Поўны збор твораў. Том 6 Аповесці, раман Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 6

Аповесці, раман
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 560с.
Мінск 2006
148.44 МБ
— Гэта панятна. Зблытаў кірунак! Гэта на вайне заўжды кепска.
— He толькі на вайне, — стрымана буркнуў Сямён.
— Ну, а ты? Сам выпаўз?
— Я? А я ляжаў без памяці, колькі — не знаю. Помню толькі, неяк расплюшчыў вочы і не сцяміў нічога: твар як бы ватай абкладзены. А гэта пайшоў мокры снег. Сняжынкі на вусны падалі, і я іх лізаў языком, бо нутро ўсё гарэла. I такая пакута, як у ціфу. А пасля прымарозіла. Хацеў варухнуць рукой — чорта з два! He кратаецца. I зад не кратаецца. Бушлат прымёрз, усё ад крыві там змерзлася. Во і ляжу. Хачу крыкнуць і не магу. Прапаў голас. Няма крыку. I не магу прытюмніць, што здарылася і дзе я. Памяць адняло дашчэнту. Свядомасць то вернецца на хвіліну, то зноў прападзе, відна, надоўга. Пасля здалося, быццам тузае нехта; прыслухаўся, сцяўшы зубы, праз боль, які ўжо ваўсю дацінаў. He, гэта ж бой ідзе, снарады навокал ірвуцца, ну, мяне і кідае з боку на бок. Пасля ўсё знікла — ні болю, ні снегу. Мабыць, доўга ляжаў, а як ачнуўся, гляджу — цёмна і чую голас. Ціхі такі, быццам здалёку, гэта мне так здалося, а гэта ён нада мной. Вочы трошкі расплюшчыў — чалавек нахіляецца, усё ніжай, ніжай, зазірае наўродзе ў твар, а за ім з неба месяц свеціць, ды ярка так — поўня была. Я ўжо хацеў крыкнуць ад радасці, што знайшлі, не пакінулі, але во — паветра няма, у лёгкіх — пуста, нічога ў мяне з крыкам не выйшла.
А ён, гэты, што нахіляецца, раптам ціха камусьці: «Іст айн рус!» Ось табе і парадаваўся! Добра, што не крыкнуў, замёр, ляжу. Другі побач таксама штосьці па-нямецку прагергетаў, і гэты лезе рукамі ка мне пад бушлат, у кішэні. А там пуста, махоркі паўпачка было, нават запалак не ўзяў — усё перад выхадам у роце пакінуў. Шарыць ён гэта, лежачы побач, а я думаю: пачуе, што жывы, і прыкончыць. А во не пачуў, яшчэ нешта прамовіў ціхенька другому, забралі мой аўтамат, яго воддаль адкінула выбухам, папаўзлі кудысь. Можа, да нашых, мо да сваіх. А я пасля страху і болю зноў нырнуў у непрытомнасць. Можа, нават і памёр, не ўспомню.
— Кепская сітуацыя, — сказаў Агееў, калі Сямён змоўк. A той выглянуў з палаткі, быццам прыслухаўся да чагось знадворку, мабыць, больш да таго, што ішло ў яго знутры, з яго растрывожанай памяці, і зрабіў незразумелы жэст усё той жа сваёй адзінай рукой.
— Самае горшае яшчэ наперадзе. Ты слухай... Чорт яе ведае, во дагэтуль не сцямлю, колькі я там праляжаў. Некалькі дзён, напэўна. Пасля прыпамінаў, падлічваў і заблытаўся, не магу паверыць. Палучаецца ўродзе шэсць дзён і начэй. I як толькі не акалеў? Крывёй не сплыў? He падох? Але во зноў ачнуўся, чую, галасы. Ды ўжо, пэўна, свае; гавораць смялей і рускі мацюжок чуваць. I відна, ранак зачынаецца. Хачу павярнуцца, каб згледзець, дзе яны, мае паратоўцы, штосьці перада мной іх не відаць. I не магу павярнуцца — усё да зямлі прымерзла. I сняжок ляжыць на грудзях, на вуснах і не тае. Я крыкнуць хачу, і зноў нічарта, уздыхнуць не магу нават. Во дзяла! Hi тпру ні ну. А яны, чую, гамоняць: «Берднікаў, таго ў бушлаце сцягні!» — «Ну да, — кажа гэты Берднікаў. — На мінах ляжыць». — «Міна ўзарвалася. Вунь ямка за ім». — «Адна ўзарвалася, дык што, яна адна тут! Кошку давай!»
Бог ты мой, думаю, гэта ж яны мяне за мерцвяка лічаць і цяпер кошкай будуць цягнуць. Што ж гэта такое... Але боль такі і слабасць, і свет белы нямілы, і прытомнасць то паявіцца, то прападзе. I паветра ў грудзях няма — пуста. Што тут зробіш? Хай цягнуць, узрываюць, хутчэй бы. Каб доўга не мучыцца...
I што ты думаеш? Падпоўз гэты Берднікаў ці яшчэ хто,
зачапіў кошкай — крук такі ў іх (гэта ж сапёры былі) на вяроўцы, і як ірвануць. Я як завыю — адкуль і голас узяўся. Хаця мне так здалося, што завыў, яны пасля казалі, што неслі на палатцы, што застагнаў, і яны пачулі. А мне здалося — завыў.
Ну, і адваяваўся на тым. Шэсць месяцаў у шпіталях, апошнія тры месяцы пад Масквой ляжаў. Пасля па чыстай дамоў. А дому няма. I рукі няма. Інвалід у дваццаць шэсць год. Але жыць трэба, што зробіш... I во, глядзі ты, да шасцідзесяці чатырох дажыў. А Енакаева там за пагорачкам закапалі. Пасля лейтэнант расказаў з нашага палка. У шпіталі сустрэліся.
— Да-а... На вайне цяжка ўгадаць, дзе напорашся, а дзе пранясе, — сказаў Агееў.
— Таму і не ўгадывай. He выгадывай. He хітры. Усё роўна вайна хітрэй за цябе. Яе не перахітрыш.
Дождж усё не пераставаў, хаця ранейшы напор яго прыкметна слабеў, на дашчэнту прамоклую зямлю з неба густа сыпаліся дробныя кроплі, вецер быццам прыціх, і было ўвогуле не сцюдзёна. Слухаючы невясёлы Сямёнаў успамін, Агееў некалькі разоў з непакоем падумаў пра кар’ер: хаця б не заліло. Залье, што тады рабіць? Чакаць, пакуль высахне? Ці калі сыдзе куды вада? Сямён, чуўна ўлавіўшы прыхаваную трывогу Агеева, дакрануўся да яго пляча.
— Слыш? Хачу пацікавіцца? Чаго там капаеш? Ну, у кар’еры?
— Ды так. Што-колечы трэба паглядзець.
— Згубіў што?
— Бадай што. Жыццё ледзь не згубіў, — сказаў Агееў і пашкадаваў, што сказаў нешта многа.
— А-а, — нешта зразумеў Сямён. — Ну, ладна, болып не пытаюся. У кожнага чалавека павінны быць свае сакрэты.
Агееў вінавата зірнуў на яго хмурны твар, і яму зрабілася трохі ніякавата за сваю няшчырасць.
— Можа, і так. Ну, а ў цябе як — тожа сакрэты ёсць?
— Я сакрэтаў пры сабе не трымаю. Я іх усе растрапаў. Усе пра мяне ўсё ведаюць. Можа, і кепска гэта. Можа, я таму і непуцёвы такі. Ну, ды годзе. Годзе балтаць.
Сямён стукнуў кулаком па калене і, зачапіўшы плячом стойку, ледзь не паваліўшы тым усю палатку, вылез на двор. Агееў здагадаўся, чаго яму не сядзелася тут, але пярэчыць не стаў. Няхай ідзе чалавек, можа, лаўка яшчэ не зачынілася, знойдзе чым спатоліць сваю мужчынскую прагу.
— Як-небудзь падыду. Раскажу яшчэ што-нішто, — пачулася здалёку, і па мокрай зямлі, аддаляючыся, зашлёпалі размашыста яго даўгія ногі.
Агееў нядоўга пасядзеў у палатцы, пасля пераклаў мокрае адзенне ў правы, болей сухі бок — усё парусінавае дно было мокрае. Ад вопраткі, спалыгіка дужа патыхала сырасцю, парная волкасць вісела і ў паветры знадворку, калі ён вылез з палаткі, занепакоены думкай аб кар’еры.
Дожджык ціхенька сыпаўся на мокрую траву, сцежку, палатку, туман мяккай кісяёй заслаў наваколле, бліжні лясок, дальнія хаты пасёлка. Але могілкі і кар’ер паблізу бачны былі ва ўсіх драбніцах, і калі ён зірнуў з абрыву, дык ледзь не вылаяўся ад злосці: у самым глыбокім месцы на дне кар’ера цьмяна блішчэлі дзве аграмадныя лужыны. Якраз там, дзе ён капаў гэтыя дні і дзе, як здавалася яму, была найбольшая магчымасць нешта знайсці. Але самае горшае адкрылася яму пасля, калі ён ступіў на край абрыву, — з круцізны яго да самага нізу абрынуўся вялізны пласт гліны, дашчэнту пахаваўшы пад сабой сённяшняе месца яго раскопак.
Хвіліну Агееў разгублена пазіраў уніз, не ведаючы, што цяпер рабіць, што думаць. Ясна, што капаць тут ужо будзе нельга, ваду адвесці няма куды, вычарпаць яе немагчыма. Заставалася не самае лепшае — чакаць, пакуль высахне. Ну, а калі задажджыцца на некалькі дзён? Ілья сапраўды можа нарабіць гнілля да восені. Што тады рабіць? Чаго ён даб’ецца тут?
Каторы ўжо раз Агееў ставіў перад сабой гэтае пытанне і не знаходзіў на яго адказу. Сапраўды, што ён мог зрабіць? Звярнуцца да кіраўніцтва? Але што ён ім скажа? Якія ў яго доказы, што яна там? Што яе расстралялі разам з усімі? Ён і сам нічога пэўна не ведаў. Ён і самому сабе найперш хацеў даказаць, што яе там няма. Што яна там не засталася. Што
той раз, можа, яна ўцалела. Бо калі ў сорак чацвёртым адкапалі целы расстраляных, яе сярод іх не знайшлі. Ну, але ж яе і не шукалі. Яна ж не была ў іх тройцы і апынулася з імі выпадкам. Гэта ён і расстраляныя ведалі, за што яе ўзялі, а болей нікому пра тое не было вядома. Дык што ж бы ён мог растлумачыць на гэты конт, калі б звярнуўся па дапамогу? Дапамажыце, маўляў, пераканацца, што там нічога няма? У тым, што там нікога не засталося, і без яго ўсе былі ўпэўнены.
He быў упэўнены толькі ён адзін.
Нямала апанураны, Агееў вярнуўся да свае палаткі, перасмыкнуў плячыма ад дажджлівай прахалоды. Дождж усё сыпаў, і ён, залезшы ў палатку, запаліў на парозе маленькі бляшаны вогнік на сухім спірце. Хацелася сагрэцца, абсохнуць, але, мабыць, абсохнуць да заўтра ўжо не ўдасца, прыйдзецца бавіць ноч сярод зябкай сырасці. Зрэшты, гэты невялікі дыскамфорт, прынесены нечаканым дажджом, не надта назаляў Агееву, у якім пад старасць усё настойлівей заяўляла аб сабе неўтаймаваная цяга да прымітыўнасці быту, мабыць, не задаволеная ў маладыя гады, усё болей вабіла да сябе прырода. Тое, ад чаго за доўгія гады вучобы, службы, работы адвыкла яго душа, пачало з усё болынай уладай авалодваць ягонай свядомасцю. Гарадская кватэра, упарадкаванне якой некалі каштавала яму немалых намаганняў і шмат год прыносіла задавальненне не без прэтэнзій наладжаным утулкам, чамусьці цяпер пераставала вабіць яго, у волыіы час пачала цягнуць да сябе несамавітая прырода загарадных мясцін, які-небудзь бярозавы гаёк над ціхай рачулкай, палявая дарожка, яшчэ не разбітая коламі магутнай тэхнікі. Аўтамабіль Агееў сабе не купіў — у маладосці гэта не было прынята, ды і не было на тое магчымасці, a пасля стала позна. Сын часам падвозіў яго на прыроду, у выхадныя — на рыбу, якой захапляўся з дзяцінства і адным часам захапіў бацьку. Але ад рыбы Агееў хутка адвык, a сынава машына, хоць ён і ўклаў у яе пакупку немалую суму, усё ж належала не бацьку-пасажыру, а шафёру-сыну. Зноў жа, ён не хацеў аказацца назойлівым, у маладых былі свае, маладыя інтарэсы, у кола якіх уваходзілі пясчаныя берагі
рэк, пляжы, купанне, грыбныя і ягадныя мясціны. Дзе-небудзь на баравым узлеску пад соснамі ім было сумна і не было чым заняцца. Да таго ж яны захапляліся далёкімі паездкамі па райцэнтрах у пагоні за шырспажывам, якога не хапала ў горадзе. Для яго ж усякі набытак неяк неўпрыкмет з гадамі сышоў да мінімуму, і ў гэтым сэнсе ён задавальняў сябе тым, што было неабходна для жыцця на кожны дзень.
Глытаючы гарачы чай з алюмініевай кварты, Агееў падумаў пра Сямёна — той, канечне, недзе ўжо зноў адзначае святога Ілью, мабыць, апавядаючы пра свае прыгоды. Хаця гэтых прыгод не дай бог нікому, і ўспамінаць іх гэтак спакойна можна толькі перажыўшы дарэшты ў душы, захаваўшы былое хіба што ў памяці. Агееў ведаў нямала людзей, якія аб сваім ваенным мінулым, часта цяжкім і нават трагічным, мелі звычай расказваць з гумарам, пасмейваючыся з таго, ад чаго ў свой час станавіліся дыбам валасы на галаве, знаходзілі ў жахлівым вясёлае. Калі ў адносінах да самога сябе гэта яшчэ можна было зразумець, дык у адносінах да другіх, асабліва забітых, замучаных, расстраляных, усё гэта межавала з дурнотай, калі не са злачынствам.