Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
Бадай, самога пазначэння гэтай зямлі запаветным хрысціянскім сімвалам Галгофа — было б дастаткова, каб здолець выказаць сутнаснае мастакоўскае разуменне гэтага краю. Без падрабязнай мастацкай расшыфроўкі, дэталізацыі сімвала пакуты а ім ёсць
Галгофа, працяглых экскурсаў у мінуўшчыну. Гэта і не патрэбна, калі знойдзены, дакладна адчуты галоўны сімвал краю сімвал людской долі-быцця ў ім. Сімвал, дакладна знойдзены, сам па сабе ёсць плёнам мастацтва менавіта як вынік пошуку дакладнага сімвала-знака; ён ёсць сам па сабе «твор у творы», самадастатковым мастацкім здабыткам. Менавіта гэта акалічнасць і дазваляе вызначыць манеру, у якой напісана аповесць, як прытчава-парабалічную, калі «сэнс» сюжэта вынікае з умоўнасці і шматзначнасці мастацкіх дэталяў, а самі дэталі — складнікі знешне звычайнай рэалістычнай аповесці павінны прачытвацца з сімвалісцкім падтэкстам, ад якога ніткі спасціжэння твора сягаюць шмат і шмат далей, у нетры беларускага «быцця ўвогуле» і яго анталогіі.
Быццё ў «Знаку бяды» наша, беларускае. Быццё, занесенае ў XX стагоддзе, у вялікую жорсткую вайну, што суцэльна захлынула тутэйшую быццёвую прастору, звяла магчымасці тутэйшага быцця на ніяк. (Ёсць там, у глыбіні аповесці, абмоўка ад імя Сцепаніды: «Чула яна: магчымасці яе людскога жыцця ўсё вузелізмяншаліся...».)
Людзі і Час. Бясконцая дыхатамія быцця і бясконцы верад спосабаў яе развязкі. Заўсёды ёсць пераможца і пераможаны. Пажадана, каб перамог Чалавек Час; Час чалавека не перамагае ломіць, крышыць, пляжыць, «касуе» Чалавека як такога. I застаецца толькі адзін шанец: застацца Чалавекам, нескароным Часу, Чалавекам НАД Часам.
Класічны прыклад такога чалавека ў беларускай літаратуры быкаўскі Пятрок са «Знака бяды». Ад пачатку перад намі чалавек, які бясконца адасоблены не тое што ад навакольнага жыцця ад самое вайны. I гэта ў час, калі трэба брацца за зброю, ладзіць супраціўны ворагу чын... Але для духоўнага стану гэтага чалавека нішто вакольнае ўжо не валодае істотным сэнсам: усё істотнае ўжо адбылося ў яго душы і адтуль
кіруе рэштаю яго жыцця фізічнага. «...Ні да якой работы ў яго не ляжала душа, галава была занята зусім іншым клопатам, Пятрок нудзіўся, бясконца дыміў самасейкай і то сядзеў на ўслончыку пры парозе ў сенцах, то няўцямна сноўдаў, як хворы, ля хаты. Увага яго, аднак, ні на чым не спынялася ўсё навокал было звыклае і даўно знаёмае. Ды і дзіва што: тут ім пражыта дваццаць гадоў жыцця — нялёгкага, у працы, нястачы і клопатах, але іншага, мабыць, не будзе...».
Носячы ў душы сваю раней здабытую праўду, герой мог колькі заўгодна часу маўчаць, задаволіўшыся ціхім сузіраннем падворка. I «можа б, як і дабыў свой век не ў сытасці, дык хоць у спакоі...». Каб не вайна... Вайна парушыла гэты пастаральны спакой: «У свеце... раптоўна і дарэшты рухнулі спрадвечныя апоры, на што было абаперціся, каб затрымацца ў жыцці?» Катаклізм Часу паскорыў выяўленне тае духоўнае праўды героя, што не магла застацца нявыяўленай. Толькі ў вайну гэта адбываецца скарэй... Выразна адчуўшы рушэнне зямных апор і прадчуўшы сваёй істотай непазбежнасць пераходу ў іншыя, духоўныя формы існавання ад «зямных», — «ён не хацеў паступацца сваёй, слабаватай, але блізкаю яму праўдай, якая крыўдліва варушылася ў душы, не жадаючы каму-небудзь паддацца», — герой усвядомлена робіць тое, што робіць кожны чалавек, які развітваецца з жыццём: аглядае яшчэ раз свой любы падворак. Свядомасць яго выразна канстатавала запанаванне ў яго зямным лёсе непераадольных патойбочных сіл, з якімі нічога не паробіш — застаецца толькі прымірыцца: «Перайначвалася ў цэлым свеце... і на іхнім хутары нешта стане не так»; застаецца толькі «прымаць тое, што нарыхтаваў табе лёс».
Заўважым — гэткі стан пададзены апрыёрна, яшчэ да непасрэднага знаёмства з героем; але, мабыць, гэта не пагранічча, не стан выбару гэта, напэўна, стан чалавека, які ЎЖО ВЫБРАЎ, здабыў з душы ўсе праўды. Цяпер яму сапраўды засталося толькі ўглядацца ў Ba-
кольную, знаёмую рэчаіснасць — чужымі вачыма. Вачыма гэткага, «адсутнага» чалавека мастак і аглядае рэчавыя сімвалы тутэйшага быцця цяперашняга і шматранейшага. Якія сімвалы яму бачацца? «Ён... глядзеў на ўсё быццам чужымі вачыма, быццам ён куды ад’язджаў, развітваўся, і яму было шкада ўсяго. Хата не сказаць каб новая, але дзерава папалася некалі добрае, смаляная хвоя... Хата яшчэ пастаіць. Страху ў вільчаку трэба б як-небудзь залапіць, ля коміна ад самай вясны цячэ, калі дождж, таксама як і ў істопцы, што цераз сенцы, пад адным з хатай дахам... істопку некалі палілі па-чорнаму, у акенца ішоў дым; у цёмным куце яшчэ і цяпер смярдзіць застарэлым гарам чорная печ-каменка... Самая, можа, спраўная тут будыніна новая пунька пры хляве. Праўда, з выгляду не дужа самавітая, сяк-так складзеная з тонкага яловага вяршалля... Усё ж сядзіба не самая кепская... Вада ў калодзежы была смачная, заўжды сцюдзёная і чысцюткая, як сляза. Гэткай вады не было тут нідзе...».
Ды адкуль гэты развітальны тон («глядзеў быццам чужымі вачыма, быццам ён куды ад’язджаў, развітваўся...»); дзе, на якім пераломе адбылася быційная ініцыяцыя героя, у выніку якой ён стаў «адсутным», узняўся НАД Часам і НАД Светам? Вось тут і робіць мастак — зверхні назіральнік — першы экскурс памяці ў мінулае, на зямлю Галгофы.
...Тады ім быў знак: змерзлы на неспадзяванай вясенняй сцюжы жаўранак. Усё затым абярнулася супраць гэтых дваіх людзей насельнікаў чужога колісь панскага хутара, атрыманага імі ва ўласнасць імем савецкай улады. Няшчасце прынёс ашчасліўленым па першым часе колішнім парабкам той чужы маёнтак: сама зямля была супраць іх гаспадарання на ёй. Можа, праз Петрака сцвярджаліся няздзейсныя дасюль мары ўсяго яго папярэдняга роду: урабіць колькі мага зямлю, нагаспадарыцца ўволю. (Сцепаніда ўспамінае, як Пятрок «усё не мог нагаспадарыцца ўволю» на абрынутым на
іх лёсы падвор’і...) Ды, відаць, не той ход быў у жыцця, каб тыя мары здзейсніліся, не тое было зроблена, каб «было ўнукаў панаванне там, дзе ўчора плакаў дзед». He прыняла зямля, ператвораная ў няўроблівую, закарэлую выспу, новага гаспадара . — Петрака. Няшчасны руплівец мусіў продкавым спосабам самаруч ускапаць закамянелую гліну і пасеяць зерне... Ды, відаць, надта надрыўны, занадта пакутны быў высілак чалавека на зямлі, што не прынесла тая пабораная чалавечаю ўпартасцю і сілай выспа радасці чалавеку-пераможцу: нешта незваротна ў ім ад таго згасла, зышло, знікла як дарэмная надзея і летуценне. Знікла родавая мара продкаў Петрака на ШЧАСЦЕ НА ЗЯМЛІ. Чаму так адбылося таго не дадзена пасцігнуць да канца ні Чалавеку, ні пакуль што мастаку-назіральніку. Толькі абмоўкі на «сэнсатворных» стыках, дзе няма ні героя, ні — у чыстым выглядзе — аўтара: «(Сцепаніда — перад вайной) ...Нешта ў свеце заблыталася, перамяшалася, зло з дабром ці адно зло з другім, яшчэ большым злом»; «(Пятрок у час вайны) ...Калі чума праз сваіх, вясковых, тутэйшых людзей, вядомых усім да трэцяга калена, якія раптам перасталі быць тымі, кім былі ўсё жыццё, а зрабіліся нелюдзямі, звяр’ём, падуладным толькі гэтым набрыдам-немцам, тады як разумець тое? Ці яны раптам ператварыліся ў звяр’ё і вытвараюць такое па чужым прымусу, прытаптаўшы ў сабе ўсё чалавечае, ці, можа, яны і не былі людзьмі, адно прытвараліся імі ўсе гады да вайны, якая разбудзіла ў іх звяруг». Пакуль што толькі «намёкі», «прадчуванні», «глабальнага характару» здагадкі...
Толькі нязгаслая памяць людская ў самы жудасны, жорсткі час іх жыцця дорыць усё-такі хвалюючы ўспамін-адчуванне нечага дарагога ў пражытым, «нейкую непазнаную слодыч, аддалены гук жыцця». Чалавек неўсвядомлена прыходзіць да сімвалічнага спасціжэння свайго зямнога кону, сваёй няўдачы на зямлі: сведчаннем таму пазнака тае няўдалае выспы-
гары «высозным і страшэнна цяжкім» крыжам знакам гэтае зямлі, пасля чаго месца і набыло найменне «Галгофа». «I, мабыць, яшчэ доўга будзе так звацца гэты нязладны для хлебаробства пагорак, асвенчаны іх слязьмі і працай, іх і чалавечымі пакутамі». Дык, значыцца, не толькі іх зямля Галгофа; значыцца, і чалавечая, айчынная зямля таксама такая ж?
Вось скуль выток петракоўскай «бесстароннасці» («глядзеў чужымі вачыма»). Навошта пасля гэтага, пасля выразнага адчуцця марнасці свайго жыццёвага, наземнага высілку яго доўжыць? Досыць надалей спакойнага, «філасофскага» сузірання родных імшарын, надворка, «мілага» нарэзвання табакі... У ціхамірнай журбе, скрушным папіканні лёсу і меўся быў сплываць астатні зямны век Петрака. Толькі вось прыход іншаземнага ворага неўспадзеў скасаваў гэтую магчымасць мірнага расстання з жыццём, груба і ўраз абарваў яго адзінокі гук.
...Жыццё, якой жа
ты самотнай нотай
Гучыш у хоры быція
не ў лад!
Ты — наш анчар, што
ў хлеб надзённы ўпотай
Па капачцы смяротнай цэдзіш яд.
Зямля, набраклая салёным потам,— Твой грунт, твая ж карона бездань неба, Якое лье дажджом і цісне гнётам
Хвароб, паморуі нястачы хлеба
I горам там, дзе б радавацца трэба...
(Дж. Байран. «Паломіцтва Чайльд Гарольда». Пер. Я. Семяжона.)
Усе паводзіны Петрака ў «часе дзеяння» аповесці перад немцамі моцна нагадваюць паводзіны самнамбулы, зданю, ценю... Ценю таго, існаснага Петрака, каторы «глядзіць на ўсё здаля разумнымі вачыма». Цень гэты і «паныла думае», і «панура разважае», і «нудзіцца», «дужа хутка і па-мужчынску проста ўціраецца ў іхнюю (да немцаў) кампанію», «як мага ласкавей» з імі гаворыць. Ён, цень, «баіцца нават у сваёй хаце», слупянее «ў безнадзейнай абыякавасці да сядзібы, жонкі і найперш самога сябе». Але ён не баіцца смерці. Бо акаляючая, ашчэраная на жывое жыццё рэчаіснасць для Петрака сама прывід, фікцыя, няіснасць. Існасць угары, уверсе, у ласкава клічучым яго душу Небе... «Вялікая абыякавасць да сябе і да жыцця наогул»,чуецца ў момант расстрэлу Петрака ва ўласным доме, што зымітавалі раз’юшаныя паліцаі. Толькі б дома, на парозе хаты памерці апошняе прыжыццёвае жаданне Петрака.
I «Пятрок знік, прапаў з гэтага свету». I свет для яго знік таксама, знікла Галгофа. Гэтак, амаль пагесэўску аўтар дэматэрыялізуе свайго героя, што быў і так занадта доўга затрымаўся ў гэтым пакутным да апошняга ўздыху жыцці. На выспе застаецца іншая душа, якой наканавана іншая доля доля змагарная, дзейная...