• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка  Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў

    Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка

    Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў

    Мінск 1988
    36.8 МБ
    Магчыма, не варта болей спыняцца на спосабе рэгістрацыі пры дапамозе электраграфічнага метаду «жыццёвага флюіду», бо гэта супярэчыць поглядам Я. А. НаркевічаЁдкі і вядзе хутчэй да містыкі, чым да навукі. Падобныя спробы выкарыстання электраграфіі ў парапсіхалогіі робяцца, на жаль, і зараз. Гэта адцягвае ад пошукаў матэрыялістычнай інтэрпрэтацыі электраграфічных эксперыментаў на аснове ўжо вядомых фізічных узаемадзеянняў і дае падставу для калянавуковых і антынавуковых версій. За зменамі, што рэгіструюцца на электраграфічных здымках, стаяць рэальныя фізікахімічныя працэсы, якія адбываюцца ў арганізме чалавека пры фізічных і эмацыянальных нагрузках. Вядома, што ў такіх выпадках адбываецца ўзмацненне (а ў адваротных — змяншэнне) потавыдзялення, змены складу і вільготнасці паветра ў разрадным прамежку, тэмпературы цела і г. д. Гэтыя факты ў сваю чаргу ўплываюць на характар працякання электрычнага разраду паміж участкам скуры чалавека і рэгістрацыйным матэрыялам.
    У розных выданнях канца мінулага стагоддзя неаднаразова з’яўлялася рэпрадукцыя электра
    * Шарко Ман Мартэн (1825—1893) — французскі вучоны, адзін з заснавальнікаў неўрапаталогіі і псіхатэрапіі.
    *” Baraduc S. La force vitale. Paris, 1896.
    41
    графічнага здымка рук закаханых. У каментарыі, які прыводзіць В. В. Бітнер у кнізе «У вобласць таямнічага», адзначаецца наступнае: «...лёгка бачыць імкненне абедзвюх рук да злучэння. Пры гэтым варта звярнуць увагу на розніцу ў характары мужчынскай і жаночай рукі». Дык што, выходзіць, электраграфію можна скарыстаць для выяўлення псіхалагічнай сумяшчальнасці людзей? «Так»,— лічыў яе першаадкрывальнік.
    I сёння замежныя даследчыкі паведамляюць пра атрыманне імі электраграфічных пацвярджэнняў «сімпатыі» і «антыпатыі» асобных людзей. У ЗША, напрыклад, электраграфічныя даследаванні атрымалі шырокае распаўсюджанне. Як адзначалася ў адным амерыканскім часопісе, іх выкарыстоўваюць для вызначэння псіхалагічнай сумяшчальнасці груп людзей, што працуюць у экстрэмальных умовах,— касманаўтаў, палярнікаў, маракоўпадводнікаў і інш.
    РЭПСГРАЦЫЯ ЭЛЕКТРЫЧНЫХ СІГНАЛАЎ НА ААЛЕГМШІ
    Як «пачуць» навальніцу за сто кіламетрау? ^ Прыём сігналаў ад шпулі Румкарфа * Дэманстрацыя доследаў у Пражскім універсітэце * Стварэнне радыё: папярэднікі і іх заслугі $z На што «здатны» звычайны вазон? ^: Для чаго расліне* тэлефонная трубка? і^ Поспех на выстаўцы ў Вільні ^. Антэна— галінка вярбы
    БЯЗДРОТАВЫ «ТЭЛЕГРАФ» Я. А. НАРКЕВІЧАЁДКІ
    Мы ўжо прыгадвалі доследы Я А. НаркевічаЕдкі, у якіх ён выразна чуў гук індукцыйнай спіралі шпулі Румкарфа, карыстаючыся не злучанай з ёй непасрэдна тэлефоннай трубкай. Гэта быў толькі першы яго крок на шляху шырокага дастасавання тэлефоннай трубкі для рэгістрацыі змен, якія адбываюцца ў навакольнай атмасферы. Ужо ў 1890 годзе Я. А. НаркевічЕдка ўжыў для рэгістрацыі навальнічных разрадаў свайго роду «радыёпрыёмнік». Прыбор, галоўнай часткай якога служыла тэлефонная трубка, дазваляў рэгістраваць электрычныя разрады ў атмасферы на адлегласці да 100 км. Паведамленне пра гэтыя доследы было надрукавана ў № 4 часопіса «Метеорологнческнй вестннк» за 1891 год, дзе пісалася, што 28 ліпеня 1890 года даследчыкам у «зробленай па яго сістэме атмасферычнай станцыі» былі прыняты з дапамогай тэлефонаў моцныя сігналы, якія сведчылі пра набліжэнне навальніцы. Апісаныя падзеі адбываліся ў Наднёмане. 3 набліжэннем навальнічных хмар «...у тэлефонах усё выразней і выразней чуўся шум і характарыстычны трэск».
    Вучоны не абмежаваўся эксперыментамі па
    43
    прыёме сігналаў, што ўзнікалі пры атмасферных разрадах. У 1891 годзе на пасяджэнні фізічнага аддзялення Рускага фізікахімічнага таварыства, у 1892 годзе ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбурзе і ў Пражскім універсітэце, а ў 1896 годзе і ў 1902 годзе на сельскагаспадарчых выстаўках у Мінску і Вільні ён з поспехам дэманстраваў магчымасць рэгістрацыі з дапамогай тэлефона электрычных сігналаў, якія ўтвараліся шпуляй Румкарфа.
    У сакавіку 1892 года, паводле «Мпнского ліістка», папячыцель Інстытута эксперыментальнай медыцыны з вялікай цікавасцю азнаёміўся «з доследамі перадачы гукавых ваганняў у ізаляваных тэлефонах». У ліпені 1892 года гэтая ж газета паведамляла сваім чытачам, што з 4 па 8 ліпеня ў Празе праходзіла выстаўка прац Я. А. НаркевічаЕдкі і дэманстрацыя навуковых эксперыментаў у абсерваторыі і на метэаралагічнай станцыі Пражскага універсітэта. Тут ім былі паказаны работы «ў галіне перадачы гукавых і светлавых з’яў пры ўдзеле чалавечага арганізма». Гэты факт засведчаны пратаколам з падрабязным апісаннем зробленага вучоным адкрыцця. Пратакол быў завераны подпісамі вялікай колькасці вучоных, якія прысутнічалі на доследах нашага земляка.
    Захаваўся пратакол пасяджэння фізічнага аддзялення Рускага фізікахімічнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце за № 115 (125) ад 12 лютага 1891 года. У пункце VIII гэтага дакумента гаворыцца: «Ад імя п. НаркевічаЕдкі I. I. Боргман* паведамляе пра гучанне ў ізаляваных тэлефонах. Калі адзін з полюсаў Румкарфавай шпулі, прыведзенай у дзеянне, злучыць з вастрыём, а ізаляваны праваднік, які ідзе ад другога полюса (шпуля размешчана на значнай адлегласці ў іншым памяшканні), назіральнік трымае ў адной руцэ, дык ізаляваны тэлефон, што знаходзіцца ў другой руцэ, гучыць і, будучы паднесены да вуха
    * Боргман Іван Іванавіч (1849—1914) — рускі фізік, прафесар, а ў 1905—1910 гадах першы выбарны рэктар Пецярбургскага універсітэта.
    44
    другой асобы, перадае ваганні перапыняльніка шпулі. Чалавечае цела ў гэтым выпадку выконвае ролю кандэнсатара. Падобным кандэнсатарам можа быць водны басейн і іншае. На заключэнне Я. А. НаркевічЕдка дэманструе перад сходам свае доследы з поўным поспехам».
    Праз чатыры гады, 25 красавіка (7 мая па новым стылі) 1895 года на пасяджэнні гэтага ж аддзялення вядомы рускі вучоны A. С. Папоў выступіў з дакладам «Аб адносінах металічных парашкоў да электрычных ваганняў» і прадэманстраваў работу сканструяванага ім так званага навальніцаадзначніка (прыбор для рэгістрацыі навальніц, па электрычных разрадах, якія суправаджаюць гэтую атмасферную з’яву). Гэты дзень увайшоў у гісторыю як дзень вынаходства радыё. Апісанне схемы і прынцыпу дзеяння гэтай прылады A. С. Папова было зроблена ім у артыкуле «Прыбор для выяўлення і рэгістрацыі электрычных ваганняў», апублікаваным у часопісе Рускага фізікахімічнага таварыства *. Пры гэтым A. С. Папоў выказаў надзею, што ягоны прыбор пры далейшым удасканаленні можа быць дастасаваны да перадачы сігналаў на адлегласці. Нагадаем, што першая ў свеце радыёграма, якая складалася з двух слоў «Генрых Герц», была паслана ў эфір 12 (24) сакавіка 1896 года.
    Навальніцаадзначнік A. С. Папова складаўся з антэны, якая ўспрымала электрамагнітныя хвалі, народжаныя атмасферным разрадам, прыёмніка, які пераўтвараў высокачастотныя ваганні ў электрычны сігнал, зручны для рэгістрацыі, і адначасова ўзмацняў яго, і рэгістрацыйнага апарата (званка). Летам 1895 года навальніцаадзначнік быў устаноўлены на метэаралагічнай станцыі Пецярбургскага ляснога інстытута. Прынята лічыць, што гэты прыбор з’яўляецца правобразам сучаснага радыёпрыёмніка.
    3 адкрыццём электрамагнітных хваль ідэя бяздротавай сувязі ўсё больш вабіла вучоных. Досле
    * Журнал Русского фйзйкохймйческого обіцества. Часть фйз.
    1896. Т. 28, вып. 1. С. 1—14.
    45
    ды Г. Герца паўтаралі і вывучалі многія вядомыя вучоныя розных краін. Сярод іх Н. Тэсла, A. Р. Сталетаў, М. Р. Ягораў. Але бліжэй за ўсіх падыйшоў да ўвасаблення гэтай ідэі ў жыццё О. Лодж*, якога зацікавілі работы Э. Бранлі па даследаванні змяншэння супраціўлення металічных парашкоў ва ўмовах электрычнага разраду. Ен удасканаліў канструкцыю трубкі з металічным парашком і назваў гэты прыбор кагерэрам (яго выкарыстаў у сваіх доследах A. С. Папоў). Пасля смерці Г. Герца О. Лодж прачытаў 1 чэрвеня 1894 года ў Каралеўскім інстытуце лекцыю, прысвечаную памяці вучонага, на якой ён, пасля дэманстрацыі доследаў Г. Герца, расказаў, як дзейнічае кагерэр. Аднак ні ў лекцыі, ні ў іншых выступленнях О. Лодж не выказаўся пра магчымасць выкарыстання электрамагнітных хваль для наладжвання сувязі без правадоў.
    Есць яшчэ адзін цікавы дакумент, які пацвярджае прыярытэт Я. А. НаркевічаЕдкі ў бяздротавай перадачы сігналаў. Гэта пратакол пасяджэння Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы, якое адбылося ў снежні 1898 года. У ім адзначаецца, што О. Лоджу «належыць першая ідэя тэлеграфіі без правадоў, калі мы не пажадаем дайсці да НаркевічаЕдкі, ...які двуматрыма гадамі раней выканаў у Вене вельмі цікавыя перадачы са шпуляй Румкарфа, злучанай з зямлёй, антэнай і прыёмнікам, створаным з антэны і тэлефона, таксама заземленага (праўда, можа быць, без выразнага ўсведамлення ролі электрамагнітных хваляў у гэтых доследах)» **.
    ЦІ МОЖА РАСЛІНА ПРЫМАЦЬ ЭЛЕКТРЫЧНЫ СІГНАЛ?
    Паспяховае практычнае дзеянне прапанаванага Я А. НаркевічамЕдкам прыбора даказвала яго здольнасць улоўліваць электрамагнітныя
    * Лодж Олівер Джозеф (1851—1940) — англійскі фізік, член Лонданскага каралеўскага таварыства.
    ** Нзобретенйе радйо: A. С. Попов / Под ped. A. Н. Берга. М., 1966.
    46
    хваляванні ў атмасферы. Вучонага зацікавіла, a ці можа расліна служыць антэнай для прыёму электрамагнітнага сігналу.
    На выстаўцы ў Мінску ў 1896 годзе ён ажыццявіў перадачу электрычных сігналаў ад шпулі Румкарфа, адзін з полюсаў якой быў заземлены. Антэнай у гэтых доследаў была пакаёвая кветкавая расліна, што расла ў звычайным гаршку. Галінка расліны злучалася дротам з тэлефоннай трубкай, адкуль выразна чуліся гукі, якія ішлі ад шпулі.
    Праз шэсць гадоў на Віленскай выстаўцы Я. А. НаркевічЁдка дэманстраваў аналагічныя доследы, дзе ў якасці прыёмніка служыла апушчаная ў ваду галінка вярбы, злучаная з тэлефонам. Газета «Мннскнй лнсток» (1902, № 165) адгукнулася на гэта новае «адкрыццё ў галіне электрычнасці». Яна адзначала, што «НаркевічЕдка пераканаўся ў тым, што кожная галінка жывога дрэва можа служыць процілеглай станцыяй бяздротавага тэлеграфа».
    Прыведзеныя факты пра доследы пачатку 90х гадоў мінулага стагоддзя па перадачы электрамагнітных сігналаў сведчаць: вынаходства радыё ўзнікла не на пустым месцы, а было падрыхтавана ўсім ходам развіцця фізічнай навукі. Мы не імкнемся пахіснуць сталую агульнапрызнаную думку. Істотна іншае — разуменне таго, што ў навуцы часам бывае больш важна асмеліцца выказаць нетрывіяльную думку, чым увасобіць яе матэрыяльна. Нам прыемна, што ўклад у гэта ўнёс наш зямляк з Наднёмана.