Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка
Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў
Памер: 70с.
Мінск 1988
У Я А. НаркевічаЕдкі, вучонагадаследчыка і землеўласніка, вывучэнне ўплыву электрычнасці на
* НаркевйчНодко Я. О. О влйянйй электрйчества на растйтельность й об опытах no электрокультуре // Запйскй СанктПетербургского обіцества сельскйх хозяев. 1893 № 8. С 1— 18.
53
расліны выклікала вялікую цікавасць. Для правядзення сістэматычных даследаванняў у гэтай галіне ён стварыў на палях у маёнтку Наднёман доследныя ўчасткі электракультуры. Вывучэнне ўплыву электрычнасці на расліны прывяло яго да высновы, што «электрычнасць, будучы дастасаванан да ўздзеяння на расліны, робіць на іх несумненны ўплыў, у большасці выпадкаў спрыяльны... Электрычнасць можа іграць вялікую ролю ў культуры нашых раслін» *.
Агародніна, вырашчаная на доследных участках, здзіўляла не толькі сялян з суседніх вёсак. 3 вынікамі працы даследчыка азнаёміліся выдатныя вучоныя A. I. Ваейкаў і A. В. Саветаў, якія наведалі маёнтак Наднёман і далі станоўчую ацэнку выкарыстанню Я. А. НаркевічамЕдкам электрычнасці ў сельскай гаспадарцы.
У 1892 годзе на пасяджэнні Сходу сельскіх гаспадароў у Пецярбурзе наш зямляк зрабіў афіцыйнае паведамленне пра вынікі сваіх эксперыментаў па ўплыве электрычнасці на рост раслін, дзе было адзначана, што яго доследы на так званай электракультуры не дубліруюць ужо вядомыя факты, бо ў схему эксперыменту ўнесены істотныя змены: упершыню гальванічны элемент як крыніца току выключаны з доследу. На пасяджэнні Я. А. НаркевічЕдка сказаў: «3 выяўленых у літаратуры дадзеных відаць, што большасць даследчыкаў, якія да гэтага часу спрабавалі ставіць эксперыменты, рабілі іх з гальванічным элементам; але мае апошнія доследы 1891 года выкананы над атмасфернай электрычнасцю». „ „
Як выявілася, прапусканне току пэунан сілы праз глебу, у якой вырошчвалі насенне, не толькі паскарала іх рост, але і паляпшала якасць пасяўнога матэрыялу. Вегетацыйны перыяд удалося скараціць на трычатыры тыдні, а велічыня пладоў пры гэтым павялічвалася ў некалькі разоў. Абагуль
* НаркевйчНодко Я. О. 0 влйянйй электрйчества на растйтельность й об опытах no электрокультуре // Запйскй СанктПетербургского обіцества сельскйх хозяев. 1892. h's 2. С. 1— 15.
54
ненне і аналіз эксперыментальных вынікаў дазволілі вучоным зрабіць выснову, што электрычнасць садзейнічае паскарэнню хімічных працэсаў, якія адбываюцца ў глебе.
Калі ў 1892 годзе пад электракультурай у Я. А. НаркевічаЕдкі было каля 10 гектараў, дык у наступныя гады плошча павялічьілася ў 20 разоў. Такіх маштабаў доследных участкаў электракультуры, на якіх даследаваліся пасевы жыта, ячменю, кукурузы, гароху, бобу, лёну, тытуню, грэчкі, морквы, буракоў, салаты, бульбы, а таксама пладоваягадных раслін, на той час нідзе не было.
Вучоны асабліва клапаціўся пра чысціню і карэктнасць доследаў. Ен праводзіў іх ў супастаўных варыянтах на чыстым пяску з паступовым павышэннем дозы ўгнаення, змяняючы ўзровень электрычнага ўздзеяння. Рабіў таксама і падрабязны эканамічны разлік удасканальвання агратэхнікі, падкрэсліваючы, што ўздзеянне электрычнасцю не галоўны, а дапаможны сродак, ён дае добрыя вынікі толькі на глебе, дастатковага багатай на пажыўныя рэчывы.
Адразу ж з’явіліся рэпартажы ў газетах аб поспехах нашага земляка ў новай для яго галіне. У адным з іх адзначалася, што 10 красавіка 1893 года вучоны дэманстраваў у прыёмнай зале міністэрства дзяржаўнай маёмасці ўзоры розных культур і насення, вырашчаных пры ўздзеянні на іх атмасфернай электрычнасці,— гэта выклікала вялікую цікавасць прысутных. Праз тры гады на выстаўцы садоўніцтва, кветкаводства і агародніцтва, што адбылася ў Мінску, у ліку экспанатаў была, як пісала 20 верасня 1896 года газета «Мннскнй лнсток», асобная вітрына, дзе ганаровы член Таварыства садаводаў Я. А. НаркевічЕдка экспанаваў свае працы па электракультуры і электраграфіі. Там былі пададзены плады розных сельскагаспадарчых раслін і вялікая галінка хмелю, пакрытая мноствам шышак, вырашчаныя пад уплывам атмасфернай электрычнасці.
У часе гэтай выстаўкі Я. А. НаркевічЕдка штодня чытаў лекцыі, прысвечаныя асаблівасцям працэсу электракультывавання. Ен гаварыў наступнае:
55
«Расліна паглынае з паветра неабходныя для яго жыцця газы, ваду, электрычнасць, апрача таго, электрычнасць пранікае ў зямлю і раскладвае глебу на часткі, прыдатныя для ўсмоктвання каранямі раслін. Апошняя роля электрычнасці вельмі важная ў жыцці раслін, а калі ўмець належным чынам прыцягваць да глебы вялікую колькасць электрычнасці — гэтым цалкам забяспечваецца поспех». Сам Я. А. НаркевічЕдка рабіў гэта, як ужо адзначалася, пры дапамозе градаадводаў.
На сельскагаспадарчай выстаўцы ў Вільні ў 1902 годзе ён прадоўжыў дэманстрацыю сваіх доследаў. Для гэтага арганізатары выстаўкі аддалі яму цэлы павільён.
Як вядома, электрастымуляцыя росту раслін так і не знайшла шырокага скарыстання ў сельскагастіадарчай практыцы, хаця станоўчы эфект пры прапусканні электрычнага току праз глебу або расліну ў шэрагу доследаў несумненна дасягаўся. Пэўная цікавасць да праблемы электрычнага стымулявання росту і развіцця раслін захавалася і да цяперашняга часу. Як высветлілася, прапусканне току праз сцябло расліны павялічвае лінейны рост усходаў на 5—30%. Даследаванні, выкананыя ў Інстытуце фізіялогіі раслін AH СССР, выявілі залежнасць паміж інтэнсіўнасцю фотасінтэзу і значэннем розніцы электрычных патэнцыялаў між зямлёй і атмасферай. Пэўныя магчымасці адкрывае выкарыстанне электрычнасці для селекцыі і дыягностыкі стану раслін пры іх вырошчванні ў закрытых памяшканнях.
«ЭЛЕКТРЫЧНЫ ЧАЛАВЕК»;
ПОГЛЯА СУЧАСНІКАЎ
I НАШЧАДКАЎ
Ганаровыя званні, тытулы, узнагароды... ^: ...Насмешкі, кпіны ^ «Няма прарока ў сваёй айчыне» ^: Погляд на тэорыю і практыку ^ Электраграфія і спірытызм * Пасланні з «таго свету»: міф і рэальнасць ^. Таямнічае— гэта яшчэ не цуд ^ Пра яго ходзяць легенды ... ^ Ставала часу і на грамадскую дзейнасць ^. Бясплатны кумыс для хворых 4: Узорнае вядзенне гаспадаркі — «казачныя ўраджаі» ^: У спадчыну ад Радзівілаў: канфлікт с ііесачанскімі мяшчанамі
ВЫСОКАЕ ПРЫЗНАННЕ... IНЕПРЫЗНАННЕ
Надзелены выдатнымі здольнасцямі, Я. А. НаркевічЕдка шукаў і пракладваў новыя шляхі ў навуцы. Яго працы ўспрымаліся як пачатак новай галіны даследаванняў, што абяцала яшчэ больш значныя адкрыцці. Вядомасць, якой карыстаўся вучоны ў Расіі, яго сучаснікі параўноўвалі з папулярнасцю Л. Пастэра ў Францыі, а электраграфію прыроўнівалі па значнасці для навукі з адкрыццём Хпромняў В. К Рэнтгенам.
Уклад Я. А. НаркевічаЁдкі ў навуку атрымаў высокае прызнанне. За працы ў галіне электрычнасці і яе дастасаванне ў электратэрапіі ён быў абраны, як мы ўжо адзначалі, членамсупрацоўнікам фізічнага аддзялення Рускага фізікахімічнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце, членамкарэспандэнтам Парыжскага медыцынскага, фізічнага, магнетычнага таварыстваў і таварыства электратэрапіі, членам Італьянскага медыкапсіхалагічнага таварыства, ганаровым членам фізікаматэматычнага таварыства Галілея ў Фларэнцыі.
57
У 1893 годзе за арыгінальны спосаб прымянення электрычнасці ў медыцыне і сельскай гаспадарцы вучонаму была нададзена ступень доктара Венскага медыцынскага таварыства. У 1892 годзе ён быў узнагароджаны дыпломам Італьянскага медыкапсіхалагічнага таварыства за працу «Суадносіны паміж фізіялогіяй і электрычнасцю», у 1895 годзе— дыпломам Сходу аховы здароўя Расіі за заслугі ў галіне гігіены і грамадскай аховы здароўя, а ў 1901 годзе на юбілейнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў г. Мінску — бронзавым медалём за кумысалячэнне. Прызнанне многіх вучоных і навуковых таварыстваў атрымалі працы Я. А. НаркевічаЁдкі па даследаванні атмасфернай электрычнасці і яе выкарыстанні ў сельскай гаспадарцы. За заслугі ў галіне метэаралогіі па рэкамендацыі прэзідэнта Пецярбургскай Акадэміі навук ён быў узнагароджаны ў 1900 годзе ордэнам св. Ганны 2й ступені, у 1891 годзе — сярэбраным медалём Рускага геаграфічнага таварыства.
I ўсё ж Я. А. НаркевічЕдка пражыў складанае, поўнае кантрастаў жыццё. ён спазнаў і радасць вялікага поспеху, і горыч неразумення. Постаць вучонага, нягледзячы на яе вялікую навуковую важлівасць, уяўляецца глыбока трагічнай.
Неяк вельмі непрыкметна імя яго сышло з даляглядаў шырокай навуковай вядомасці. Яго цяпер нельга сустрэць ні ў адным з даведнікаў.
Навуковыя заняткі Я. А. НаркевічаЁдкі выклікалі з боку навакольных людзей, перш за ўсё памешчыкаў, насмешкі, кпіны і нават варожыя адносіны. ён разумеў, што такое выпадае на лёс кожнага чалавека, які ўзвысіўся дзякуючы сваім прыродным якасцям і энергіі над узроўнем пасрэднасці. Аднак такія адносіны ў пэўнай ступені ўносілі сумненні і некаторым чынам фарміравалі грамадскую думку, а гэта не магло не траўміраваць вучонага. Газеты з горыччу адзначалі: «А між тым... няма прарока ў сваёй айчыне! Мы... не ўмеем цаніць сваіх выдатных людзей, у прыватнасці тых, хто працуе на ніве навукі. Мы тады толькі ставімся з увагай да сваіх славутасцей, калі яны папярэдне прагрымяць славай на Захадзе». На прыкладзе
58
Я. А. НаркевічаЁдкі выказваліся меркаванні, у пэўным сэнсе актуальныя і ў наш час: «Нейкі дзіўны лёс спасцігае заўсёды нашы адкрыцці і вынаходкі ў нас дома. Заўсёды чамусьці здараецца так, што наша роднае адкрыццё ці вынаходка знаходзіць у нас ужытак толькі тады, калі пройдзе праз экспертызу замежных вучоных. Трэба, каб за мяжой яго прызналі, трэба, каб замежныя капіталісты ўзялі яго на водкуп, і тады мы толькі тыцкаем пальцам у лоб і гаворым: «Ах, як мы гэта праваронілі».
У БАРАЦЬБЕ ЗА НАВУКОВУЮ
ІСЦІНУ
Даследаванні Я. А. НаркевічаЁдкі вызначаліся сістэмнасцю, паслядоўнасцю, рознабаковасцю. Ад утылітарнага выкарыстання вынікаў сваіх даследаванняў да філасофскіх абагульненняў—такое развіццё навуковай пазіцыі вучонага.
ён востра адчуваў патрэбу ў навуковых кантактах, таму актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці навуковых таварыстваў і ўстаноў, меў шматлікія асабістыя сувязі. Летам ён працаваў, як правіла, у маёнтку, праводзіў свае доследы, лячыў хворых. Зімой жа адпраўляўся ў падарожжа ў Пецярбург, MacKey ці ў Заходнюю Еўропу, дзе апрабоўваў свае ідэі, вывучаў усё новае, завязваў новыя знаёмствы з вучонымі, набываў прыборы і абсталяванне. Аналіз паказвае, што навуковыя кантакты НаркевічаЁдкі былі вельмі высокага ўзроўню. Зычлівае стаўленне навуковай грамадскасці да нашага земляка тлумачыцца, бясспрэчна, толькі тым, што яго даследаванні мелі значную цікавасць для навукі.