Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка
Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў
Памер: 70с.
Мінск 1988
ДАСЛЕДАВАННЕ АТМАСФЕРНАЙ ЭАЕКТРЫЧНАСЦІ
Першакласныя прыборы — высокі ўзровень назіранняў і^ Лізіметр: погляд на тры метры ў глыбіню ^ Высокая ацэнка наведнікаў >|< Дзеля распаўсюджвання ведаў аб прыродзе ^ Медныя дзіды. на вежах ^ Засцярога гарантуе ўраджай 9ft Як узнікае навальніца? ^ Градаадводы — акумулятары электрычнасці ^. Электракультура без гальванічнага элемента ^: Атмасферная электрычнасць стымулюе расліны ^: Садавіна і агародніна — экспанаты выстаўкі
МЕТЭАРАЛАГІЧНЫЯ НАЗІРАННІ
Кола праблем, якія цікавілі вучонага, было шырокае. Сярод іх — вывучэнне з’яў атмасфернай электрычнасці. На тэрыторыі свайго маёнтка Наднёман яшчэ ў 80х гадах мінулага стагоддзя ён пабудаваў метэаралагічную станцыю II разраду, якая перайшла ў 1895 годзе пасля дадатковага абсталявання спецыяльнымі прыборамі ў станцыю I разраду. Яна была адной з найбуйнейшых у заходняй частцы тагачаснай Расійскай імперыі і ўваходзіла ў сетку станцый Галоўнай фізічнай абсерваторыі* Пецярбургскай Акадэміі навук.
Будучы карэспандэнтам гэтай абсерваторыі, ён павінен быў сістзматычна праводзіць розныя назіранні стану атмасферы: ціску, вільготнасці і тэмпературы паветра, напрамку і сілы ветру, колькасці ападкаў, замяраць вільготнасць глебы, вызначаць таўшчыню і асаблівасці снегавога покрыва. Работы праводзіліся па праграме Метэаралагічнай
* Заснавана ў 1849 годзе. 3 1886 года Я. А. НаркевічЕдка быў яе карэспандэнтам.
48
камісіі Рускага геаграфічнага таварыства і знайшлі сваё адлюстраванне ў справаздачах камісіі.
Наогул у метэаралагічнай сетцы тагачаснай Расіі станцыі дзяліліся на тры разрады па задачах, якія стаялі перад імі, а значыць, і па наяўнасці прыбораў для метэаралагічных назіранняў. Станцыі I разраду, або метэаралагічныя абсерваторыі, павінны былі з дапамогай самапісных прыбораў бесперапынна несці назіранні. Станцыям II разраду ставілася ў абавязак праводзіць аналагічныя назіранні (за выключэннем магнітных) толькі тры разы ў суткі. Станцыі III разраду фіксавалі толькі асобныя метэаралагічныя з’явы: ападкі, навальніцы, снегавое покрыва, крыгалом і замярзанне рэк, часам тэмпературу паветра.
На тэрыторыі дарэвалюцыйнай Беларусі ў розныя часы дзейнічала ўсяго 35 метэаралагічных станцый II разраду, прытым 21 з іх была размешчана пры навучальных і сельскагаспадарчых установах. У справаздачах метэаралагічнай камісіі канца XIX стагоддзя ёсць прыгадванне толькі пра пяць станцый на тэрыторыі Беларусі, якія прысылалі свае назіранні, У ліку іх — метэаралагічная станцыя Наднёман, яе ўладальнік — Я. А. НаркевічЁдка.
Метэаралагічная станцыя Наднёман была забяспечана першакласнымі прыборамі, сярод якіх арыгінальныя, сканструяваныя самім Я. А. НаркевічамЁдкам. У 1889 годзе на адным з пасяджэнняў Метэаралагічнай камісіі Рускага геаграфічнага таварыства вучоны прапанаваў спосаб вызначэння скорасці руху воблакаў і прадэманстраваў адпаведны прыбор. Для сістэматычных вымярэнняў вільготнасці глебы ён сканструяваў прыбор, які атрымаў назву «лізіметр». Пры яго дапамозе з вялікай дакладнасцю можна было вызначыць вільготнасць глебы на глыбіні да трох метраў. Адзін з узораў лізіметра неўзабаве быў перададзены ў метэаралагічны кабінет Пецярбургскага універсітэта. ён быў станоўча ацэнены метэаролагамі Расіі, якія адзначалі, што «прыборы цалкам мэтазгодныя і вызначаюцца высокай дакладнасцю вызначэння неабходных дадзеных».
49
Нямала вядомых вучоных наведалі метэаралагічную станцыю Наднёман. Сярод іх — член Савета і старшыня Метэаралагічнай камісіі Рускага геаграфічнага таварыства A. I. Ваейкаў, прафесар Пецярбургскага універсітэта A. В. Саветаў, супрацоўнік таго самага універсітэта A. Н. Бараноўскі і іншыя. Вось што пісаў пра гэта A. I. Ваейкаў у артыкуле «Падарожжа па Еўрапейскай Расіі і Каўказе у 1890 г.», надрукаваным у часопісе «Нзвестня нмператорского Русского географнческого обшества»: «У канцы мая другі раз выехаў у маёнтак Наднёман Ігуменскага павета Мінскай губерні. Уладальнік яго Я. А. НаркевічЕдка пабудаваў у сябе метэаралагічную станцыю, якая вядзе назіранні згодна з інструкцыяй Галоўнай фізічнай абсерваторыі... Навіной для A. Н. Бараноўскага і для мяне быў лізіметр... Станцыя Наднёман — адзіная ў паўночнай частцы Мінскай губерні».
Я. А. НаркевічЕдка ўнёс пэўны ўклад у распаўсюджванне прыродазнаўчых ведаў у тагачаснай Расіі. Ен быў адным з ініцыятараў і заснавальнікаў навуковапапулярнага часопіса «Метеорологнческнй вестннк» *, першы нумар якога выйшаў у свет у студзені 1891 года і пачынаўся артыкулам прафесара Наварасійскага універсітэта A. I. Каласоўскага «Адказы сучаснай метэаралогіі на запатрабаванні практычнага жыцця», у якім пералічваліся розныя прыклады, калі метэаралагічныя дадзеныя прыносяць значную карысць, і настойліва запрашаў добраахвотнікаў браць удзел у метэаралагічнай рабоце.
АХОВА АД ГРАДАБОЮ
У 80х гадах мінулага стагоддзя на старонках перыядычнага друку з’явіліся звесткі пра градаадводы, якія выкарыстоўваліся Я. А. НаркевічамЕдкам на тэрыторыі яго маёнткаў у Мінскай губерні для памяншэння шкоды ад навальніц і гра
* Да таго на працягу многіх гадоў нерэгулярна выдаваўся «Метеорологйческйй сборнйк», які, паводле слоў A. I. Ваей
кава, «прызначаўся, напэўна, не для Расіі, бо друкаваўся на нямецкай мове».
50
дабою. Першае афіцыйнае паведамленне пра сістэму градаадводаў было зроблена на пасяджэнні Метэаралагічнай камісіі Рускага геаграфічнага таварыства ў лютым 1889 года, дзе гэтая сістэма была ўхвалена.
Дык што ж такое градаадвод? Ен складаўся з завостранага на адным канцы меднага стрыжня, злучанага саламянай вяроўкай ці металічным дротам з цынкавай пласцінкай, змешчанай у зямлі. Медны стрыжань знаходзіўся на драўлянай вежы вышынёй каля 12 метраў. Градаадводы размяшчаліся на полі ў шахматным парадку са шчыльнасцю адзін на дзве дзесяціны *. У справаздачах Галоўнай фізічнай абсерваторыі па назіранні за навальніцамі ў Расіі, дзе было прааналізавана дзеянне градаадводаў, паведамлялася, што ў Мінскай губерні ў адзінаццаці пунктах былі 164 навальніцы, з іх мінімальны лік — шэсць — прыйшоўся на палі ўладанняў Я. А. НаркевічаЕдкі. Сам даследчык, ды і іншыя мясцовыя жыхары запэўнівалі, што палі, забяспечаныя градаадводамі, ніколі не пабіваюцца градам.
«Навальніцаградаадводы НаркевічаЕдкі — гэта лепшы сродак прадухіліць такое няшчасце, як град»,— такі пункт погляду быў выказаны і прадстаўнікамі Расійскага таварыства садаводаў **, і прафесарам метэаралогіі, членам Расійскай Акадэміі навук A. I. Ваейкавым пасля выпрабаванняў сістэм градаадводаў. Прафесар Ляснога інстытута Д. А. Лачынаў у сваёй кнізе «Метэаралогія і кліматалогія», выдадзенай у Пецярбурзе ў 1880 годзе, прызнае сканструяваны нашым земляком градаадвод спрошчаным навальніцаадводам і адзначае яго рацыянальнасць.
Для таго каб растлумачыць прынцып дзеяння градаадводаў, Я. А, НаркевічамЕдкам была прапанавана тэарэтычная канцэпцыя, заснаваная на сабраных за шмат гадоў звестках пра атмасферныя з’явы, на праведзеных вымярэннях напружанасці
* Дзесяціна — неліетрычная адзінка пмшчы, роўная 2400 квадратных сажняў, або 1,0925 гектара.
**' У 1896 годзе Я. А. НаркевічЕдка быў абраны ганаровым членам гэтага таварыства.
51
атмасфернай электрычнасці. Ён быў глыбока перакананы, што электрычная энергія назапашваецца ў навальнічных хмарах у выніку кандэнсацыі вадзяной пары і «можа пераходзіць вонкі ў выглядзе разрадаў» *. Аднак магчымасць узнікнення такой атмасфернай з’явы, як навальніца, залежыць ад напружанасці электрычнага поля між навальнічнай хмарай і паверхняй зямлі. Вучоны лічыў, што на гэта ўплываюць рэльеф мясцовасці, вільготнасць паветра, выпарэнне і паглынанне расліннасцю вільгаці, а таксама розныя метэаралагічныя з’явы, неаднародныя на розных вышынях (напрыклад, вецер). ён пісаў: «Маланка— гэта непасрэдны вынік разраджэння электрычнасці. Калі зменшым прычыну, ліквідуем апошняе: калі зменшым колькасць атмасфернай электрычнасці, зменшым небяспеку вынікаў навальніцы, маланкі, граду. Mae градаадводы з’яўляюцца акумулятарамі, збіральнікамі электрычнасці, якія адводзяць назапашаную электрычнасць у зямлю». Погляды даследчыка адпавядаюць сучасным уяўленням пра град як спадарожную навальніцы атмасферную з’яву.
У тагачаснай прэсе адзначалася, што думка вучонага настолькі ж трапная, наколькі і простая, і калі сродак папярэдзіць навальніцу знойдзены, значыць, і ад граду можна засцерагчыся. Гэтыя навальніцаградаадводы атрымалі шырокае скарыстанне ў Акерманскім павеце ** Бесарабскай губерні, дзе ў садах і на палях былі пастаўлены сістэмы градаадводаў, і граду ў гэтых мясцінах не было, хаця на суседніх палях ён вьіклікаў значнае спусташэнне.
У артыкуле, надрукаваным у часопісе «Сельскнй хозянн» і прысвечаным градаадводам, Я. А. НаркевічЁдка паведамляў, што мясцовыя сяляне, на жаль, з недаверам ставяцца да гэтай вынаходкі. Яны нават упэўненыя, што градаадводы служаць перашкодай і для дажджу. Таму ў сухое надвор’е былі выпадкі, калі сяляне ламалі градаадводы.
* НаркевйчНодко Я. 0. О теорйй грозы й градоотводов // Мйнскйй лйсток. 1891. № 87. С. 2.
** Цяпер на тэрыторыі Адэскай вобласці Украінскай ССР.
52
Аднак прызначэнне градаадводаў не абмяжоўвалася прадухіленнем навальніц. Яны служылі таксама крыніцамі электрычнага току ў доследах вучонага па вывучэнні ўплыву электрычнасці на расліны: у глебе цыркулявалі токі, а ў паветры пры дапамозе ціхіх разрадаў паблізу меднага вастрыя ішло ўтварэнне азону. Прызнаючы аналогію паміж градаадводам і маланкаадводам, даследчык падкрэсліваў: «Не магу, аднак, утрымацца, каб не адзначыць, што такі прыбор надзвычай падобны да таго, які бессмяротны Франклін скарыстаў у сваіх даследаваннях атмасфернай электрычнасці, хаця, зразумела, ён менш за ўсё меў на ўвазе «электракультуру» *.
ЭЛЕКГРЫЧНАСЦЬ I РОСТ РАСЛІН
3 канца 70х гадоў мінулага стагоддзя пачалося шырокае практычнае выкарыстанне электрычнага току. Адно з іх — дастасаванне электрычнасці для павышэння ўраджайнасці раслін. Гэтаму былі прысвечаны работы, якія друкаваліся ў Англіі, Германіі, Расіі і Францыі. «Электрычныя» расліны вырошчваліся ў спецыяльных скрынках з устаўленымі ў іх металічнымі пласцінкамі, падключанымі да розных полюсаў крыніцы току. Паведамлялася, што «электрычная» радыска ў параўнанні са звычайнай дае амаль у тры разы большы ўраджай лісцевай і каранёвай масы. Ужо чатырохдзённая «электрычная» радыска была велічынёй з грэцкі арэх і магла ўжывацца ў ежу, тым часам як у звычайных умовах яна ледзьве дасягала велічыні гарошыны. Некаторыя эксперыментатары электрызавалі не толькі глебу, але і паветра, для гэтага нацягвалі над раслінамі металічную сетку. I зноў назіралася павелічэнне ўраджаю морквы, радыскі, ячменю.