Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
рарытэт, лозунг учарашняга дня; толькі мова перастала задавальняць колы культурнай і палітычнай эліты; нацыянальны пурызм саступіў месца натуральнай і нават пажаданай крытыцы, ад якой здаровай нацыі нікуды не дзецца... Усё гэта здарылася даволі хутка і, відаць, было непазбежным. Фаза гераічнага ўздыму беларушчыны непазбежна павінна была скончыцца альбо РАДЫКАЛЬНАЙ зменай яе быцця, г. зн. прыходам да ўлады Беларускага Народнага фронту (БСДГ, НДПБ, БХД і г. д.) — і пераўтварэннем вербальнай беларушчыны ў рэальнасць, альбо — тым, што адбылося ўлетку гэтага года: адыходам беларушчыны назад, да ранейшага экзістэнцыяльнага стану.
Па маіх назіраннях, прыблізна тры гады, ад жніўня 1991 да ліпеня 1994-га, беларушчына выявіла пільную ўвагу да зямной рэчаіснасці, скіравала магутныя высілкі ў сферу палітыкі, сродкаў масавай інфармацыі, прадпрымальніцтва. Беларушчына, здавалася, цалкам паверыла, што можа АВАЛОДАЦЬ рэчаіснасцю. “Беларусь ідэальная” саступіла месца “Беларусі рэальнай” і... апынулася на ўзбоччы галоўных высілкаў, — таму і не атрымала развіцця тая рубрыка. Усе чакалі цуду.
Аднак цуду не адбылося. Найлепшыя спадзяванні разбіліся аб рэчаіснасць, і гераічная фаза ў развіцці беларушчыны скончылася экзістэнцыяльным .вакуумам. На нейкі момант аказаліся страчанымі быццёвыя апоры і самае галоўнае — выявіў сваю нядзейснасць агульны сімвал веры незалежнасць, мова, прэзумпцыя нацыянальнай беззаганнасці. Вера ў незалежнасць не спраўдзілася; мова вырашыла толькі частку духоўных праблем; нацыянальны пурызм не ўратаваў ад слабасцей...
Да ранейшага стану існавання вяртацца заўсёды балюча. Але вось ужо паўгода, як беларушчына спакваля вяртаецца да сваёй страчанай экзістэнцыяльнай існасці: існавання ў сферы слова. I замест “Беларусі ідэальнай” (на старонках “ЛіМа”) паўстаюць ідэальныя “Крыніца”,
“Крыўе”, “Веда”, “ЗНО”... Ці ёсць у гэткім вяртанні нейкі вышэйшы сэнс? Калі зыходзіць з няўдалага вопыту “заваявання рэчаіснасці”, то, відаць, ёсць. Відаць, яшчэ не ўсе патрэбныя словы сказаны. Відаць, зноў і зноў трэба шукаць словы. Толькі цяпер ужо без агульнага сімвала веры, цяпер на шляхах індывідуальнага вырашэння сваіх экзістэнцыяльных праблем. “Беларусь агульная” ўжо не дапаможа, не дасць рады БНФ, не выратуе фірма “Дайнова”... Час калектыўнай містэрыі скончыўся: цяпер усе, хто пасвечаны, мусяць выравіаць ТЫЯ Ж духоўныя задачы, але паасобку.
He раз задумаешся: а можа, беларускасць і створана Богам адно для таго, каб бясконца доўжыць містэрыю пераадолення рэчаіснасці, вопыт перманентнага пярэйсця культуры са сферы жыцця ў сферу Слова? Бо іншых дастатковых знакаў беларушчыны, акрамя слова, не бачыцца. I калі што, скажам, застанецца ад нашага часу для гісторыі, дык, пэўна, толькі гадавікі “ЛіМа”, “Культуры”, “Нашай Нівы”, “Свабоды”, манументальныя выданні “Беларускай Энцыклапедыі”, масіў гістарычнай літаратуры, што выдадзена за апошнія гады. Увогуле, чым болей мы пішам, тым больш адпавядаем уласнай беларускай зкзістэнцыі. Нават моўленае (сказанае) слова ўяўляе сабой паліятыўнае вырашэнне экзістэнцыяльных праблемаў; застаецца — напісанае. Чым больш удалых спробаў словам асягнуць быццё, тым больш быцця надаецца слову. Так і змагаемся: пазбаўленыя ўлады над рэчаіснасцю, ладзім рэчаіснасць слоў...
Рэчаіснасць беларускага слова расце, павялічваецца; па-над зямной рэальнасцю творыцца вобраз ідэалістычнай краіны, спароджаны чыстым духам. Здаецца, яшчэ трошкі, і сам гэты вобраз набудзе моц фармаваць рэчаіснасць... Але да таго часу, як гэта здарыцца, мусяць бясконца доўжыцца вопыты па пярэйсці беларушчыны з экзістэнцыяльнага застою ў сферу духоўнай творчасці. У гэтай справе нам не дапаможа ніхто збоку. Надыходзіць пара індывідуальных высілкаў.
РЭЦЭПТ НАПОЮ БАГОУ
Гутарка пра літаратуру і мастацтва
Быкаў адзін з нямногіх беларускіх пісьменнікаў, хто мае акрэсленыя і прытым канцэптуальнаасэнсаваныя прыхільнасці ў эстэтыцы і мастацтве прыгожага. Яшчэ з ранніх інтэрв’ю пісьменніка вядома, што абсяг яго любві (як і школа майстэрства) руская класічная літаратура XIX і XX стагоддзяў, беларуская класіка, класічны сусветны рэалізм. Ягоны мастацкі ідэал — мастацкая ПРАЎДА (“Праўдай адзінай” ці не сімпатычная назва збору публіцыстыкі 1984 г. ?).
Зрэшты, поруч з улюблёным рэалізмам Быкаў называе і экзістэнцыялізм, найперш Камю, Сартра... I, здаецца мне, міжволі выдае свою, можа быць, галоўную прыхільнасць прыхільнасць, абумоўленую ўласнай мастакоўскай роднасцю з Камю і Сартрам. Надзвычай падобныя (у паэтыцы) перавага мыслёвага пачатку над стылёвым; той жа — публіцыстызм прозы і, як вынік, — сацыяльная ангажаванасць твораў і творцаў... Быкаў, бадай, увогуле з беларускіх творцаў свае пары ці не адзіны пісьменнік-інтэлектуал, аўтар шматлікіх паліталагічных і мастацтвазнаўчых інтэрв’ю... Могуць закінуць, што ў апошнія гады Васіль Быкаў дарэшты ператварыўся ў палітыка стаў ледзь не ідэолагам Беларускага Народнага Фронту, Адраджэння. Што ж, як у кожнага творцы, у Быкава, відаць, ёсць свае падставы для таго, каб пакіравацца сваім талентам менавіта так. Можа быць, выразная сацыяльна-палітычная ан-
гажаванасць норма для сучаснай экзістэнцыі беларускага пісьменніка? Бо калі творца знаходзіцца паза палітыкай, то тады палітыка бярэцца за яго (чыйсці перафраз). Такім чынам, ёсць дзве альтэрнатывы: альбо заняцца палітыкай самому — не губляючы пры гэтым чыста мастакоўскіх інтэнцый, — альбо аддацца на волю палітыкі чужой, далёкай ад “занскнвання” перад творцамі... I першае і другое вымагае выбару. Васіль Быкаў, як і яго экзістэнцыяльныя героі, свой выбар зрабіў.
Ю. 3.
— Сёння многія скептычна ацэньваюць савецкую літаратуру, яе феномен. Скажыце, калі шчыра, — проста па-чалавечы Вы задаволены тым, што ўдалося зрабіць у літаратуры асабіста Вам?
Вядома, не задаволены.
Мабыць, дужа шмат творчага часу патраціў на банальныя, як цяпер пагляджу, рэчы: вайсковы гераізм, які быў не болей чым часткай (і не найбольшай) вялікай вайны, на яе пакутнікаў і яе вялікае бязладдзе. А між тым, ёсць яшчэ не меней драматычны перыяд нашай навейшай гісторыі — 30-я гады, як след не распрацаваныя нашай літаратурай (хіба адзін Мележ). Але час упушчаны, і цяпер гэта ўжо — Атлантыда, што ўсё болей хаваецца ў нябыт. Хто яе падніме на паверхню памяці? Старэйшых пісьменнікаў ужо няма, адны адышлі з гэтага свету, іншыя свой талент аддалі іншым праблемам: ачмурэнню класавай барацьбы, звыродлівым фантомам сацспаборніцтва, прапагандзе партыйных догмаў, якія шмат каго тады захаплялі. Для маладзейшых 30-я гады — тэрра інкогніта, наўрад ці яны ў ёй як след разбяруцца, хоць і глядзяць на сваіх папярэднікаў паблажліва, звысока. Мабыць, некаторым здаецца, што яўнае калабаранцтва старэйшых ішло ад невуцтва, светапогляданай абмежаванасці. У той час як усё было болей проста і болей страш-
на. 3 тагачасным камуністычным таталітарызмам, паводле слушнай заўвагі А.Камю, можна было або супрацоўнічаць, або змагацца. Пісьменнікі, як вядома, кепскія змагары. Значыць, што ім заставалася? Адно супрацоўнічаць, калі яны хацелі элементарнага жыць.
А як справілася са сваёй духоўнай задачай, на Ваш погляд, вашае творчае пакаленне?
— У творчасці майго пакалення калі не рэалізаваліся цалкам, дык хоць бы ўпершыню праявіліся пэўныя адзнакі адмаўлення, нязгоды з савецкім таталітарызмам. У час хрушчоўскай адлігі паявіліся кнігі, у якіх быў парушаны кананічны прынцып сацрэалізму — барацьба добрага з лепшым. Упершыню ў літаратуры з’явіўся “нядобры” парторг, крыважэрны энкавэдэшнік. Часопіс “Маладосць” надрукаваў аповесць свайго рэдактара “Дабрасельцы”, — можа, першы праўдзівы твор з пасляваеннага жыцця беларускай вёскі. Хоць усё было не проста. Дзяржаўна-партыйны прэс упарта ціснуў мастацтва ў іншы бок у бок ідэалізацыі таталітарызму. Бясконца гаварылася пра абавязак мастацтва адлюстроўваць праўду жыцця, а на практыцы тую праўду вытручвалі з твораў усімі таталітарнымі сродкамі. I бізун чаргаваўся з пернікам. У гэтым сэнсе некаторыя з нашых братоў па прафесіі свой абавязак лічылі, здаецца, выкананым, як пра тое сведчаць нядаўнія ацэнкі іхняе творчасці ды іхнія ўзнагароды. У біяграфіях нашых папулярных майстроў слова значыцца па 6-8 ордэнаў — не за вайну, за літаратуру. За кожную кніжку па ордэну. Як у сучасных генералаў, што нарадзіліся пасля апошняй вайны: у галіне ўзнагарод яны даўно могуць спаборнічаць з ветэранамі-франтавікамі.
— Часам найноўшая крытыка папракае Васіля Быкава савецкасцю. Як Вы да гэтага ставіцеся?
Мабыць, у гэтым для мяне мала прыемнага. Хаця збоку лепей відаць. Можа, толькі варта зазначыць, што некалі мае недабразычліўцы-крытыкі адкрыта і тайна
лаялі маю антысавецкасць, а цяпер вось іншыя (ды і тыя таксама) папракаюць савецкасцю.
— Увогуле, ці пакінуў, на Вашу думку, сацрэалізм як метад вялікія творы мастацтва, літаратуры? Калі так, то каго ці што Вы маглі б назваць з гэтага шэрагу?
Вялікія творы былі ў розныя часы, як і вялікія аўтары. Можна па-рознаму ставіцца да М.Шолахава і яго даволі агіднага канфармізму ды яшчэ некаторых маласімпатычных рысаў ягонага характару, але ўсё ж “Ціхі Дон” — сапраўды вялікая кніга. Ці надта стасуецца да гэтага аўтара які літаратурны метад (у тым ліку і сацрэалізм), я не ўпэўнены.
— Ваша творчасць у 60-я, 70-я гады складвалася такім чынам, што чытачы ўспрымалі Вас найперш як пісьменніка — прадстаўніка франтавога пакалення, у сціжме вядомых савецкіх баталістаў — В. Някpacaea, Р. Бакланава, Ю. Бондарава і іншых. Нацыянальная прыналежнасць Васіля Быкава як бы не ўлічвалася: пісьменнік станавіўся вядомым свету праз пераклады яго твораў не з мовы арыгінала, г.зн. з беларускай мовы, a — з мовы-пасрэдніцы. Такім чынам, фармаваўся вобраз расійскага пісьменніка Быкава... Няцяжка здагадацца, што для пісьменніка вашага кшталту гэткая неадпаведнасць не магла застацца неўсвядомленай і, пэўна, не магла не спарадзіць нялёгкую экзістэнцыйную праблему: як быць ці канчаткова станавіцца “рускім” пісьменнікам (як, да прыкладу, Ч. Айтматаў), ці — сцвердзіць у сусветнай літаратуры сваю беларускую існасць. Ці перажылі Вы перыяд такога вагання; ці не шкадуеце цяпер, што пэўны, досыць працяглы час напружана працавалі на ўзмацненне ў першую чаргу ўсё ж такі расійскага літаратурнага поля, а не свайго, беларускага?