• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка  Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў

    Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка

    Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў

    Памер: 70с.
    Мінск 1988
    36.8 МБ
    Спачатку вучоны ўжываў на палях сядзібы вядомыя раней прылады і прыстасаванні, аднак адразу ж уносіў у іх свае істотныя ўдасканальванні. У прыватнасці, токі маланкаадводаў ён выкарыстоўваў для павышэння ўрадлівасці глебы. Электракультывацыя глебы пры дапамозе заглыбленых электродаў упершыню была ажыццёўлена без пабочных крыніц току. Ужо вядомае асвойвалася творча.
    Паступова акрэсліўся галоўны кірунак яго навуковых пошукаў: вывучэнне ўздзеяння вонкавых сіл
    * У працэсе пошукаў звестак пра вучонага нам удалося знайсці далёкую сваячку вучонага Алену Уладзіміраўну Маркаву з Масквы, якая даводзіцца праўнучкай урача Вітаўта ЁдкіНаркевіча. Яна таксама пайшла, вобразна кажучы, «следам за дзедам», прысвяціла сябе навуцы. Цяпер яна доктар тэхнічных навук, вядомы кібернетык, намеснік старшыні секцыі «Матэматычная тэорыя эксперымента» Навуковага савета па комплекснай праблеме «Кібернетыка» Акадэміі навук СССР.
    ** Цяпер вёска Сіначова Капы.льскага раёна.
    16
    прыроды, у першую чаргу электрычнасці, на жывы свет. Ф. Энгельс у 1883 годзе выразна ахарактарызаваў ролю электрычнасці ў прыродзе: «Як і цеплата, толькі ў іншым родзе, электрычнасць некаторым чынам усюдыісная. На зямлі не адбываецца амаль ніводнай змены, якая б не суправаджалася якімінебудзь электрычнымі з’явамі» *. Я. А. НаркевічЁдка ўжо на першых этапах даследаванняў таксама прыходзіць да пераканання, што «ўсё, што знаходзіцца над або пад зямлёй, абкружана з усіх бакоў электрычнымі з’явамі..., усе мы плаваем у прасторы, дзе адбываюцца пастаянна электрычныя з’явы». ён выявіў, што электрычнасць робіць самы непасрэдны ўплыў на прыроду, што акрамя клімату ў звычайным разуменні ёсць яшчэ электраклімат. Для падмацавання сваіх здагадак ён праводзіў шырокамаштабныя доследы.
    Эксперыменты спараджалі новыя ідэі. Вывучэнне ўздзеяння высокага электрычнага напружання на глебу прывяло да адкрыцця так званай электраграфіі, да арыгінальнай гіпотэзы электрычнай прыроды смерчу.
    Я. А. НаркевічЁдка меў грунтоўную медыцынскую адукацыю і практыку. Як сведчаць мясцовыя жыхары, у сваім маёнтку ён вылечваў цяжкіх, нярэдка безнадзейных хворых, прапагандаваў процідыфтэрыйныя прышчэпкі, якія ўваходзілі тады ў жыццё, адкрыў у Слуцку і Пясочным аптэкі. ён актыўна ўдзельнічаў у шэрагу з’ездаў расійскіх прыродазнаўцаў і ўрачоў, узначальваў мясцовае таварыства цвярозасці.
    Гэты кірунак яго дзейнасці прывёў да новых метадаў лячэння — электрамасажу і электратэрапіі. У гэтым часе ў маёнтку быў створаны санаторый «НадНёман», дзе вучоны на практыцы ўвасабляў свае ідэі. Дасягнутыя вынікі прынеслі яму вядомасць, і ён быў у 1892 годзе прызначаны членамсупрацоўнікам Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбурзе. Працы ў галіне электратэрапіі былі далей развіты ў дастасаванні да магнітатэрапіі і металатэрапіі.
    * Маркс К.. Энгельс Ф. // Соч. 2е йзд. Т. 20. С. 433.
    17
    I нарэшце, мы не можам быць безуважныя да паведамленняў пра ягоныя доследы па рэгістрацыі электрычных сігналаў на адлегласці, якія былі праведзены ў Наднёмане яшчэ да 1891 года. Такі дыяпазон даследаванняў Я. А. НаркевічаЕдкі за чвэрць стагоддзя.
    Працуючы доўгія гады ў імя навукі, вучоны, на жаль, не клапаціўся пра сябе і, нягледзячы на пярэчанні ўрачоў, накіраваўся ў 1905 годзе са сваім пляменнікам у чарговую, на гэты раз апошнюю, навуковую паездку. Ен зноў наведаў гасцінную для яго Італію, праездам з Мерана ён спыніўся ў Вене. Здароўе рэзка пагоршылася, і ён 6 (19) лютага 1905 года памёр на руках жонкі, якая прыехала да яго.
    Цела нябожчыка было перавезена ў Наднёман і пахавана на фамільным могільніку. Развітацца з вядомым вучоным сабралася шмат мясцовых жыхароў.
    3 усіх мінскіх газет толькі прагрэсіўная грамадскапалітычная і літаратурная газета «СевероЗападный край», якая была неўзабаве закрыта, змясціла некралог пра заўчасную смерць вучонага. Так супала, што гэтая падзея прыйшлася на год, які апавясціў пра змену гістарычных эпох...
    ПА
    ВЫБРАНЫМ
    ШЛЯХУ
    Свет, напоўнены электрычнасцю ^ Адкрыццё, якому далі назву «электраграфія» ^: Электрычны адбітак жывога ^ Смерч у лабараторььі ^ Эксперыменты ў лёхах ^ «Жыццёвая энергія» запальвае трубку Гейслера * Як убачыць нябачны арэол? ^ Электрычнасць у ролі рысавальшчыка ^ У навуковых цэнтрах Еўропы ^ Пра што апавядаюць электраграмы ^ Электраграфічны адбітак — на памяць і для гісторыі ^: Шлях навуковай ісціны 4: Чалавечае цела свеціцца! Містыка? ^; Ідэі не гінуць. Нанава зробленае адкрыццё г^ Эфект НаркевічаЁдкі — Кірліяна
    НАВУКОВЫЯ ПОГЛЯДЫ ВУЧОНАГА
    Навуковая дзейнасць Я. А. НаркевічаЁдкі практычна пачынаецца ў 1872 годзе, калі ён вярнуўся зза мяжы, дзе атрымаў спецыяльную адукацыю ў галіне прыродазнаўчых навук і медыцыны. Разумеючы неперспектыўнасць традыцыйных метадаў вядзення сельскай гаспадаркі і адначасова імкнучыся да навізны, ён правёў свае першыя доследы па электрычнасці. Яго цікавілі пытанні, звязаныя з уплывам электрычнасці на матэрыяльныя аб’екты, перш за ўсё на расліны, a таксама на чалавечы арганізм. Менавіта гэтым даследаванням вучоны прысвяціў усё сваё далейшае жыццё.
    Пра погляды Я. А. НаркевічаЁдкі на адзначаныя праблемы, пра тое, як ён тлумачыў факты, сабраныя ў выніку доўгіх эксперыментаў, можна меркаваць паводле слоў яго сучаснікаў, па нататках у тагачасным друку, прысвечаных чалавеку, апантанаму навуковым пошукам.
    Час, калі фарміраваліся навуковыя погляды Я. А. НаркевічаЁдкі, быў асаблівы ў гісторыі на
    19
    вукі, бо ў другой палове XIX стагоддзя ў фізіцы адбываліся глыбокія працэсы, якія прывялі да ўзнікнення новых ідэй і новых фізічных паняццяў. Да такіх паняццяў перш за ўсё належаць электрамагнітнае поле, пра існаванне якога фізікі да Фарадэя нават не здагадваліся, і планетарная мадэль атама.
    Фізікаўэксперыментатараў хвалявала пытанне аб прыродзе электрычнасці. Асаблівы інтарэс у гэты перыяд выклікалі з’явы праходжання электрьічнасці праз газавае асяроддзе. Як трапна выказаўся К. Маркс, «яе вялікасць пара, якая ў мінулым стагоддзі ўсё на свеце перавярнула дагары нагамі, сыходзіць цяпер са сцэны і саступае сваё месца непараўнальна больш магутнаму рэвалюцыянеру — электрычнай іскры» *.
    Падмурак для правядзення даследаванняў у гэтай галіне быў ужо падрыхтаваны: былі сканструяваныя розныя крыніцы пастаяннага і пераменнага току, шырокае распаўсюджанне ў лабараторных працах па вывучэнні электрычнага разраду ў газах атрымала лейдэнская банка, вынайдзеная яшчэ ў 1746 годзе. Аднак, нягледзячы на вялікую колькасць даследаваных з’яў, якія суправаджалі разрады ў газавым асяроддзі і ў вакууме, да іх ставіліся з недаверам. Выяўленыя факты не стасаваліся з агульнапрынятымі поглядамі і таму, як пісаў адзін з фізікаў таго часу, «іх ігнаравалі, а студэнтаў перасцерагалі ад заняткаў у гэтай галіне. Было такое адчуванне, што, магчыма, праз сто гадоў ці каля таго можна будзе ўзяцца за пытанне, у цяперашні час лепей яго пакінуць» **. У адзін шэраг з доследамі, якія нельга было растлумачыць у рамках існуючых тады ўяўленняў, паўстае электраграфія — метад атрымання адлюстравання жывых аб’ектаў ва ўмовах электрычнага разраду.
    Я. А. НаркевічЁдка шляхам доўгага і ўсебаковага вывучэння электрычных з’яў прыйшоў да пераканання, што электрычнасць падпарадкоўваецца
    * Лйбкнехт В. Нз восполійнанйй о Марксе. М., 1968. С. 8.
    ** Шустер А. Прогресс фйзйкй. Пг., 1915.
    20
    агульным законам фізікі, што яна, як гук і святло, распаўсюджваецца хвалепадобнымі ваганнямі. I гэта ў той час, калі многія вядомыя вучоныя не разумелі фізічнага сэнсу ўраўненняў Максвела. Нават Г. Герц, які выявіў электрамагнітныя хвалі, пісаў, што хаця яго і захапіла тэорыя Максвела, ды не заўсёды ён быў цалкам упэўнены, што ўгадвае яе фізічны сэнс.
    «Увесь свет акружаны і напоўнены электрычнасцю. Кожны чалавек ёсць электрычная машына, якая, з аднаго боку, выпрацоўвае электрычнасць (адзін яе сорт — жывёльная электрычнасць) і аддае яе ў навакольнае асяроддзе, а з другога боку, паглынае электрычнасць (другі яе сорт — атмасферная электрычнасць) з навакольнага асяроддзя. Такім чынам, у арганізме чалавека адбываецца пастаянны абмен паміж двума сартамі электрычнасці і прытым у кожным стане паасобку напружанне электрычнасці ў арганізме рознае. Настрой, захворванне рознымі хваробамі суправаджаюцца пэўнымі і для кожнага выпадку пастаяннымі напружаннямі электрычнасці ў арганізме». Такія былі разважанні Я. А. НаркевічаЕдкі.
    На падставе гэтых палажэнняў ён сфармуляваў асноўныя мэты, дасягненне якіх стала для яго сэнсам жыцця. Папершае, ці нельга эксперыментальна ўстанавіць уздзеянне сіл, якія акружаюць жывыя арганізмы? Падругое, ці магчыма эксперыментальна выявіць генерацыю некаторых асобных сіл жывым арганізмам? Патрэцяе, ці магчыма аднавіць пасля моцнага хвалявання функцыянальную раўнавагу арганізма, калі ўплываць на яго пры дапамозе навакольных сіл?
    Адказы на аналагічныя пытанні прапаноўваліся і раней, аднак мала якія сярод іх былі абгрунтаваныя, і, відаць, ніводнае з іх не мела пад сабой трывалай базы. Магло здарыцца, што тэарэтычныя палажэнні Я. А. НаркевічаЁдкі былі б прызнаныя больш ці менш дасціпнай фантазіяй іх аўтара, калі б яму не ўдалося «зрабіць адкрыццё, якім ён уразіў увесь навуковы свет Еўропы: ён наглядна паказаў, як распаўсюджваецца электрычнасць і ў якіх відах напружання яна трымаецца ў арганізме чала3. Зак. 1787 21
    века» *. Гэтае адкрыццё — вынайдзены Я. А. НаркевічамЁдкам спосаб адлюстроўваць іскру ад жывога аб’екта на фатаграфічнай пласцінцы, які быў названы аўтарам «электраграфіяй».
    Тагачасныя газеты пісалі: «Гэта нараджэнне новай навукі»; «Метад пралівае святло на таямнічую прыроду электрычнасці» і з’яўляецца «у дачыненні да таямніц электрычнасці тым самым, што і мікраскоп у свеце цудаў прыроды». «Дзякуючы гэтаму адкрыццю можна наглядна пераканацца, што іскра, якая атрымліваецца з нашага арганізма пры розных яго станах, розная і пастаянная для кожнага яго стану; можна бачыць, як электрычнасць выходзіць з арганізма і ўваходзіць у яго». Неўзабаве электраграфія была ўжыта Я. А. НаркевічамЁдкам у медыцыне як новы спосаб пастаноўкі дыягназу хваробы.
    Першае паведамленне пра электраграфію было зроблена Я. А. НаркевічамЁдкам на пасяджэнні Пецярбургскага сходу сельскіх гаспадароў 28 студзеня 1892 года, дзе ён расказваў пра цікавы дослед. У гаршчок з высахлай зямлён пасадзіў расліну, што пачала вянуць, і падключыў яе да крыніцы пастаяннага току. Трымаючы палец над зямлёй, атрымаў характэрную з’яву: часцінкі зямлі паднімаліся ў напрамку да пальца ў выглядзе смерчу. Каб высветліць характар размеркавання гэтых часцінак, даследчык наблізіў да іх шкляную пласцінку, пакрытую клейкім рэчывам. Такім чынам, адзначаў вучоны, на пласцінцы быў атрыманы «адбітак, які паказваў размеркаванне ў прасторы электрычных сіл» **.