае і, як загнаны падстрэлены воўк, чакае вырашэння свайго лёсу.
— Ну што там да яго прынюхваецеся. Кулю ў лабаціну ды гайда, — злосна ўсхапіўся старшына.
— Дай я яго! — ірвануўся да немца дзед, тыцкаючы ў ягоны твар рулю вінтоўкі.
Але Пятрусь не хацеў зараз забіваць гэтага немца. Стрымліваючы ў сабе злосць да ворага, хлопец прыпамятаў разгром палка, шматлікія людскія смерці і сваё пакутнае бадзянне. Ад тых успамінаў у хлопца адразу прарвалася прага помсты, і ён рашыў у зручным для таго месцы спатоліць сваю душу. Ужо ён пакажа гэтаму фашысту сваю сілу.
— He чапай, — сказаў ён дзеду. — Пачакай трохі. Мы з ім як след расправімся.
— Што чакаць? — злаваўся дзед. — Яны нас б’юць не чакаючы, а нам іх нельга?
— Нелыа. Глядзіце, каб не скочыў. Паехалі.
Агальцоў уключыў фары — шырокае святло легла на дарогу, машына рванулася, і яны паехалі на ўсход. Спачатку новы вадзіцель асцерагаўся хуткай язды, але спакваля, налаўчыўшыся, прыбаўляў газу, і машына хутка імчала па добрай дарозе. Наўкола ляжала ноч, было ціха.
— Калі дзе сустрэчная ці абгон, — кладзіся ўсе ў кузаве. A немца прыкончыць. Нашто пакінулі? — крычаў з кабіны Агальцоў.
Стоячы за кабінай і абапіраючыся на яе дах, сержант усё думаў, што рабіць з немцам. Дрэнна, што ён не можа з ім паразмаўляць па-нямецку, a то ён запытаў бы, што яму спатрэбілася на чужой зямлі. Але і так нічога — ён яшчэ знойдзе спосаб дапячы гэтаму фашысту.
Перад самым золакам, калі неба на ўсходзе добра праяснілася і прытушыла бляск зор, яны пад’ехалі да нейкай вёскі. Дарога ішла пад адхон, абапал яе стаялі пакручастыя, закаржэлыя ад старасці вербіны, на аколіцы нечакана бліснуў парэнчамі мост. Агальцоў зменшыў хуткасць, збочыў і прыпыніўся:
— Ну, як? — гукнуў ён з кабіны. — Злезем ці далей газаваць?
У кузаве маўчалі. Дагэтуль усё ішло добра, вёска здавалася пустой і соннай, і Пятрусь запытальна зірнуў на Нупрэева. Той сядзеў ля борта з нарыхтаванай зброяй і неяк памаладому ўсміхнуўся:
— Давай, газуй, — сказаў Пятрусь, зноў адчуваючы ў сабе гарэзную зухаватасць удачы. Дагэтуль ім шанцавала, і думалася, што і далей усё будзе добра.
У кузаве прыгіналіся, на ўсякі выпадак ямчэй сціснуўшы зброю, Агальцоў у кабіне нешта крыкнуў Жуку, машына ірванулася, як спалоханы стаеннік, і ўскочыла на мост. Тут наперакор усім правілам руху старшына даў такога газу, што аж захісталіся палі, шалёны вецер ірвануў валасы сержанта, калі ён выглянуў наперад. Яны шалёна ляцелі па пустой соннай вёсцы, і Пятрусь баяўся ўсё, каб самае недарэчнае
хіба не напаткала іх. Праламаць сабе голаў аб які-небудзь плот і згубіць сцяг было вельмі магчыма.
Аднак яны ўдала мінулі вёску і зноў выехалі ў поле. Тым часам пачало світаць. Бачны сталі змрочныя, яшчэ сонныя палі, дарога-струнка бегла цераз хмызняковыя прасторы. Трэба б ужо спыніцца ды знікнуць дзе, але Агальцоў, відаць, цягнуў да апошняй магчымасці, а сержант, пакуль не бачачы небяспекі, таксама маўчаў у кузаве, і яны ўсё ехалі і ехалі. Перасякаючы ўзгорак у адным месцы, машына ўвайшла ў выемку. Абапал дарогі высіліся жаўтаватыя абрывы, а на іх высока ўзнеслі свае шапкі густыя галіністыя сосны. Унізе пад тымі соснамі другім лясным ярусам дружна буяў хваёвы маладняк, і з таго маладняку раптам нешта мільганула на дарогу. Машына якраз пераадолела самы пагорак і цяпер шпарка імчалася ўніз. Толькі, калі ўжо гэтая ўпаўшая штуковіпа апынулася перад самым радыятарам, Пятрусь сцяміў, у чым справа, і жахліва крыкнуў у кузаве: