Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
Як Аляксандра Дубчака ў Чэхаславаччыне?
— Як Дубчака. A то звычайна іх прымаюць ужо пасля смерці. Гэтаксама бывае ў мастацтве, у філасофіі і ў палітыцы. Гэта звычайная з’ява. Таму не трэба спяшацца асуджаць Народны фронт і Пазьняка.
— Тут хутчэй не асуджэнне, а закіды з прычыны няўдачы нацыянальнай справы, за што найболыйую адказнасць нясе Фронт...
А ўдачы не магло быць. Гэта толькі ў нашай “адраджэнскай” эйфарыі мы маглі дапусціць, што яшчэ трошкі, вось выбары, Пазьняка выберуць прэзідэнтам, a пасля новыя выбары ў Вярхоўны Савет і бальшыня праходзіць ад дэмакратаў, з’яднаных ці раз’яднаных, ад БНФ, і ўся палітыка павернецца ў іншы бок. He магло гэтага быць. Я, напрыклад, не разлічваў на гэта, не верыў, таму што адчуваў, можа быць, падкоркай, спінным мозгам, што гэта немажліва па ўсёй логіцы, што падзеі і стан грамадства не дадуць гэтага зрабіць. Яны яшчэ да гэта-
га не саспелі. Яшчэ трэба да гэтага дайсці. Што да таго давядзе да разумення нашых магчымасцяў і нашых мэтаў, — не ведаю... Баюся, каб не вялікія і крывавыя расчараванні чакалі нас наперадзе.
Тым не менш, ці гатовы Вы прызнаць патрэбу змены лідэра руху (БНФ) і яго назвы, з улікам паразы на выбарах і паслабленнем сувязі БНФ з грамадствам (Пазьняк застаецца як бы галоўным жрацом руху, “тэолагам”, але “епіскап” павінен быць іншы)?
— He бачу у тым ніякай патрэбы. Зянон Пазьняк больш чым лідэр БНФ, ён агульнапрызнаны лідэр беларускага Адраджэння, яркі палітычны патэнцыял яго далёка не вычарпаны. У Народным фронце, вядома, нямала вартых людзей, самаадданых патрыётаў Беларусі, але ўсё ж Пазьняк — самы варты сярод усіх вартых. Як бы ні склаўся ягоны палітычны лёс, ягонае імя ўжо ўвайшло ў пантэон беларускіх апосталаў. Незалежна ад таго, адбудзецца Адраджэнне ці пацерпіць паразу. У апошнім выпадку тым болей. Прыклад і ідэалы Пазьняка будуць доўга свяціць Беларусі нават з яе мінуўшчыны.
— Вашая парада ў такіх неспрыяльных варунках маладым патрыётам, хто не жадае прымаць “новай” палітыкі і, расчараваны лёсам, не ведае, што рабіць далей?
— Суняць сваё расчараванне і працаваць. Працаваць дзеля падвышэння нацыянальнай самасвядомасці. Толькі гэта.
У нас жа гіне культура. Як заўсёды ў такіх умовах, узрастае роля дыяспары. Таму што цяпер будзе абвал. Культурныя пласты напрацоўваюцца на працягу доўгага часу, высілкамі многіх пакаленняў, а руйнуюцца імгненна, нашмат хутчэй. Патрыёты мовы, дзеячы ТБМ выступалі за тое, каб адраджаць мову павольна, каб “не перагнуць палку”, каб — “да канца стагоддзя”. I гэта ўвогуле правільна. Але вынішчацца яна будзе за лічаныя гады, калі не месяцы. Таму што
адразу абвальна пяройдуць кіраўніцтва, эліта, горад ужо перайшоў, засталося яшчэ авалодаць расійскай мовай вёсцы, дзе яшчэ нейкія рудыменты беларускасці захаваліся... I ўсё. I да канца стагодзя гэта будзе абсалютна расійскамоўная правінцыя Беларусь.
Таму не трэба роспачы. Трэба закансерваваць тое, што ў нас ёсць, што напрацавала нацыя ў галіне культуры і літаратуры, мастацтве, і ў элітных слаях будзе адбывацца, прынамсі, я так думаю, марудная рэанімацыя, падтрымка нацыянальнага жыцця. Як гэта было ў мінулым. Хоць у мінулым усё-такі лепшыя былі ўмовы, таму што тады ашчаднікам мовы і нацыянальнай культуры не свядомасці, а культуры было сялянства, якое іх выпрацоўвала і кансервавала. Яно па сацыяльных прычынах не магло далучыцца да чагосьці іншага, да іншай мовы і культуры. А цяпер тэлебачанне далучыць каго хочаш, хоць самога д’ябла. I таму будзе даволі складана. Але, тым не менш, я ўсё-такі думаю, што нацыянальная культура і жыццё будуць прадаўжацца, хоць у некалькі аслабленым стане.
Я, канечне, песіміст. Але я песіміст у адносінах да пакалення майго веку, у адносінах да сябе асабіста; я ведаю, што мне нацыянальнага росквіту не дачакацца, я не пабачу, гэта будзе недзе пасля, але гэта будзе. Будзе шчасце, і будзе дзяржаўнасць, і будзе ўсё, таму што ў той форме, у якой мы існавалі як народ і якая нам наканавана новым кіраўніцтвам, у такой форме шчасця не будзе. Будзе зноў няшчасце.
I людзі зноў будуць шукаць, зноў будуць кідацца ў пэўным накірунку. А пэўны накірунак для нас мы не першапраходцы ў гэтым сэнсе паказваюць нашыя суседзі, паказвае Еўропа, і мы ў рэшце рэшт пойдзем туды. Канечне, пры ўмове, што ядзерны Апакаліпсіс не спыніць усё гэта. А сёння гэта ізноў становіцца вельмі магчыма...
Попел расчаравання, дыямент надзеі: «Рарытэт будзе вельмі каштоўны»
На палітыку спадзяванні традыцыйныя. Але мы забываемся, што жывем напрыканцы юдэахрысціянскай эры, у г.зв. “цывілізацыі смерці” (вызначэнне Яна Паўла II), і што нашае маленькае Адраджэнне, можа быць, асуджана на марнасць якраз з прычыны марнасці самога свету. Цытуючы Вашыя словы 1989 года — “у жыцці заўжды важнае значэнне мае вернасць абранай мэце, але, як гэта нярэдка здараецца ў гісторыі, ісціннай мэты можна і не дасягнуць нават пры жыцці некалькіх пакаленняў, хада гісторыі зусім. не адэкватная меры чалавечага жыцця”. Можа быць, увесь гэты адраджэнскі імпэт — у палітычнай, маральнай, дый містычнай сферах апрыёрна быў асуджаны на марнасць і няўдачу?
— У гістарычным аспекце воля да Адраджэння можа стацца важнейшай за само Адраджэнне, за яго непасрэдныя наступствы. Прынамсі, для беларусаў. Як вядома, нашае грамадства хворае, занядбанае, скутае апатыяй, даўно гатовае паставіць на сабе крыж. Але калі напрыканцы XX стагодзя яно ўсё ж знаходзіць у сабе пэўныя сілы і ўласных прарокаў, што адважваюцца заявіць пра свой нацыянальны гонар, пра новае (у каторы раз) памкненне да Бога і справядлівасці, якія іншыя нацыі здабылі даўно, дык тое сведчыць, што нацыя жыве, яшчэ “не згінэла”, бо не згінула яе нацыянальная воля.
Няхай не ўдалося на гэты раз. У іншых нацыяў, як вядома, таксама не ўсё ўдавалася з першага ці нават з пятага разу, лілося нямала крыві, выдаткоўваліся вулканы людской энергіі. Але ўрэшце яны дамагліся самага галоўнага: дзяржаўнае суверэннасці, чым далі нам прыклад. Усё ж мы маем для таго ўсё неабходнае: мову, тэрыторыю, гісторыю. Іншыя, як курды, напрыклад, не маюць нават сваёй тэрыторыі, і то не цураюцца запаветнае мары аб уласнай дзяржаўнасці. Яны
змагаюцца. I калі нам цяпер чагосьці не хапае, дык найперш нацыянальнай волі, дасканалай нацыянальнай свядомасці. Але тое не даецца прэзідэнцкім указам, тое выхоўваецца праз стагоддзі. Або памірае мабыць, у той дзень, як памірае мова. I гэта выдатна разумеюць ворагі беларушчыны, беручыся перш за ўсё вынішчаць беларускую мову.
Наш гістарычны час на зыходзе, хаця ён можа і расцягнуцца. На колькі хто возьмецца вызначыць?
— Васіль Уладзіміравіч, Вам не шкада гэтых гадоў, патрачаных на палітыку?
— Мне? Ну, Божа мой, у палітыцы я ніколі ні на што не разлічваў, дый ніколі не быў палітыкам. У рэшце рэшт я ўсё-такі свабодны чалавек, хоць гэта мне доўгі час не ўдавалася пры таталітарным рэжыме якая ж свабода? — але ўрэшце я прыдбаў нейкую свабоду, мог пісаць, мог не пісаць, мог пісаць артыкулы, а мог апавяданне ці аповесць. Гэта вельмі важна, калі ёсць свабода выбару, хоць усё гэта досыць адносна...
Для мяне пэўна, што ў гэтым стагоддзі Беларусь шчасця не знойдзе, а ў наступным не ведаю. Можа, трэба будзе і пазмагацца. Але ўрэшце — “загляне сонца і ў наша ваконца”. Таму што інакш немагчыма, калі толькі не спыніцца жыццё на зямлі. Бо калі яно будзе існаваць, то будзе развівацца па нейкім Боскім накірунку, інакш тады трэба адмаўляць усялякі прагрэс. Прагрэс ёсць, пэўныя гістарычныя віткі, хоць яны і паўтараюцца, вядуць угору...
— Як бы Вы ацанілі гістарычную вартасць таго, што напрацавана нацыянальнымі сіламі за найноўшы час: гэта ўсё часовае ці мае панадчасовую каштоўнасць?
— Тое, што напрацавалі за гэты час і нацыянальныя сілы, і нацыянальныя палітыкі, і Беларускі Народны Фронт, — гэтае “апярэджанне”, гэта вялізны капітал, маральны, палітычны капітал для нацыі. Можа, у гэтай галіне за 70 гадоў столькі не зроблена, колькі зроблена за апошнія пяць гадоў. Памятаеце тое кароцень-
кае еўрапейскае Адраджэнне, драматычнае, трагічнае абвяшчэнне БНР у 1918 годзе? Якія наступствы з яго? Амаль ніякіх у соцыуме. Тым не менш, вунь як яно важнае цяпер. I чым далей аддаляецца Беларусь ад таго моманту, ад той падзеі 25 сакавіка, тым гэта, быццам дыямент, блішчыць усё ярчэй, усё больш кошту мае, як усялякі рарытэт.
Так і сучаснае. Рарытэт будзе вельмі каштоўны. Сімволіка ў тым ліку. Ужо ніхто не скажа: ‘Тэты сцяг прыдуманы”. Ужо гісторыя, міфалогія ствараецца вакол бел-чырвона-белага сцяга. I ён будзе яшчэ даражэйшы...
Сённяшнія пакаленні, канечне, перажываюць расчараванне, але не трэба было і надта зачароўвацца. Што рабіць? Шчасце так проста не прыходзіць з Белавежскай пушчы ці хоць бы адкуль там ні было. За яго трэба змагацца. Трэба выспець нацыі да некаторых элементарных высноў. А яна ў нас яшчэ не выспела, калі спрэс выбіраюць старшьіняў і прэзідэнцкіх паслугачоў. Або, калі гэтыя выбары несвабодныя, сфальсіфікаваныя, — чаму дазваляе фальсіфікаваць? У іншых краінах, цывілізаваных нацыях — дэмакратычных, сучасных такое немагчыма. А ў нас магчыма. Значыць, нам яшчэ трэба жыць і змагацца. Але галоўнае трэба змагацца...
Дзякуй, Васіль Уладзіміравіч, за гэтую гутарку, за тое, што Вы — з маладымі.. I дай Вам Бог дачакацца разам з намі таго дня, калі “загляне сонца і ў наша ваконца”.
Травень 1995.
КРЫЗІС ЭКЗІСТЭНЦЫІ
Усё на свеце позна прыходзіць. У. КАРАТКЕВІЧ. (“Дзікае паляванне караля Стаха”)
Памятаю, пры канцы 1992 года “ЛіМ” распачаў новую рубрыку ’’Беларусь ідэальная”. Спачатку задума дала пэўны плён (артыкулы і эсэ М. Крукоўскага, В. Салеева, С. Дзедзіча, А. Анціпенкі, У. Ахроменкі, Ю. Пацюпы), аднак затым хваля адцягненай рэфлексіі на глебе культуры неяк суціхла, сцішылася, неўзабаве зусім вярнулася ў звыклыя берагі публіцыстыкі... He думаю, што на тое паўплываў стылістычны модуль “ЛіМа”: публіцыстыка на старонках штотыднёвіка заўжды пераважала над эсэістыкай, тут, думаецца, выявіліся прычыны больш анталагічныя, чым проста брак аўтараў. БЕЛАРУШЧЫНА СТАМІЛАСЯ ІСНАВАЦЬ АДНО У СЛОВЕ. Стагоддзе толькі вербальнага статусу культуры, відаць, вычарпала нейкі быццёвы ліміт, скарыстала ўсе дадзеныя натуральныя правы на існаванне. I цяпер няма такога Слова, якое б узрушыла адраджэнскія шэрагі гэтак жа, як незалежніцкія заклікі 3. Пазьняка 1988-1994 гадоў, моўна-культурны патрыятызм Н.Гілевіча,бязлітаснаяпраўдапубліцыстыкі В. Быкава... Агульны патрыятызм і агульны сімвал веры: незалежнасць, мова, прэзумпцыя нацыянальнай беззаганнасці змяніліся сітуацыяй, для якой колішнія сімвалы хоць і не састарэлі, дык моцна страцілі сваю дзейснасць. “Незалежнасць” ператварылася ў ідэалагічны