Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
— Даруйце, але ж у народа, па-першае, была рэальная магчымасць выбраць не камуністаў; па-другое, ці ж не ведае гэты народ, што такое камунізм і якія выгады “найлепшага ў свеце грамадства”? Ведае цудоўна. Ды аднак жа выбірае “ранейшых”. У чым сакрэт такога парадоксу?
— Што да выбараў, дык я лічу, што выбары ў нас не свабодныя. Выбары сфальсіфікаваныя ад пачатку да канца. Чаму? 3 тых кандыдатаў, якія ўжо сталі дэпутатамі, ладная частка належыць да гэтак званых “людзей прэзідэнта”. Гэта ягоныя маладыя ваўкі, эліта. Чаму раптам яны прайшлі з першага разу, у той час як знаныя палітыкі, — ужо не кажучы пра 3. Пазьняка, — Шушкевіч, які зусім не радыкал, Карпенка, згоднік ва ўсіх сэнсах, яшчэ некаторыя, чаму яны прайгралі? Яны не прайшлі, за іх не галасавалі, а за якіх-небудзь Лябедзьку ці Кучынскага, іншых, чые прозьвішчы і не прыгадаеш, прагаласавалі. У чым тут рэч? Рэч у фальсіфікацыі. Выбарчыя камісіі зрабілі пэўныя намаганні, самыя розныя — якія, мы ніколі не даведаемся, таму што гэта абсалютна закрытая для публікі і журналістаў справа. Яны робяць гэтую “хімію” ў падполлі. I яны зрабілі так, што гэтыя людзі прайшлі... Таму што яны ведаюць, на чыім баку сіла і каму трэба служыць. Ніхто не будзе выкрыты. Ніхто не будзе абвінавачаны ў фальсіфікацыі, як гэта было на мінулых выбарах. Прэзідэнт жа даў зразумець, і неаднойчы, што гэта трэба зрабіць. Мясцовыя
“вертыкальныя дыктатары” дзеля гэтага стварылі з дапамогай спецслужбаў выбарчыя камісіі са сваіх людзей. I таму адтуль нічога не выйдзе. А назіральнікі, на якіх былі спадзяванні, назіралі проста выбары, сам працэс галасавання. А вось што адбывалася пасля выбараў гэтага не ведае ніхто. I ніколі гэта не будзе вядома. Ніякіх дакументаў у гэтым сэнсе нікому не дадуць, а калі дадуць, дык яны будуць сфальсіфікаваныя, таму што дзе гарантыя таго, што выбарчыя камісіі не мелі запасу свабодных бюлетэняў, якімі яны маглі распарадзіцца як заўгодна: замяніць, падмяніць, выкрэсліць пэўныя прозвішчы? Таму я лічу, што дэмакратычных і свабодных выбараў у нас не было, як у мінулым, так і цяпер. I калі б уладамі была пастаўлена задача дасягнуць 99,99% “за” па тым ці іншым пытанні ці кандыдатуры, гэта было б зроблеяа. Рабіць гэта выдатна навучыліся за гады савецкай улады. Тут цэлая навука...
— Напэўна, зрабіць такую татальную фальсіфікацыю — з улікам вынікаў другога туру галасавання — не вельмі магчыма. Усё ж народ выбраў. Каго — вось што выклгкае недаўменне. Быццам і не было гэтых гадоў галоснасці, выкрыцця ГУЛАГу, антычалавечых “сакрэтаў” сацыялістычнай гаспадаркі. А народ, бы тыя рабы, што палюбілі свайго гаспадара, зноў выбірае “баронаў” і “старшыняў”. Гэта што — псіхічная паталогія, калапс палітычнай волг? Калі не, то што гэта за народ такі — з такім стаўленнем да палітыкі і палітыкаў, а галоўнае да самога сябе?
— Тут усё абсалютна зразумела, таму што большасць абраных у парламент — начальнікі розных рангаў, старшыні калгасаў, кіраўнікі выканаўчых органаў і г.д. Погляд нашаі'а электарату на кандыдатаў як на людзей, якія могуць быць карысныя, г.зн. маюць уладу. А ў Народнага фронту ўсе сябры якраз безуладныя, радавыя грамадзяне, самыя розныя, але не начальнікі яны і выгляду начальніцкага не маюць. Некалі я ўсё не мог зразумець, па якіх антрапалагічных прыкметах людзі
вылучаюцца ў наменклатуру. Відаць, з вялікім сэнсам гэта робіцца. Яны, як правіла, людзі мажныя, як у арміі што ні генерал, дык метр у плячах і фізіяномія ні ў які аб’ектыў не лезе. Так і тут. Усе яны абавязкова маюць вельмі зваблівы начальніцкі антураж якоганебудзь худзенькага, мізэрненькага там не бывае, ён туды не можа прайсці. I займаюць пэўныя пасады. Паглядзіце, хто ў нас цяпер, калі кампартыю адхілілі, а савецкая ўлада фактычна нічога не значыць, гаспадар на вёсцы? Ды гэтыя, чырвоныя князі і бароны. I як іх не будуць выбіраць? Іх заўсёды будуць выбіраць, бо яны сіла, яны ўлада...
— Тым не менш, ці гатовы Вы прызнаць наяўнасць памылак у перадвыбарчай тактыцы і практыцы БНФ, ягоную залішнюю адналітнасць і падначаленасць харызме лідэра, што пазбавіла рух унутранай палемічнасці і суполыіасці выпрацоўкі канкрэтных рашэнняў, фармавання ідэалогіі? Фронт жа не ўлічыў шэрагу істотных фактараў, — расійскамоўнасці Беларусі, інтарэсаў нацыянальных меншасцяў, бессвядомага грамадскага страху (умела ўнушанага) перад “беларускім нацыяналізмам” і інш...
Вядома, чалавеку ўласціва рабіцца разумным пасля паразы, бо “каждый мннт себя героем, вндя бой нздалека”. Рэч не ў памылках БНФ. Фронт зрабіў болей, чым можна было наогул зрабіць у гэтых умовах. Прынамсі, ніводная палітычная партыя не зрабіла болей. I калі на выбарах перавага аказалася на баку камуністаў, дык, мабыць, таму, што кампартыя карыстаецца ўласным, раней напрацаваным капіталам, у той час як Фронт пачынаў барацьбу без аніякага капіталу — ні маральнага, ні матэрыяльнага, ствараючы ўсё ў працэсе замаруджанага, супярэчлівага, труднага Адраджэння. У нас нямала партый, якіх ніяк не абвінаваціш у тых праліках, што цяпер прыпісваюцца БНФ. Яны ні на чым не зацыкліваліся, не радыкалізавалі сваю палітыку, ужо ніяк не цьвялілі рускамоўнае грамадства.
Але хіба тыя партыі перамаглі? Яны таксама пацярпелі паразу.
Лідэр БНФ болей за пяць гадоў праводзіў вельмі мэтанакіраваную, выразна нацыянальную палітыку, вёў нястомную апазіцыйную барацьбу ў Вярхоўным Савеце, агітацыйную работу сярод людзей. I калі ён не дасягнуў большага, дык не па ўласнай віне. Мабыць, рэч у тым, што сучасная дэмакратыя (у тым ліку і нацыянальная) не надзелена адэкватнымі сродкамі барацьбы з таталітарнымі, камунафашыстоўскімі сіламі. Мабыць, гэтыя дзве рознаскіраваныя плыні існуюць у розных палітыка-маральных сферах, і калі дэмакратыя змушана карыстацца толькі дэмакратычнымі метадамі (карыстацца іншымі яна не можа, каб не страціць сваёй дэмакратычнасці), дык іхнія супернікі заўсёды вольныя ў выбары сродкаў ад раз’юшанай хлуслівай прапаганды да тайных хітрасцяў спецслужбаў, АМОНаў і спецназаў у чорных намордніках. Яны не зважаюць на судовую ўладу, якую самі прызначаюць, на СМІ, якімі аператыўна камандуюць. Іх не рэгламентуе ніякая мараль — ні хрысціянская, якая ніколі іх не абыходзіла, ні нават скасабочаная камуністычная этыка, ад якой яны адракліся ў жніўні 1991 года.
Калі мець на ўвазе выбары і рэферэндум, дык на іх вынік наўрад ці паўплывалі якія-небудзь памылкі ці недахопы. He варта таксама наракаць на несвядомасць “дурнога народа”, які гэтак неразумна прагаласаваў. Хіба ў таталітарным грамадстве пры аўтарытарнай дыктатуры, якая таропка сфармавалася напярэдадні выбараў, магчымае нейкае палітычнае спаборніцтва, справядлівыя дэмакратычныя выбары? Іх не было 70 гадоў, адкуль жа ім узяцца цяпер? Найперш для народа гэта нязвыкла і нават пакутна: выбіраць на ўласны розум, калі заўсёды гэта рабілі іншыя, нібыта разумнейшыя. Зноў жа: хіба выбарчыя рэжысёры, высокія спецыялісты сваёй справы, забыліся на нядаўнюю навуку арганізацыі мас дзеля “адзінадушнага адабрэння і падтрымкі”? Сам прэзідэнт
напярэдадні выбараў прагаварыўся ў прамым тэлеэфіры, што “всё равно обманут”. He ўдакладніўшы, аднак, на чыю карысць “обманут”. Але цяпер усё стала зразумела: хто ашукаў, каго і дзеля чаго.
Так, цяпер можна пачуць разважанні пра недастатковасць, непапулярнасць нацыянальнай ідэі беларускага Адраджэння. Але, здаецца, з-пад увагі выпускаецца той факт, што адбывалася не толькі Адраджэнне ішла жорсткая барацьба з камуністычным таталітарызмам, і нацыяналізм, як пісаў знакаміты філосаф Ф. Хукаяма, быў “неабходнай умовай узнікнення дэмакратыі”. Там, дзе нацыянальная ідэя не сфармавалася, не адбылося і дэмакратызацыі. I наадварот, дзе яна перамагла перамаглі і рэформы, тыя грамадствы не без цяжкасцяў, але ўсё ж рушылі ў кірунку сусветнай эканомікі. Урэшце рушым туды і мы, і таксама абапіраючыся на ўласны нацыяналізм і дэмакратызацыю: законы .сусветнага эканамічнага развіцця змусяць нас да таго. Толькі наш гістарычны час стане змарнаваны. I мы зноў апынемся ззаду за ўсімі. I бяднейшыя за ўсіх...
Прычыны паразы БНФ: «Нявыспеласць нацыянальнай ідэі беларусаў»
— Палітычная параза БНФ — гэта болей, чым параза пэўнай палітычнай сілы; гэта яшчэ і параза нацыянальнай справы, Адраджэння, генеральным прадстаўніком якога з аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын выступіў Фронт. Значыцца, і адказнасць на яго кладзецца адпаведная той справе, за якую ён узяўся. Хіба ж не факт, што за сем гадоў існавання Фронт так і не здолеў стварыць шырокай дэмакратычнай кааліцыі ў грамадстве? Гэта значыць, што ладная частка расійскамоўнага грамадства, расійскамоўныя беларусы, нацыянальныя меншасці: яўрэйская, польская і іншыя — па нейкіх прычынах не далучыліся да БНФ, не сталі ягоным электаратам. Ці
гатовы Вы ўсё-такі прызнаць за Фронтам пэўную віну за тое ў сэнсе палітычнай культуры і практыкі?
Калі гаварыць пра палітыку Фронту або пра прычыны яго паразы і непапулярнасці, то яны ляжаць у сферы непапулярнасці нацыянальнай ідэі, нявыспеласці нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Таму што беларуская нацыя не даспела да разумення той ісціны, што яна можа праявіцца, рэалізавацца ў гісторыі як нацыя. Ёй усё здаецца, што можна знайсці сваё шчасце ў адмове ад сваёй нацыянальнай існасці, у падпарадкаванні іншым у дадзеным выпадку расійцам. Што без расійскай мовы, без расійскай нафты, без расійскага розуму, урэшце, і без палітыкі беларусы не пражывуць. У гэтым уся рэч. I гэта відаць у многіх выпадках. У гэтым сэнсе Беларускі Народны Фронт можна абвінаваціць хіба толькі ў тым, што ён пайшоў значна наперад. Ісціны, якія засвоіў Фронт, безумоўна, будуць засвоены грамадствам, але для гэтага спатрэбіцца тугадумным беларусам яшчэ, можа быць, гадоў сто. Але ў рэшце рэшт да гэтага дойдуць. Натуральна, калі працэс асіміляцыі не панішчыць беларусаў як нацыю за гэты час. Тут ідзе спаборніцтва, бег навыперадкі ў гістарычным часе...
У гэтым сэнсе ці можна абвінавачваць Народны Фронт? Відавочна, што мы, напрыклад, заспелі рэшткі той жа мовы. Зменяцца два-тры пакаленні, асабліва пры адсутнасці сялянства, якое ўвесь час генерыравала мову, захоўвала яе на працягу стагодзяў, — і яе болып не будзе каму захоўваць. Сфера ейнага бытавання папросту знікне. Горад расійскамоўны, сялянства няма... I таму каб не Народны фронт і не Пазьняк, дык ужо не было б чаго адраджаць. He было б наогул і гаворкі пра нацыянальную самабытнасць. Таму што ўсё захапіла асіміляцыя, а нацыянальнае засталося хіба ў мінулым, у гісторыі: пісьмовыя помнікі і не больш за тое. Так яно, відаць, і будзе ў бліжэйшы час. I тут не вінаваты ні Пазьняк, ні Народны фронт, ніхто... Тут найперш трэба вінаваціць нацыю. Нацыя так вырашыла. Яна не