Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка
Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў
Памер: 70с.
Мінск 1988
__НАШЫ іК^СЛАВУГЫЯ
В.А.Гапоненка
ПРАФЕСАР
УМ.Кісялёў
ЭЛЕІСГРАГРАФІІ
I МАГНЕТЫЗМУ
В.П. Грыбкоўскі В.А.Гапоненка УМ.Кісялёў
ПРАФЕСАР ЭАЕКТРАГРАФІІ
1 МАГНЕГЫЗМУ
Якуб НаркевічЁдка
МІНСК
«НАВУКА I ТЭХНІКА» 1988
ББК 20г
Г 91
УДК 5+615.84(476) (092) НаркевічЕдка
В популярной форме рассказывается об ннтересной судьбе талантлнвого белорусского естествонспытателя Я. Наркевнчайодко (1847—1905), который нсследовал влнянне электрнчества на растення, ставнл опыты по прнему н передаче электрнческнх снгналов без проводов, разработал метод контроля фпзнческого состояння п здоровья человека, основанный на полученнн фотографнческнх нзображеннй с помоіцыо электрнческнх разрядов, н метод электротерапнн паралнзованных п нервнобольных. С современных познцнй работы ученого оценнваются как значптельный вклад в развнтне наукн.
Для шнрокого круга чптателей.
Рэцэнзенты:
кандыдат гістарычных навук Г. У. Карзенка, кандыдат фізікаматэматычных навук
Ю. А. Курачкін
На франтыспісе— партрэт Я. А. НаркевічаЁдкі, надрукаваны ў часопісе «Нйва» за 1891 год (№ 11)
Грыбкоўскі В. П. і інш.
Г 91 Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб НаркевічЁдка / В. П. Грыбкоўскі, В. А. Гапоненка, У. М. Кісялёў.— Мінск: Навука і тэхніка, 1988,—70 с.: іл.— (Нашы славутыя землякі).
ISBN 5343002331
У папулярнай форме апавядаецца пра таленавітага беларускага вучонага, які вывучаў уплыў электрычнасці на расліны, праводзіў доследы па прыёме і перадачы электрычных сігналаў без дроту, прапанаваў метад кантролю фізічнага стану і здароўя чалавека, заснаваны на атрыманні электраграфічных адбіткаў, метад электратэрапіі паралізаваных і нервовых хворых.
Для шырокага кола чытачоў.
1602000000—030
Г145—88 ББК 20Г+53.54
М 316(03)—88
ISBN 5343002331 © Выдавецтва
«Навука і тэхніка», 1988.
4
нлшы СЛАВУГЫЯ ЗЕМЛЯКІ
Серыя акадэмічная. Заснавана ў 1988 годзе
ПРАДМОВА
Заканамерна, што мы, людзі атамнага веку, усё часцей звяртаемся да гісторыі, бо яна — не бяздушны водгук мінуўшчыны, а жывая сувязь пакаленняў і часу. Толькі тады, калі адноўлены ўсе яе звёны, даследаваны прычыны разрыву іх, можна пасапраўднаму адчуць сябе прыналежным як да нацыянальнай, так і да сусветнай гісторыі.
Без мінулага няма будучыні, таму гэтак важна аб’ектыўна і пранікнёна паглядзець назад, умець убачыць пераемнасць пакаленняў і сваё месца ў гэтым працэсе. ёсць нямала прыкладаў, калі ігнараванне навуковага, тэхнічнага і сацыяльнага вопыту прыводзіла да сур’ёзных памылак і выдаткаў. У гэтым аспекце можна сцвярджаць, што вывучэнне гісторыі выгадна і эканамічна.
Апошнім часам у Беларусі актывізаваліся даследаванні гісторыі нашай навукі. Вядзецца настойлівы пошук імёнаў незаслужана забытых землякоў. Адкрыцці бываюць самыя нечаканыя. Што, напрыклад, гаворыць сённяшняму чытачу гэтае імя — Я. А. НаркевічЕдка? А яно ж было добра вядома ў канцы мінулага стагоддзя як у Беларусі, так і за яе межамі — у Пецярбурзе, Берліне, Вене, Парыжы, Рыме. Пры жыцці гэтаму чалавеку былі нададзены высокія званні, тытулы і ўзнагароды. А ў 1896 годзе ў Парыжы была нават выдадзена кніга пра жыццё і дзейнасць Я. А. НаркевічаЕдкі *. Рэдкая газета ў тыя часы не змяшчала пра яго рэпартажу, артыкула ці хаця б кароткага паведамлення.
* Decrespe М. La vie et les oeuvres de m. de NarkiewiczIodko. Paris, 1896.
2. Зак. 1787
5
Я. А. НаркевічЁдка — адзін з самых яркіх прадстаўнікоў навуковай думкі дарэвалюцыйнай Беларусі. Яго навуковыя інтарэсы ахоплівалі галіны фізікі, медыцыны, прыродазнаўства. Такіх вучоных раней называлі прыродазнаўцамі. 1х асаблівасцю быў універсалізм. Высокая агульная культура і сур’ёзная ўсебаковая адукацыя дазволілі Я. А. НаркевічуЕдку весці самыя рознабаковыя даследаванні, у тым ліку і гуманітарныя. 3 вялікім поспехам ён, напрыклад, чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Венскім прыродазнаўчагістарычным музеі. Прыродазнаўчыя доследы ён пачаў з грома і градаадводаў, потым перайшоў да вывучэння скарыстання электрычнасці ў земляробстве, для электратэрапіі, электраграфіі і «бяздротавай» перадачы электрычных сігналаў.
Вучоны шмат паспеў зрабіць, але з прычыны гістарычных умоў і занадта глыбокага пранікнення ў таямніцы прыроды аказаўся незразуметы сучаснікамі, а затым і забыты. Цікавасць да гэтай асобы абудзілася гадоў пятнаццаць назад. Сёння пра Я. А. НаркевічаЁдку напісана некалькі артыкулаў у перыядычным друку *. Цяпер ужо мы можам сказаць пра яго дзейнасць калі не ўсё, дык дастаткова шмат.
Прыемна, што ў адраджэнні імя і заслуг Я. А. НаркевічаЁдкі з вялікай зацікаўленасцю ўдзельнічалі не толькі аўтары гэтага выдання, але і многія іншыя людзі. Сярод іх трэба назваць акадэміка Акадэміі навук БССР A. С. Махнача, доктара філалагічных навук A. I. Мальдзіса, кандыдата гістарычных навук f. В. Кісялёва, пісьменніка A. I. Махнача, доктара тэхнічных навук А. У. Маркаву, кандыдата фізікаматэматычных навук В. Р. Адаменку, кандыдата гістарычных навук Л. М. Лыча, дырэк
* Кісялёў У. Вучоны шырокага дыяпазону Ц Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1980. № 2; Кйселев В. Опередчвшйй время Ц Технйка—молодежй. 1983. № 11; Адаменко В. Сто лет спустя...//Технйка—молодежй. 1983. № 11; Грйбковскйй В. П., Гапоненко О. А„ Кйселев В. Н. Яков Оттоновйч НаркевйчНодко // Весці AH БССР. Сер. фізмат. навук. 1985. № 5; Гапоненка В. Вядомы прафесар электраграфіі // Чырвоная змена. 1986. 8 лютага.
6
тара навуковай бібліятэкі Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Ленінградзе I. А. Чэркас, супрацоўніка Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР Н. К Булыгу, журналістаў У. I. Хачырашвілі і A. А. Бараноўскага, дырэктара Уздзенскага гістарычнакраязнаўчага музея A. М. Папко, супрацоўніка гэтага музея А. Я. Аляксандровіча, краязнаўца С. А. Шкадзінскага, дырэктара Песачанскай сярэдняй школы Б. А. Лазоўскага, жыхара Наднёмана М. В. Пармона. Аўтары выказваюць глыбокую ўдзячнасць усім, хто дапамог збіраць звесткі пра нашага выдатнага земляка.
2"
КРАН ПАЭТАЎ I ВУЧОНЫХ
Палац над Нёманам ^ Шлях з варагаў у грэкі >fc Сведкі сівой даўніны * Крыніца натхнення
У XVI стагоддзі на правым беразе Нёмана, недалёка ад таго месца, дзе рака бярэ пачатак, узнікла паселішча Малыскаўшчына, ці Наднёман. Гэтае паселішча разам з зямлёй было набыта Атонам НаркевічамЕдкам у князёў Радзівілаў.
У цэнтры сядзібы Наднёман стаяў незвычайны белакаменны будынак. Ім любаваліся людзі, якія праплывалі па рацэ, яго разглядвалі праз зеляніну дрэў маёнткавага парку навакольныя жыхары, калі чакалі паром. Палац быў пабудаваны ў XVII стагоддзі ў стылі ранняга барока, затым неаднаразова перабудоўваўся ў XIX і ў пачатку XX стагоддзя. Цэнтральная двухпавярховая частка дома з фігурным франтонам па баках працягвалася аднапавярховымі прыбудовамі. Над усім узнімалася сумежная з будынкам 27метровая вежа. У адзіным архітэктурным стылі былі зроблены і іншыя збудаванні, у прыватнасці брама.
Пра гэты палац пазней прыгадваў у паэме «Развітанні» паэт Паўлюк Трус. Сцвярджаюць, што тут у розныя часы былі Уладзіслаў Сыракомля і Якуб Колас. Іх вабіла перш за ўсё магчымасць пакарыстацца багатай бібліятэкай уладальніка маёнтка.
У 1882 годзе часопіс «Klosy» пісаў:
«Наднёманскі палац размешчаны ў пачатку Нёмана, тут амаль за некалькі сотняў крокаў ад маёнтка злучаюцца дзве вялікія ракі: Лоша і Уса, якія выцякаюць за некалькі міляў адсюль. Некато
8
рыя памылкова за выток Нёмана прымаюць рачулкумалютку Неманец, якая выцякае ў Кухцічах. Яна амаль перасыхае ўлетку і ўпадае ў... большую за яе раку Усу *. У гэтым месцы кожная з іх паасобку перастае існаваць — іначай кажучы, іх ужо няма, таму мясцовыя жыхары ад гэтага «няма» і далі назву Нёману. Мясцовая легенда праўдападобная, бо аднолькавыя і дастаткова значныя і Лоша і Уса, яны ў сваім надта пакручастым бегу абмываюць большую частку зямель, што прымыкаюць да іх, і зліваюцца ў адну раку, якая набывае ўсе прыкметы вялікай: няспешную плынь і значную глыбіню. Да Наднёмана ўвесну па абедзвюх рэках, што ўтвараюць Нёман, дастаўляецца даволі вялікая колькасць будаўнічага лесу, але ўжо ад гэтага месца сплаў працягваецца не толькі вясной, калі, зразумела, найбольшы рух, але і большую частку лета. Тут жа, на беразе, будуюцца судны, якія называюцца віцінамі. Даўжыня іх перавышае часта 100 локцяў, шырыня дасягае 20 локцяў. Кожную вясну віціны, гружаныя збожжам, адплываюць адсюль у Кралявец **.
Наваколле Наднёмана не вызначаецца вялікай разнастайнасцю, таму што берагі тут і далей міль на дзесяць нізкія. Толькі невялікія ўзвышшы абмяжоўваюць веснавы разліў ракі, яны вельмі аддаленыя, дзенідзе болей чым на вярсту, у шмат якіх мясцінах рэчышча шчодра пакрыта пяском, а ў іншых — глеем.
Палац знаходзіцца на правым, узвышаным беразе, левы, спадзісты, вясной звычайна заліваецца. У гэтую пару краявід ракі цудоўны. Сотні плытоў, якімі кіруюць смелыя плытагоны, удзень і ўначы праплываюць амаль пад самымі вокнамі палаца».
Сапраўды, даўней, у мінулыя вёсны, калі лагчыны скідвалі ў пойму імклівыя ручаіны мутнай расталай вады, Нёман разліваўся вельмі шырока. У гэты час з размешчаных паблізу румоў *** спу
Цяпер вытокам Нёмана прынята лічыць рачулку Неманец (яна зліваецца не з Усой, а з Лошай).
Кёнігсберг (цяпер Калінінград).
Рум — месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты.
9
скаліся на ваду, якая падступала да самых складоў і ў якой на сонцы паблісквалі крыгі, сабраныя на беразе плыты. Пра гэта ўспамінае паэт Анатоль Астрэйка:
Быў рум калісьці ля ракі, I ўдзень і ўночы плытагоны Сасны стрыжнёвай камлюкі Ля берага вязалі ў згоны.
У гэтым месцы былі паром і першая прыстань на Нёмане. Апрача віцін тут будаваліся судны, якія называліся шугалеямі. Яны прымалі на сябе да дзвюх тысяч пудоў грузу. Адпраўляліся ў пару разліву, былі разлічаны толькі на адзін рэйс і назад не вярталіся.
Ля вытокаў Нёмана з даўніх часоў стаялі два вадзяныя млыны. Адзін з іх быў закрыты ўжо пасля апошняй вайны.
Тут, над берагам Нёмана, як паведамляў «Siownik geograficzny» за 1887 год, знаходзілі нават крамянёвыя аскепкі, розныя каменныя дагістарычныя прылады — сведкі даўняй заселенасці гэтых мясцін. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што тут у мінулым праходзіў, магчыма, адзін з гандлёвых шляхоў з Захаду на Усход і Поўдзень. Перавагай беларускіх рэк у гэтым дачыненні была адсутнасць парогаў, вадаспадаў і быстракоў. Менавіта каля Валяр’янаў па слуцкай шашы знаходзіцца лінія водападзелу паміж Балтыйскім і Чарнаморскім басейнамі. Каля вёскі Лоша працякае аднайменная рака, якая злучаецца праз Нёман з Балтыкай. А з другога боку ўсутыч да дарогі падыходзіць рака Шаць, якая далей праз рэкі Пціч, Прыпяць, Дняпро выходзіць да Чорнага мора. Усяго некалькі кіламетраў раздзяляюць гэтыя даўней паўнаводныя рэкі. Сапраўды, месца вельмі зручнае для волаку *. Зусім верагодна, што па Нёмане каля цяперашніх сёл Наднёман, Пясочнае ў IX—XII стагоддзях праплывалі ладдзі заморскіх гасцей. Памяць пра тыя часы засталася ў назве вёскі Валок на рацэ Шаць недалёка ад Валяр’янаў.