• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 6 Аповесці, раман Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 6

    Аповесці, раман
    Васіль Быкаў

    Памер: 560с.
    Мінск 2006
    148.44 МБ
    Стоячы насупраць і прыціскаючы да грудзей адрамантаваныя туфлі, Марыя ціха сказала з прыкметным жалем у голасе:
    — Напэўна, пакуль загоіцца рана?
    — Іменна, — сказаў ён з націскам. — Пакуль загоіцца.
    — А пасля?
    — А пасля будзе відаць.
    3 нечаканым. сумам у вачах яна перавяла позірк на вуліцу.
    — Зайздрошчу вам. Калі б я ведала, куды... Hi дня б тут не засталася. Я б на фронт пайшла, я б іх забівала...
    Гэта было ўжо сур’ёзна, і ён прамаўчаў. Штось зразумеўшы, яна змоўкла таксама, аднак не ідучы з падворка і ўсё прыціскаючы адрамантаваныя туфлі да маленькіх, ледзьве прыкметных пад тоўстым жакетам грудзей.
    — На фронце ёсць каму біць. А для вас і тут знойдзецца справа...
    — Якая? — хуценька запытала яна.
    — А гэта трэба падумаць. Адпаведна абставінам.
    Яна яшчэ нядоўга пастаяла моўчкі, пра нешта думаючы
    ці, можа, чакаючы пачуць што ад яго. Але Агееў падумаў, што і так выдаў занадта, што яму трэба цяпер сцерагчыся, хто ведае, ці не значыцца і яе подпіс у блакноце начальніка паліцыі Драздзенкі?
    Напэўна, яна зразумела яго маўчанне па-свойму.
    — Як вам заплаціць?
    — А як хочаце. Можна хлебам ці бульбай. Ці яблыкамі.
    — Ну, яблык у вас сваіх — вунь колькі!
    — Тады пацалункам.
    — Ну, скажаце!..
    Трохі падумаўшы, яна без развітання павярнулася і выбегла на вуліцу. Ён яшчэ пасядзеў, яўна чакаючы яе. Вельмі хацелася яе бачыць, чуць яе то радасны, то сумны голас: чымсьці яна зачапіла яго панылую душу, нейкая душэўная еднасць стала паволі ды яўна збліжаць іх, гэтых дваіх розных людзей, воляю выпадку зведзеных разам. Калі праз чвэрць гадзіны Марыя вярнулася з туга накладзенай сеткай, твар яе ўжо без ценю нядаўняй заклапочанасці свяціўся лёгкай прыязнасцю, яна таропка стала класці на стол нейкія кавалкі і скруткі, загорнутыя ў клочча старых газет.
    — Во, гэта вам за працу. Гэта — каб зажывалі раны... Гэта варэнне, грыбы сушаныя...
    — Нашто столькі! — запратэставаў ён. — Вы што на самай справе! За адзін лапік?..
    — Во гэта масла. У цёткі ж каровы няма, дык спатрэбіцца...
    — За адзін лапік! — ледзь не стагнаў Агееў.
    — He за лапік. За тое, што вы... Што вы ёсць такі...
    Яна выклала ўсё на стол, на яго інструменты, і кінулася прэч, радасна азадачыўшы яго сваёй мілай удзячнасцю за дробязную, па сутнасці, паслугу. Але, мабыць, у гэтай паслузе яна бачыла штосьці большае, чым залаплены туфель, і гэтая яе абачлівасць міжволі адгукнулася ў ім зачаткам ціхай удзячнасці.
    Нядоўга пасядзеўшы ў альтанцы, ён пашкандыбаў у застаронак і заняўся ранай, якая тупым болем увесь час непакоіла яго з ночы. Асабліва калі ён пачынаў хадзіць. Агееў разматаў абмяклую, са слядамі гнойных плям павязку, Ka-
    нец якой, аднак, надта прысох да раны, і ён аж спатнеў, пакуль з болем аддзіраў яго. На здзіўленне, аднак, пухліна пад каленам паменшала, балючыя тканкі абапал раны страцілі пухлаватую набрыняласць. Агееў выкінуў азызлыя лусты сала, падумаў, што цяпер, можа, абыдзецца і так, туга абкруціў нагу старой павязкай, падклаўшы пад яе кавалак чыстай анучы. Далей трэба было перакусіць, ён даўно ўжо адчуваў згаладнеласць і выйшаў з хлява.
    Каля ягонай альтанкі на лаўцы сядзела бабка ў цёмнай таўстой хусціне, з такім жа, як і ў яго, кійком у руках. Яна яўна чакала некага, і Агееў дашкандыбаў да яе ззаду.
    — Вам каго, бабка?
    Бабка нетаропка павярнулася, паўзіралася ў яго пільным позіркам старэчых, глыбока запалых вачэй.
    — Мне во чаравічкі ўнучцы... Каб пачыніць... Адна ўнучка засталася, ні бацькі, ні маткі. Дык сказалі, тут чыняць, у папоўскай хаце.
    — Чыняць, ага. А што, чаравічкі дужа разбітыя?
    — Ды разбітыя... Во! Новых жа няма, дзе я вазьму. Цяпер жа не купіш.
    — Цяпер не купіш.
    Ён узяў з яе рук звязаныя вузлаватымі шнуркамі дзіцячыя чаравічкі, надта разбітыя, з дзіравымі падэшвамі і скрыўленымі заднікамі, з дзіркамі ў насках, і яму зрабілася сумна: як адрамантаваць іх? Але бабка, нібы прысуду, поўная ўвагі, чакала ягонага слова, і ён, уздыхнуўшы, не знайшоў сілы адмовіць.
    — Ладна, як-небудзь зробім. Сёння пад вечар.
    — Дзякуй жа табе, сынок, дзякуй. Я ж ў даўгу не застануся, аддзячу. Хай цябе бог ратуе...
    Ён правёў бабку і вярнуўся ў альтанку. Трэба было брацца за працу, але хацелася есці і было агідна і боязна ў душы — усё ад таго ранішняга прыходу паліцыі. Што яна рыхтуе яму, тая подлая яго падпіска? Канечне ж, працаваць на іх ён не меў намеру, але балюча адчуваў, у якое ярмо трапіў і як трудна будзе выкручвацца ў ім, у гэтам фашысцкім ярме. Абавязкова трэба будзе папярэдзіць пра тое Волкава ці хоць бы Кіслякова, расказаць, у якую справу ўцягвае яго паліцыя, і
    сумесна рашыць, як яму быць. Таму што... Таму што гэты фалыпывы сэнс ягонага становішча можа хутка вылезці бокам для гэтых людзей ды і ці мала яшчэ для каго, але перш — для яго самога. Ён выразна ўсведамляў усю складанасць свайго становішча, але што ён мог зрабіць? Хіба праклінаць вайну ці гэтага нягодніка Драздзенку. Але і праклінаючы яго, вайну і сваю злашчасную долю, мабыць, прыйдзецца жыць і нешта рабіць у адпаведнасці з сваім сумленнем, абавязкамі камандзіра арміі, каторая цяпер сплывае крывёю на вялізным фронце ад поўначы да поўдня. Напэўна, тым, што цяпер пад Масквой ці Смаленскам, куды цяжэй, тысячамі кладуцца яны ў брацкія магілы — ці гожа яму наракаць на свой лёс? Трэба трываць і, пакуль ёсць магчымасць, рабіць нейкую справу. Але толькі б не пашкодзіць сваім.
    Таропка перакусіўшы на кухні, ён успомніў Бараноўскую і пашкадаваў, што ў такі час яе не было дома. Ён пачаў ужо прывыкаць да гэтай своеасаблівай жанчыны — сваёй гаспадыні, напэўна, у такой справе яна б яму штосьці параіла ці хоць бы паведаміла штось. Яна ж, як мясцовая жыхарка, ведала тут усіх і, здаецца, умела разбірацца ў людзях. А людзі яму, мабыць, хутка спатрэбяцца. Без людзей у ягонай справе — пагібель.
    Рэшту таго дня ён патраціў на бабчыны чаравічкі і трохі прывёў іх да ладу. Для больш грунтоўнага рамонту патрэбны былі матэрыялы — скура, падэшвы, якіх ён не меў, і думаў, што з такім мізэрным запасам ягоная рамонтная справа хутка ўвапрэцца ў тупік. Чым тады ён будзе карміцца? Сядзець на ўтрыманні гаспадыні? Дажыўся бравы начбой Агееў, ці інжынер Бараноўскі Алег Кірылавіч. Ён зусім ужо стаў блытацца ў сваіх імёнах і не ведаў, якое з іх будзе для яго шчаслівейшым.
    Бабка прыйшла надвячоркам, калі ён, паставіўшы на краі стала чаравічкі, сукаў на запас дратву — для новага рамонту. Але больш заказаў у яго не было, ніхто да яго не ішоў, і ён, назапасіўшы дратвы, збіраўся вылазіць з-за стала. Мацаючы кіёчкам дарогу, бабка, нібы сляпая, збочыла з вуліцы і спынілася перад альтанкай.
    — Во, бабка, гатовы.
    — Гатовы? Дзякуй табе, галубок, дзякуй божаньку. Во за труды твае з беднай бабы.
    Яна беражна паклала на ражок стала складзены амаль да памеру паштовае маркі рубель і ўзяла чаравічкі.
    — Хай носіць на здароўе, — сказаў Агееў.
    — Ой дзякуй жа табе! Хай бог дасць здароўечка...
    Усё мармычучы словы падзякі яму і богу, яна выйшла на вуліцу, і Агееў узяў са стала рубель, разгарнуў яго. Во і яго першы грашовы заробак, падумаў ён іранічна. Калі так справа пойдзе і далей, прыйдзецца трымаць зубы на паліцы. Яму наўрад ці яны спатрэбяцца.
    Той дзень ён нічога не рабіў болей, нават не паеў у полудзень, хаця перад ім на стале ляжалі прынесеныя Марыяй гасцінцы, да якіх ён зрэдзьчасу вяртаўся ў думках. Ён прасядзеў на кухні да вечара, усё пазіраючы ў акно — ці не завітае хто ў двор. Сам ён не хацеў лішні раз без патрэбы вытыркацца на людзі: заказчыкі яго не надта цікавілі — будуць дык будуць, а не, дык, можа, і лепей. У яго быў клопат больш пільны — ён чакаў каго-небудзь з лесу, ад Волкава ці Кіслякова, яму трэба было паведаміць пра новы паварот у ягоным лёсе. Але, як назло, да вечара ў двары ніхто не з’явіўся, не з’явіўся і ўвечары.
    Калі ўжо цалкам сцямнелася і над мястэчкам усталявалася ноч, ён паблукаў па двары ў цемры, паслухаў і маркотна патупаў у свой застаронак.
    Раздзел чацверты
    3 самага ранку Агееў сядзеў ля палаткі і чакаў.
    Учора ўвечары яго ўсё ж даняло сэрца, і, як толькі трошкі палегчала, ён схадзіў у пасёлак і даў тэлеграму сыну, каб той прыехаў. Ён даўно ўжо не званіў у Мінск і не ведаў, ці застане тэлеграма сына, які часта адлучаўся ў камандзіроўкі — у Маскву, на Ўрал, у Закаўказзе; працуючы ў праектным інстытуце, той быў звязаны з радам прадпрыемстваў па ўсёй краіне. I вось Агееў чакаў, цярпліва і самотна, бо стала відаць, што праца ў кар’еры — не для яго і, каб неяк давяршыць гэтую задоўжаную справу, яму трэба падмога.
    3 раніцы ён чакаў ля палаткі, але калі ў поўдзень стала
    прыпякаць сонца, узяўшы вядро, перайшоў у цень пад агароджай могілак. Тут было не так горача, уздоўж невысокай, па грудзі чалавеку, каменнай сцяны часам павяваў ветрык, ціхенька шумела лісце таполяў угары, і наогул было добра ў спакоі, калі б толькі лепш працавала сэрца. Але сэрца працавала па-ранейшаму кепска. Прыступы арытміі з невялікімі прамежкамі адбіралі сілу, часам выклікаючы страх смерці, і ён палохаўся ад думкі, што можа. не дачакацца сына і наогул нічога не дачакацца. Так мінула багата часу, сонца павярнула на захад, шырокі з раніцы цень ад дрэў звузіўся да няроўнай паласы пад сцяной, і ён ужо думаў, што прыйдзецца перабірацца адсюль, калі на дарогу з-за могілак выскачыў «жыгулёнак» — чырвоны, нібы вугольчык з жару, трэцяй мадэлі выпуску. Агееў адразу пазнаў машыну і, спалохаўшыся, што яна праскочыць далей, замахаў рукой. Машына прытармазіла, быццам нават спынілася, а затым крута павярнула на пагорак і падкаціла да ягонай палаткі.
    — Баця!
    Сын быў вялікі, барадаты, як і належыць сучасным маладым мужчынам, ён далікатна абняў паўнаватае, неяк ненатуральна абмяклае цела бацькі, паляпаў яго па плячах.
    — Ну, што ты? Ну, як? Прыціснула, ага?
    — Нічога, нічога, — сказаў Агееў. — Знаеш, так вось... Дзякуй, Аркадзь, што прыехаў.
    — Атрымаў тэлеграму, якраз з Худзяковым сядзелі. Ну, кажа, едзь. Два дні назад квартальную справаздачу здалі, так што...
    — Ну, дзякуй...
    — А я думаў, што ты ў гасцініцы. Прыехаў, кажуць: не значыцца, — ажыўлена расказваў сын, памахваючы ланцужком ад ключа. — А ты, значыць, на свежае паветра перабраўся? Ці выселілі?