Поўны збор твораў. Том 6 Аповесці, раман Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 6

Аповесці, раман
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 560с.
Мінск 2006
148.44 МБ
— Пішы: я, Бараноўскі... як там цябе? Алег? Хай будзе Алег... Значыць, Алег Бацькавіч, настаяшчым абавязуюся сакрэтна супрацоўнічаць па ўсіх патрэбных пытаннях. Напісаў? Што — не згодны? — настырчыўся ён, угледзеўшы,
што Агееў знерухомеў з алоўкам у пальцах. — Ты кінь дурыць! Інакшага выйсця ў цябе няма. Фронт пад Масквой, a немцы на суседняй вуліцы... Калі што — загрыміпі у шталаг.
Амаль не слухаючы яго, Агееў ліхаманкава думаў, што рабіць. Вядома, ён не мог не разумець усёй згубы ад гэтай падпіскі, якая проста магла скалечыць ягонае жыццё. Але і адмовіўшыся цяпер падпісацца, ён рызыкаваў пе менш проста развітацца з гэтам сваім жыццём. Драздзенка, аберуч упёршыся ў стол і навісшы над ім, дыктаваў з напорам, не даючы перадыху каб падумаць ці перадумаць.
— Пішы, пішы: сакрэтна супрацоўнічаць з паліцыяй, a таксама службай бяспекі і эсдэ. Во і ўсё! Напісаў? Цяпер подпіс і дату!
Ужо яўна ненавідзячы гэтага пямецкага халуя, надзеленага, аднак, уладай, яго запэцканы, са слядамі пальцаў блакнот, а таксама і сябе самога, Агееў паставіў у канцы нейкі кручок замест прозвішча і вывеў дату.
— Во і добра! — усміхнуўся Драздзенка. — Ты нам, а мы вам. У даўгу не застанемся. Толькі... Э-э, так не пойдзе. Фамілію пішы разборчыва. Ба-ра-ноў-скі! Во так. Цяпер другое дзела. Ну, а клічка? Якую клічку возьмеш?
— Якую яшчэ клічку?
— Ах ты, святая прастата! He разумееш? Для канспірацыі, каб староннія не адгадалі. Ну, дык як назавемся?
Агееў паціснуў плячыма. Ён ужо кепска стаў цяміць — мабыць, за гэты ранак пачаў ператварацца ў ідыёта.
— He панімаеш? Дурны? Скора паразумнееш. А пакуль што так і назавем: Непанятлівы.
— Так, але... У чым я магу вам памагчы? — імкнучыся захаваць рэшткі спакою і заўважыўшы дрыжыкі ў руках, сказаў Агееў. — Я тут нікога не ведаю, нідзе не бываю...
— He мае значэння! — парыраваў Драздзенка, таропка запіхваючы блакнот у кішэнь сіняга фрэнча. — Ты шавец! У цябе будуць людзі. I яны будуць шукаць з табой сувязь.
— Хто — яны? — амаль шчыра здзівіўся Агееў.
— Бальшавікі, хто ж! Тыя, што з лесу. Цяпер яны ў лес перабазіраваліся. Во ты вечарком нам і стукнеш. Я буду наведвацца. Паняў?
— Але, разумееце...
Усё ў ягоным нутры пратэставала супраць гэтага здрадніцкага зняволення, вынікі якога было лёгка прадбачыць у будучым, але ён не знаходзіў слоў, каб адвесці бяду. Ды, мабыць, было ўжо і позна што-небудзь адводзіць. Блізка да пераносся. пасаджаныя вочы Драздзенкі бязлітасна пранізвалі яго, бы імкнучыся пранікцуць у самую глыбіню яго растрывожаных думак.
— Што, дрэйфіш? Бальшавікоў.баішся? He дрэйф! У цябе абарона. Паліцыя ўсёй акругі. Эсдэ. Нямецкая армія. А бальшавікам усё роўна крышка. У самым хуткім часе.
— Але...
— He але, а точна! Немцы акружаюць Маскву. Да зімы вайна скончыцца.
— Да-а-а, — уздыхнуў Агееў, каб толькі парушыць гнятлівую паўзу ў гэтай не менш гнятлівай размове, і падумаў, што калі гэты чалавек не пакіне яго праз пяць хвілін, дык, мабыць, усё для абодвух і скончыцца на гэтай кухні. Ён ужо зірнуў у парог, дзе былі цяжкія рэчы — вілачнікі, качарга, ды згледзеў за рамай кухоннага акна белабрысую морду ўгодлівага паліцая, які бесцырымонна заглядваў на кухню.
Драздзенка, аднак, хутка вымеўся, паабяцаўшы неўзабаве наведацца, і нават зусім па-сяброўску патрос ягоную руку. Застаўшыся адзін, Агееў сеў на ўкапаную пад клёнам лаўку і падумаў, што, здаецца, улез у гразь, з якой невядома як будзе вылезці. Праклятая рана, як яна звязала яго! Быў бы здаровы, ён бы цяпер апынуўся далёка ад гэтага злашчаснага мястэчка з яго паліцыяй, ад гэтага падонка з танкавых войск. Можа б, назаўжды лёг у сырую зямлю, затое ў яго было б чыстае сумленне і сумленнае імя, якое цяпер невядома як будзе адмыць ад фашысцкай гразі. Каторы раз ён з непрыязню ўспомніў Малаковіча, які прапанаваў яму такі паратунак. Уратаваўся, называецца! Ад чаго толькі? Як бы гэты паратунак не стаў для яго горш за пагібель...
Мабыць, ён доўга прасядзеў пад клёнам, паныла перажываючы агідныя падзеі гэтага злашчаснага ранку. Ранак, між тым, непрыкметна ператварыўся ў дзень, з-за дахаў суседніх дамоў выглянула і стала прыграваць сонца, хаця двор яшчэ
ўвесь ляжаў у густым цяні ад дрэў. Бараноўская нідзе не паяўлялася, і ён падумаў, што, мабыць, яна паехала. Куды толькі? Але гэта яе справа, ён не меў ні магчымасці, ні вялікага жадання ўлазіць у яе, відаць, таксама няпростыя клопаты — яму хапала ўласных. I калі на выхадзе з двара ціха паявілася дзяўчына ў вязаным зялёным жакеце, ахоплены роздумнай самотай Агееў недаўменна зірнуў на яе, не разумеючы, што ад яго трэба.
— Во туфлі прынесла...
Толькі ўбачыўшы ў яе руках пару светла-бежавых туфляў, ён пазнаў сваю ўчарашнюю знаёмую і ўспомніў, кім ён нядаўна назваўся ў гэтым мястэчку. Ён — шавец, і гэта накладвала на яго пэўныя абавязкі, якія, мяркуючы па ўсім, трэба было выконваць.
Яшчэ ўвесь растрывожаны апошняй падзеяй, ён дашкандыбаў да альтанкі, моўчкі залез за стол. Ён нават не зірнуў на дзяўчыну, якая таксама моўчкі стаяла насупраць, і, усеўшыся на табурэтцы, працягнуў руку.
— Дайце, што там?
— Ды во, бачыце, трошкі прадралася...
Заклапочаны сваімі непрыемнасцямі, Агееў бсгла азірнуў туфель: у наску каля падэшвы была невялічкая дзірка, на якую трэба было накласці лапік. Ён пакорпаўся ў скрынцы айца Кірыла, знайшоў мяккі шматок скуры, з якога касым шавецкім нажом адкроіў невялікі, з бярозавы лісцік, кавалак. Увесь гэты час дзяўчына стаяла насупраць, і ён сказаў:
— Ды вы сядайце. Зараз паспрабуем залапіць.
3 дапамогай шыла і нятоўстай дратвы ён прышываў лапік, а Марыя моўчкі сядзела побач, пільна назіраючы за яго працай. Праца, аднак, не дужа ладзілася, у вузкі насок туфлі пралазілі толькі два яго пальцы, якімі было нязручна ўхапіць іголку. Хутка ён балюча ўкалоўся, і Марыя сказала:
— Напарстак трэба.
— Які напарстак?
— Напарстак. 3 каторым жанчыны шыюць тоўстую тканіну.
Агееў з цікаўнасцю паглядзеў на яе лагодны, амаль не загарэлы твар з дробненькімі завушнічкамі ў вушах і pan-
там зразумеў, што яна нетутэйшая, зусім можа быць, як і ён, закінутая сюды жахлівымі шляхамі вайны.
— Даўно тут? — запытаў ён ціха.
— Я? 3 чэрвеня. Ужо трэці месяц. А чаму вы пытаецеся?
— Ды так. Бачу, нетутэйшая быццам.
— Ды і вы ж нетутэйшы. Адкуль пра мяне ведаеце?
— А адкуль вы ведаеце, што я нетутэйшы? — запытаў ён, не паднімаючы галавы ад туфля.
— А мне Вера сказала. Тая, што ўчора са мной прыходзіла.
— Вера тутэйшая?
— Амаль тутэйшая, — уздыхнула Марыя, абцягваючы на каленях падол сарафаніка. — Настаўніца, у школе рабіла. A я з Мінска. Прыехала на сваю галаву, а цяпер як выбрацца?
— Да родных прыехала?
— Да сястры. Вера ж мая стрыечная сястра. Тут жыве ў бляхара Лукаша, вунь на суседняй вуліцы. Мужа на вайну ўзялі, цяпер яна з дваіма дзецьмі...
— Да, гэта нялёгка. У такі час ды з дзецьмі, — ціха сказаў Агееў, засяроджана калупаючыся ў туфлі. Ён хацеў зрабіць усё акуратна, але акуратна ў яго не атрымлівалася — сцяжкі выходзілі няроўныя, скура лапіка моршчылася, а галоўнае — прадзець у насок іголку было вельмі нязручна, і ён пакалоў усе пальцы. Марыя, мабыць, заўважыўшы тое, вінавата сказала:
— Кепска атрымліваецца? Нарабіла я вам клопату...
— Нічога, як-небудзь.
— Канечне, вы яшчэ толькі вучыцеся. Калі-небудзь і атрымаецца.
Ён з міжвольным здзіўленнем паглядзеў на дзяўчыну.
— Гэта чаму вы так думаеце?
— А што ж, хіба не відно? Які з вас шавец? Камандзір, напэўна...
Во табе і раз, падумаў Агееў з раптоўнай непрыемнасцю ад тых яе слоў. Другі кліент запар сумняваецца ў яго шавецкім умельстве, з першага позірку бачыць у ім камандзіра — куды гэта варта? Трэба было штосьці прыдумаць, адпусціць даўжэйшую бараду, ці што? Ці ўдасканаліць гэтае праклятае рамяство, якое яму чамусьці нечакана трудна давалася.
— А ты ў Мінску чым займалася? — грубавата запытаўся ён, трохі раззлаваўшы ад яе праніклівасці. Марыя, аднак, не пакрыўдзілася.
— Я ў педагагічным вучылася. Думала матэматыку выкладаць. Ды во, мабыць, не прыйдзецца, — сказала яна і нахмурыла светлыя броўкі.
— Нічога, як-небудзь. Галоўнае — спыніць яго, — сказаў ён даверліва, і яна горача падхапіла:
— Да? Вы так лічыце? Кажуць, за Смаленскам ужо спынілі. Нейкі горад вызвалілі. А тут што робіцца!..
— Яўрэяў пабілі?
— Расстралялі ўсіх да аднаго. Спярша сказалі, у горад пагоняць, загадалі золата ўзяць, пярсцёнкі, грошы і на трое сутак прадуктаў. А саміх у той жа дзень у тарфяніках пастралялі. Нашто было браць прадукты?
— А каб не здагадаліся, куды гоняць, — сказаў ён, адразу зразумеўшы гэтую нямецкую хітрасць. Марыя здзівілася:
— Ой, як вы разгадалі! А я вось не магла. Усё думала: ну, яны ж не дурныя, рацыяналісты, усё ў іх прадумана да дробязей — нашто прадукты? Бо ўсё ж з забітымі пакідалі ў ямы.
— Дурное дзела няхітрае, — сказаў ён і, можа, упершыню за ранак уважліва паглядзеў на дзяўчыну. На яе далікатным твары паявіўся і прапаў выраз шчырага захаплення, у глыбіні шэрых, шырока раскрытых вачэй цямнелася нейкае перажыванне, мабыць, ужо дасталося і ёй у гэтам мястэчку.
— Бацькі ёсць?
— Мама была. Семнаццатага чэрвеня паехала ў Стаўрапаль. He ведаю цяпер, ці паспела вярнуцца.
— Наўрад ці паспела.
— He паспела. Хто думаў, што фронт так хутка адкоціцца.
— Да, на фронце цяпер крывавая каша.
— А вас — на фронце? — кіўнула яна ў яго бок з раптоўнай цікаўнасцю ў позірку.
— Што — на фронце?
— Ну, параніла — на фронце?
— А адкуль ты ведаеш, што паранены?
— А з палкай. Учора бачыла. 3 вуліцы падглядзела.
— Во як! Ты ўжо і падглядваеш?
— Ды незнарок. Проста ішла па вуліцы, а вы — з палачкай. Так кульгалі, так кульгалі, што мне шкада вас зрабілася.
Агееў азадачана прамаўчаў. Сёння пасля ўсяго, што адбылося ў яго з гэтым начальнікам паліцыі, яму самому было шкада сябе, і нечаканае спачуванне Марыі амаль кранула яго.
— Нічога, нічога. Як-небудзь, — грубавата суцешыў ён дзяўчыну, але болей — самога сябе. Лапік ён ужо дашываў, на паношаныя абцасікі трэба было б набіць і набойкі, але ў яго не было чым набіць, і ён анучай старанна нацёр гладкія наскі туфляў.
— Ужо гатова? — узрадавалася Марыя і ўскочыла з лаўкі. — Ой, як добра!
— He надта добра, — прызнаўся ён, сапраўды мала задаволены сваёй працай, і ўсміхнуўся — упершыню за сённяшні дзень. — Можа, як-небудзь навучуся. He пройдзе і месяца...