Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка
Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў
Памер: 70с.
Мінск 1988
* Волак — месца водападзелу паміж рэкамі, па якім у старадаунія часы валаклі судны і грузы з адной ракі ў другую.
10
Сядзіба ў Наднёмане славілася садамі, за ёюадразу ж пачыналіся вялікія лясы, якія чаргаваліся з адвечнымі балотамі. Тут сялілася безліч птушак, у вірах цяжка варочаліся самы, каля плацін плюхаліся бабры.
Такімі ўяўляюцца нам гэтыя мясціны ў мінулым. Іх добра ведаў і апісаў у канцы XIX стагоддзя выдатны географ і кліматолаг A. I. Ваейкаў, якому надаралася быць тут. Ен паведамляў пасля чарговай паездкі: «Мясцовасць даволі роўная, глеба пясчаная, рака і рэчкі цякуць у неглыбокіх рэчышчах, праз тры вярсты на ўсход ад маёнтка пачынаецца шырокая паласа балот, некалькі сотняў дзесяцін іх асушана цяперашнім уладаром і яго бацькам...»
Няяркія, але запамінальныя наднёманскія мясціны натхнялі многіх паэтаў. Паэтычны вобраз легендарнай ракі апявалі ў мінулым стагоддзі А. Міцкевіч, А. Пушкін, У. Сыракомля, Я. Лучына. У пазнейшыя часы Наднёманшчына падаравала свету плеяду вядомых пісьменнікаў і паэтаў. Дастаткова ўспомніць Я. Коласа, К Крапіву, П. Труса, А. Астрэйку, А. Русака. Прыгажосць Нёмана захапіла і народнага песенніка П. Шыдлоўскага. Таленавітасць людзей гэтага краю часам тлумачаць тым, што вытокі вялікіх рэк валодаюць незвычайнай жыватворнай сілай. Тлумачэнне, можа, і наіўнае, але менавіта ў гэтых запаветных мясцінах часта нараджаюцца, мужнеюць і выходзяць у вялікае жыццё, набываюць вядомасць выдатныя асобы.
Мы не выпадкова гэтак падрабязна спыніліся на апісанні вытокаў Нёмана. Тут у апошняй чвэрці мінулага стагоддзя адбываліся незвычайныя навуковыя адкрыцці, гэтае месца наведалі буйныя вучоныя з сусветнымі імёнамі. Наднёман стаў вядомы не толькі ў тагачаснай Расіі, але і за мяжой.
СГАРОНКІ
ЖЫІХІЯПІСУ
Старадаўні радавод ^ У сценах Мінскай гімназіі $ Захапленні юначых гадоў ^с Вучоба ў CapSone ^ Плён навуковых доследаў 9р. Апошняе падарожжа ў Італію
Уладальнік маёнтка Наднёман Атон Ануфрыевіч НаркевічЕдка (1818—1887)—бацька Якуба Атонавіча — належаў да старажытнага шляхецкага роду герба Ліс, што пачынаўся ад лідскага баярына Марціна ёдкі, якому ў 1546 годзе былі дараваны маёнткі. Каля чатырох з паловай тысяч дзесяцін налічвалі прыналежныя A. А. НаркевічуЁдку землі ў Ігуменскім і Слуцкім паветах. Вялікія прыбыткі давала здача ў арэнду берага для рума. Папаўнялі дастатак вадзяныя млыны і вінны водкуп. А багацце вызначала ў тыя часы становішча. Таму нядзіўна, што Атон Ануфрыевіч быў маршалкам * Ігуменскага павета.
Сваю маёмасць A. А. НаркевічЁдка павялічыў дзякуючы шлюбу з Анэляй (Ганнай) Якаўлеўнай Эсткай. Яна атрымала ў пасаг радавы маёнтак у Тўрыне **. Праз Ганну Эстку род НаркевічаўЁдкаў уступіў у сваяцтва з родам Касцюшкаў ***. Як сведчаць дакументы, сястра Т. Касцюшкі была замужам за адным з Эсткаў.
У 1847 годзе сям’я Атона Ануфрыевіча папоўнілася сынам, якому далі, як тады было прынята, па
* Маршалак — правадыр (кіраўнік) шляхты.
** Сёння гэта невялікая вёска ў Пухавіцкім раёне на правым беразе Свіслачы, цэнтр сельсавета і калгаса.
*** Вядомы з XV стагоддзя шляхецкі род беларускага паходжання. 3 яго паходзіў Тадэвуш Касцюшка (1746—1817), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальнавызваленчага паўстання 1794 года.
12
троенае імя: СарматЯкубЖыгімонт *. Месца нараджэння Якуба (так звалі звычайна яго) дакладна не ўстаноўлена. Аднак у яго біяграфіі, якая была выдадзена ў Парыжы, называецца прыгаданы Турын. На карысць гэтай версіі сведчыць тое, што яго біёграф — француз з Парыжа, і ўсе звесткі для кнігі ён мог атрымаць толькі ад самога Я. А. НаркевічаЁдкі, а таму іх трэба лічыць найбольш верагоднымі.
Датай нараджэння Якуба ў некалькіх незалежных афіцыйных дакументах лічыцца 27 снежня. Па новым стылі яе неабходна прыняць 8 студзеня 1848 года.
Самім лёсам яму было вызначана забяспечанае жыццё заможнага памешчыка, падобнае жыццю дзесяткаў іншых землеўласнікаў Мінскай губерні. Аднак фарміравалі асобу Якуба і змалку трывожылі душу іншыя захапленні. Яго таленавітую натуру, якая склалася ў акружэнні наднёманскай прыроды, вабілі навука і мастацтва.
На пачатку 60х гадоў яго аддалі ў Мінскую губернскую гімназію, поўны курс якой ён закончыў у 1865 годзе. Узровень падрыхтоўкі там быў дастаткова высокі. Са сцен гэтай установы выйшла шмат выдатных дзеячаў беларускай, рускай і польскай культуры. У ліку тых, хто вучыўся ў Мінскай гімназіі,— энцыклапедыст, беларусазнавец акадэмік Яўхім Карскі, пісьменнікі Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.) і Іван Неслухоўскі (Янка Лучына), юрыст Уладзімір Спасовіч, кампазітар Станіслаў Манюшка. Бясспрэчна, што гады, якія правёў у гімназіі Я. А. НаркевічЁдка, узбагацілі яго ведамі, ва ўсялякім разе па заканчэнні яму была нададзена ступень бакалаўра навук.
У гады вучобы ён аддае шмат часу ігры на фартэпіяна і дасягае ў гэтым значных поспехаў. Да заканчэння гімназіі пра НаркевічаЁдку загаварылі як пра знаўцу музыкі, выдатнага музыку і кампазі
* Вядома, што Якуб быў першы сын у сям’і. Другім быў Гу~ стаўГуго (1849—1885), пра лёс якога нам мала вядома. Апрача таго, у Якуба была сястра Анэля, у замцжжы Козел (18501875).
13
тара. У гэтай якасці ён падарожнічаў па Еўропе, даваў канцэрты і меў «выдатныя водгукі каранаваных асоб». Можна меркаваць, што ў гэтым часе Я. А. НаркевічЕдка не толькі паглыбляў музычную адукацыю (ёсць звесткі, што ён займаўся ў Парыжскай кансерваторыі), але і прысвячаў сябе навукам, ў прыватнасці медыцыне.
Пасля прыезду ў Расію ў 1868 годзе ён становіцца службоўцам I разраду Маскоўскага дваранскага сходу, адначасова выкладае ў жаночай МарыінскаЯрмолаўскай навучальнай установе. Тут яму даручылі весці курс тэорыі музыкі. I далей на ўсё жыццё за Я. А. НаркевічамЕдкам замацавалася слава таленавітага віртуозапіяніста. Яшчэ і сёння жыхары навакольных вёсак пераказваюць апавяданні старэйшых пра тое, што ў палацы часта гучала нязвыклая для сялянскага вуха музыка. На пачатку лета гаспадар маёнтка абавязкова запрашаў да сябе вайсковы аркестр, і ў вячэрнюю пару над нёманскімі нізінамі далёка разносіліся мелодыі вальсаў.
Далёкі ад таго, каб заспакойвацца на дасягнутым, Я. А. НаркевічЕдка зноў едзе за мяжу, дзе займаецца ў вышэйшых навучальных установах: спецыялізуецца ў галіне фізікі, прыродазнаўства і медыцыны. На жаль, мы яшчэ мала ведаем гэты перыяд яго жыцця. Аднак ёсць звесткі, што ён займаўся ў Інстытуце медыцыны ў Фларэнцыі, на медыцынскім факультэце ў Сарбоне *, у навучальных установах Вены. Адначасова ён працягвае ўдасканальваць музычнае майстэрства.
Несумненна, развіццю здольнасцей юнака спрыяла творчая атмасфера ў сям’і. Яго маці была ўсебакова адукаваная жанчына. He выпадкова дачасна памерлая сястра Якуба Анэля таксама выявіла талент — паэтычны **.
* Так традыцыйна (з XVII стагоддзя) называюць Парыжскі ўніверсітэт.
** Сярод сваякоў Я. А. НаркевічаЕдкі былі іншыя вядомыя людзі. Яго стрыечны брат Вітаўт ЕдкаНаркевіч (1834— 1898) — выдатны вочны хірург. Высокую кваліфікацыю ён набыў у клініках Варшавы, апошнія гады з прычыны хваробы жыў у суседнім маёнтку Бабоўня. Сын хірурга, таксама
14
Гэтае яго «агульнаадукацыйнае» падарожжа супала з франкапрускай вайной і зацягнулася на доўгія пяць гадоў. Развіццё падзей прыйшлося перачакаць у абложаным Парыжы. Жыў ён за кошт урокаў музыкі. Праз кароткі час, у 1871 годзе, горад азарылі чырвоныя сцягі Парыжскай камуны. Нашаму земляку давялося бачыць вольны народ, яго вясёлую адвагу, гатоўнасць прынесці любыя ахвяры дзеля свабоды. Верагодна, што на адным з паветраных шароў, якія запускаліся з Паўночнага вакзала абложанага горада, знаходзіліся і яго лісты на радзіму ў далёкі Наднёман. Падрабязнасцей пра гэты перыяд жыцця Я. А. НаркевічаЕдкі, на жаль, мала і яны супярэчлівыя.
Хутчэй за ўсё ў той гістарычна знамянальны і насычаны падзеямі кругабег яму давялося сустрэцца з людзьмі, якія вызначылі далейшы жыццёвы шлях. Ва ўсялякім выпадку, з таго часу цяга да навукі атрымала верх над музычнымі схільнасцямі. Менавіта гэтыя гады ён лічыць пачаткам сваёй навуковай дзейнасці.
Да таго часу адносіцца і яго жаніцьба з Аленай Адамаўнай Пясляк з суседняга маёнтка Мохарты. У 1895 годзе яго сям’я ўжо складалася з сыноў АтонаТамашаЛьва (1878—1899), АдамаЯкубаАнтона 1881 года нараджэння і КонрадаІрадыёна 1885 года нараджэння, а таксама дзвюх дачок Марыі і Алены. Тамаш рана памёр і пахаваны ў Сан
Вітаўт ЕдкаНаркевіч (1864—1924),— вядомы польскі палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Польскай сацыялістычнай партыі. Перапісваўся з Ф. Энгельсам, Г. Пляханавым, быў знаёмы з А. Бебелем, Э. Эвелінгам, сустракаўся з У. 1. Леніным падчас яго знаходжання ў Кракаве. У апошнія гады жыцця ўваходзіў у польскі ўрад, займаў правыя пазіцыі.
Другі стрыечны брат вучонага Іван ЕдкаНаркевіч (нарадз. у 1845 годзе) за ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага (1863 год) быў сасланы ў Сібір. Пасля скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт, набыўшы дзве спецыяльнасці: будаўніка і хіміка. Быў жанаты з пляменніцай славутага генерала Я. Дамброўскага. Праз удзел у падзеях 1905 года быў змушаны эміграваць у ЗША, дзе набыў вядомасць як будаўнік мастоў. Апошнія гады жыў у Польшчы. Дарэчы, яго дачка Яніна мела шлюб з будучым дэлегатам I з’езда РСДРП К. А. Петрусевічам.
15
Рэма (Італія). Конрад з 1921 года жыў у Кракаве, дзе і памёр пасля другой сусветнай вайны. Да апошняга часу ў Польшчы жыла жонка Конрада *. Алена была замужам за баронам Гарцінгам, Марыя — за ПаганініНобілі.
Перш чым перайсці да разгляду навуковай дзейнасці, варта вылучыць асноўныя этапы даследаванняў для ацэнкі вучонага як асобы.
Я. А. НаркевічЕдка пачаў з таго, што ў сваім маёнтку Атонаве **, які быў у пяці вёрстах на поўдзень ад Наднёмана, пабудаваў метэаралагічную станцыю. Пасля, у 1888 годзе, яна была перанесена ў Наднёман. Станцыя зацікавіла Рускае геаграфічнае таварыства, у прыватнасці Галоўную фізічную абсерваторыю Расіі. Першапачатковае навуковае супрацоўніцтва з гэтымі арганізацыямі перарасло ў кантакты з вучоным светам. Яны былі прадоўжаны асабістымі сяброўскімі сувязямі з такімі вядомымі айчыннымі вучонымі, як A. I. Ваейкаў, A. Н. Бараноўскі. He выпадкова часопіс «Ннва» ў 1891 годзе змясціў партрэты і жыццяпісы A. I. Ваейкава і Я. А. НаркевічаЕдкі побач, на адной старонцы.