Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
Гудзела, пырскала іскрамі грубка, за сцяной недзе цурчала з даху вада, шумеў у завуголлі вецер, і вельмі хацелася спаць. Але старшьша напружаннем волі адганяў дрымоту і ляжаў. Байцы сядзелі на падлозе і пілыіа глядзелі за кацялком у грубцы.
— Так, так... Уліплі мы на гэтым чортавым пераездзе,— тужліва сказаў Аўсееў, кладучы падбародак на скурчаныя калені,— Гэта ўжо аксіёма.
Яму ніхто не азваўся — ні запярэчыў, ні падтрымаў тых
невясёлых думак, толькі Глечык уздыхнуў у цішыні ды Пшанічны гучна высмаркаўся.
— Аўсееў,— глухаватым, але рашучым голасам пасля паўзы сказаў Карпенка,— бяры вінтоўку — і на варту.
Аўсееў крута павярнуўся на падлозе.
— А чаго я? Што я, горшы за ўсіх?
— Без размоў.
— Давай, давай, паніч,— загаварыў Свіст,— He бойся, кашы не празяваеш. Пакінем, клянуся салёным агурком з хвастом асяледца.
Аўсееў пасядзеў яшчэ, пасля нетаропка зашпіліўся і неахвотна выйшаў, мацней чым трэба прыстукнуўшы дзвярыма.
Каша выдалася надзіва смачная. Свіст неўзаметку паклаў на спод кацялка выцягнутае ў Пшанічнага сала, ад чаго ўсё гэта несалёнае месіва атрымалася вельмі тлустае і наварыстае. Елі ўсе разам, з адной пасудзіны, згодна шкрэбаючы драўлянымі і алюмініевымі лыжкамі, а Свіст — нават трафейным відэльцам на тронку лыжкі. Калі ўжо на сподзе засталося нямнога, Карпенка аблізаў лыжку і сказаў:
— Годзе. Рэшта Аўсееву і Фішару...
— Ну, братка Мурло, як кашка? — хітравата спытаў Свіст.
— А нішто. 3 галадухі сама ў роце растае,— задаволена сказаў Пшанічны. На яго мардаты, з тлустымі вуснамі твар лягла ленаватая сытасць.
— За гэта дзякуй самому сабе. Добрае ў цябе было сальца.
Пшанічны здзіўлена залыпаў вачыма, здагадаўся і адразу ўхапіўся за торбу.
— Зладзюга ты, Свіст, вось хто,— злосна кінуў ён з цемры, мацаючы свой напакаваны мяшок.— За такія ўчынкі табе трэба морду біць, блатняга.
— Для твайго ж бруха, дзівак,— жартаваў Свіст,— A то кокнулі б цябе заўтра, галоднага, і які-небудзь Ганс пакроіў бы тваё сала тоненькімі скрылікамі на свой бутэрброд. A так вось і жысць павесялела, бы сто грамаў прапусціў.
Пшанічны яшчэ бурчаў нешта ў сваім куце, а размораны сытасцю Свіст соладка разлёгся на падлозе, раскінуўшы крываватыя ногі.
— Ну вось і цудоўна,— казаў ён, пагладжваючы свой жывот,— Даўно такой асалоды не меў. Хіба тады, як з лагера выйшаў, от.
— Слухай, Свіст, а завошта ты ў лагер трапіў? — спытаў Карпенка, скручваючы цыгарку.
Ён зноў размясціўся на тапчане, таксама падабрэў ад цяпла і ежы і стаў па-хатняму просты, свойскі, прыязны — такі, як і ўсе.
— Ат, доўгая гісторыя. Гісторыя з геаграфіяй. Была справа, ага.
— Можа, нізавошта?
— He скажу,— адразу пасур’ёзнеўшы і нешта ўспамінаючы, сказаў Свіст,— Было за што. Маглі б і болей прыпаяць, адбрыкаўся двума гадамі. Mary расказаць, калі цікавіць.
Ён памаўчаў, пазіраючы ў задымленую столь, услухаўся ў гукі непагоды знадворку, пасля ўздыхнуў і пашураваў у грубцы. Там нешта стрэльнула ў прыску, ярчэй загарэліся дровы, асвяціўшы насупленага ў куце Пшанічнага, цікаўны кірпаты твар Глечыка і задуменныя твары астатніх байцоў.
7
— Дурны я чалавек... вось. Шалёны, безгаловы...— казаў Свіст.— Наогул абармот. Толькі цяпер зразумеў гэта. Як кажуць, не вошы мяне заелі, а маладосць загубіла. Жыў у Саратаве, на Манастырцы. Любата гарадок, скажу вам, першы сорт — Саратаў... так...— Ён памаўчаў, летуценна прыпамінаючы штось і ўсё пазіраючы ў грубку— Чатыры гады ўжо як не быў, душа запылася. Так... Дык вось, вучыўся троху. Вучыцца не любіў. Ды і з дысцыплінай не ладзілася. Матка, бывала, ходзіць, ходзіць у школу па выкліках, лупіць мяне, а толку мала... А наогул мала біла. Трэба было б болей, тады, можа, і чалавек выйшаў бы, а так — аскалёпак.
Падрос крыху, зашыўся ў кампанію — дружкі-мілушкі, ярына зялёная. А ўсё ж ладны быў час. Раздолле, асабліва ўлетку. Маці на працы (на падшыпнікавым заводзе рабіла), а я — бы ў раі. Па могілках у вайну гуляем — дарэчы, там у нас Чарнышэўскі, пісьменнік, пахаваны,— дзелавіта паведаміў
Свіст, паварочваючыся да Карпенкі,— Такі помнік вялізны, як будан, стаіць. Дык вось — на могілках, на Лысай гары, у сасняку, а калі вырвемся і на Волгу. От, браце, шчасце, ярына зялёная, сто чарцей і бочка рому. Ніхто там не бачыў Волгі? He? О, гэта ёсць на што паглядзець. Шыр, прастор, вада, сонца, неба і, каб вы ведалі, райскі куток — Зялёны востраў насярэдзіне. Схопім чыю лодку, перабяромся туды і — забаў на два дні. Маці шукае — і ў міліцыі, і ў калоніі, і ў турме, а мы на востраве кінжалы выстружам і разбойнікаў строім.
Пасля пайшоў працаваць,— Віцька ўздыхнуў, запхнуў у грубку канец нейкай дошкі, заклапочана пашураваў там шчэпкай.— Спачатку Рыгор Сымонавіч, сусед наш, мяне да такарнай справы прыладзіў. Працаваў на тым жа падшыпнікавым, утулкі рабіў. Спярша нішто, а пасля абрыдлі — гарчэй за рэдзьку. Уранку — утулкі, увечары — утулкі, учора — утулкі і заўтра — утулкі, зімой і летам — адны ўтулкі. Ужо гэтыя кольцы ды дзіркі сніцца ўначы пачалі — атрута! 3 нуды да гарэлкі прыладзіўся. Выпіваў. Неяк у піўной пазнаёміўся з адным чалавекам — Фраловым звалі, каб яму дышла ў пуза! Так лоўка да мяне пад’ехаў, і так і сяк, гляджу — мілы чалавек. I грошай не шкадуе. Пілі. Спрытна ён мне жытуху атруціў, і не прыкмеціў, як ачмурыў дурня. Ты, кажа, свой хлопец, нашто табе мазоль натруджваць? Хочаш уладжу, работка — лахва. I што ж? Уладзіў прадаўцом у хлебны магазін. Працую месяц, другі. He скажу, каб вельмі падабалася. Праўда, наеты (а тады галаднавата было на Волзе), а так амаль як і на падшыпнікавым — нудная праца, знай, рэж кілаграмы. Пяць тон сёння, пяць тон заўтра. He глядзі, што хлеб, а нарэжашся за дзень, дык горш, чым на заводзе, зняможаш.
Хацеў ужо драла даць з гэтага шчасця, ды аднойчы з’явіўся гэты Фралоў. Кажа, прыходзь у «Паплавок», справа будзе. Прыходжу. Сядзяць у куце пад пальмай — мой Фралоў і яшчэ адзін, дзядзькам Агеем звалі. Што, думаю, за справа? Выпілі, закусілі, нічога не кажуць, яшчэ выпілі, закусілі — маўчаць. Яшчэ і яшчэ. А пасля Агей і кажа: так і так, маўляў, падкінем пару пудзікаў звыш накладной — пра-
дасі? Прадам, кажу, не залежыцца: тавар ходкі. Ну вось, парадачак, хлопец свойскі, цешыцца Агей. А мне з п’янкі і не ўпрыцям, што гэта — першы мой крок быў чорту ў зубы. Добра на душы, смеласць так і прэ, дагадзіць хочацца людзям — вось і згадзіўся. А не ведаў таго, ярына зялёная, што сёння — пару пудоў, а заўтра — дзесятак, а пасля — тонамі падкідваць мне хлябец будуць. Прыйдзе машына, пачнуць згружаць — гэты самы Агей і яшчэ адзін, гляджу на вазе — дзве тоны. А накладную даюць на паўтары. Астатняе — наша. Грошы лівзкі — усё ім аддаваў. А яны дзяліліся. Спачатку скрабло ў мяне на сэрцы, думаю — да дабра не дойдзе. Але пасля грошы тыя збілі з панталыку — павалілі кучай. He прывык столькі мець, што рабіць з імі? He прап’еш: паўлітэрка шэсць рублёў, і толькі.
— Ну, гэта ты брэшаш,— уставіў Пшанічны.— 3 грашмі яшчэ ніхто не меў клопату.
— He меў? — з’едліва перапытаў Свіст,— Што ты разумееш, Мурло, душа капеечная...
— Ладна, годзе вам. Давай далей,— абарваў сварку Карпенка.
— Ага. Ну, тут разгарэлася мая фантазія, захапіўся я фота. Купіў апарат, усякія да яго прычындалы, пачаў псаваць паперу і пласцінкі. Знімаў. I на Волзе, і на Зялёным востраве, і ў парку. Налаўчыўся з часам — нішто выходзіла. Падумаў быў — ці не паступіць мне ў фотаарцель? Сказаў аднойчы Фралову — той толькі зубамі заскрыпеў. Спрабуй, кажа.
Так, жыву далей. Абрыдла фота, купіў байдарку і ўвечары, у выхадныя — на Волзе. О, гэта я любіў. Відаць, душа такая: заўсёды на прастор лезе. Фралоў з Агеем таксама калі прыходзілі, катаў. Пасля прадаў байдарку, купіў маторку. Зноў Зялёны востраў, ды ўжо — не разбойнікі, а жулікі і не гульня, а на самай справе. П’ём, рыбу ловім. Туды ж адзін раз прывезлі яны Лёльку. Дзеўка, брат, такая, ярына зялёная, во! Пальчыкі абліжаш. Агнявая, баявая, вясёлая, і захмялела мая галава ў адзін вечар — і гарэлкі не трэба. Купаліся, пілі, і там, у кустах, налаўчыўся я, згроб яе і пацалаваў. Думаў, у морду ляпне, а яна куды там — абхапіла мяне абе-
руч за шыю, упілася ў вусны, і дух мне заняло, быццам у якую прорву рынуў.
Закруціла мяне любоў з гэтай Лёлькай, месца сабе не знайду. Кажу, давай пажэнімся, жыць будзем па чэсці, а яна толькі смяецца. Ходзіць да мяне на спатканні, цалуецца, але ўсё тайком, каб Фралоў не ведаў. Што ты, кажу, малая ці ён — бацька твой, чаго баішся? Нельга, кажа, каб ведаў, і ўсё. He ведаю, чым бы гэта скончылася, каб аднойчы такая гісторыя не сталася.
У нейкае свята дамовіліся сустрэцца, прыходжу, а яна стаіць ля танцпляцоўкі ў парку з гэтым самым Фраловым. Пачуў я нядобрае, але падышоў, а Фралоў бярэ мяне за локаць і выводзіць на бакавую алейку. Думаю, нешта будзе, а ён гэтак мне кажа: кінь Лёльку, не чапай — не твая. Лютасць ва мне забушавала. А чыя, кажу, мо твая? Мая, кажа, і вочы, як у воўка, гараць, а рука ў кішэні нешта намацвае. Ну, я не зважыў на гэта, злаўчыўся ды ладна яму садануў у скулу. Распачалі мы бойку, парнуў ён мяне фінкаром у лапатку, але і я кулака адважыў. Пазбягаліся людзі, закрычала Лёлька, ну, нас і ўзялі. Прывялі ў аддзяленне — пратакол і так далей. Гляджу — гэты сабака чужое нейкае прозвішча падстаўляе за сябе і дакумент у яго адпаведны ў кішэні. Узбунтавалася ва мне кроў — ах ты, гад, думаю, зноў некім засланіцца хоча. Вядзі, кажу канвою, да галоўнага. Паклікалі начальніка, узяў я і расказаў усё — і пра хлеб, і пра Агея, і пра нашы шахер-махеры. Нічога не ўтаіў — утаіў толькі Лёльку. Чула маё сэрца, што і яна не так сабе, таксама ў гэтым кодле, а назваць не мог. He назваў...
Свіст чагосьці прымоўк, задумаўся, загледзеўшыся ў грубку. Наўкола, чакаючы, сядзелі таварышы. Карпенка, падпёршы голаў рукою, ляжаў на тапчане і таксама чакаў. Свіст яшчэ памаўчаў, пагладжваючы гарачыя калені і, відаць, нанова перажываючы колішнюю сваю бяду.
— Пасадзілі нас у КПЗ, пачалі следства. Да мяне няблага адносіліся ўсе — і міліцэйскія, і турэмшчыкі, і следчыя, а тут аднойчы заўважаю: нешта перамянілася, падазрона гэтак паглядваюць і ўсё ловяць на чымсьці. У чым справа, пытаю, я ўсё вам па шчырасці. А ці ўсё, кажа адзін чорны такі,