Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
— Граната!!!
Але перш, чым яны паспелі што-небудзь зрабіць, наперадзе ірванула, сцебанула па твары пяском. Машына ўрэзалася ў нешта, і Пятрусь, не ўтрымаўшыся, адарваўся ад яе і паляцеў на гліністыя камякі адхону. Працяты спалохам і нечаканасцю, ён, аднак, хуценька ўскочыў і, гатовы абараняцца, скаціўся ў канаву. Там ужо ляжаў Нупрэеў, перавернутая набок машына закапалася буферам у зямлю. Ушчэнт разбіты, пакарэжаны радыятар струменіў на гліну гарачую ваду.
Аднак, дзе ж былі ворагі? Пятрусь угледзеўся ўгору, у сасоннік, і гучная лаянка яго, у якое вылілася ўсё — і здзіўленне, і абурэнне, і палёгка -дзіўна прагучэла ў ранішняй цішы. Над разбітай машынай на абрыве стаялі чатыры чалавекі і мелі такі выгляд, нібы раптоўна ўбачылі нейкае дзіва, ад чаго ў іх змярцвелі языкі і скавала рухі. Прыгнуўшыся і выцягнуўшы наперад шыі, яны трымалі нацэленую на машыну зброю і, здавалася, скамянелі так, разявіўшы раты. Толькі ўчуўшы Петрусёву лаянку, яны, усе чацвёра, закрычалі нешта і збеглі на дарогу.
Так перад сержантам з’явілася чацвёра зусім яшчэ мала-
дых пагранічнікаў у зялёных шапках, з зялёнымі пятліцамі і з трохлінейкамі ў руках.
Адчуўшы новы паварот справы, з перакуленай машыны вылез, пэўна, упершыню напалоханы старшына, следам за ім, кульгаючы, выбраўся Жук, узняўся Нупрэеў з капавы і аднекуль з-за кузава з’явіўся дзед — ён цягнуў за сабой збянтэжанага кульгавага немца. Усе, здаецца, былі жывыя, толькі машына пакалечылася ўжо без усякай надзеі на папраўку.
— Вы, блазнюкі безгаловыя, салагі несалёныя, што нарабілі?! — накінуўся на пагранічнікаў старшына. — Чорт бы вам рукі паабламваў за вашу гранату, трэба ж было пагубіць такую цудоўную каламажку!
Пагранічнікі ніякавата ўсміхаліся — яны, відаць, і напалохаліся, убачыўшы, каго падарвалі, і яшчэ больш узрадаваліся гэткай нечаканай сустрэчай са сваімі.
Ужо днела, і, каб не начакацца на дарозе чаго благога, байцы ўзлезлі на адхон, адышлі ў лясок і тады толькі адчулі, што ў каго баліць. У Петруся вельмі садніла спіна, але ён маўчаў. Ціха стагнаў нешта Нупрэеў, а Жук дык быў ажно паранены асколкам у нагу. У гушчары яны спыніліся, Агальцоў зняў з Жукавай нагі бот і пісталетнай праціркай выкалупаў з раны пад каленам невялічкі кавалак металу. Пагранічнікі далі індывідуальны перавязачны пакет, яны вельмі бедавалі на сваю няўдачу, а старшына знарок злосна ўсё пакрыкваў на іх. Жук крыва ўсміхнуўся, пакуль яго перавязваў сябра, і ўсё казаў, супакойваючы сябе і людзей:
— Нічога, нічога. Загоіцца.
Пятрусь агледзеў байцоў.
— Здаецца, нашы сілы растуць, — не тоячы задавальнення, сказаў ён, пазіраючы на пагранічпікаў. Усе яны былі зусім маладыя, відаць, першага года службы, сціпла тупілі вочы, пачціва пазіралі на сцяг і крыху баязліва — на старшыну.
— Ага, з вамі пойдзем, калі не прагоніце.
— А куды вы ідзсце? — знарок запытаў сержант.
— Куды? Вядома куды: на ўсход, — адказаў байчэйшы з іх, прыгожы з твару хлапец.
— I даўно ўжо ідзяце?
— Тыдні з два, мабыць. Як пад Лідай разбілі наш атрад, так і ідзём.
— I што гэта вы ўздумалі нас падбіваць?
— А мы ўжо гэтак чатыры машыны падбілі, і аднаго матацыкліста.
— I мост падпалілі, — дадаў другі хлопец з дробным рабаватым тварам.
— Ну, добра, — сказаў сержант, — значыць, з намі!
— Але.
— Дзед, — паклікаў ГІятрусь, выглядаючы ў сасонніку старога. Ён падумаў, што трэба расквітацца з немцам, пакуль ёсць час і наўкола стаіць цішыня.
— Эге ж. Тут я, — азваўся той ззаду. Ён стаяў сівы, касмалявы, невялічкі, у даматканай шэрай світцы, а ля яго сядзеў зграбны, з забінтаванай нагой немец, праставалосы, немалады ўжо, з вялікімі загарэлымі залысінамі ў бялявых рэдкіх валасах.
— Дакументы, — строга сказаў сержант, працягнуўшы руку да палоннага. Той нера зумеў, ускочыў на адну нагу і няўцямна залыпаў вачыма.
— Дакументы, дакументы давай, — сержант дакрануўся да яго нагрудных кішэняў. Немец зразумеў, нарэшце, дрыжачымі пальцамі адшпіліў гузік і выняў усё, што было там. Пятрусь, трошкі памятаючы з той нямецкай мовы, якую вучылі ў школе, пачаў перабіраць кніжачкі, паперкі, дакументы палоннага. У кожнай паперцы пяўся крыламі фашысцкі арол, стаялі невядомыя пячаткі з гэтай жа птушкай і свастыкай. 3 вайсковага білета даведаўся сержант, што ўласнік яго — грэнадзёр сапёрных войск, што яму 38 год і па нацыянальнасці ён аўстрыец. Там жа была невялічкая, досыць пакамечаная павестка, якая прадпісвала Ёгану Шольцу 12 красавіка з’явіцца на прызыўны пункт для службы ў вермахце. Асобна запакаваныя ў цэлафан хаваліся здымкі, іх было нямнога, і дзеля цікаўнасці Пятрусь разгарнуў іх. Да здымкаў чужынцаў займелі ахвоту і Нупрэеў з Жукам, яны цераз сержантава плячо таксама разглядалі спачатку Ёгана, маладога з вусікамі, потым Ёгана з жонкай, нейкую кампанію ля возера, групу маладых людзей у садку. Усё гэта было звычайнае, жыццёвае, хоць і не наша, незнаёмае, але зразумелае. Пятрусь бачыў чалавека ў яго жыцці — мірным
ціхім жыцці ў нейкім далёкім горадзе Леабэне, сярод ладных вясёлых людзей, і нічога страшнага, фашысцкага не відаць было на іх простых усмевіыстых тварах. А адзін здымак проста перавярнуў усе намеры хлапца, збіў яго з панталыку, і сержант не ведаў, як яму далей паставіцца да палоннага. На гэтым несамавітым з роўным абрэзам здымку Шольц быў найбольш падобны на сябе цяпсрашняга — у цывільным адзепні ён сядзеў на гнутым венскім крэсле, а на яго каленях мясціўся, пэўна, сынок, маленькі, год чатырох, хуткавокі бялявы хлопчык. Абодва яны з радасным агеньчыкам у вачах пазіралі са здымка, і адна рэч, эдаецца, адкрыла Петрусю іншы, ужо зусім блізкі і знаёмы бок жыцця. Вяртлявы, відаць, гэты хлопчык, не вельмі дбаючы пра сваю позу, няспрытна прыткнуўся на бацькавых каленях і выцягнуў да аб’ектыва сваю маленькую пожку На старэнькім, пэўна, не першы год ношаным сандаліку гэтае ножкі выразна прыкмячалася акуратная лапінка на задніку і невялікая дзірачка ў падэшве. I тады хлопец заўважыў яшчэ і пацёртыя малышовы штанцы са скручанымі чорнымі лямкамі праз плечы і нямудрагелісты паношаны пінжак самога Шольца, і яго агрубелыя вялікія рукі, што прытрымлівалі маленькае цела сына. Гэта была беднасць, яна адразу адкрылася хлапцу які сам некалі меў блізкае знаёмства з яе такімі прыкметнымі праявамі. Пятрусь разгубіўся. Ён збіраўся адпомсціць палоннаму за свае крыўды і пакуты, а цяпер зразумеў раптам, што помсціць нс было каму. У голаў хлапца шыбанула адразу дзесятак супярэчлівых незразумелых пытанняў, вырашыць якія зараз было не пад сілу.
Тады сержант прыхаваў у сабе сваю збянтэжанасць, паглядзеў на панылага ворага і заклапочана ўздыхнуў. Увесь выгляд палоннага быў вельмі ўжо мірны і звычайны, чалавечны; у насцярожаным позірку стомленых вачэй таіліся страх за жыццё і напружанае чаканне рвзвязкі. Нейкім знаёмым, перажытым сумам павеяла ал яго на заклапочанага хлопца, і ён моцна занепакоіўся. Што рабіць з гэтым аўстрыйцам, Пятрусь пе ведаў яшчэ, але забіваць яго сержант ужо не меў сілы.
— Вось што: немца не чапай, дзед, — сказаў ён і адвярнуўся.
Раздзел дзесяты
У гушчары лесу байцы ладкаваліся на адпачынак.
Снедалі зноў адным хлебам — дарэчы, апошнім кавалкам у дзедавай сумцы. Праўда, у пагранічнікаў быў пачак трафейнага цукру-рафінаду, які яны гасцінна выклалі на агульны стол. Пры ўсеагулыіай увазе дзед як-колечы раздзяліў гэты набытак на дзевяць частак і паглядзеў на старшыну, злоснага і галоднага, які сядзеў побач і ўсё бурчэў нешта пра харчовыя парадкі.
— А чаму не дзесяць? — запытаў сержант, паказваючы вачыма на хлебныя кавалкі.
— А навошта дзесяць? — здзівіўся дзед. — Нас жа дзевяць.
Сержант бачыў не дужа схаванае прытворства ў вузенькіх дзедавых вачах, пазлаваўся на яго ўпартасць, але знешне спакойна напомніў:
— А немцу?
Дзед зноў пачаў лаяцца, праклінаць «германскую халеру», але ўсё ж аддзяліў патроху ад кожнага кавалка, і такім чынам на зрэбнай тарбінцы з’явілася дзесятая порцыя. Немец сядзеў тут жа, упёршыся ў дол рукой, і паныла назіраў за падзелам харчу.
Усе ўзялі сабе па кавалку, Жук падаў палоннаму яго долю. Той здзівіўся спачатку, нешта закруціў галавой, але ўрэшце ўзяў і спраўна ўплёў хлеб з цукрам, не пакінуўшы і крошак.
Сонца ўзнімалася над сасняком, у небе стаялі нерухомыя хмурынкі, у засені на траўцы яшчэ трымалася начная раса. Дзень меўся быць спякотны. Пятрусь вырашыў адпачыць да адвячорка, і хлопцы ахвотна палезлі ў небагатыя хваёвыя цені.
Пятрусь таксама прытуліўся пад ядлоўцавы куст, але добры сон так і не прыйшоў да яго. Зранку непакоілі мухі, потым спёка, а больш — нейкая насцярожанасць ад прысутнасці ў групе новых людзей і асабліва палоннага. Зноў жа начное знікненне Калдобінскага моцна ўразіла сержанта, прымусіла яго зірнуць і на свайго чалавека, байца, з другога боку. Як толькі прыпамінаў ён, што Калдобінскі часам стаяў на варце, калі спалі ўсе, і што ён шмат разоў мог украсці
сцяг і знікнуць з ім, дык нейкая душэўная сутарга ўскалыхвала хлопца, і ён адразу абуджаўся з дрымоты.
«Хто яго ведае? — думаў Пятрусь, заплюшчыўшы вочы, — мо’ ён і не злыдзень, не здраднік, мо’ проста слабы баязлівы чалавек, ну і не вытрымаў, збаяўся. Мо’ гэта нават і лепей, што ён паціху знік без шкоды іншым, чым калі б дзе ў крытычны момант сапсаваў якую справу. А немец? Што рабіць з ім? Агальцоў і дзед упарта дамагаюцца забіць яго, але знішчаць яго будзе ўжо зусім не па-людску. Відаць па ўсім, ён чалавек працоўны і не які там фашыст, паранены да таго ж. Але весці яго з сабой таксама рызыкоўна, як і пусціць да сваіх».
Надвячоркам, калі людзі зноў сабраліся ў сваю бясконцую дарогу, сержант крануў немца за плячо і паказаў галавой, каб той ішоў за ім. Палонны хуценька ўзняўся і з салдацкай гатоўнасцю падпарадкавацца, абапіраючыся на палку і прыступаючы на забінтаваную пятку, падаўся за сержантам. На яго твары ляжаў глыбокі сум чалавека, прыгаворанага да смерці.
Сержант адвёў яго так, каб не бачна было іх стаянкі, і ляпнуў па плячы.
— He палохайся, страляць не буду, — сказаў ён, усміхаючыся. — Але не здумай ваяваць больш. А цяпер ідзі туды, — ён махнуў у напрамку дарогі.
Нешта бліснула ў вачах палоннага, ён устрапянуўся ўвесь і ўхапіўся за сержантаву руку. Петрусю здалося, што ён хоча пацалаваць гэтую руку, і хлопец вызваліў яе. А немец, моцна кульгаючы, хуценька падаўся да дарогі, штохвілінна азіраючыся, жаласліва неяк усміхаючыся. Урэшце ён, здаецца, пабег у гушчар.