Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
— Незваротнасць дэкамунізацыі любой краіны залежыць, пэўна, перш за ўсё ад стану духу, пазіцыі інтэлігенцыі (творчай эліты, скажам так на заходні капыл). У свой час, увосень 1989 года, мяне ўразіла борздкасць дэмакратычнага шэсця па краінах Усходняй Еўропы, узнясенне Вацлава Гавэла ў Чэхаславаччыне, хуткае ўз’яднанне Германіі... Акрамя складаных паліталагічных вызначэнняў тых падзей іх можна вызначыць і проста — як вяртанне грамадства да здаровага сэнсу і элементарнай справядлівасці. Спрыяла таму воля — палітычная і духоўная воля найперш інтэлігенцыі тых краін. Вопыт дэкамунізацыі краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы засведчыў, бадай, ролю
самой нацыянальнай інтэлігенцыі ў гэтым працэсе як ролю ініцыятара і рухальніка пераўтварэнняў, за якгм ідзе, да якога прыслухоўваецца, з каго бярэ прыклад астатняя частка жыхарства.
Зусім не хацеў бы сцвердзіць, што беларуская інтэлігенцыя якаясьці «непаўнавартасная». Наадварот, мне здаецца, што нават тымі сіламі нацыянальнай інтэлігенцыі, якія меліся, калі б яны ў свой час і заўсёдна падтрымалі справу Беларускага Народнага Фронту,можна было дамагчыся шмат болей ва ўсталяванні дэмакратычнай дзяржаўнасці і нацыянальнай волі ў сферы культуры. Аднак жа чаму, на Вашу думку, належнай падтпрымкі краёвай інтэлігенцыі БНФ не атрымаў?
Уся справа ў тым, што ў таталітарным грамадстве не можа быць не толькі дэмакратычнай, але і колькі-небудзь незалежнай інтэлігенцыі (вядома, у яе агульнапрынятым разуменні). Частка грамадства, якая здабывала свой хлеб не фізічнай, а разумовай ці творчай працай, была цалкам на дзяржаўным утрыманні: пісьменнікі — праз спрэс дзяржаўныя выдавецтвы і выданні, мастакі сістэму закупу дзяржавай іх твораў; вучоныя ды інжынерна-тэхнічныя кадры, акадэмічныя інстытуты былі спрэс ангажаваны ВПК, дзе працавалі на ўзбраенне ці на ідэалагічнае забеспячэнне таталітарызму. Усе разам былі з’яднаны ўніверсальнай камуністычнай ідэалогіяй праз членства ў КПСС і яе разгалінаваныя структуры. У гэтай сістэме ім жылося няблага, трэба было толькі заплюшчыць вочы на жыццё народа ды паслухмяна выконваць волю любімай партыі. Для яшчэ болей татальнага ахопу існавала сістэма карных органаў, калі вялізная частка інтэлігенцыі (таксама як рабочага класа, сялянства) надзейна трапіла ў іхнія картатэкі ў якасці «добраахвотных памочнікаў». Вядома, не ўсе тыя «памочнікі» займаліся даносамі і правакацыямі, мабыць, былі і тыя, што не любілі свае «добраахвотнае» справы. Але ўжо ў сілу свайго далучэння да самага сакрэтнага, страш-
нага і таемнага яны былі надзейна пазбаўлены грамадзянскай волі і ні да якога БНФ далучыцца не маглі і марыць. Адбываўся дзівосны па сваёй фантастычнасці працэс ператварэння грамадзян у камуністычных зомбі, які ў адносінах да нацыянальнай інтэлігенцыі шмат у чым скончыўся паспяхова. Страх як сродак не толькі самазахавання, але і пэўнага дабрабыту вызначыў поўны сервілізм гэтае часткі нацыі, надзейнае служкі таталітарнага рэжыму.
Але ў нашай савецкай краіне, здаецца, прайшла перабудова, пэўны час усталёўваліся галоснасць і плюралізм (хай і «зверху»), што даволі прачысцілі «кароткакурсавыя» мазгі ўсяго грамадства, а тым болей інтэлігенцыі. Апроч таго, ці не пяты год (ад тае восені 1988-га) гаворым пра Адраджэнне, і гаворым вельмі нават патрыятычныя, узнёслыя рэчы... Няўжо ўсё гэта, у сукупнасці ўзятае, ані не магло змяніць сервілісцкае псіхалогіі інтэлігенцыі, не паспрыяе выпрацоўцы яе незалежнай, дэмакратычнай пазіцыі цяпер?
— Цяпер, ва ўмовах камуністычнай рэстаўрацыі, я думаю, яшчэ болей абсурдна чакаць дэмакратычнай або нацыянальнай актывізацыі беларускай інтэлігенцыі. Найболей таленавітая і сумленная яе частка апынецца ў стане бязвер’я, зойме зручную пазіцыю маўклівай «унутранай эміграцыі», другая ж, што мае нязначныя творчыя здольнасці або толькі імітуе іх, з радасцю кінецца ў абдымкі да КПБ. Тым болей што гэта апошняя вяртаецца з вымушаных вакацый, набраўшыся новае моцы і з заўжды ўласцівай ёй дзелавітасцю. Напэўна ж, яшчэ ў яе нямала прыхаваных у свой час грашовых сродкаў, якімі яна неяк падзеліцца і са сваімі добраахвотнымі памагатымі...
— У сваіх развагах, бачу, Вы схіляецеся да выказанай раней думкі наконт патрэбы змены пакаленняў — каб пазбавіцца камуністычнай ментальнасці.
Шлях з камунізму, відаць, ідзе нейкімі этапамі; час ад часу з’яўляюцца людзі, што ўзыходзяць на грамад-
скую трыбуну і імкнуцца хоць трошкі перасунуць наперад свядомасць сучаснікаў.
Досыць эфектыўную ролю ў справе разавага «ачалавечання» савецкай сістэмы адыграла пакаленне шасцідзесятнікаў, праз якое цяперашнія палітпыкі пераступаюць... Вам, Васіль Уладзіміравіч, бачацца людзі, наступнікі шасцідзесятнікаў, хто ў межах нацыянальных дзяржаў можа ў бліжэйшым часе адыграць падобную «гуманізатарскую» ролю?
— На маю думку, не варта асабліва дакараць шасцідзесятнікаў, як гэта робяць некаторыя маскоўскія дэмакраты. Усё ж менавіта шасцідзесятнікі ў цяжкіх варунках таталітарнай сістэмы неяк уратавалі гонар найперш расійскай дэмакратыі. Цяпер, як вядома, тая дэмакратыя трапіла ў жахлівую крызу, апынулася на мяжы магчымасцяў уласнага існавання і невядома, ці ўратуе ад дыскрэдытацыі ўласныя ідэі. Але ўсё ж у гісторыі дэмакратычнага руху застануцца светлыя імёны яе рыцараў, людзей перадавой гуманістычнай думкі, такіх, як Ю. Афанасьеў, А. Бонэр, Ю. Каракін, наш зямляк А. Адамовіч ды некаторыя іншыя. Шкада, іх мала, але, трэба спадзявацца, некалі будзе болей. У тым ліку і ў Беларусі.
— Відаць, акрамя палітычных, ёсць і аб’ектыўныя, абумоўленыя станам і развіццём кулыпуры прычыны нямасавасці адраджэнскага руху беларусаў. Бадай, галоўная з іх падкаланіяльнае існаванне беларускай культуры ў XX стагоддзі, існаванне ПАД культураю расійскай. Вы неякзаўважылі, што за савецкі час некалькі пакаленняў беларусаў прайшло міма сапраўднай нацыянальнай культуры, ці не большасць здабыткаў якой засталося ў мінулым, было вынесена за межы культурнага жыцця грамадства. Такім чынам, выраслі пакаленні людзей, што навучыліся існаваць па-за культурай.
Адраджэнне ж — не што іншае, як вяртанне да культуры. Як Вы лічыце, разважаючы над прычынамі цяжкасцяў гэтага руху, ці не задужа беларускія рупліўцы
ігнаруюць аб’ектыўны характар перашкодаў на іх шляху? Аб’ектыўны — г. зн. не залежны ад волі, маралі і злаці дабранамераў паасобных людзей альбо суполак...
Так, шмат якія пакаленні беларусаў выхоўваліся ў сферы расійскай культуры, што, як і кожная нацыянальная культура, вядома, мае свае значныя і нават вялікія здабыткі. Увогуле, гэта было б і няблага, асабліва калі ўлічыць, што ў тых умовах менавіта праз расійскую мову і культуру ў значнай меры ішло далучэнне беларусаў да здабыткаў сусветнай культуры. Але тут ёсць і пэўная нелагічнасць: з таго працэсу была найперш выключана свая, нацыянальная культура, якой належала стаць грунтам, падмуркам усяго грамадскага працэсу — як і ў кожным цывілізаваным грамадстве. Нармальны працэс культурнага развіцця павінны быў выглядаць так: спярша ў самым поўным аб’ёме уласная культура, затым іншыя — расійская, нямецкая, польская, ангельская — чым болей, тым лепш, наколькі хапае да таго здольнасцяў грамадства ці асобнага яго члена. Таго, аднак, не адбылося. Або адбылося зусім інакш аднабакова, ненармальна, што садзейнічала ўтварэнню асаблівага, мутантнага генатыпу, маргінальнага ў культурных адносінах, няздольнага да ўспрыняцця сучаснай гуманістычнай культуры наогул.
Нашыя палітычныя партыі (найперш, вядома, БНФ) з самага пачатку свае дзейнасці паставілі задачу культурнага адраджэння нацыі. Вядома, задачу высакародную, але і надта праблематычную ўжо хоць бы з тае прычыны, што ажыццяўлялася яна не на зусім прыдатным для таго матэрыяле. He падмацаваная нацыянальнай самасвядомасцю народа, яна ўжо ў пачатку абяцала марудна і безвынікова сканаць. Відавочна, палітычныя прыярытэты некаторых дэмакратычных партый былі вызначаны неабачліва, а сілы для іх ажыццяўлення аказаліся абмежаванымі. Зноў жа, відаць, не была ўлічана мера супраціву антынацыянальных сілаў, іх шматга-
довая спрактыкаванасць у барацьбе з нацыянальным. Так, каб перамагчы ў вялікім, яны пайшлі на ўступкі ў меншым, дазволіўшы прыняць хоць бы рэлятывісцкі закон аб мовах, добра ведаючы, што выконвацца ён не будзе. Цяпер яны навязваюць нацыі абсурдную дыскусію аб двухмоўі. Вядома, у аснове таго абсурду ляжыць пэўны разлік. Нацыянальнасведамая частка грамадства наіўна кідаецца ў спрэчку наконт перавагаў дзьвюх граматык Тарашкевічавай і наркамаўкі, дыскутуючы аб разыходжанні ў трактоўцы мяккасці падвоеных зычных, а ў той час ка!чуністычныя ўлады прыбіраюць пад сваю апеку ўвесь друк, маючы на мэце канчаткова ўсталяваць расійскае аднамоўе. Прапагандысцкім прыкрыццём тае акцыі займаюцца сацыялагічныя інстытуты і агенцтвы, што сядзяць на ўтрыманні ўрада і ў любы момант з высмактанымі з пальцаў лічбамі могуць даказаць, што беларусы супраць беларускай мовы, а КПБ самая папулярная сярод іх партыя...
— Хуткасць і, я 6 сказаў, татальнасць камуністычнай рэстаўрацыі могуць сведчыць толькі пра адно — што пяць гадоў, патрачаных на перабудову, спробы эканамічных і палітычныхрэформ, не змянілі духу дзяржавы. Мадэль кіравання дзяржавай застаецца ранейшай, этакратычнай, дух дзяржавы — камуністычным. Але наперадзе ў Беларусі новыя выбары ў парламент і выбары прэзідэнта. Якой, на Вашу думку, павінна быць палітычная тактыка нацыянальна-дэмакратычных сілаў на бліжэйшую перспектыву, каб — ва ўмовах апатыі грамадства — утрымаць ужо здабытыя пазіцыі?
— Тактыка можа быць толькі адна аб’яднанне ўсіх дэмакратычных сілаў у адзіны блок. Бо антыдэмакратычныя сілы КПБ, ПКБ, іншыя групоўкі, што да іх прымыкаюць, актыўна гуртуюцца. Гэта вымагае эфектыўнага процідзеяння з боку сілаў дэмакратычных.
Разважаючы над Вашай тпворчасцю, прыходзіш да думкі, што аўтар твора, у якім вымаляваны псіхалагічныя тыпы беларусаў XX стагоддзя — Пятрок і Сцепаніда са «Знака бяды», — павінен пайсці рэтраспектыўным шляхам, у даўнейшую гісторыю, з якое вырастаюць гэтыя тыпы. НЕШТА ж павінна было так абязволіць беларускіх мужчын, зламаць іх волю да змагання за вольнае жыццё, і, адпаведна, знешчаслівіць жанчын, чыя доля пад чужынцамі была асабліва гаротнай... (Між іншым, скора спаўняецца два стагоддзі падкаланіяльнага існавання Беларусі, калі браць за адлік 1795 год — год трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.) Ваш мастакоўскі «магістрал», Васіль Уладзіміравіч, ці не скіроўваецца туды, у гісторыю сярэднявечча?