• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

    Праўда як рэлігія

    Гутаркі з Васілём Быкавым
    Юрась Залоска

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 192с.
    Мінск 2010
    39.46 МБ
    — Перш чым жахацца ад тае перамены, мне думаецца, няблага паглядзець, як гэта выглядае ў іншых краінах. У тых, дзе прагрэс пачаўся раней, чым у нас, зайшоў далей, і ў якіх мы цяпер просім хлеба, каб накарміць народ.
    Кожны народ пры нармальным (без гістарычнай паталогіі) развіцці праходзіць пэўны, аб’ектыўна азначаны гісторыяй шлях, пераскочыць асобныя звенні якога нікому не дадзена. Нельга з феадалізму адразу сягнуць у сацыялізм, з эканамічнага прымітыву Верхняй Вольты інтэгравацца ў высокаразвіты Еўрапейскі Эканамічны Саюз, ад бальшавіцкага лікбезу ўзвысіцца да сучаснай еўрапейскай культуры. Мусіць, спярша трэба назапасіць эканамічны, культурны, маральны капітал. Наша дэмакратыя з’яўляецца дэмакратыяй пачаткоўцаў, а наша знявечаная балыпавізмам,
    дэнацыяналізаваная культура, вядома ж, яшчэ не валодае патрэбным імунітэтам да горшых праяў так званай масавай культуры Захаду.
    Відаць, і нам трэба прайсці нейкі абавязковы гістарычны прамежак, каб выпрацаваць высокія ўзоры культуры, а галоўнае ПРЫВІЦЬ ГРАМАДСТВУ ГУСТ I ПАТРЭБУ Ў ВЫСОКІМ. Хоць, зрэшты, узоры высокай культуры, як і высокі густ — болей прывілея эліты, а масы задавальняліся культурай ніжэйшага гатунку. Так ва ўсім свеце, так мусіць быць і ў нас. Шмат што ў гэтым сэнсе будзе залежаць ад духоўнай патэнцыі нацыі, якой у беларусаў даволі за стагоддзі назапашана, зберажона ў геннай памяці, не выдаткавана ў суровым жыцці і цярпліва чакае свае магчымасці для выяўлення. I тое суцяшае.
    — Але грамадства мае сталую патрэбу ў маральным апірышчы, не зважаючы на сацыяльныя, гістарычныя катаклізмы. Маральная раўнавага ці то асобнаму чалавеку, ці то людской супольнасці патрэбна ў любых палітычных варунках. Як думаеце, ці здольна стаць такім апірышчам для нашага грамадства хрысціянства?
    — Хрысціянства, безумоўна, магутная сіла. Але ў дачыненні да сучаснага моманту, я баюся, атэістычны перыяд нашай гісторыі падзейнічаў самым разбуральным чынам. За той час, калі грамадства жыло ў атэістычнай атмасферы, яно выпрацавала ў сабе ўнутраную здольнасць існаваць без хрысціянства, абыходзіцца атэізмам. Гэта вялікае няшчасце... Сёння, я баюся, наўрад ці магчыма такое становішча, пры якім рэлігія зноў заняла б у нашым грамадстве тое месца, якое яна займала да 1917 года.
    Мы, аднак, бачым, што заходняе грамадства, якое ніколі не было атэістычным, у якім хрысціянская рэлігія існавала ў нармальных умовах, сёння не надта каб захаплялася хрысціянствам. Яго там прызнаюць, шануюць, але тым не менш ахаладжэнне да хрысціянства назіраецца ва ўсім цывілізаваным свеце.
    Але духоўныя «пастыры» ў грамадства ўвесь час знаходзяцца... Старой сістэме служыла вялікая частка інтэлігенцыі, у тым ліку і пісьменнікі. Так, гэта былі «камунізаваныя» людзі, паслугачы Яе Вялікасці Улады, але, здаецца, яны былі і арганічнай часткай народа (прынамсі, выхадцамі з яго); у гэтым сэнсе між народам і інтэлігенцыяй існавала лучнасць.
    3 адыходам рэжыму страціла былы ўплыў на духоўнае жыццё заангажаваная савеччынай інгпэлігенцыя. Тым часам дамінацыю набывае плынь учорашніх дысідэнтаў — і гэта мы назіраем праз сродкі масавай інфармацыі, якія раней СУПРАЦЬПАСТАЎЛЯЛІ сябе дзяржаве, а цяпер, як бачым, супрацьпастаўляюць сябе ўсяму грамадству. Мільёны людзей, «гомо савецікусаў», na-іхняму, жывуць быццам няправільна, а вось некалькі соцень «лйберальствуюіцйх» інтэлігентаў — правільна. (Тое — найперш расійскі феномен. — Ю. 3.) Праз расійскае тэлебачанне не горш за партыйных сакратароў нас выхоўваюць «як жыць» прыехаўшыя з-за мяжы эмігранты, якгя, аказваецца, лепш за нас разбіраюцца ў праблемах краіны... Вас часам не бянтэжыць, што ў грамадства з’яўляюцца вось такія новыя «пастыры» і «лекары»?
    — Перадусім: паміж камунізаванай інтэлігенцыяй і занядбаным народам ніколі не было і не магло быць ніякай лучнасці.
    Народ заўжды жыў клопатам пра сваё зямное, галоднае, турботнае, нярэдка страхавітае жыццё камуністы-інтэлігенты верай і праўдай служылі вар’яцкім інтарэсам усемагутнай партыі. Зрэшты, ці магло быць інакш, калі ад тае іх стараннасці на ўсе 100 працэнтаў залежалі іх кар’ера, дабрабыт, побыт ад пыжыкавых шапак да дэпутацкіх чыноў і акадэмічных званняў. Яны і цяпер прадаўжаюць жыць на той, назапашаны ад кампартыі капітал, іншага ў іх проста няма. I наўрад ці будзе: зарабіць у рынкавай сістэме яны не ўмеюць, а прасіць няма ў каго...
    Камунізаваная інтэлігенцыя, бадай, самы канфарма-
    ваны клас нашага беларускага грамадства. 3 ёю атрымалася прыкладна тое ж, што здарылася з расійскай інтэлігенцыяй пасля паразы рэвалюцыі 1905 года: яна ўсё жыццё каялася. Наша, беларуская інтэлігенцыя, каялася болей моўчкі — за «грэх» беларусізацыі 20-х гадоў (вядома ж, каб уратавацца і выжыць ва ўмовах сталінскага тэрору). Праўда, тое ўратавала не ўсіх, затое паслужыла добрым урокам жаху, якога ёй хопіць, мабыць, ажно да канца стагоддзя. Ці не з тае прычыны так цяжка ідзе новая «беларусізацыя» з яе плачэўнымі вынікамі? I ці не таму яна (камунізаваная інтэлігенцыя) была такой індыферэнтнай да ўсіх сацыяльна-культурных катаклізмаў перабудовы?
    А прыезджыя з-за мяжы «лекары»... За мяжой, як і ўсюды, жывуць розныя людзі. У эміграцыі памерлі В. Някрасаў, А. Галіч, жывуць А. Салжаніцын, а таксама новыя «вучыцелі» У. Максімаў, А. Зіноўеў, злюмпенізаваны аўтар знакамітага «Эдзічкі» Э. Лімонаў... Найбольш імкнуцца вучыць і прыязджаюць з-за мяжы якраз тыя, хто найменш таго варты.
    — Дарэчы — пра беларускую эміграцыю. На першым Міжнародным кангрэсе беларусістаў у траўні 1991 года вы казалі, што наша эміграцыя можа стаць ашчаднікам нацыянальнай існасці. Ці не перабольшаныя спадзяванні на замежжа?
    — Вядома, беларуская дыяспара таксама розная ў сваіх маральна-палітычных якасцях, але, наколькі я разумею, для нас яна куды даражэйшая за ўсе іншыя дыяспары. Прынамсі, яе самыя сумленныя і актыўныя прадстаўнікі, асабліва за акіянам. Усё ж у часы тутэйшага «бязладдзя і бязмоўя» яны захавалі родную мову, рэшткі нацыянальнай культуры, гістарычную памяць, збераглі хрысціянскую мараль, непадлеглую там бальшавізацыі ды расчалавечанню, і што маглі, рабілі для развіцця культуры. (Адзін Данчык чаго варты! A там яшчэ ёсць Белямук, Кіпель, Запруднік, Шукелойц і іншыя.)
    3 грузам для нашых чарнобыльскіх небаракаў некалькі разоў прыязджаў айцец Аляксандр Надсан. Варта будзе нагадаць, колькі бруду — вулічнага і псеўданавуковага было выліта на сівую галаву гэтага рупліўца са старонак камуністычных выданняў. I завошта, у імя чаго? Мабыць, таму, што патрэбны былі знешнія ворагі, шмат ворагаў, каб, змагаючыся з імі, апраўдаць паразітычнае існаванне антынародных структур КДБ, ВПК, МУС, ГРУ, розных першых аддзелаў і тысяч штатных ды самадзейных сексотаў... А цяпер во прымаем з рук святара прывезеныя з-за мяжы лекі...
    — Зусім нядаўна мы меркавалі, што дастаткова будзе асэнсаваць сталінізм і больш не застанецца «белых плям» у нашай гісторыі (дакладней — у нашым яе разуменні). Аднак жа, «развянчаўшы» сталінізм, грамадская думка пайшла далей раскопваць «кар’ер» Ha­mah мінуўшчыны... Усё часцей нанова ўздымаецца тэма Вялікай Айчыннай вайны. Разуменне гэтай вайны, бадай, найдаўжэй заставалася дастаткова адназначным. Цяпер жа гучаць выказванні, што не ўсё так адназначна «гераічна» ў гісторыі партызанскага руху, у дзейнасці мясцовай адміністрацыі з ліку нацыянальна свядомых дзеячаў і інш. Ці можна прагназаваць далейшае развіццё «тэмы вайны» да радыкальнай, ці не палярнай змены ацэнак?
    Мабыць, сапраўды не ўсе так адназначна. Асабліва што датычыць вайны.
    Найперш маральны яе бок, у параўнанні з новай вайной, афганскай. Ужо на першы погляд кідаюцца ў вочы дзівосныя аналогіі і антытэзы, дыялектычная зменлівасць ці адноснасць, здавалася б, абсалютна безадносных ісцін. Тое, што мы прызвычаіліся лічыць злом, рабілася дабром, і наадварот. Звыклыя для нас партызаны, ніколькі не губляючы свае традыцыйнае існасці, у чужой краіне ператварыліся ў загадкавых душманаў, а ненавісныя, да зубоў узброеныя карнікі у «нашнх
    славных парней, честно нсполняюіцнх свой ннтернацнональный долг». У гэтым сэнсе, мабыць, было б цікава сутыкнуць разам якога-небудзь старога бацьку, беларускага партызана, і яго маладога сына-«афганца» цікавая, мабыць, атрымалася б размова...
    Зразумела, што ў мінулай вялікай вайне засталося шмат «белых плямаў», якія тояць розныя ацэнкі. Але ва ўмовах таталітарызму высветліць усе іх не было магчымасці. I не толькі з прычыны жорсткай цэнзуры і празмерна абачлівай рэдактуры: таксама і ў сілу абмежаванасці нашага светапогляду. Менавіта той светапогляд абавязваў да пэўнай «кананізацыі» тэмы, пераступіць цераз якую не было дадзена нашым пакаленням. Пэўна, тое зробяць мастакі наступнага веку. Дай ім Бог таго, што не было дадзена нам.
    — Гісторыя паказвае, што ад птатку (з часоў Рагнеды) продкі беларусаў былі асуджаны на выпрабаванні, можна сказаць, у тым наш кон. Iсёння, напрыканцы тысячагоддзя, здаецца, што наш народ ужо нічым нелыа перамагчы — пасля тае, спрэс крывавае гісторыі, пасля апошняе вайны, пасля Чарнобыля... Народ жыве. Традыцыйна лічыцца, што самы трывалы імунітэт на выжыванне у яўрэйскага народа. Але па сутнасці беларусы ёсць тая нацыя, якая, жывучы на сваёй зямлі ў якасці пакутнікаў, знайшла сабе апірышча не на грунце і не ў вандраваннях-перасоўваннях, a — ва ўнутранай беларушчыне. МЫ ЗДОЛЕЛІ ЗАХАВАЦЬ БЕЛАРУСКАСЦЬ «САМУ ПА САБЕ». Усё часцей паўтараецца думка, што беларусы паступова ператвараюцца ў ЗВЫШНАЦЫЮ, якая можа пераўзысці астатнія па трываласці...
    Во і ў Вас пачулася тое, пра што я толькі сказаў: аптымізм фіналу, абавязковы спадзяванак у заключэнне... He сумняваючыся ў Вашым сцвярджэнні, я, тым не менш, не адчуваю і вялікай упэўненасці. Верагоднасць выжывання беларускай нацыі ў сучасных умовах вельмі праблематычная. З’явіўся некаторы шанец, але ўсё яшчэ даволі хліпкі: д’ябальскі баланс
    дабра і зла захоўваецца. Дэкларавалі суверэнітэт, але абваліўся згубны эканамічны крызіс, з’явілася легітымнасць дзяржаўнай улады, ды здарыўся Чарнобыль... Відавочна, што ўсе праблемы і эканамічная, і культурная, і моўная упіраюцца ў самую галоўную праблему: дзяржаўны суверэнітэт. БУДЗЕ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ЎСЁ. У ТЫМ ЛІКУ МОВА I КУЛЬТУРА. HE БУДЗЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ