Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка
Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў
Памер: 70с.
Мінск 1988
41
цы адпавядае тым участкам прадмета, дзе максімальна павялічваецца напружанасць поля. Менавіта ў гэтых абласцях існуе найбольшая магчымасць узнікнення электрычнага разраду.
Неапраўдана было б чакаць ад Я. А. НаркевічаЕдкі тэарэтычнага тлумачэння сваіх доследаў; погляд жа на атам рэчыва як на складаную сістэму толькі пачынаў у той час заваёўваць грамадскую думку.
Толькі праз некалькі гадоў англійскі фізікэксперыментатар В. Крукс, які праводзіў доследы з катоднымі прамянямі, паказаў, што электрычнасць пераносіцца часцінкамі. Яго суайчыннік Дж. Томсан у 1897 годзе адкрыў часцінку — носьбіт элементарнага электрычнага зараду, а для стварэння строгай тэорыі электрычнага разраду трэба было правесці яшчэ нямала доследаў.
Погляды НаркевічаЕдкі адлюстроўвалі стан перадавой навуковай думкі эпохі, у якой ён жыў, a гэта ўжо шмат пра што гаворыць. У кнізе М. Дэкрэпа адзначалася: «Едка, несумненна, адзін з вядучых прадстаўнікоў... магутнай школы эксперыментатараў, якія не задавальняюцца ні выключна практычнымі даследаваннямі, ні абстрактнымі развагамі, для яго практыка мела права на існаванне толькі на аснове тэорыі; ён таксама далёкі ад эмпірычнага пазітывізму, як і ад містычных утопій».
НА СУД НАВУКОВАЙ ГРАМАДСКАСЦІ
Вынікі даследаванняў па электраграфіі былі выкладзены Я. А. НаркевічамЕдкам у 1892 годзе камісіі спецыялістаў Пецярбургскага інстытута эксперыментальнай медыцыны, членамсупрацоўнікам якога ён быў, а затым на канферэнцыі па электраграфіі і электрафізіялогіі ў Пецярбургскім універсітэце. У 1893 годзе з адкрыццём нашага суайчынніка былі азнаёмлены вядучыя навуковыя цэнтры Заходняй Еўропы — Берлін, Вена, Парыж, Прага, Фларэнцыя, дзе Я. А. НаркевічЕдка прачытаў лекцыі і прадэманстраваў цыкл фотаздымкаў «электрычных іскраў і хвалепадобных ваганняў у
28
розныя моманты праяўлення іх у прыродзе і ў чалавечым арганізме» *. Вучоныя, якія прысутнічалі на дэманстрацыі, пісалі, што «доследы не толькі здзівілі і выклікалі захапленне, але і даказалі вялікае будучае скарыстанню электрычнасці і электраграфіі». Прафесары Венскага, Парыжскага, Пецярбургскага універсітэтаў прадказвалі важнасць гэтых даследаванняў для медыцыны і фізіялогіі. Шматлікія выступленні нашага вучонага выклікалі інтарэс не толькі спецыялістаў, але і самай шырокай публікі, увагу якой прыцягнула незвычайнасць яго адкрынцяў.
Электраграфічныя здымкі Я. А. НаркевічаЕдкі экспанаваліся на 5й фатаграфічнай выстаўцы ў Пецярбурзе. У сенсацыйным рэпартажы з гэтай выстаўкі, апублікаваным у часопісе «Фотографлюбнтель» за 1898 год адзначалася: «...У канцы аддзела змешчаны мала вядомы, але вельмі цікавы экспанат п. НаркевічаЁдкі, які ўяўляе сабою здымкі розных разрадаў электрычнасці, выкананых на фатаграфічных пласцінках, рукі здаровага чалавека і рукі паралізаванага суб’екта робяць на пласцінцы зусім розныя адбіткі. Наогул гэты экспанат новы, надзвычай цікавы ў фатаграфіі, ён пакладзе, магчыма, пачатак мноству даследаванняў і гіпотэз». Праз год за цыкл электраграфічных здымкаў Савет франкарускай выстаўкі ў Пецярбурзе прысудзіў Я. А. НаркевічуЕдку залаты медаль і ўзнагародзіў дыпломам выстаўкі «За пастаянныя ўдасканаленні ў электратэхніцы». А на міжнародным кангрэсе ў Францыі ў 1900 годзе вучонаму прысуджана званне прафесара электраграфіі і магнетызму.
Я. А. НаркевічЕдка з радасцю адгукаўся на просьбы выслаць электраграфічныя здымкі, аднак, зразумела, не мог задаволіць усіх жадаючых. Камплекты электраграфічных здымкаў былі падараваны ім папячыцелю Інстытута эксперыментальнай медыцыны прынцу Аляксандру Ольдэнбургскаму, Гістарычнаму музею прыродазнаўства ў Вене і музею Шарко ў Парыжы.
* Мйнскйй лйсток. 1893. № 71. С. 1.
29
У выданнях канца мінулага — пачатку нашага стагоддзя часта друкаваліся гэтыя электраграфічныя здымкі. Найбольш поўная іх калекцыя ёсць у кнігах рускага папулярызатара навукі В. В. Бітнера * і М". В. Пагарэльскага **, а таксама ў часопісах «Kraj» і «Ннва» за 1896 год.
НОВАЕ —ДОБРА ЗАБЫТАЕ СТАРОЕ
«У сваім з’яўленні навуковая ісціна праходзіць тры стадыі. Спачатку гавораць, што гэта абсурд, затым — у гэтым нешта ёсць. Нарэшце — гэта даўно вядома»,— гэтыя словы належаць заснавальніку ядзернай фізікі англійскаму вучонаму Эрнсту Рэзерфорду.
Прыкладна гэтак развіваліся падзеі, звязаныя з працамі Я. А. НаркевічаЕдкі ў галіне электраграфіі. На тое былі аб’ектыўныя прычыны, абумоўленыя тым, што здымкі даследчьіка з’явіліся ў час «рэвалюцыі ў фізіцы», калі былі адкрытыя радыеактыўнасць і рэнтгенаўскія прамяні, «найдрабнейшая часцінка рэчыва» — электрон, калі вяліся гарачыя дыскусіі па тэорыі электрамагнітнага поля Максвела.
На здымках былі адлюстраваны не толькі манеты, але і пераменлівыя ў часе выявы лістоў раслін і рук чалавека. Некаторыя бачылі тут сувязь з магіяй, іншыя лічылі, што фотаздымкі жывых істот, акружаных святлівым арэолам, маюць хутчэй дачыненне да містыкі, чым да навукі.
Хаця працамі таленавітага вучонага цікавіліся і станоўча ацэньвалі іх Расійская Акадэмія навук і такія вядомыя вучоныя, як L I. Боргман, A. I. Ваеўкаў Дз. I. Мендзялееў, Ф. Ф. Пертушэускі, A. В Саветаў, М. Р. Ягораў, Э. А. Красоўскі, Ж. Д’Арсанваль, К. Фламарыён, Ж Шарко, М. Benrep і іншыя, містычнае тлумачэнне электраграфіч
* Бйтнер В. В. В область тайнственного: Научная экскурсйя в тайны человеческой прйроды. СПб., 1907.
** Погорельскйй М. В. Электрофотосфены й энергографйя как доказательство суіцествованйя фйзйологйческй полярной энергйй. СПб., 1899.
30
ных адбіткаў насуперак меркаванню самога аўтара ў асноўным атрымлівае верх над навуковым.
Святлівае чалавечае цела! А навука таго часу была бяссільная хоць якнебудзь прыймальна вытлумачыць гэтыя не падобныя ні на аптычныя, ні на рэнтгенаўскія фотаздымкі. Некалькі гадоў назад вучоны сакратар Польскага кібернетычнага таварыства Лех Стэфанскі пісаў: «Я. А. НаркевічЕдка, недаацэнены пры жыцці і забыты пасля смерці, быў адным з тых, хто нарадзіўся вельмі рана».
Навуковыя праблемы, з якімі сутыкнуўся беларускі даследчык прыроды, былі сапраўды вельмі складаныя, асабліва для навукі XIX стагоддзя, не ўсё ён мог вырашыць. «Я сабраў мноства матэрыялаў, але яшчэ патрабуецца шмат намаганняў, шмат доследаў і сродкаў на гэта, каб зрабіць больш дакладныя высновы... Спадзяюся, што мая праца праз некаторы час, магчыма, і дасць вынікі і сціплую маю лепту навуцы»,— пісаў Я. А. НаркевічЁдка.
Надзеі вучонага збыліся. 3 пазіцый сённяшняга дня мы можам ацаніць ягоныя працы па электраграфіі як вялікае дасягненне мінулага стагоддзя, адроджанае толькі праз паўвека электратэхнікам з Краснадара С. Д. Кірліянам. Гэта пацвярджэнне таго, што гісторыя неаднаразова даказвала: «працы нашых папярэднікаў ніколі не гінуць цалкам; ідэі, якія з’явіліся сёння, падрыхтоўваюць ідэі заўтрашняга дня, утрымліваюць іх, як кажуць, у зародку» *.
Скарыстанне С. Д. Кірліянам сучасных крыніц напружання і рэгістрацыйных матэрыялаў дазволіла некалькі палепшыць якасць адлюстраванняў. У 1949 годзе Дзяржаўны камітэт па справах вынаходак і адкрыццяў выдаў яму аўтарскае пасведчанне на вынаходку «Спосаб атрымання фатаграфічных здымкаў рознага роду аб’ектаў». У якасці генератара С. Д. Кірліян ужываў відазменены трансфарматар Н. Тэслы, але механізм атрымання выявы застаўся ранейшы — стварэнне ўмоў для праходжання току ў разрадным прамежку.
* Пуанкаре Л. Эволюцйя современной фйзйкй. СПб., 1910.
31
Складаныя фізічныя і біялагічныя працэсы, якія суправаджаюць атрыманне электраграфічных адбіткаў, яшчэ недастаткова вывучаны і цяпер. Аднак у справе разумення фізічнага механізму атрымання электраграм сучасная навука крочыла наперад. Для тлумачэння сутнасці фарміравання адлюстраванняў пры газаразраднай візуалізацыі * было прапанавана некалькі гіпотэз. Спачатку была гіпотэза аўтаэлектроннай эмісіі, затым — біялагічнай плазмы. Аднак апошнія эксперыментальныя даследаванні даказалі, што гэта адбываецца пры газавым разрадзе ў паветраным прамежку за кошт існавання там фонавых зараджаных часцінак.
У 1975 годзе вучоныя многіх краін свету аб’ядналіся ў Міжнародную асацыяцыю па вывучэнні эфекту Кірліяна. Менавіта такую назву набыў электраразрадны метад атрымання адлюстраванняў аб’ектаў жывой прыроды, што, на наш погляд, адбылося з прычыны ігнаравання гісторыі навуковай думкі, бо, як мы пераканаліся, ля вытокаў метаду стаяў наш суайчыннік Якуб Атонавіч НаркевічЁдка. I калі б гаворка зайшла пра аднаўленне гістарычнай справядлівасці, дык яму трэба было б надаць назву «эфект НаркевічаЁдкі — Кірліяна».
* Візуалізацыя (ад лац. visualis—зрокавы) — атрыманне магчымасці назіраць якінебудзь працэс ці аб’ект простым вокам.
ПОШУК ПРАКТЫЧНАГА ДАСГАСАВАННЯ ЭАЕКТРАГРАФІІ
Санаторый у Наднёмане >^ Іскры высвечваюць хваробу * Жывое ці мёртвае? Як адрозніць? ^с Пра што сведчаць справаздачы 9р Шматпланавасць доследаў ^ Позірк у будучыню $ «Сістэма Ёдкі» ў Рыме ^: У яшчаркі знікаюць язвы. * Абнаўленне старажытнага метаду: ток замест іголкі ^: Ці адлюстроўваюцца на фотапласцінцы эмоцыі? ^с «Жыццёвы флюід» С. Барадзюка ^; Разгадка таямніцы закаханых * Электраграфія на службе асваення космасу
дыягназ
ПА ЭЛЕКТРАГРАФІЧНЫМ АДБІТКУ
Заслуга Я. А. НаркевічаЁдкі ў тым, што ён не толькі вынайшаў спосаб рэгістрацыі свячэння ад электрычных разрадаў, што працякаюць з удзелам арганічных цел, але і знайшоў практычнае выкарыстанне вынікам сваіх доследаў у медыцыне. Я А. НаркевічЁдка — «энтузіяст, які абсалютна верыць у сваю работу, валодае сілай практычнага ўвасаблення сваіх ідэй, уласцівай толькі рашучым натурам». Такую характарыстыку давалі вучонаму яго сучаснікі *. Праводзячы свае шматлікія эксперыменты, ён заўважыў розніцу ў электраграфічным малюнку аднолькавых участкаў цела хворых і здаровых, стомленых і ўзбуджаных, сонных і нядрэмных людзей. Падрабязны аналіз інфармацыі з гэтых выяў дазволіў зрабіць выснову, што іх характар істотна залежыць ад стану чалавека, і прапанаваць выкарыстаць электраграфічны
* Decrespe М. La vie et les oeuvres de m. de NarkiewiczIodko. Paris, 1896.
33
метад для дыягностыкі розных хвароб. Шмат хто з вучоных у канцы мінулага стагоддзя лічыў, што не толькі фізіка, але і медыцына атрымала ў гэтым метадзе «вялікую заваёву», бо электраграфічныя здымкі могуць служыць у руках медыка «новым, вельмі тонкім метадам дыягназу хваробы. Гэта — нараджэнне новай навукі» *. Вось што пісалі ў сувязі з гэтым газеты таго часу: «Несумненна, што гэта работа будучага, але якім будзе становішча медыцыны, калі ўрач пры дапамозе іскры будзе адразу ставіць дакладны дыягназ... Пакуль дастаткова і таго, што спосаб гэты ўжываецца ўжо практычна Я А. НаркевічамЕдкам у распазнаванні і лячэнні нервовых хвароб». «Новы метад даследавання з’яў электрычнасці ў прыродзе і жывых арганізмах, названы НаркевічамЕдкам электраграфіяй, з выдатнай дасціпнасцю выкарыстаны ім для электратэрапіі і медыцыны наогул як новы і надзвычай дакладны спосаб пастаноўкі дыягназу хваробы». «Тое, што складае ў дачыненні распазнавання гэтых хвароб асабістую, суб’ектыўную думку, НаркевічЕдка аб’ектывуе з дапамогай сваіх метадаў і прытым надзвычайна і да відавочнасці наглядна».