• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка  Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў

    Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка

    Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў

    Памер: 70с.
    Мінск 1988
    36.8 МБ
    Эксперыменты рабіліся галоўным чынам у маёнтку Наднёман. Апрача метэаралагічнай станцыі, палёў электракультывацыі і электратэрапеўтычнага кабінета тут дзейнічалі таксама электраграфічная, хімічная, электрабіялагічная і астранамічная лабараторыі *. Навуковая дзейнасць патрабавала ўсё большых выдаткаў. Зразумела, такія выдаткі былі па кішэні толькі заможнаму чалавеку.
    3 аднаго боку, крыніца грашовых паступленняў фарміравалася за кошт умелага гаспадарання. Я. А. НаркевічЕдка смела ішоў на ломку традыцыйных метадаў вядзення сельскай гаспадаркі. На землях маёнтка выкарыстоўваліся прагрэсіўныя агратэхнічныя прыёмы, развівалася жывёлагадоўля. На наднёманскіх пашах штогод вырошчвалася болей за сто галоў жывёлы, падтрымлівалася значнае конскае пагалоўе, у тым ліку дойнае. Акрамя даходаў ад збыту мяса жывёлагадоўля давала ў дастатковай колькасці якасныя арганічныя ўгнаенні. Нягледзячы на гэта, уладальнік рэгулярна скупляў пад угнаенні салому ў навакольных мясцінах. Там, дзе не было лугоў, вырошчваліся культурныя травы. На Уздзеншчыне яшчэ да рэвалюцыі будаваліся сіласныя вежы, у якіх апрача культурных закладваліся нават балотныя травы. Разумны севазварот пры ўнясенні ў глебу дастатковай колькасці ўгнаенняў даваў, як тады пісалі, «казачныя ўраджаі» на малаўрадлівых пясчаных землях.
    3 другога боку, гэтае багацце стваралася працай сотняў сялян некалькіх пакаленняў. На яго па
    * Абсталяванне гэтых лабараторый пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі было перададзена мінскім навуковым арганізацыям, a 26 пудоў вельмі каштоўных кніг з бібліятэкі вучонага— Мінскаму ўрачэбнаму таварыству. Потым, на жаль, яны згубіліся, хоць захоўваліся асобным фондам.
    65
    велічэнне ішлі паборы ад арэнды, водкупу і вадзяных млыноў. Тут Я. А. НаркевічЕдка нічым не адрозніваўся ад іншых падобных яму ўласнікаў. Разам з правам валодаць Наднёманам Я. А. НаркевічуЕдку перайшла ў спадчыну судовая справа з мяшчанамі з Пясочнага, Песачанскія мяшчане неаднаразова ўступалі ў канфлікт з памешчыкам. Падчас апошняга выступлення ў 1903 годзе з выпадку аукцыйнага распродажу маёмасці некаторых мяшчан для пагашэння даўгоў за арэнду зямлі жыхары Пясочнага сарвалі аукцыён, разагналі паліцыю, разграмілі карчму і пайшлі на маёнтак.
    Канфлікт узнік на аснове залішне шырокага тлумачэння правоў вольнасці, дараваных мяшчанам Пясочнага ў даўнія часы і пацверджаных у 1848 годзе царом Мікалаем I. Сваю «свабоду» песачанскія мяшчане асацыіравалі з правам на левабярэжныя нёманскія землі. Таму сутыкненні з уладальнікамі гэтых земляў Алельковічамі, Радзівіламі і з 1823 года НаркевічаміЕдкамі былі пастаянныя (гаворка ішла пра 13 гектараў раллі і болей чым 1000 гектараў лясоў і лугоў). Песачанскія мяшчане забіралі іх неаднаразова, у 1849 і 1856 гадах у сувязі з гэтым таксама выклікалася войска. Менавіта адстойванне прывілеяў «вольнасці» прывяло да сутыкнення і ў 1903 годзе. Справа скончылася тым, што некалькі актывістаў выступленняў трапілі ў турму, а нядоімка за карыстанне землямі так і не была цалкам спагнана
    Гэтыя падзеі, зразумела, не маглі не пакінуць адбітку на далейшым лёсе вучонага. На сваім вяку яму давялося быць сведкам адмены прыгоннага права, паўстання 1863 года, падзей Парыжскай камуны, вострага канфлікту з мясцовымі жыхарамі. Яго жыццёвы вопыт, інтуіцыя не пакідалі сумненняў у нарастанні рэвалюцыйнай сітуацыі.
    Усведамленне бесперспектыўнасці і прывяло да дэпрэсіі, да пэўнага спаду творчай актыўнасці і пагоршання здароўя.
    * Несумненна, гэтыя падзеі садзейнічалі росту палітычнай свядомасці жыхароў і адпаведна рэвалюцыйных настрояў. Зазначым, што з Пясочнага выйшлі ў далейшым некалькі рэвалюцыянераў.
    ЗАМЕСТ
    ЗАКЛЮЧЭННЯ
    Навуковая спадчына вучонага служыць нашчадкам ^ Архівы і кнігасховішчы чакаюць даследчыкау * Аднавіць выдатны помнік навукі
    Пасапраўднаму глыбокія ідэі толькі a цягам часу раскрываюцца ва ўсёй велічы і значэнні. Але калі гэта адбываецца, дык ні ў кога ўжо не застаецца сумненняў у тым, што іх творцы намнога апярэдзілі час, бачылі далей і глыбей сваіх сучаснікаў. Гэта ў поўнай меры датычыць Я. А. НаркевічаЁдкі.
    ён быў адным з апошніх прадстаўнікоў кагорты прыродазнаўцаўадзіночак. Працаваў фактычна без падтрымкі, на свой страх і рызыку, што не магло не адбіцца на выніках. I несумненна разумеў, што навука будучага не можа рухацца наперад пры такіх умовах.
    За мінулых восем дзесяцігоддзяў з часу смерці вучонага навука і тэхніка зрабілі гіганцкі крок. Але і сёння ідэі нашага суайчынніка застаюцца актуальныя, значныя. Яны і зараз займаюць навуковую думку, розумы многіх вучоных. У гэтым, бадай што, галоўны вынік навуковай дзейнасці «прафесара электраграфіі і магнетызму».
    Нам удалося толькі з большага акрэсліць творчыя рысы вучонага, абапіраючыся пераважна на айчынныя публікацыі і архіўныя матэрыялы. Вывучэнне навуковай спадчыны Я. А. НаркевічаЁдкі толькі пачалося, і таму ацэнка яго асобы яшчэ ў нейкай ступені ўмоўная. Але ўжо зараз можна сцвярджаць: так, на Міншчыне жыў, працаваў і тварыў незвычайны вучоны. Аднавіць у поўнай ме
    67
    ры яго імя — наш абавязак. Прызнаючы заслугі даследчыка ў галіне медыцынскай электраграфіі, мы прынамсі пасунулі б на паўстагоддзя назад, да 1891 года, айчынны прыярытэт у гэтай галіне. Такой думкі прытрымліваецца доктар фізікаматэматычных навук прафесар Я. П. Тэрлецкі з Масквы.
    Пакуль яшчэ не выкарыстаны матэрыялы замежных архіваў і кнігазбораў. Універсітэты, навуковыя таварыствы, клінікі захоўваюць шмат нявывучаных звестак пра вучонага. Вядома, што, знаходзячыся за мяжой, ён пакідаў у гэтых установах свае публікацыі, тэксты лекцый, рэфераты, фатаграфіі, экспанаты. Там жа падчас прыездаў вучонага афармляліся афіцыйныя адрасы, пратаколы; навуковыя заключэнні і г. д. Для ацэнкі пазіцыі вучонага важна ўдакладніць ролю і заслугі гэтьіх устаноў у навуковым свеце, погляды тых навукоўцаў, з якімі супрацоўнічаў Я А. НаркевічЕдка
    Інтарэсы грамадства вымагаюць, каб быў адбудаваны сядзібны дом у Наднёмане. Спецыялісты прызнаюць магчымасць яго адраджэння як архітэктурнага помніка. Пасля аднаўлення ^будынак можна было б перадаць на ўтрыманне якойнебудзь арганізацыі, напрыклад, сельскагаспадарчага прызначэння (да вайны ён выкарыстоўваўся для перападрыхтоўкі калгасных кадраў, у летні час быў аддадзены пад піянерскі лагер).
    У будынку можна было б адвесці месца для рэканструкцыі лабараторый вучонага, у прыватнасці, размясціць у падвалах дзейную электраграфічную лабараторыю з абсталяваннем тых часоў. Кожнаму турысту, які наведаў бы гэтыя месцы, было б прыемна атрымаць на ўспамін электраграфію, напрыклад, сваёй рукі.
    Вежу можна абсталяваць, як у мінулым, прыборамі метэаралагічнага назірання, адбудаваць устаноўленую калісьці на ёй «Эолаву арфу». Вытокі рэк амаль заўсёды з’яўляліся месцамі метэаназіранняў. Дык чаму б тут не стварыць ізноў метэаралагічную станцыю?
    Усё гэта было б найлепшым ушанаваннем памяці нашага выдатнага суайчынніка.
    ЗМЕСТ
    ПРАДМОВА.................................... 5
    КРАЙ ПАЭТАУ I ВУЧОНЫХ....................... 8
    (Палац над Нёманам • Шлях з варагаў у грэкі • Сведкі сівой даўніны • Крыніца натхнення)
    СТАРОНКІ ЖЫЦЦЯПІСУ..........................12
    (Старадаўні радавод • У сценах Мінскай гімназіі • Захапленні юначых гадоў • Вучоба ў Сарбоне • Плён навуковых доследаў • Апоійняе падарожжа ў Італію)
    ПА ВЫБРАНЫМ ШЛЯХУ...........................19
    (Свет, напоўнены электрычнасцю • Адкрыццё, якому далі назву «электраграфія» • Электрычны адбітак жывога • Смерч у лабараторыі • Эксперыменты ў лёхах • «Жыццёвая энергія» запальвае трубку Гейслера • Як убачыць нябачны арэол? • Электрычнасць у ролі рысавалыйчыка • У навуковых цэнтрах Еўропы • Пра ійто апавядаюць электраграмы • Электраграфічны адбітак — на памяць і для гісторыі • Шлях навуковай ісціны • Чалавечае цела свеціцца! Містыка? • Ідэі не гінуць. Нанава зробленае адкрыццё • Эфект НаркевічаЕдкі—Кірліяна )
    НАВУКОВЫЯ ПОГЛЯДЫ ВУЧОНАГА	....	19
    У ВОБЛАСШ ТАЯМНІЧАГА ..........................23
    НА СУД НАВУКОВАЙ ГРАМАДСКАСЦІ ...	28
    НОВАЕ — ДОБРА ЗАБЫТАЕ СТАРОЕ .... 3Q
    ПОШУК ПРАКТЫЧНАГА ДАСТАСАВАННЯ ЭЛЕК
    ТРАГРАФІІ......................................33
    (Санаторый у Наднёмане • Іскры зысвечваюць хваробу •' Жывое ці мёртвае? Як адрозніць? • Пра што сведчаць спраеаздачы • Шматпланавасць доследаў ■ Позірк у будучыню • «Сістэма Ёдкі» ў Рыме • У яйічаркі знікаюць язеьі • Абнаўленне старажытнага метаду: ток замест іголкі • Ці адлюстроўваюцца на фотапласцінцы эмоцыі? • «Жыццёвы флюіо» С. Барадзюка • Разгадка таямніцы закаханых • Электраграфія на службе асваення космасу)
    ДЫЯГНАЗ — ПА ЭЛЕКТРАГРАФІЧНЫМ АДБІТКУ 33
    У СХОВІШЧАХ МІНУЛАГА ..........................35
    69
    ЗБАВІЦЕЛЬ — ЭЛЕКТРЫЧНЫ TOK ....	38
    КРЫТЭРЫЙ СУМЯШЧАЛЬНАСЦІ?........................40
    РЭГІСТРАЦЫЯ ЭЛЕКТРЫЧНЫХ СІГНАЛАУ НА
    АДЛЕГЛАСЦІ .....................................  43
    (Як «пачуць» навальніцу за сто кіламетраў? • Прыём сігналаў ад йіпулі Румкарфа • Дэманстрацыя доследаў у Пражскім універсітэце • Стварэнне радыё: папярэднікі і іх заслугі • На йіто «здатны» звычайны вазон? Для чаго расліне тэлефонная трубка? • Поспех на выстаўцы ў Вільні • Антэна — галінка вярбы)
    БЯЗДРОТАВЫ	«ТЭЛЕГРАФ»	Я.	А.	НАРКЕВІЧАЕДКІ	43
    ЦІ МОЖА РАСЛІНА ПРЫМАЦЬ ЭЛЕКТРЫЧНЫ СІГ
    НАЛ?..........................................«	46
    ДАСЛЕДАВАННЕ	АТМАСФЕРНАЙ	ЭЛЕКТРЫЧ
    НАСЦІ ............................................48
    (Першакласныя прыборы — высокі ўзровень назіранняў • Лізіметр: погляд на тры метры ў глыбіню • Высокая ацэнка наведнікаў • Дзеля распаўсюджвання ведаў аб прыродзе • Медныя дзіды на вежах • Засцярога гарантуе ўраджай • Як узнікае навальніца? • Градаадводы — акумулятары электрычнасці • Электракультура без гальванічнага элемента • Атмасферная электрычнасць стымулюе расліны • Садавіна і агародніна — экспанаты выстаўкі)
    МЕТЭАРАЛАГІЧНЫЯ НАЗІРАННІ.......................48
    АХОВА АД ГРАДАБОЮ...............................50
    ЭЛЕКТРЫЧНАСЦЬ I РОСТ РАСЛІН.....................53
    «ЭЛЕКТРЫЧНЫ ЧАЛАВЕК»: ПОГЛЯД СУЧАСНІКАУ
    I НАШЧАДКАУ ......................................57
    (Ганаровыя званні, тытулы, узнагароды... ■ ...Насмейікі. кпіны • «Няма прарока ў сваёй айчыне»  Погляд на тэорыю і практыку • Электраграфія і спірытызм • Пасланні з «таго свету»: міф і рэальнасць • Таямнічае — гэта яійчэ не цуд • Пра яго ходзяць легенды... • Ставала часу і на грамадскую дзейнасць • Бясплатны кумыс для хворых • Узорнае вядзенне гаспадаркі — «казачныя ўраджаі» • У спадчыну ад Радзівілаў: канфлікт з песачанскімі мяійчанамі)