Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
апошніх выбараў сведчаць пра тое... Чаму жлюдзі нічога не баяцца?
Яны нічога не баяцца, таму што грамадства паранейшаму застаецца неінфармаваным. Як вядома, на пачатку перабудовы гучала шмат патрабаванняў (з боку расійскіх дэмакратаў), каб кампартыя пакаялася ў злачынствах, адмовілася ад свайго злачыннага мінулага. Гэтага не было зроблена. Усе хрушчоўскія выкрыванні сталінізму былі частковымі, бо пералічваліся толькі імёны рэпрэсаваных маршалаў і кіраўнікоў, а пра народ — маўчалі. Таму ў масавай свядомасці рэпрэсіі так і засталіся рэпрэсіямі кіраўніцтва супраць кіраўніцтва, а не ўлады супраць народа...
Колькі Алесь Адамовіч заклікаў “дадумваць да канца”! А ў нас гэта ніяк не дадумана. Канцы і пачаткі нашай бяды дзесьці ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, а можа, і яшчэ раней... I прычына нашай галоты не ў “разбурэнні сувязей паміж прадпрыемствамі”, а ў тым, што ў 1917 годзе адбылася жахлівая рэвалюцыя, і Расія, разам з нацыянальнымі ўскрайкамі, улучна з Беларуссю, пайшла не ў тым кірунку. Мы пайшлі абсалютна ў тупіковую галіну і ўперліся ўрэшце ў тупік. I цяпер як вярнуцца назад? Гістарычны час гэта выключае. Як зноў збочыць у агульнае русла зямной цывілізацыі не ведае ніхто... Вот таму гэта ўсё мы і перажываем. I павінны перажыць. У гэтым сэнсе самае жахлівае разбурэнне найбольш агульнага, боскага прынцыпу прыватнай уласнасці. 3 яго ўсё пачынаецца. Калі прыватную ўласнасць панішчылі, панішчылася ўсё... Бо чалавек ад жывёлы адрозніваецца тым, што здольны нечым валодаць і распараджацца. Нават леў, сабака “мецяць” сваю тэрыторыю, свае ўладанні... Прырода толькі тады дасць нейкі плён, калі яна будзе камусьці належыць. А ў нас праца людзей і ўласнасць не толькі абяздушаны, але і незаконным чынам прысвоены, можна сказаць, антылюдзьмі, нечалавекамі. Пры сацыялізме ўласнасцю народа распараджалася Палітбюро, куп-
ка людзей. 3 гэтага пачаліся ўсе няшчасці... I пагэтаму, каб вярнуцца ў ранейшае становішча, уласнасць трэба раздаць канкрэтным людзям. Толькі як гэта зрабіць па справядлівасці? Ёсць жа ў матэматыцы задачы, якія не маюць рашэння. Баюся, што такая ж праблема цяпер у нас з уласнасцю: яна не мае свайго справядлівага вырашэння вот у чым нявыкрутка...
— Для гэтага павінны распрацоўвацца рэформы...
Рэформы павінны быць... Каму будзе належаць уласнасць заходнім банкам ці расійскім канцэрнам у гэтым БНФ і Лукашэнка разыходзяцца. БНФ лічыць, што лепш, калі гэта будзе належаць цывілізаваным заходнім банкам, чым ненажэрным усходнім канцэрнам. Але, па сутнасці, і тое і другое кепска. Лепш, калі яно будзе належаць нам. Але лічыцца, што апошняе “нацыяналізм”... Нацыяналізм, канечне, пастараліся скампраметаваць, найперш нарабіў жаху нямецкі нацызм... Але правільна гаворыць Ф. Хукаяма, гэты апошні “адвакат нацыяналізму”, як яго называюць на Захадзе: само паняцце нацыяналізму заключае ў сабе вельмі шмат, ад самага высакароднага да самага ганебнага. I трэба канкрэтна меркаваць пра кожны канкрэтны нацыяналізм. Хукаяма кажа пра нацыяналізм рэспублік былога СССР як абавязковую перадумову крушэння таталітарызму. Г.зн., што толькі нацыяналізм можа эфектыўна змагацца з расійскім камуністычным рэжымам. Далей ён піша, што нацыяналізм і заходні лібералізм могуць выдатна ўжывацца, дапаўняючы і ажыўляючы адзін аднаго. А ў нашай масавай свядомасці нацыяналізм гэта страшна, ім палохаюць. Прычым не толькі камуністы, але і некаторыя дэмакраты, ім мроіцца Югаславія, Каўказ, Сярэдняя Азія, і яны гэта адпрэчваюць. У тым ліку і расійскія дэмакраты. Вот чаму рускія не могуць зразуіМець украінцаў...
— А Украіна тым часам будуе сваю дзяржаўнасць і нават Амерыка ёй у тым дапамагае...
— Вот іменна. I Беларусь жа магла б здабыць Ta-
кую падтрымку, тым больш што стратэгічна Беларусь, можа быць, важней за Украіну, і насельніцтва ў нас меней, таму падтрымаць нас было б лягчэй... Аднак Беларусь робіць такі вось выбар — рукамі яе палітычнага кіраўніцтва. Шчаслівейшыя прыбалты, яны выйшлі з-пад ног Расіі, засталіся збоку, пры моры. А мы на парозе Расіі, і пагэтаму шчасця нам тут не будзе, як не стала яго колісь Вялікаму Княству Літоўскаму: усё па той жа прычыне — што апынулася “паміж”. Натуральна, у тых умовах, каб уратавацца, Літва і адціснулася ўбок, да Балтыйскага мора, і там захавалася. А ў нас тут шчасця не будзе...
Чэрвень 1995 г.
Раздзел III. (Дадатак)
БЫЦЦЁ ПАД ЗНАКАМ БЯДЫ
Спроба эзатэрычнага прачытання прозы Васіля Быкава
Як ад пакут астыне прах, Душа нятленна-маладая, Пра іншы марачы абсяг, Свой склеп пануры пакідае. Ад цела вольны дух пасля Сягне высока і, магчыма, 3 нябесных сфер глядзіць здаля На ўсё разумнымі вачыма.
3 Дж. Байрана. Пераклад Р. Барадуліна
У гісторыі літаратуры даўно заўважана такая своеасаблівасць: чым далей адыходзіць час напісання твора, тым большыя з’яўляюцца магчымасці для яго адэкватнага прачытання і «адшыфроўкі». Кантэкст прачытання літаратуры ўвогуле пашыраецца і ўскладняецца ў часе, уключаючы ў сябе ўсё новыя духоўныя веды і паняцці, хоць сам твор тым часам застаецца ўсё тым жа, візуальна нязменным, якім быў на момант першай публікацыі. Апублікаваныя творы ўяўляюць сабой тую ж скульптуру, што застыла нязменнай навечна. Але, мабыць, толькі літаратурныя творы валодаюць магічнай уласцівасцю мяняцца ў часе духоўна, метафізічна. У адрозненне ад гуку і фарбы слова набывае сваім навечным месцам жыхарства панад-
часавую метафізічную прастору духу у якой інтэнцыя верша, эсэ, рамана і г. д. можа ўзрастаць да бясконцасці у залежнасці ад таго, наколькі адухоўлена было тое слова, наколькі яно было набліжана да вечнасці ад пачатку. Менавіта такое Слова здольна выклікаць з цягам часу ў чытача ўсё болып духоўна насычаныя, «горнія» асацыяцыі, сукупнасць якіх і стварае ўяўленне пра сэнс літаратурнага твора.
Каштоўнасць літаратурнага твора і вызначаецца яго здольнасцю выклікаць усё больш глыбокае яго прачытанне, спрыяць трансфармацыі эмпірычнай абалонкі сюжэта (напрыклад, гэтак званай фактуры прозы) да сферы ідэй, сувязь з якімі і ёсць крытэрый каштоўнаснага вымярэння літаратуры. Бо любы іншы крытэрый — нацыянальны, сацыялагічны, партыйнаідэалагічны дый гуманістычны таксама — зводзіць функцыю літаратуры толькі да слугавання той жа «нацыянальнай ідэі», «сацыялістычнаму будаўніцтву», «усталяванню дабра на зямлі» і інш. ДУХОУНАЕ вымярэнне слова ў такіх выпадках апрыёрна вынесена як бы па-за поле зроку літаратуразнаўства.
Але тым і загадкавы свет літаратуры, што з цягам часу ён сам іманентна пазбаўляецца ад накінутых «кантэкстуальных» крытэрыяў і схаластычных «значэнняў», службы. Ён сам расстаўляе ўсё па сваіх месцах, пакідаючы «класавасць, партыйнасць і народнасць», «нацыянальныя формы і сацыялістычны змест» мінуламу, гісторыі літаратуры і вызваляючы прастору літаратурнай самасвядомасці (якой і ёсць, уласна, крытыка як чытанне з мэтай пэўнага асэнсавання твора) адно толькі для эстэтычнага сузірання, магічнай, ніколі не вытлумачальнай па прыродзе гульні асацыяцый, у якіх герой, сюжэт, матыў і г. д. лучацца са сферай агульналюдскай духоўнасці і толькі ў кантэксце якой і набываюць «значэнні».
Калі пройдзе сто гадоў і новыя пакаленні чытачоў не будуць «па ўласным вопыце» ведаць, што такое
Вялікая Айчынная вайна на Беларусі, партызанка, паліцаі, калектывізацыя, рэпрэсіі, камуна і падобнае, яны будуць шукаць у беларускай літаратуры гэтага перыяду аднаго толькі: здабыткаў беларускай духоўнасці, яе праўдзівых высілкаў, зафіксаваных у слоўных формах. I — прымерваць наш вопыт да сябе, да сваёй, іхняй, будучай духоўнасці і светапачування. Пакаленні, кажучы ўзвышаным стылем, перамаўляюцца на мове духу, а не паводле «значэнняў» і «праўдападобнасці». Такім чынам, беларус канца XXI стагоддзя, самотна ілукаючы ў знакавай прасторы свету адбітку беларускага досведу, замацавання формул нацыянальнай псіхалогіі і нацыянальнага бытавання — якія маглі б надаць гэтаму «беларусу будучыні» сэнс яго існавання на зямлі як такому, раскрывае том твораў Васіля Быкава, аповесць 1982 года «Знак бяды»...
1.	.. Крыжы. — «Знак бяды»
Той чытач будучыні, азнаёмлены з папярэднімі ваеннымі і «партызанскімі» аповесцямі Васіля Быкава, адкрые ў «Знаку бяды» Быкава зусім іншага — Быкава не ваяра і не змагара, — Быкава — сузіральніка быцця і журботнага філосафа, што бязмежна любіць свой край і свой маўклівы, ціхмяны народ. Магчыма, справа тут ва ўзросце мастака, што пачаў быў падбірацца да шасцідзесяцігадовай вяхі; магчыма — і гэта больш верагодна — мастак самахоць прыйшоў да тае кропкі светаўспрымання, ад якое бачацца зусім іншыя, чым раней, далягляды, усведамляюцца зусім інакшыя, чым дагэтуль, каштоўнасці. Адзіночны бой у ваеннай тэме скончаны; адгрымела, адваявала балючая памяць і адразу, непазбежна душа мастака засамотнела па іншым, па новым, па больш аддаленым і больш глыбокім плане быцця пачуцці бяссмерця, на ўзаемаадносінах з якім адно і правяраецца сапраўдная існасць мастака. Дух мастака сам з сябе перакідвае ма-
сток з аднае асягнутае сферы да другой новае, больш «горняе» і — «глядзіць здаля на ўсе разумнымі вачыма».
Каб абмежаваць ужыванне надалей «пабочнай» тэрміналогіі, коратка скажам, што тут маецца на ўвазе г. зв. ступень ініцыіраванасці («пасвечанасці») мастака ў «горнія» сферы, калі праз мастакоўскія творы — зазвычай бессвядома для самога іх стваральніка прамаўляюцца «вечныя» тэмы і вобразы, сутнасныя ідэі чалавечага досведу, паводле якіх ладкуецца і гарманізуецца агульналюдскае быццё. Іншымі словамі, калі творчасць пісьменніка сваім духоўным кантэкстам, сваім глыбінным «падразумяваннем» сягае касмічнай вышыні, несучы ў свет не выпадковыя і не спарадычныя, а пакрыёмыя, сутнасныя болі і пакуты роднай зямлі, родных людзей; назаўсёды пераадольваючы межы тутэйшасці, знаходзячыся ў якіх толькі народны боль нельга «адгадаць», спасцігнуць дакладна.
У «Знаку бяды» мастак-змагар мяняе сваю звыклую іпастась. He з акопа, не ад імя героя-ваяра чуцён яго голас як быццам «з неба», зверху ліецца лагодны, элегічны голас мастака-ўжо-сузіральніка, што цешыцца гэтымі дваімі людзьмі, адзінымі насельнікамі беларускага хутара дзесь на Паазер’і, Петраком і Сцепанідай. Аўтар-апавядальнік быццам «завіс» над хутарам, заняў «нябесную», зверхнюю пазіцыю над гэтым улюбёным лапікам зямлі і чалавечым жытлом на ёй,— і пільна, любасна і разважліва назірае за жыццём «знізу», на Яхімоўшчыне і ў яе ваколіцы, робячы адначасна помныя экскурсы ў недалёкае яшчэ даваеннае мінулае, у гісторыю гэтай мясцовай чалавечай Галгофы...