Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка
Віктар Грыбкоўскі, Вольга Гапоненка, Уладзімір Кісялёў
Памер: 70с.
Мінск 1988
Несумненна, яму быў уласцівы навуковаматэрыялістычны падыход. Сучаснікі далучалі Я А. НаркевічаЁдку да найбольш яскравых прадстаўнікоў «чыстых» эксперыментатараў, хаця сам ён не ўяўляў практыку бсз тэорыі, «метад быў толькі вынікам падыходу да праблемы». Паводле выказвання газеты «СевероЗападный край», «вучоны быў адзін з тых ідэалістаў, якія ажыццяўляюць свае пошукі сэнсу ў тэорыі і практыцы». Вучоны пры
59
трымліваўся пазіцыі, што найлепшым прынцыпам даследаванняў з’яўляецца наследаванне прыродзе.
У эксперыментах ён праяўляў незвычайную інтуіцыю, прытым кожны раз выбіраў той найкарацейшы шлях, які нязменна прыводзіў яго да дасягнення мэты. Доследы па прастаце і арыгінальнасці нярэдка перасягалі вядомыя раней. Тагачасная прэса так ацэньвала яго дзейнасць: «Шматлікія яго працы, якія ўсебакова асвятляюць розныя пытанні навукі, маюць важнае значэнне як параўнаўча каштоўны ўклад у скарбніцу чалавечых ведаў». Нам застаецца далучыцца да гэтай думкі і прывесці вытрымку з газеты «Внленскяй вестннк», якая пісала: «Есць усе падставы здзіўляцца таму, што ўся гэтая разнастайнасць прац праведзена адным чалавекам, якому, магчыма, адплаціцца па заслугах яшчэ не скора, можа быць, і пасля смерці».
Можна сцвярджаць, што Я. А. НаркевічЕдка з’яўляецца першаадкрывальнікам новых кірункаў даследаванняў, якія знаходзяцца на стыку розных навук, у прыватнасці фізікі, біялогіі і псіхалогіі. Тагачасны ўзровень развіцця біялагічнай навукі, узровень ведаў аб прыродзе электрычнасці былі недастатковыя для тлумачэння сутнасці адкрытых з’яў. Разумеючы ўсю іх складанасць, ён у 1895 годзе гаварыў: «Пакуль яшчэ мне даводзіцца блукаць у поцемках».
Спецыфіка доследаў надавала дзейнасці навукоўца пустэльніцкі характар. Апрача гэтага, Я. А. НаркевічЕдка займаўся магнетызмам, гіпнатызмам, спрабаваў разабрацца ў тэлепатыі. «Ен належаў да таго кола даследчыкаў, якія, не адмаўляючы пазітыўнага погляду на прыроду, цікавіліся ўсім таямнічым». Таму і называлі яго больш электролагам, электратэрапеўтам і, з лёгкай рукі парыжскіх газет, «1’homme electrique» — «электрычным чалавекам». He ўтрымаўся ад такой характарыстыкі і біёграф беларускага вучонага М. Дэкрэп: «Сярэдняга росту, жвавы, з мяккай жэстыкуляцыяй і праніклівым поглядам, з хрыплаватым і ў той час вельмі мяккім голасам, ён ўяўляе сабою тыповы прыклад змешвання заходняга славяніна з унутраным містыцызмам паўночных народаў і не
60
ўтаймаваным энтузіязмам жыхароў Міжземнамор’я. Такія людзі не застаюцца незаўважаныя, яны не пакідаюць абыякавымі тых, хто іх ведае,— нямногія застаюцца абыякавыя да ўплыву, які ідзе ад іх асаблівага зачаравання, поўнага такту і зычлівасці».
Шмат было вонкавага падабенства ў працах вучонага са спірытызмам *. Спірытызм жа перажываў у той час ажыўленне. У ЗША, напрыклад, лік яго прыхільнікаў дасягнуў 10 мільёнаў, хоць, зазначым, і сёння, у наш адукаваны век, гараскопам карыстаюцца там 30 мільёнаў чалавек. У Еўропе і Азіі зараз зарэгістравана ў тры разы больш астролагаў, чым фізікаў і хімікаў. Містычныя імкненні характэрны для пэўных слаёў грамадства асабліва ў пераломныя для гісторыі чалавецтва эпохі.
Столакручэнне, перасоўванне мэблі, выкліканне гукаў, галасоў, слоў, развязванне вузлоў, а таксама «паказ» частак чалавечага цела — вось звычайны набор на сеансах спірытызму. Паказ рукі мёртвага — галоўны элемент спірытычных «заняткаў». Параўнайце — у Я. А. НаркевічаЕдкі таксама рука і таксама святлівая, у арэоле. Такая выключна вонкавая аналогія сыграла тым не менш адмоўную ролю.
У шматлікіх карэспандэнцыях пра Я. А. НаркевічаЕдку журналісты таксама давалі непамерна вольнае тлумачэнне вынікаў яго працы. Справа дайшла да таго, што прэтэнзіі вучонаму ў сувязі з падобнымі публікацыямі выказаў Інстытут эксперыментальнай медыцыны. Але ж у тым, што вынікі ягонай працы скарысталі шарлатаны ад навукі — не яго віна.
Адносіны да прэсы былі выказаны ім адназначна: «...з 1885 года штогод у незнаёмых ні па змесце ні па вартасці розных газетах і часопісах з’явіліся сотні артыкулаў і так штогод лік такіх артыкулаў з выпадку маіх вынаходак павялічваецца», «буду
* Спірытызм (ад лац. spiritus — дух, душа) — містычная вера ў замагільнае жыццё душ нябожчыкаў і ў магчымасць кантактаў з імі.
61
заўсёды публічна агаворваць і пратэставаць супраць нейкіх рэпарцёраў ці перакладчыкаў, якія часта не ведаюць, пра каго і пра што пішуць, чым прычыняюць многа гора і зла». I разам з тым адзначаў: «...у многіх навуковых выданнях вучоныя ставіліся з павагай да маіх прац, у іх змяшчалі стэнаграфаваныя мае лекцыі і рэфераты па розных пытаннях».
Асаблівую блытаніну ў ацэнку яго даследаванняў унёс М. Пагарэльскі, які яшчэ пры жыцці вучонага выдаў опус «Электрафотасфены і энергаграфія...» Ен фальсіфікаваў сутнасць прац Я. А. НаркевічаЕдкі, зрабіўшы паводле іх заключэнне, што адкрыта біялагічная энергія. У працах вучонага шукалі пацвярджэння сваім домыслам і тэасофы *.
У Расіі першы ўдар па спірытызму нанёс прафесар I. I. Боргман. Пасля змянення ўмоў сеанса ён выкрыў медыума ** Брэдыфа. Прафесар Дз. I. Мендзялееў, уражаны маштабамі спірытычнага вар’яцтва, якое ахапіла Расію, звярнуўся да фізічнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце з прапановай правесці яго навуковае даследаванне. Ен гаварыў: «Прыйшоў час звярнуць увагу на распаўсюджванне заняткаў спірытычнымі з’явамі ў сямейных гуртках і сярод некаторых вучоных. Заняткі столакручэннем, размовай з нябачнымі істотамі пры дапамозе стукаў, выклікам чалавечых фігур пры дапамозе медыумаў пагражаюць распаўсюджваннем містыцызму, які можа адарваць шмат каго ад здаровага погляду на прадметы і ўзмацніць забабоны, бо склалася гіпотэза пра духаў, якія нібыта выклікаюць вышэйпамянёныя з’явы». Была створана навуковая камісія. Яна склала падрабязную справаздачу, высновы якой зводзіліся да таго, што спірытызм — гэта забабоны. Вынікі работы камісіі зрабілі значны ўплыў на грамадства.
* Тэасофія (ад грэч. йго; — бог і аосріа — .чудрасць) — рэлігійнамістычнае вучэнне, якое прызнае крыніцай «богапазнання» містычную інтуіцыю.
** Медыум (ад. лац. medium — сярэдзіна) — паводле ўяўлення спірытаў, пасрэднік паміж светам «духаў» і людзьмі, праз якога ў стане трансу перадаюцца «паведамленні» нябожчыкаў.
62
Захапленне спірытызмам пачало спадаць, спірытычныя доследы былі паступова закінуты, а паасобныя іх праявы рэзка асуджаліся.
Тым не менш сфера пазнання бязмежная, і якіх бы вышынь ні дасягала навука ў цэлым, невытлумачанае, а значыць, «чарадзейнае», таямнічае заўсёды будзе выяўляцца ў той ці іншай галіне рэчаіснасці. Але тое, што сёння, здаецца, захоўвае ў сабе таямніцу, заўтра атрымае тлумачэнне, зробіць чалавека яшчэ больш магутным. Як казаў Е. В. Гётэ, «тое, што незразумела, не ёсць яшчэ цуд». Матэрыялізм прызнае: няма непазнавальнага, ёсць яшчэ непазнанае. Людзі з пэўным светаадчуваннем гэтае неспазнанае, а таму і таямнічае, успрымаюць вельмі востра.
Сам вучоны не адышоў да артадаксальнага містыцызму пасля таго, як сутыкнуўся з таямнічым. Ён быў асцярожны ў меркаваннях і высновах, прыдзірліва ставіўся да вынікаў доследаў, быў строгі і прынцыповы крытык і суддзя сваіх здагадак і гіпотэз. Зразумела, узнікае пытанне — ці мог чалавек з такім аналітычным, крытычным розумам мець дачыненне да містыцызму? Вядома ж, не. А падтрымка беларускага вучонага і яго навуковай пазіцыі актыўнымі барацьбітамі з «чартаўшчынай» — Дз. I. Мендзялеевым і I. I. Боргманам — лепшае таму пацверджанне.
Зазначым, што і ў нашы дні электраграфія дае пажытак для ўсялякіх домыслаў шукальнікам біяі псіхаэнергіі. Сучасная навука пераканаўча даказвае іх неабгрунтаванасць. Але не варта забывацца, што першы, хто аб’явіў вайну псеўданавуковым скажэнням сутнасці электраграфіі, быў Я. А. НаркевічЁдка.
ЧАЛАВЕК СВАЙГО ЧАСУ
Мясцовыя жыхары ваколіц Наднёмана захоўваюць у памяці імя гэтага незвычайнага чалавека. Яны памятаюць Я. А. НаркевічаЁдку не толькі як «дзівачнага пана», а і як добрага, уважлівага чалавека, які шмат зрабіў для паляпшэння
63
ўмоў жыцця бедных людзей. Спасылаючыся на словы старэйшых, нязменна высока адгукаюцца жыхары Уздзеншчыны аб асабістых якасцях Я. А. НаркевічаЕдкі. Пра яго ўрачэбнае майстэрства да гэтага часу ходзяць легенды.
Санаторый «НадНёман», у сценах якога Якуб Атонавіч праводзіў даследаванні, не толькі славіўся электратэрапіяй, але і быў вядомы як кумысалячэбная ўстанова. Апрача таго, у курс лячэння ў санаторыі ўключаліся спецыяльная гімнастыка, мінеральныя жалезазмяшчальныя воды, крыніцы якіх былі знойдзены на тэрыторыі наднёманскай сядзібы. Медыцынскую дапамогу тут маглі атрымаць усе незалежна ад грамадскага і маёмаснага становішча.
Пра гэта Я. А. НаркевічЕдка паведамляў Інстытуту эксперыментальнай медыцыны: «У арганізаваным мною санаторыі і кумысалячэбнай установе сотні людзей атрымліваюць дапамогу. У межах сваіх магчымасцей я даследую карысныя сродкі, каб дапамагчы тым, хто пакутуе ад болю, хто хоча, але не можа часта атрымліваць медыцынскую дапамогу» (са справаздачы за 1897 год). «3 мэтай прынесці карысць лячэнню я бясплатна забяспечыў насельніцтва ў Магільнянскай воласці антыдыфтэрыйнай сыроваткай, якая давала бліскучыя вынікі, і вера ў яе дапамогу ўмацавалася ў маёй мясцовасці... Сёлета паслугамі кумысалячэбніцы карысталіся 50 чалавек бясплатна» (са справаздачы за 1895 год). «За лета бясплатна раздаецца да 2000 бутэлек кумысу» (са справаздачы за 1895 год). «Летні сезон быў прысвечаны арганізаванню летняй амбулаторыі... для бясплатнай дапамогі як медыцынскай, так і лекавай» (1899 год).
Шырокі водгук атрымалі ліберальныя погляды вучонага. Ен знаходзіў час і для выканання грамадскіх абавязкаў. З’яўляўся папячыцелем Іванаўскага дзявочага вучылішча ў Пецярбурзе, узначальваў Слуцкае «чалавекалюбнае таварыства», Уздзенскае вольнапажарнае таварыства і шэраг іншых. За дабрачынную дзейнасць і вучоныя працы быў узнагароджаны ордэнамі св. Станіслава і св. Ганны 3й ступені, меў чын стацкага саветніка.
64
Але ж пры ўсім тым ён заставаўся землеўласнікам, менавіта вялікае асабістае багацце ставіла яго ў параўнальна незалежнае становішча як у побытавых, так і ў навуковых адносінах. Яно не толькі давала дастатак сям’і, але дазваляла займацца навуковай і дабрачыннай дзейнасцю. Выказванне Вальтэра: «Грошы — сімвал свабоды» ў пэўнай ступені датычылася і Я. А. НаркевічаЁдкі.