Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
Вельмі хутка свядомасць героя, што ледзь паспеў аддыхацца, прыйсці ў сябе ад горкага расчаравання пабачаным, вяртае яму страчаную было на момант сэнсадайную пупавіну: позірк яго канчаткова зварачаецца ад разоранага селішча да... могілак вясковых могілак «з усёй ягонай раднёй, старымі, дзядамі і прадзедамі усім яго родам». «Зайздросная доля,думае Хведар, — навекі разам з усімі, у сваім кутку». Сваю ж няшчасную небараку-жонку і малую пакутніцу да-
чушку Волечку Хведар згубіў, пахаваў далёка ад зямлі продкаў: у прамерзлай балоцістай зямлі пад сцюдзёным Котласам, на ўзбярэжжы жахлівай чужой ракі. Раскулачаны паўсвет мёр у далечыні ад радзімы — ад непасільнае працы, галадухі і сухотаў... Болып, аднак жа, ад «суму-тугі па родных мясцінах, ад нуды вечнага з імі расстання». Праз тыя фізічныя пакуты і ў самога Хведара было прытупілася адэкватнае ўспрыманне жыцця нават жонку і затым дачку ён пахаваў, «дужа баючыся не паспець» у адведзены тэрмін, «надта спяшаючыся, бо яго маглі чакаць»... Пасля страты жонкі і асабліва дачкі («жыццё адняло ў яго апошнюю радасць, адзіную яго ўцеху») Хведарава ўласнае жыццё для яго страціла ўсякі кошт, «ён далей не надта ўжо і даражыў ім». Толькі адзіная якая-кольвек жыццядайная мэта засталася ДАЙСЦІ ДА РАДЗІМЫ.
I ён дапяў да яе, дайшоў. Бо галоўным для яго было — не проста дайсці, адным вокам зірнуць, але — ПАМЕРЦІ. НА РАДЗІМУ ХВЕДАР РОЎБА ІШОЎ ПАМІРАЦЬ — вось сакральны сэнс яго памкнення дамоў; матыў імкнення да смерці любоў да Танатаса. «Можа, не заўжды прызнаючыся сабе, ён найбольш за тым і імкнуўся сюды (паміраць), за тысячу кіламетраў, праз пяць гадоў выгнання». Роўбаў лёс ад моманту зліквідавання трывалых сялянскіх асноў быцця, звякоўвечнага ладу існавання, ад моманту перажыцця нанесенай звонку жахлівай несправядлівасці — чалавекам, які ўсё жыццё толькі і дбаў пра справядлівасць і спагаднасць чалавечую, — незваротна ўзяў кірунак на ўцёкі ад гэткага бязлітаснага свету, ад гэткай сусветнай крыўды. Праз радзіму адзіны дагэтуль прытулак беларуса ў жыцці да мудрых продкаў, што паснулі ў тоўшчы стагоддзяў і знаходзяцца тут, паблізу, на вясковых могілках...
Іншага выйсця для Хведара няма: Зямля, што была для яго ўвасоблена ў родным падвор’і, у родным палетку, перастала існаваць. А чуццё Зямлі суцэльнай,
«Зямлі ўвогуле» — для яго чужое, немагчымае. Сэнс для яго мае толькі тое, што блізка, што навокал, што ЯГО.
Каб утрымацца надалей у гэтым жыцці пасля перажытага, трэба змагчы праіснаваць без зямлі. Ці зможа так жыць Хведар Роўба? Напэўна, не. Дух памерлых продкаў ужо вітальна кліча яго, вабіць з неадольнаю сілай, абяцаючы даўно жаданы і заслужаны — супачынак. 3 усёй сілай канчаткова абуджаецца ў Хведаравай знясіленай істоце прыцягненне Танатаса — любоў да Смерці; і ён ідзе за гэтым абяцаючым супакой памкненнем. «Ужо да смерці яго адгэтуль (куды вярнуўся. — Ю. 3.) не вытураць...».
Сутнасны перадсмяротны стан Хведара не зусім зямны; ужо напалову й нябесны. «Да таго свету ён яшчэ не дабрыў, але бадай што сышоў з гэтага», так характарызуе павадыр стан свайго героя напрыканцы, у фінале. Таму так люба і абыходзіць Хведар вясковыя («свае»!) могілкі, аглядае ціхамірнае паселішча мёртвых. Калі не Волечка, не жонка, дык хоць ён, бацька і гаспадар — дабрыў і ляжа тут. Знешні час для яго нібыта перастае існаваць: абсалютным становіцца час унутраны, асабісты... Але іменна ЧАС, як знешняя непераадольная гнятлівая сіла, зрабіў Хведарава жыццё «здзічэлым», зрынуў яго з векавечнай, уходжанай продкамі пуцявіны на шлях лішэнца, пярэваратня сярод быццам бы «нармальных» людзей. Ды можа гэта сам час, самі нармальныя людзі пярэваратні, у суцэльнае ЗЛО абярнуўшаяся рэчаіснасць? Калі дома бяскрыўдны чалавек асцерагаецца «нармальных людзей»; калі там, дома, «спрэс пустка і разарэнне»; калі загаспадарылі на разбураных падвор’ях самыя нядбалыя і нявартыя гаспадары,то, мабыць, гэта не чалавек — «лішэнец» у гэткім свеце, a — сам гэты свет аваўчэў, ашчэрыўся на чалавечнасць гібельнымі ікламі, ад укусаў якіх людзі альбо гінуць, альбо незваротна расчалавечваюцца... Як сын Хведара Роўбы, «вялікі начальнік у pa-
ёне», партыйны сакратар «нібы той цівун»; ад бацькі адмовіўся і прозвішча меўся мяняць, каб анізвання... Такім учора-людзям сёння-партсакратарам бацькі не патрэбны. «Людзі і члены партыі», во як саркастычна выказаў сутнасць падзелу таго, даваеннага часу на чалавечае і нечалавечае, нялюдскае, эрдманаўскі «самазабойца». «Парвалася нітка жыцця»...
Вакол Хведара Роўбы рэаліі антычалавечыя. Хведар яшчэ паспеў пабачыць, як яны ўсталёўваліся: «Распадаліся сем’і, нішчылася людская роднасць, спрадвечная вясковая крэўнасць. Сталі браты як чужыя». Гэта кажа быццам герой ды ў адзін голас з аўтарам-павадыром. Абодва яны адчулі, што ў свеце, які яшчэ ўчора даваў простаму чалавеку нейкі светлы шанец здзейсніць сваё жыццё, хоць і ў клопатах, але да канца асэнсавана, адбываюцца непапраўныя, злавесныя «тэктанічныя» змены, зрухі плоскасцяў быцця, сэнс якіх у змене свету — АНТЫСВЕТАМ, рэалій — АНТЫРЭАЛІЯМІ, рэальнасці АНТЫРЭАЛЬНАСЦЮ.
«Мусіць, навек адышла дабрыня з мінулам часам,— кажа герой-аўтар, — на змену ёй паявілася нешта новае жорсткае і няшчаднае».
Чалавек упанурыўся ва ўсведамленне свайго лішэнства ў гэткім свеце, сярод гэтакіх антырэалій. Толькі спрадвечныя сымболі напаследак яшчэ могуць трохі падтрымаць і стрымаць яго. Хведар, які ўжо вызначыў сябе як «не чалавека», што «дашчэнту расчалавечыўся» і гэта сярод «людзей»!.. сыходзіць у любы яму лес, што «заўжды з міласэрнай гатоўнасцю прымаў яго» і ў якім у яго душу «лілося ціхае адчуванне шчасця». Ён пазнае, здаецца, пошум родных бярозак, лекуецца гэтай лясной музыкай. Калі не дома, не ў вёсцы, дык хоць у апірышчы шматлікіх пакаленняў яго продкаў лесе знаходзіць ён апошнюю зямную лагоду і прытулак. Хоць Прырода напаследак уратоўвае ад бязмежнае роспачы. I ёй, Прыродзе, гучыць гімн: «Усё ж як добра ў лесе на волі! Ніхто цябе
нікуды не гоніць, ты не патрэбны нікому, як і ніхто не патрэбны табе. Каб так можна пражыць жыццё! Зрэшты, калісь так і жылі: у хаўрусе з прыродай і лесам, знаходзячы ў ім і пракорм у галодныя гады, і прытулак у часы ліхалецця. Лес абараняў, лес саграваў душу і цела. Хто ж яшчэ болыпы быў дабрадзей для тутэйшага люду?..». Далей, як мага далей ад такіх, пабачаных ужо даволі людзей і паспытаных рэалій,— далей у лес, у логава ваўчыцы, «абы не з людзьмі»!..
Ужо дасягнута тая запаветная мара — ён вярнуўся дамоў і зірнуў на радзіму. Далей «што будзе, хай тое і будзе». Думаць пра астатняе Хведар быў ужо бяссільны. Галоўнае спатолена прага душы.
...Усё далей ідзе Хведар у край лясны, «малавядомы і таямнічы». Багавізна, балота... Ды гэта ж — знак, знак набліжэння новае, таямнічае і невядомае рэальнасці — уладарства Танатаса. Ужо і ногі неяк «пацягнулі ўніз»... He: зноў яшчэ жывыя думкі імкнуцца туды, на блізкі падворак, да чалавечага цяпла, хатаў, клопатаў аднавяскоўцаў. У святле поўні ён апошні раз вяртаецца да вёскі, на могілкі. I тут гучыць гімн Танатасу: «Хведар нібы заплюшчваў вочы і невідушча стаяў між магіл. Увогуле тут яму было добра, нават спакойна і ўтульна: ён нібы далучаўся да аднасяльчан і ладзіў з імі нетаропкую маўклівую бяседу і пытаўся, і скардзіўся, і разважаў... Яму нікуды не хацелася рушыць адсюль, тут ён, як нідзе ў іншым месцы, адчуваў сябе ў спакоі, адноснай бяспецы. Мусіць, недзе пад ранак закаціласязнікла поўня, навакол стала цёмна... Аднак цемра яго не палохала». Цяпер ён для свету здань, начны бесцялесны прывід, ад якога жахаюцца людзі, а ён ад людзей-нелюдзяў... Ён адбіўся ад свету нелюдзяў, свету расчалавечвання, стаў не такі, як усе. I таму ён уладар над сабой-Чалавекам, над сваёй непарушанай чалавечай сутнасцю, якую аблажылі аблаваю тыя, хто належыць гэтаму часу. Хведар вольны чалавек на нявольнай зямлі.
Бацька гіне.
Нядобрае прадчувае ён для сына-адрачэнца.
Бацька «дашчэнту расчалавечыўся», мог толькі бегчы, уцякаць, як звер. Бо людзі лютыя істоты, горш за звяроў; «задзяруць і кінуць, і возьмуцца за наступнага». Які час такія і людзі.
Але ж чалавечая лютасць для Хведара Роўбы ўвасоблена ва Уладзе. Той, што дала яму зямлю і дазволіла гаспадарыць, «жыць-пажываць і дабро нажываць». Паверыў, што ўлада кажа праўду. Аказалася жорстка падмануўся. Стаўленне Хведара да Яе Вялікасці Улады псіхалагічна вельмі падобнае да адносін да яе... Петрака Багацькі. Выдае, што на гэтых мастацкіх прыкладах мы ўвогуле бачым адносіны беларуса да Улады. Узгадаем яшчэ раз тую смяхотную гісторыю з паездкай Петрака ў Мінск, яго смяротную боязь той страхотнай міліцэйскай будкі і панічныя, бясслаўныя ўцёкі ад яе... Вось што ўзрушыла тады Петрака найболын — непасрэднае судакрананне хоць з колькі-небудзь канкрэтна ўвасобленай Уладай! Таму ён са страшэннай палёгкай і ўцякае-вяртаецца на родны, безуладны хутар...
Па сутнасці, і перадсмяротны стан Хведара Роўбы блізкі да стану Петрака, з той толькі — істотнай — розніцай, што апошняя безуважнасць Петрака напоўнена ўсё-такі болыпым, вышэйшым сэнсам: Пятрок знікаў са свету, маючы нейкі свой, унутраны адказ на пытанне, што такое жыццё і ў чым сэнс жыцця чалавека. Хведар такога адказу не мае. Ён — прагне яго... Ды толькі велізарны боль душы — але не супакаенне спазнае ён на сконе зямнога быцця. Магчыма, Хведар стаў бы Петраком... калі б выжыў. Аўтар-павадыр, што растварыў-аддаў свайго пакутнага, няшчаснага героя багне, толькі-толькі, аднак, пазначыў тыя канкрэтныя рэаліі-антырэаліі, заложнікам якіх стаўся герой. I даў зразумець, што рэаліі гэтыя антычалавечыя хоць і патрабуюць увагі, але, абрынутыя на чытача ў дада-
так да экзістэнцыяльнай драмы героя, могуць толькі нанесці шкоду мастацкасці твора; дый невялікія, амаль публіцыстычныя адступленні, траха не алюзіі на раскулачванне, сац-«наваяз» 30-х гадоў у Краіне Камуны паказваюць, што іхняя дэталізацыя ў аповесці была б залішняй; што ў «Аблаве» дастаткова Хведара Роўбы з яго ўнутраным болем, каб адчуць і зразумець драму супольнага быцця. Праўда, адчувальна, што аўтару гэтага ўсё-такі мала, што адным толькі сімвалагізаваннем ён задаволіцца не зможа: ён імкнецца да найпаўнейшага адказу на тое сусветнае ЗАВОШТА свайго Роўбынарода. I хутка ён, аўтар, здыме ледзь не ўсе эстэтычнамастацкія ўмоўнасці, шукаючы той адказ... Здарыцца гэта ў аповесці «Сцюжа».