Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
ХУТКА HE БУДЗЕ НІЧОГА. Гісторыя, здаецца, ужо даволі нас у тым пераканала...
Дыялог трэці — вусны
Спакуса танная незалежнасці...
— Незалежнасць краіны сталюецца ўласнай, незалежнай палітыкай. Для Беларусі гэтае паняцце пакуль жа больш фантом, чым рэальны чыннік...
— Тое, што ў нас няма ўласнай палітыкі, — самая прыкрая рэч. Тут мы вяртаемся да думкі, што нацыянальная ідэя павінна апярэджваць масавую свядомасць. Масавая свядомасць і ідэі, за якія варта змагацца,не адно і тое ж. Масавая свядомасць заўсёды адстае ад іх, і яе мусіць актывізаваць менавіта нацыянальнадэмакратычны рух.
— Але хвалюе надыходзячая змена пакаленняў у адраджэнскім руху. На змену сённяшнім ідэолагам і палітыкам Адраджэння, здаецца (хацелася б памыліцца), няма каму прыйсці, бо генерацыя 60-70-х гадоў у значнай ступені пазбаўлена нацыянальнай свядомасці і з-за таго — адраджэнскай матывацыі грамадскіх паводзін. Прыход новага пакалення можа адыграць фатальную ролю ў далейшым развіцці нацыянальнага руху...
Правільна.
— I таму, мне здаецца, каб нечага дамагчыся ў пасоўванні нацыянальнай ідэі, непазбежны перагібу сэнсе
беларускага «нацыяналізму». Што, натуральна, выкліча і выклікае закіды з боку тутэйшых «касмапалітычных» дэмакратаў — наконгп прававой дыскрымінацыі іншых народнасцей, што жывуць у рэспубліцы.
— Гэта, відаць, непазбежна, таму што кожны аслаблены рух часта звяртаецца да такога радыкалізму, які быў бы непатрэбны, калі б сам рух меў значную сілу. У гэтай сувязі можна яшчэ пачуць сумненні наконт сумяшчэння нацыяналізму і дэмакратыі.
Трэба праясніць гэтыя два тэрміны, бо бывае розны нацыяналізм, гэтаксама як рознай бывае і дэмакратыя. Я разумею гэтую рознасць у меры таго і другога. Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шавінізм і імперыялізм, а нацыяналізм малой нацыі, якім бы ён ні быў, накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых.
Калі паглядзець на гісторыю Еўропы, дык мы ўбачым, што ў пэўных гістарычных варунках «нармальны» нацыяналізм выдатна спалучаецца з дэмакратыяй. Дзяржаўнасць краін Заходняе Еўропы так ці інакш заснавана на нацыянальнай ідэі, апроч хіба што Швейцарыі. Астатнія дзяржавы арганізаваліся паводле этнічнага раскладу, і іхні нацыяналізм ажыццяўляецца ў разумнай меры, не пасягаючы на інтарэсы іншых нацый. Чаму Беларусь, з’яўляючыся еўрапейскай дзяржавай, не можа пабудаваць свой лад?
Што датычыць Беларусі, дык тут да «нацыяналістычнай празмернасці» яшчэ вельмі далёка... Беларусь усё-такі ідзе за іншымі нацыямі, перш за ўсё за прыбалтамі. Гэты «хвасцізм», натуральна, выклікае шмат нараканняў, незадаволенасці з боку радыкалаў, але ён жа дае і пэўныя перавагі, бо засцерагае ад памылак: асноўную рызыку бяруць на сябе першапраходцы, а мы карыстаемся іх вопытам.
Зрэшты, у нас не такая актыўная і апазіцыя нацыянальнаму руху, як у Прыбалтыцы. Там, як Вы помніце, вялася лютая барацьба, антынацыянальныя сілы
выступалі вельмі жорстка калі рэспублікі Балтыі яшчэ ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза. Але гэтая барацьба з цягам часу зменшылася, суціхла. Думаецца, што гэтак жа сітуацыя будзе развівацца і ў нас (тым больш што беларусы складаюць каля 78% насельніцтва рэспублікі, у той час як у Прыбалтыцы карэннага насельніцтва значна меней, каля паловы ад агульнай колькасці жыхароў рэспублік).
Калі Беларусь і надалей будзе існаваць ва ўмовах абсалютнай суверэннасці і ў яе справы не будзе ўмешвацца імперская палітыка Расіі, — працэс дзяржаўнага будаўніцтва ў нас будзе праходзіць, так бы мовіць, у залагоджаным выглядзе.
Але ці не перашкодзіць нам наша собская, «унутраная апазіцыя» ўласным жа памкненням да волі і незалежнасці? За часы таталітарызму нацыя адхінулася не толькі адрэлігіі, але ў значнай ступені (ці не больш) і ад нацыянальнай ідэі...
Таму я і лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй на сучасным этапе беларускай гісторыі.
Што датычыць культуры, дык яе нацыянальны пласт вельмі тонкі, ён не так багата быў напрацаваны ў мінулым, а за часы дэнацыяналізацыі зменшыўся яшчэ больш. Ва ўмовах суверэннасці, відавочна, напрацоўка культуры будзе ісці вельмі актыўна, таму што беларусы як этнас далёка не рэалізаваліся. ГАЛОЎНАЕ КАБ HAM HE ПЕРАШКАДЖАЛІ, бо культура не можа прадуктыўна развівацца, калі льецца кроў і навокал галеча.
Аднак жа першасная роля ў Адраджэнні належыць палітычным пераўтварэнням, перш за ўсё праз іх «нацыяналізм» пасунецца далей, у эканамічную і культурную прастору.
— Кажучы пра выратавальнасць незалежніцкага нацыяналізму ірадыкалізму, мы неяк абыходзім пытанне выдаткаў, ПЛАТЫ за свабоду. Вы, Васіль Уладзіміравіч, адзін з нямногіх нацыянальных лідэраў, хто не баіцца
прадказваць грамадству цяжкія выпрабаванні на шляху да незалежнасці. Няўжо пакутлгвыя выдаткі настолькі непазбежныя?
Усё значнае патрабуе платы, у тым ліку і незалежнасць. Вы не задумваліся, што незалежнасць Беларусі фактычна падаравалі? Гэта танная незалежнасць...
Мы ведаем з гісторыі, што многія народы за сваю незалежнасць пралілі мора крыві. У нас жа гэта адбылося без асаблівых высілкаў і вялікіх дэбатаў (маю на ўвазе прыняцце Дэкларацыі аб суверэнітэце). Відаць, незалежнасць патрабуе другой цаны, другой платы. Напэўна, і эканамічных выпрабаванняў самых жорсткіх... Такі стан рэчаў не залежыць ад чыёйсьці злой волі альбо недагляду: тут дзейнічаюць гістарычныя прычыны. Будзе яшчэ шмат тупікоў і пастак... Калі нацыя мае волю да незалежнасці, яна з іх выберацца; калі ж на пачатку дарогі карціць вярнуцца назад, тады, можа, і не варта было на гэты шлях ступаць...
P.S. На развітанне я запытаўся ў Васіля Уладзіміравіча пра ўзаемаадносіны Творцы і Улады і магчымасць іх прымірэння. У адказ мастак працытаваў горкаўскага героя Саціна: «Человек ценен свонм сопротнвленнем снле жнзнн» і дадаў, што высока цэніць жыццёвую і творчую пазіцыі французскіх пісьменнікаўэкзістэнцыялістаў Ж.-П. Сартра і А. Камю. «Відаць, творца асуджаны на сталае супрацьстаянне з уладай. Для сумленнага мастака гэта, мабыць, непазбежна...».
I мне, прагнучаму вычарпальнай зразумеласці ў сваім часе і ў сучасніках, стала зразумелым, што апантаная палітычная творчасць часавы кон мастака, творчая ахвяра дзеля «разводу» палітыкі і літаратуры, вызвалення Таленту з-пад апякунства Уладай...
«МЫ АПОШНІЯ. ЗА НАМІЧАРГА...»
Дыялог 1993 года
— Васіль Уладзіміравіч, прамінуў год ад нашае гутаркі ў лютым 1992 года. Тады мы спрабавалі знайсці «аптымістычны зыход» у развіцці беларускага грамадства, якое неспадзявана апынулася ў варунках незалежнасці... Вынікі пошуку аказаліся пераважна песімістычнымі. Як бы Вы сёння, калі абстрагавацца ад «агульнага песімізму», што абумоўлены эканамічным крызісам і да т. п., ацанілі грамадскую вартасць пражытых Беларуссю паўтара года: гэта было сапраўднае набліжэнне да суверэннасці, з непазбежнымі на тым шляху выпрабаваннямі, ці, па болыйасці, — «гульня ў словы» на фоне выпрабаванняў?
— Як паказаў час, гэта была чысцейшай вады імітацыя, палітычны фарс, якія ні на крок не наблізілі дзяржаву да суверэннасці. Мабыць, для таго набліжэння патрэбны тытанічныя высілкі грамадства, а найперш ягоных дзяржаўных структураў, дзейнасць якіх на справе патанула ў бюракратычнай стыхіі слоў, спрэчак, пустых непатрэбных законаў, што ніхто і не думае ператвараць у жыццё. Быў страчаны час. Наша кіруючая наменклатура на шмат месяцаў затаілася ў чаканні спярша восені і расійскага з’езда народных дэпутатаў, які меўся рэанімаваць імперыю, пасля вырашэння найважнейшага для яе пытання аб КПБ. Першая яе доўгачаканка мала што вырашыла, затое другая вызначыла ўсё. Далей можна было не спяшацца:
элементарная логіка падзей, атрымаўшы такі значны палітычны імпульс, сама па сабе здольна прывесці да мэты. Тым болей што дарожка знаёмая, добра пратаптаная за семдзесят гадоў камуністычнага панавання, і вяртацца па ёй на ўлюбёныя камуністычныя абсягі адно задавальненне. Для партыйцаў, наменклатуры, ды і для людзей, згаладнелых без таннай каўбасы і напалоханых «жахлівым» беларускамоўем.
— Паколькі ў нас дыялог, дык дазволю сабе выказаць пэўную «версію» і, адпаведна, пачуць Ваша меркаванне. Мне здаецца, г. зв. гарбачоўская «перабудова», што неспадзявана адышла ў гісторыю, па сутнасці давала нацыянальным ускрайкам СССР, самой Расіі рэдкі, унікальны шанец самастойнага наладжвання дэмакратычнага працэсу, дэкамунізацыі рэспублік. Шанец — пэўным палітычным сілам у рэгіёнах, прычым шанец, які трэба было скарыстоўваць не марудзячы. Амаль паўсюдна так і адбылося: у Прыбалтыцы, ва Украіне, у Расіі (безумоўна, кожны выпадак вымагае агаворак, але справа ў сутнасці). Беларусь жа толькі марудна паўтарала працэсы, што адбываліся ў суседзяў, каб, пэўна, не апынуцца спаміж іх гэткім палітычным рэтраградам (агаворымся, што апазіцыйны рух БНФ нічым не саступаў падобным рухам у бліжнім замежжы, хіба толькі тым, што не прыйшоў да ўлады). Цяпер, калі адпала неабходнасць імітаваць дэмакратызацыю, палітычная сістэма Беларусі, на мой погляд, як бы замкнулася «на сябе», амаль тоесна аднавіўшы тую мадэль кіравання грамадствам, якая існавала да «перабудовы».
Чаму, на Вашу думку, камуністычная традыцыя так трывала — як нідзе, бадай, на абшарах былога СССР — усталявалася менавіта ў Беларусі, захаваўшы выключную здольнасць да самаўзнаўлення?
Тут уся справа ў недастатковым узроўні нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства.
У той час як у іншых рэспубліках былога СССР
галоўнаю палітычнай сілай у справе самавызначэння выступілі найперш нацыянальныя сілы, у Беларусі такія сілы з’явіліся запознена, ужо ў ходзе суверэнізацыі, да якой па сутнасці яны не былі гатовы. У нас адсутнічаў нацыянальнасведамы авангард. БНФ утварыўся толькі ў канцы 1988 года, і наменклатура адразу ўцягнула яго ў дробязныя сваркі наконт ягоных жа мэтаў, палітычнага і асабістага іміджу яго лідэраў, усяляк іх дыскрэдытуючы. Шмат часу таксама адабрала бясплённая дыскусія аб мове. Яшчэ і дагэтуль нацыянальная дэмакратыя траціць пэўныя высілкі на доказ аксіяматычных рэчаў накшталт важнасці мовы ў нацыянальнай дзяржаве і шкодзе дзяржаўнага двухмоўя. Герб і сцяг краіны былі неяк прыняты, але цяпер грамадства рызыкуе быць уцягненым у дыскусію аб неабходнасці новага гімна... Ствараецца ўражанне, што антыдэмакратычныя сілы сістэматычна выкідваюць адмысловыя чырвоныя шматкі, каб махаць імі перад нацыянальнай свядомасцю беларусаў, у той час як самі за палітычнымі кулісамі распрацоўваюць дэталёвыя сцэнарыі накшталт рэанімацыі КПБ, што адбываецца раптам і з поўным поспехам... Беларусь была і застаецца камуністычным фарпостам на заходніх рубяжах расійскай імперыі, і ў тым яе гістарычнае няшчасце.