Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
знайшла ў сабе палітычнай волі для самавызначэння, для будаўніцтва сваёй дзяржаўнасці. Дык пра што гаварыць тады?
Зрэшты, што мог Пазьняк? Пазьняк мог па тры гадзіны выступаць і гаварыць разумна і правільна. Людзі слухалі яго ў гарадах і вёсках у перапоўненых залах. Ён усё гаварыў. Гэта дэмакратыя. А камунафашысты — прыйшлі ў масках з наручнікамі і набілі морды. Яны толькі адзін атрад, прэзідэнцкую ахову выкарысталі і перамаглі. А каб яны выкарысталі армію, КДБ, унутраныя войскі, усе тыя таемныя фармаванні, спецназ і міліцыю яны перамаглі б сто такіх Народных фронтаў і сто Пазьнякоў... За адну ноч.
— Уся рэч у тым, у чыіх руках гэтая сіла...
— А яна заўсёды будзе ў іх руках, у руках чырвонакарычневых, таму што пакуль дэмакраты вынаходзяць нейкія сілагізмы, тыя дзейнічаюць вунь як... Яны фармуюць малойцаў у бронекамізэльках і ў масках, узбройваюць іх. I таму ў іх будзе сіла. Мы ж ведаем, што менавіта цяпер камунізм ператвараецца ў камунафашызм, г.зн. чырвоныя становяцца чырвона-карычневымі, бо гэта для іх апошні шанец захаваць і ўтрымаць уладу. Яшчэ раз надкрэслю: дэмакратыя, на вялікае няшчасце яе і народа, не мае адэкватных сродкаў барацьбы з камунафашызмам, не можа процістаяць яму, таму што не можа выкарыстаць іншыя метады, апроч дэмакратычных. У адваротным выпадку яна перастане быць дэмакратыяй. А дэмакратычныя сродкі — неадэкватныя сродкам камунафашыстаў, яны што гарохам аб сцяну...
Рэанімацыя таталітарызму і пагроза «халоднай вайны»: «Абсалютна магчыма»
У выпадку ўсталявання “чырвона-карычневай” улады ў Расіі зноў рэальнай стане пагроза “супраць-
стаяння дзьвюх сістэм”, аднаўлення халоднай вайны. Ці могуць падзеі развівацца ў такім накірунку, на Ваш погляд?
Чаму ж не? Гэта абсалютна магчыма. Вы ж бачыце, што адбываецца ў Расіі, як ім, імперскім расійцам, нашкодзіла знікненне канфрантацыі, супрацьстаяння з Амерыкай. Цяпер ім зноў хочацца гэтай канфрантацыі. Яны заходзяць з розных бакоў, дзе толькі магчыма, шукаюць хоць якую маленькую шчылінку каб толькі туды ўціснуць кавалак дынаміту і падарваць. I Козыраў, і Грачоў, дый Ельцын таксама стараецца. Я ўжо не кажу, што гэтага вымагае не толькі ідэалогія, але і эканоміка. Што рабіць з гэтай мілітарызаванай на 80% эканомікай, якая цяпер завалілася і стаіць? Рабочыя, мільёны работнікаў у Расіі і ў Беларусі, што былі заняты, патрабуюць работы і хлеба. Але нічога іншага, апроч ракет, танкаў, аўтаматаў і кулямётаў, ГРАДаў, “тунгусак” і да т.п. яны рабіць не ўмеюць. Яшчэ Гарбачоў пачынаў размовы пра канверсію, ды нічога з яе не адбылося. Таму адзінае выйсце зноў канфрантацыя, зноў наладжванне ваеннай вытворчасці, мілітарызацыя эканомікі. Вось гэта нармальны стан стан, пры якім мы жылі. I, канечне, размеркавальная гаспадарка.
— Так што Захад у многім неразумна дзейнічае, фінансуючы — хоць бы праз крэдыты — гэтыя самыя рэжымы?
— Канечне неразумна. Яны думаюць, што тым самым іх “задобраць”, а тыя наадварот... Відаць жа, як бы там ні хаялі гэтага Жырыноўскага, што ўся знешняя і ўнутраная палітыка Расіі адбывецца практычна па ягоным сцэнарыі.
— Тады — што такое Лукашэнка? Мясцовы, так бы мовіць, феномен, ці — з’ява больш маштабная, сістэмная?
Гэта не мясцовы феномен. Можна нават сказаць, што ў гэтым сэнсе Лукашэнка мудры як змей. Ён прадбачыў і прадбачыць тое, пра што дэмакраты яіпчэ
толькі пачынаюць здагадвацца. Найперш, натуральна, ён думае пра ўладу. А ўладу ён можа захаваць толькі ў тым выпадку, калі тут не адбудзецца сацыяльны выбух. Таму што змесці яго ўладу зможа толькі сацыяльны выбух вялізнай сілы. Гэта можа адбыцца ва ўмовах, калі народ будзе даведзены да крайняй мяжы выжывання, калі ўжо не будзе чаго есці. Таму, каб гэтага не здарылася, яму як мага хутчэй трэба інтэгравацца ў вялікую імперыю і тым забяспечыць гарантыю, алібі на будучае. Бо што б тады ні здарылася, Лукашэнка не будзе вінаваты. Калі нават і здарыцца самае горшае, то ўвесь гнеў будзе скіраваны на Маскву, Масква будзе вінавата, бо яна будзе кіраваць. Заўсёды ж можна сказаць, што яна не дала нам нафты, грошай і да т.п. Ён, такім чынам, будзе ні пры чым. Але, апроч усяго, ён яшчэ выдатна разумее, чым скончыцца цяперашняе эканамічнае развіццё Расіі. Ён ведае, што яна рана ці позна вернецца ў свой ранейшы стан імперскай эканомікі: крайне змілітарызаванай, і ў такім выпадку беларуская эканоміка выдатна зойме сваё ранейшае месца. Наш прэзідэнт будзе дзяліць поспехі ці няўдачы гэтай імперскай эканомікі. але ён не будзе віноўнікам няўдач. А ў выпадку ўдач — наадварот, усё возьме на сябе...
— .../ пры такім стане рэчаў непазбежнымі будуць рэпрэсіі супраць тых, хто думае інакш, хто нязгодны з такой палітыкай?
— А гэта само сабой. Гэта найперш. На гэта ёсць вельмі разумныя памагатыя з ліку інтэлігенцыі, якія давядуць, што Народны фронт звязаны з ЦРУ, а ўсе нязгодныя з новай палітыкай шпіёны-шкоднікі, гестапаўцы, здраднікі, калабаранты перыяду мінулай вайны і да т.п. вопыт багаты. На гэта ёсць вялізная армія навукоўцаў у Акадэміі навук, у гуманітарных інстытутах, якія затаіліся і толькі чакаюць адпаведнага моманту. Яны ўжо даўно з фальсіфікацыяй не працавалі. Усё іх жыццё звязана з гістарычным
фальсіфікатам, інкрымінаваннем. А тут раптам такі перапынак вялікі, іншыя людзі прыйшлі. Будуць фальсіфікаваць гісторыю і ўсё іншае з вялікім імпэтам. Будуць здымаць фільмы накшталт Азаронкавага з даволі вольным мантажом, але з вельмі пэўнай ідэяй (Маецца на ўвазе антыфронтаўскі і антыбеларускі дакументальны фільм Ю. Азаронка “Ненавнсть: дета лжн”, які некалькі разоў трансляваўся па беларускім тэлебачанні напярэдадні рэферэндуму і выбараў у парламент 14 траўня 1995 года. ІО. 3.) I гэтак далей...
— ...I шэрагі спадароў азаронкаў, савіцкіх і КР будуць актыўна папаўняцца... Дарэчы, што, на Ваш погляд, прымушае мастакоў кшталту М.Савіцкага, пэўных апазіцыянераў у савецкія часы, так апантана змагацца з усйі беларускім, з беларушчынай як з’явай?
Адкажу безадносна да гэтых людзей і да кагонебудзь яшчэ. Каб зразумець нашае грамадства, трэба заўсёды мець на ўвазе адну рэч, якую звычайна выпускаюць з-пад увагі. Як быццам згаварыліся ўсе і ніхто пра яе нічога нідзе не кажа і не піша. I, відаць, не будуць гаварыць і пісаць. Уся справа ў заангажаванасці не толькі камуністычнай ідэалогіяй, але яшчэ і КДБ. КДБ пранік ва ўсе слаі нашага грамадства, і трэба мець на ўвазе, што людзі, заангажаваныя ім, у лепшым выпадку выключаны з грамадскага жыцця; яны, так бы мовіць, палітычна назаўсёды кастрыраваны; а ў горшым выпадку — заангажаваныя так, што хады назад няма, бо ўсялякая дэмакратыя для іх пагібель, таму што дэмакратыя на сваіх сцягах заўсёды нясе люсграцыю. Раней яны нібыта дазвалялі сабе некаторую фронду, апазіцыйнасць, а цяпер, калі падступілі перамены і паўстала вельмі моцная пагроза, яны канчаткова скінулі з сябе ўсе маскі і пачалі змагацца за сваю скуру. У гэтым уся прычына. I тое датычыць не толькі інтэлектуалаў, тое — паўсюдная з’ява, бо спецслужбы праніклі паўсюль. I таму яны кіруюць цяпер.
Прыналежнасць да спецслужбаў не проста нейкі за-
нятак, хобі — гэта ў рэшце рэшт накладвае на чалавека пэўны адбітак і выпрацоўвае яго жыццёвую псіхалогію. Цяпер прынята лічыць, што тыя людзі, завербаваныя КДБ, стукачы, якія некага выдавалі. Ды зусім не. Так, калі трэба было, яны тое рабілі, але яны рабілі гэта як члены якога-небудзь масонскага ордэну, выключаныя з грамадскага жыцця і далучаныя да іншай, таемнай супольнасці. Пры гэтым такімі людзьмі спецслужбы могуць кіраваць як заўгодна, у якім хочаш напрамку: на выбарах, у палітычнай барацьбе і інш. A калі хто-небудзь заўпарціцца, дык ёсць метады, як іх уціхамірыць, абвесцяць, напрыклад, “блакітнымі” і да т.п.
Пераважаюць, асабліва сярод інтэлігенцыі, такія вось людзі. Яны вызначаюць. I чаму з Савіцкім такое здарылася? Я, канечне, нічога не сцвярджаю, але інакш нельга растлумачыць метамарфозы некаторых людзей. Дапусцім, я таксама маю пэўныя густы ў мастацтве. I, па праўдзе сказаць, авангард, абстракцыянізм мне таксама не падабаюцца. Але гэта не значыць, што я буду змагацца з імі, я ж не пракурор... Можа, іншым такое падабаецца, а творы гэтыя значныя і нават вялікія і маюць права на існаванне. Але калі пачынаецца жахлівая барацьба ў нацыянальных межах, то тут, канечне, ужо не эстэтычныя схільнасці дыктуюць, тут дыктуе тайная паліцыя.
Прычым такое магчыма толькі ў таталітарнай дзяржаве, якая была раней і якая цяпер так інтэнсіўна аднаўляецца. У дэмакратычным грамадстве такое немагчыма. Мы ж ведаем сілу гэтых органаў: яны маглі забяспечыць не толькі кватэру, працу, прапіску, але і правесці па ўсёй кар’ернай лініі, пачынаючы ад студэнта і заканчваючы акадэмікам. I калі знакаміты фізік поруч з Савіцкім выступае па тэлебачанні з абаронай “прынцыпаў”, то гэта дыктуецца не фізікай, а інтарэсамі той жа тайнай паліцыі...
Дарэчы, таму мы і гаворым пра непапулярнасць
БНФ і нацыянальнай ідэі. Калі б Зянон Пазьняк у сваёй перадвыбарчай прэзідэнцкай праграме паабяцаў павялічыць пенсіі і іншыя ільготы сексотам КДБ, ён меў бы вялізную папулярнасць. А ён неаднаразова намякнуў пра люстрацыю, у адрозненне ад Лукашэнкі, — і вынікі тых выбараў былі прадвызначаны. Тое ж “спрацавала” і на цяперашніх выбарах у парламент. Прычыны паразы зусім не ў хібах эканамічнай праграмы і не ў мове, хоць мова таксама важная. Рэч у тым, што расійскамоўнае насельніцтва, пераважна прыезджае, заангажавана яшчэ болей, і не толькі мясцовымі спецслужбамі, але і расійскімі. Таму мы і жывем вось у такім грамадстве. I пакуль грамадства не пераменіцца, не прыйдуць пакаленні, вольныя ад уплываў спецслужбаў, на хуткі поспех дэмакратызацыі нелыа разлічваць...
Метафізіка і палітыка няўдачаў беларускага руху: «У нацыі аказаліся дзіравыя рукі»
— Там, дзе пануе данос і стукацтва, вызначальным з’яўляецца не боскі, а д’ябальскі пачатак. Таму да відавочных рэчаў далучаюцца і невідочныя, патойбочныя. Богаведы, прынамсі, лічаць, што найбольш няўдачаў у таго народа, які не валодае малітоўным духам, сапраўднай рэлігійнасцю. Мы гаворым аб пастаянных кяўдачах беларусаў. У чым тут справа: ці гэта Бог адхіснуўся ад беларускай нацыі, ці самі беларусы здрадзілі яму ?Вамне думалася часам над метафізічнымі прычынамі нашых няўдачаў?