Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
Яны разбегліся, як раіў Нупрэеў Жук і старшына сталі з аднаго боку, Нупрэеў і Калдобінскі з другога. Пятрусь, шырока расставіўшы ногі, застаўся на сярэдзіне, гатовы рынуцца ў любы бок. Дзеду не цярпелася на адным месцы, і ён мітусіўся па адхону, падбягаючы то да Нупрэева, то да старшыны, і ўсё шаптаў устрывожана:
— От халера, от улезлі... Трэба ж было, га!
Але ворагі штосьці марудзілі, і ніводзін з іх не паказваўся пад мост. Хлопцы пакутліва чакалі, пакуль новы гук не ўспалашыў усю іхнюю групу. Гэта быў моцны пляск у рацэ, услед за якім раздаўся гучны голас чужынца:
— Цум тойфель, дэр русішэ Рэін іст ганц кляйн...*
Сержант кінуўся да ўскрайку, высунуўся з сырой засекі падмастоўя і ўбачыў нешта нечаканае.
Пакінуўшы, відаць, на дарозе машыны, ворагі высыпалі на лужок, дзе нядаўна ішлі хлопцы і пасвіўся гняды конік, дружна паскідалі з сябе мундзіры і з вясёлым рогатам лезлі ў ваду. Чалавек двое ўжо плылі ўшыркі ракі, некаторыя стаялі яшчэ на беразе, паціраючы свае голыя грудзі. Відаць было па ўсім, хлопцаў ніхто не заўважыў.
Зноў не згаворваючыся, байцы кіпуліся да другога боку
’ Да д’ябла, рускі Рэйн зусім малы (ням.). (Тут і далей зноскі ayTapa. Рэд.)
моста, спадзеючыся па-за насыпам адбегчы далей ад гэтага месца. Аднак старшына, які першы высунуўся, зноў падаўся назад. На дарозе, ля самай узбочыны, стаялі машыны — там таксама былі ворагі, яны б адразу заўважылі байцоў.
Як было выбрацца адсюль?
— Ах вы, вепрукі паганыя! — абураўся дзед, — не маглі сабе іншага месца знайсці!
— Ціха, — сказаў сержант. — 3 ценю не вылазіць.
Нупрэеў усё супакойваў людзей:
— Нічога, можа не ўбачаць. Пакупаюцца і паедуць: не на гулянку ж прыехалі.
Але немцы, відаць, не вельмі спяшаліся. Ужо многія павылазілі з вады і разлягліся на лужку, падставіўшы сонцу блішчастыя мокрыя спіны. Некаторыя пачалі мыць сваю адзежыну.
Невядома, колькі прайшло часу. Доўгая паласа цсню ад моста ўжо парадкам пасунулася ўбок, людзі пачалі губляць цярпенне.
— Да вечара яны сюды дарваліся ці што? — першы не стрываў Агальцоў. — Давайце скочым на дарогу ды лупянём па ўсёй гэтай свалаце.
— Ну, а потым? — злосна спытаў Нупрэеў. — А потым што?
— He, так не можна, — азваўся дзед. — Трэба чакаць.
Пачакалі яшчэ. Сядзелі, забіўшыся ў душны смярдзючы засень, маўчалі і пакутвалі. Дзед хацеў закурыць, але сержант і Нупрэеў цыкнулі на яго, і стары схаваў свой скураны капшук. Аднойчы пачуліся педзе ля насыпу блізкія крокі — людзі зноў абмёрлі, насцеражыліся.
— Слухайце, браткі, — ледзь чутна прашаптаў дзед, — A раптам які плюгавец па патрэбе сюды сунецца? Што тады?
— Трэба выбірацца адсюль, — упэўнена сказаў старшына.
Калдобінскі прапанаваў:
— Трэба выбегчы і ўрассыпную ў поле. У жыце не зловяць.
— Эх ты, не зловяць! — раззлаваўся Нупрэеў. — А калі падстрэляць каго? А калі сцяг?
Зноў усе замаўчалі, пакутліва шукаючы выйсця.
— Ах, растакую тваю, фашысцкую морду! — злосна вы-
лаяўся старшына. —Ёсць спосаб. Я ім прыкончу гэты курорт.
Усе з раптоўнай няпэўнай надзеяй паглядзелі на хлопца, а Агальцоў, не кажучы больш нічога, скінуў рамень, сцягнуў боты, аддаў усё Жуку. Потым ён абмацаў шматлікія кішэні свайго мундзіра — выцягнуў дакументы, паперкі і таксама перадаў іх Жуку, нарэшце дастаў з кішэні новенькі варанёны «Вальтэр», зірнуў на сержанта.
— На вось, трымай: у цябе ж зброі няма.
Сержант узяў пісталет, не разумеючы яшчэ, што надумаў чалавек, а той, выглянуўшы ў адзін і ў другі бок ад дарогі, прыгнуўся і паласой цешо падаўся да ракі.
— Пад вечар дзе агонь распаліце — я ўбачу, даганю, — прашаптаў ён і хутка тіапоўз уніз. Пяцёра людзей, поўныя ўвагі і спадзявання, сачылі за ім. Неўзабаве старшына з ціхім плескам знік у чаротах.
Зноў пацягнулася бясконцае напружанае чаканне. Байцы пазіралі цяпер то ў бакі, то на раку — там між чаротаў мільганула галава і ўзнятая над вадой рука з аўтаматам. ГІотым усё знікла, і болей ужо нідзе не паказвалася нічога.
На лужку ад берага да дарогі ўсё сноўдалі паўраспранутыя ворагі, купаліся ў рацэ, аднак не адплываючы далёка. Па мосце разы два прагрукацелі адзінокія машыны, насціл хістаўся, і на галовы байцоў сыпалася нейкая труха.
Часу, бадай, прайшло багата, а старшыны нідзе не чуваць было. Тады з’явілася новая трывога — часам сержанту здавалася, што старшыну ўжо злавілі, што ён утапіўся ў рацэ, а можа наогул вырашыў пакінуць байцоў.
Сярод гэтых пакутлівых перажыванняў нечакана гулка прарэзала спакой аўтаматная чарга. У рэчцы адразу сціхлі булькат і плясканне, абарвалася на палавіне няскончаная фраза «гэр обер сфрэйтор дас...», голыя купальшчыкі кінуліся на берагі, а з таго гайку на грудку тарахцелі кароткія чэргі.
Гэты першы момант задуманага старшыной плана ледзь не сапсаваў усю справу. Нечакана зусім блізка ля хлопцаў зашамацеў чарот, прыгнуўшыся, з яго выскачыў голы немец. Калі б толькі ён зірнуў у іх бок, дык адразу заўва-
жыў бы ў якіх дзесяці кроках не вельмі замаскіраваных байцоў. Але ён быў напалохапы і, апынуўшыся на пожні, бягом кінуўся да дарогі. Азірнуўшыся на сваіх, Пятрусь убачыў, як спакусліва цалялі ў спіну немца Жук і Калдобінскі, і нават Нупрэеў высунуў з-пад моста доўгую рулю сваёй вінтоўкі. Сержант прыцішана пагразіў ім, папярэджваючы такое свавольства. А па той бок дарогі з кароткімі прамежкамі цішыні ўсё гучэлі чэргі. Сержант, увесь сціснуўшыся ад незвычайнага напружання, сачыў за ворагамі, якія, нібы мурашкі ў патрывожаным муравейніку, замітусіліся на лужку. Ён чакаў, што немцы напалохаюцца і, завёўшы машыны, паімчацца адсюль, але машыны маўкліва стаялі на дарозе. Хутка немцы, пэўна, зразумелі, дзе небяспека, і, ухапіўшы зброю, пачалі з лужка шалёную страляніну. Нехта ўсё ж упаў там і ляжаў, не кратаючыся, пакуль яго не падхапілі іншыя. Аднак уцякаць адсюль яны, відаць, не мелі намеру і па камандзе афіцэра ланцужком заляглі пад дарожным насыпам і дружна стралялі. Лясное наваколле множыла страляніну, і ўсё вакол грымела аглушалыіым суцэльным гулам. У думках хвалячы Агальцова і ўпершыню адчуваючы непакой за яго жыццё, сержалт падумаў, што трэба бегчы. Яго позірк сустрэўся з насцярожаным Нупрэевым позіркам, хлопец убачыў у ім згоду і першы выбег з-пад моста. Машыны ла дарозе стаялі на ранейшых месцах, але немцаў між імі ўжо не бачна было, і хлопцы, прыгнуўшыся, шыбанулі паўз насып у бок, дзе віднелася жыта.
Апошнім, азіраючыся па дарогу, бег змаркатнелы Жук.
Раздзел сёмы
Надвячоркам высокае неба заплыло шызай туманнай смугою. Праз яе бліскучай невыразнай плямай глядзела з небасхілу сонца. Яно не пякло але ў паветры было парна, душна. Дрэвы і збажына прыціхлі, насцярожыліся, чагось чакалі.
Мокрыя ад поту, пяцёра людзей адзін за адпым лезлі на ўзгорак. Пад іх нагамі блыталася высокая, па грудзі, збажы-
на. Недзе над лагчынай, патрывожаная людзьмі, жаласліва кігікала кнігаўка. Лес адступіў удалячынь, пакінуўшы на прыволлі вялізны абшар зямлі; далёка ззаду сінеў і таяў у сонечным ззянні пройдзены людзьмі бор.
Але вось нечакана патух сонечны бляск, растварылася, патанула ў мутнай сіні далёкая палоска бору. Сержант шавяльнуў пад гімнасцёркай мокрымі ад поту лапаткамі і азірнуўся: ззаду за імі гналася ў небе вялізная навальнічная хмара.
Сержант зірнуў на сваіх спадарожнікаў. Жук і Калдобінскі, што ў дарозе трымаліся бліжэй да яго, ужо стаялі побач і таксама глядзелі на захад. Праз колькі крокаў за імі ішлі Нупрэеў і дзед. Яны ўсе прысталі, але сержант не даваў перадышкі — яму хацелася да ночы як мага далей адарвацца ад ворагаў і заначаваць у спакоі. Зноў жа трэба было распаліць агонь, каб даць сігнал Агальцову, які немаведама дзе блукае адзін. Выспа, на якую яны лезлі цяпер, бачна была здалёку, і Пятрусь спяшаўся дабрацца да яе вяршыні.
Але хутчэй за яго ў гэты бок сунулася хмара. Касыя заслоны дажджу ў некалькі месцах павіслі ўжо над зямлёю. Разы са два мільганула маланка, і цяжка прагрымеў гром.
Хлопцы кінуліся пад бліжэйшую купу, што цьмяна шарэла ў збажыне. Гэта была груша-дзічка. Пад яе веццем, прыціскаючыся да апаленага вогнішчамі камля, прымасціліся Жук і Калдобінскі. Пятрусь таксама прыткнуўся побач на крутлым камені, хлопцы крыху пасунуліся, даючы сухое месца сержанту. Хутка да іх далучыўся Нупрэеў. Абціраючы мокры твар рукавом, ён уладкаваўся ля лог хлопцаў, і калі падышоў дзед, дык пад ігрушай ужо не было незамочанай мясціны. Стары, мокры да ніткі, з босымі, запэцканымі граззю нагамі, мясціўся з краю, а зверху, з галля, на яго ліліся струмені. Тады са свайго месца ўскочыў Жук.
— Дзед, ідзі сюды, тут лепей.
— А нічога, сядзі, сынок.
— Ідзі, ідзі, чаго там... Людзі пасунуліся, так-сяк умясцілі і старога, які войкаў, што замок тытунь і няма як закурыць. Аднак закурыць у хуткім часе прылаўчыліся — у Калдобін-
скага знайшлася запалыііца, а Нупрэеў адшукаў сушэйшую махорку.
Цесна прыгарнуўшыся да дрэва, у гэты навалыйчны час пяцёра чужых, малазнаёмых людзей, мабыць, упершыню адчулі, што яны ўжо не чужыя і пе абыякавыя адзін аднаму. 3 учарашняга дпя агулыіым клопатам лёг на ўсіх лёс чырвонага сцяга, які з гэткім цяжарам уратавалі яны.
— Дзе ж цяпер наш старшына? — казаў Жук, неяк сарамліва ўсміхаючыся сваім шыракаскулым курносым тварам. Гэты хлопец усё болей падабаўся Петрусю за дзівосную мяккасць душы, зважлівасць і паслухмянасць. Ад самай той рэчкі ён не адставаў ад сержанта, увесь час трымаўся побач і заўсёды гатовы быў прыйсці на дапамогу. Пятрусь і сам непакоіўся за старшыну і ўсё думаў, ці не забілі яго ў той страляніне і як у гэткую непагадзь падаць яму ўмоўлены сігнал.
— Старшына не прападзе, — змрочна буркнуў Калдобінскі. Гэты пахмуры хлопец не любіў, відаць, кідацца ў залішні непакой ці перажываць за каго без дай прычыны. Апякаючы пальцы, ён смактаў свой недакурак і вузкімі вачыма нявесела пазіраў удалячынь.
Угары тым часам грукацеў гром, недзе блізка ляпнуў пярун. Стала зусім змрочна, вечарэла раней часу. Аднак хмара сунулася далей, і з ёю пакрысе сплывалі на ўсход грымоты. Праз колькі часу струмені зменшыліся, патанелі, і хоць у паветры яшчэ снавала павуціна дажджу, людзі вылезлі з-пад ігрушы. Дарэчы, сядзець там не было чаго: усё роўна ўсе былі мокрыя.
А на захадзе між хмарамі і зямлёю прарэзалася вузенькая шчылінка, і праз яе зірнула прамністае нізкае сопца. Гэта быў яго апошні позірк тіа мокрую, затуманеную зямлю, і тая з нястрымнай радасцю засмяялася насустрач яму безліччу бляску, колераў і тонаў. Куды толькі і падзелася яе нядаўняя пахмурасць, шэрасць, няўтульнасць. Успыхнулі кропелькі на жытнёвым калоссі, устрапянуліся і радасна зашапацелі вымытыя лісцікі дрэў, яркай і чыстай сінявою апавілася далячынь.