Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
зажыць па справядлівасці. Колькі ж можна ваяваць між сабой?» праз падсвядомасць Азевіча выказвае свой не дужа ўпэўнены спадзеў аўтар, стомлены бясконцай, з аповесці ў аповесць, барацьбой сваіх са сваімі...
Толькі ці дойдзе гэты шчыры спадзеў, сэнс гэтай ратавальнай ісціны да чалавека, прыбранага АНТЫСВЕТАМ, які, больш таго, ператварыўся ў дзейснага, перакананага яго служку, — да Азевіча?
Як і ў герояў «Знака бяды», «Кар’ера», «Аблавы», магчымасці выбару ў героя «Сцюжы» ад пачатку надта малыя, а з развіццём падзей зусім сыходзяць на нішто. Герой, як іскандэраўскі трус, толькі пакорліва рухаецца да пашчы АНТЫСВЕТУ, каб стацца ягонай часткай. Думаецца, Быкаў-павадыр надзвычай удала бо наўмысна — выбраў у «Сцюжы» варыянт аўтарскай рэінкарнацыі: ні ў вопытнага, адукаванага камандзіра (як у «Кар’еры»), ні ў бітага жыццём мужыка («У тумане»), тым больш ні ў душэўна цнатлівага селяніна Роўбу, у хлопца-падлетка, наіўную душу, якой належала адолець, перамагчы неадольную і непераможную нават для самых мужных і разумных антырэальнасць. 3 поўным поспехам пачварны ідэалагічны свет забірае ў свае служкі вясковага хлопца, адукоўвае яго на свой д’ябальскі кшталт і ставіць у шэрагі «калектывізатараў», «перавыхавацеляў», «палітінфарматараў». Як будзе адбывацца перараджэнне, прыручэнне, антытрансфармацыя светлай з народзінаў душы ў душу цёмную, адчужаную ад першасутнасці? Вось, бадай, у чым заключаецца эзатэрычны падтэкст сюжэта «Сцюжы», і мы маем магчымасць услед за аўтарам, агаломшаным падзеямі, што адбываюцца з яго героем, прасачыць этапы ініцыяцыі «наадварот».
Зрэшты, этап толькі адзін і варункі яго нам ужо знаёмыя з «Кар’ера». Там герой Агееў таксама падпісвае паперу на супрацоўніцтва з ворагам; падпісвае, па сутнасці, фалыпыва, за неіснуючага Бараноўскага, ды ўсё ж — падпісвае... Праўда, на тым
эпізодзе аўтар не засяроджвае ўвагі, нават пасля не робіць «сімптаматычных» наконт яго агаворак: надта ўжо ўдала той эпізод выйшаў (адразу параўноўваецца з фіналам сартраўскага «Мура», дзе герой таксама быццам «гуляе» ў здрадніцтва, ды ўрэшце гульня ператвараецца ў сапраўднасць, здрада разыграная робіцца здрадай рэальнай...). У «Сцюжы», насупраць, увага аўтара на моманце «падпісання» яўна засяроджана. Па значэнні сцэна ці не такая ж, як у гётэўскім «Фаўсце» сцэна дамаўлення Фаўста з Мефістофелем: пісьмовае паяднанне з сіламі цемры. Фаўст, вядома, на тое і Фаўст, каб, смеючыся, падпісаць смяхотную для яго паперу і на свой лад прадоўжыць гульні з лёсам. А што наш Азевіч, як ён выглядае пасля таго насампраўднага падпісання, сарганізаванага камсамольскай блудніцай? «Кепска разумеючы, што робіць, Ягор памарудзіў крыху і вывеў над самым беражком “Азевіч Я.” ...Ён застаўся, мала што адчуваючы. Ён быў зусім збіты зпанталыку, з натугай, спакваля пачынаючы разумець, што адбылося. Толькі праз нейкі час даўмеўся, што адбылося кепскае...»
Поруч з бязвінным, але прыбраным Часам Ягорам мы бачым іншую постаць яўрэя Ісака, на якога насоўваецца той жа самы антысвет, што і на Ягора. Па сутнасці, у асобе Ісака аўтар як бы сімвалізуе сілы дабра, светлыя сілы, што існуюць усёчасна і ўсюдысна, але ўсёчасна і ўсюдысна ім знаходзіцца супраціўнік, які мае схільнасць да разрастання ў памерах і завалодання абшарам сіл дабра. Якое выйсце ёсць у сіл дабра ў такой сітуацыі, калі іх магчымасці звузіліся да аднае кропкі: паасобкавае чалавечае душы? «Застацца сабой...». Як — «застацца»? «Поўная пакорнасць лёсу...» такі, амаль тэічны выгляд мае стары набожны яўрэй Ісак у час арышту энкавэдзістамі (у часопіснай першапублікацыі аповесці напэўна памылка друку «пэўная». Ю. 3.). «Поўная пакорнасць лёсу» адзінае выйсце для сіл дабра, каб застацца сабой у часе суцэльнага наступу
д’ябальшчыны? Выбар, прама скажам, невясёлы. Дый ці выбар?
Мы забыліся згадаць герояў, надта ж падобных да Петрака і Сцепаніды, толькі пададзеных хутчэй як «цені», чым героі. Пэўна ж, гэта Ягоравы бацькі, імён якіх мы так і не даведаемся (ці не зашмат ананімных герояў-«ценяў»?). Павадыр толькі паказвае нам, амаль з рэпарцёрскім скораказаннем, — як за лічаныя гады — паводле «хранаметрыі» сюжэта састарваецца, знясільваецца і канае ад бясплённай працы бацька (добра, што яшчэ так, а не дзе-небудзь на Салаўках...); бачым ушчэнт збалелую, хоць і не старую яшчэ маці, а на панадворку панаванне галоднай смерці і мору. «Пазнікалі жаніхі, а каторыя засталіся, дбалі не пра жаніцьбу пра тое, каб пракарміцца...». I гэта ў вёсцы, пры канцы 30-х...
...Але «падпіскай» справа героя не скончылася. Свет антырэалій гэтым не абыходзіцца: яму трэба дзейсныя, «па перакананні» служкі, не толькі вычурная мова (ёй — асобая ўвага; «шершавый язык плаката», ён у «Сцюжы» скрозь напаказ, ён наўмысна не прыкрываецца, а падкрэсліваецца аўтарам і гучыць: лозунгі, тэарэмы, парадзіраванне кароткага курсу...). Вышэй мы задаліся пытаннем наконт жанру аповесці; лозунгавы сац-«нававяз», пададзены як знарок прыдуманы аўтарам, не як вычурны моўны канструкт, a як натуральнае гукавое тло рэальнай рэчаіснасці (аповесць жа — рэалістычная!), — яшчэ больш завастрае гэтае пытанне наконт жанру. Адной такой рэальнай мовы дастаткова, каб зрабіць нармальнага чалавека з нармальнай мовай — вар’ятам, ненармальным, зомбі. Гэта зноў-такі дыктуецца законамі антыўтопіі; але ж рэалістычная аповесць сваёй фактурай прагназуе будучыню рэальную, не выдуманую... Безумоўна, за такую рэалістычную аповесць у 1969 годзе аўтару не паздаровілася б, таму, зрэшты, ён і адклаў свой рукапіс на дваццаць гадоў, не маючы ніякай надзеі надрукаваць аповесць раней (прыз-
нанне пісьменніка ў адным інтэрв’ю 1993 года, пасля публікацыі «Сцюжы» ў часопісе «Полымя»),
Зомбі толькі і маглі быць дзейснымі служкамі антырэальнасці: прыдушыўшы голас сваёй душы сумлення, яны душылі далей і ўсё навакол, што ім загадвала іх антычалавечая сістэма, прыслужнікамі якой яны ўжо напалову сталі. I вось трэба канчатковае закабаленне, канчатковы пералом асобы, каб руху назад не адбылося ніколі. У «Сцюжы» — гэта эпізод разбівання жорнаў. «Рабілася ўсё горш і горш, бяда падступала ўсё бліжэй... Праз шэсць падворкаў стаяла і ягоная хата. A ў хаце жорны. На якіх і ён нямала намалоў у свой час — на хлеб, на зацірку, бліны... Разварушаны і знямелы, бы ў кепскім сне, ён хадзіў з гэтымі людзьмі па знаёмых падворках, стрымана, чужым голасам вітаўся з суседзямі і моўчкі ішоў у сенцы, у трысцен ці ў істопку (змалку ведаў, дзе што ў кожнай сям’і), знімаў верхні камень і выносіў на вуліцу. Ён маўчаў. Бабы крычалі і плакалі... Так яны дайшлі і да Азевічавага падворка... Увайшлі ў сенцы... Ягор ірвануўся да жорнаў і ўхапіў знаёмы, даўно ўжо не тоўсты і не дужа цяжкі камень. Ён нічога не хацеў ні тлумачыць, ні нават доўга затрымлівацца тут. Бегма вынес камень на агарод, дзе з пустазелля пад плотам тырчаў вялікі круглападобны валун, з усяе сілы ўдарыў па ім. Жорнавы камень разваліўся на дзве палавінкі, і ён, хістаючыся, з апошніх высілак вярнуўся ў двор... 3 хаты чулася глухое галашэнне маці... Астатняе Ягора ўжо не надта трывожыла, самае прыкрае ён перажыў. Штосьці ў ягоных пачуццях зламалася, і ён выразна адчуваў, што рабіўся інакшым, чым прывык адчуваць сябе».
Жорны, безумоўна, рэч, рэч звыклая, але ў «Сцюжы» гэта рэч-сімвал. Сімвал яшчэ не кранутай канчатковай ніці дабра, знак яго жывасці. Расколваючы ўласнаруч дзесяткі жорнаў-рэчаў, а ўрэшце бацькоўскія жорны-сімвал (нездарма ж так «глуха галасіла» маці; плач — над усёй Беларуссю...), Азевіч расколвае рэш-
ту ўласнага сумлення, адпрэчвае яго назаўсёды і «Штосьці ў ягоных пачуццях зламалася, і ён выразна адчуваў, што рабіўся інакшым...». Што гэта, як не абарачэнне ўчора-чалавека ў сёння-вурдалака? Між іншым, Быкаў застаецца пэўным сваёй схільнасці да сімвалізацыі тэкставых з’яў: пры канцы за героем увязваецца, як ягоны сімвалічны цень, сабака Ваўкалака — не інакш знак чалавека-вурдалака...
Замбіраванне скончана: не ў антыўтопіі — у рэалістычнай аповесці.
Такім чынам, аўтар, што ішоў да атрымання адказаў на тое ўсяленскае ЗАВОШТА, прыйшоў да рэалій, якія яго выклікалі. Гэта Хведар Роўба памірае, гіне, не ўцяміўшы, за што ён гэтулькі трываў. Роўба і не мог таго ўцяміць, бо жыў натуральным сялянскім прыродным быццём, кіраваўся натуральнай чалавечай мараллю. Жахлівае насоўванне нейкай пабочнай, аграмаднай пагрозы сваёй маралі Роўба ўспрымае толькі з непрыхаваным жахам — і зміраецца з ім; сэнс яго смерці надае хіба экзістэнцыйная гатовасць памерці («яшчэ жывы, але ўжо часткова і там»), Герой «Сцюжы» герой не столькі экзістэнцыйны, колькі «ідэалагічны», прама сутыкнёны з тымі самымі пачварнымі рэаліяміантырэаліямі, якіх падсвядомасна жахаецца Роўба, так і не спасцігнуўшы іх. Праз Азевіча аўтар-даследчык пранікае ў тыя рэаліі жаху антырэаліі жыцця; герой робіцца даносчыкам, калектывізатарам, партыйным служкаю. Ён — закладнік антырэалій; голас яго сумлення, душы адрэзаны ад таго, што ён робіць. Голас яго душы так і не прабіваецца, не пратэстуе супраць абставін, як гэта было ў герояў «Знака бяды» і ў героя «Аблавы». Нават апынуўшыся ў адзіноце на пачатку вайны і таму ўспамінаючы мінулае, — Азевіч не столькі ідзе да канчатковай ісціны, толькі яе баіцца (і баіцца рэальнае жыццё, што прыйшло да яго ў асобе жанчыны-ратавальніцы).
Галоўнае ў аповесці не мастацкая пазіцыя
апавядальніка і не эвалюцыя героя, галоўнае — самі рэаліі, пра якія гаворыцца, сярод якіх існуе герой і ўвесь народ. Вось дзе карціна суцэльнае бяды a не адзінкавых «знакаў». Вось дзе апакаліпсіс беларускай вёскі 30-х гадоў. Што тут да «публіцыстычнасці» пазіцыі апавядальніка, калі пазіцыя яго так моцна апасродкавана: аповесць накіравана да нас непасрэдна, уласна сваёй фактурай, а не «манерай» да нашай сучаснай здольнасці ацаніць мінулае і зрабіць самастойныя высновы.
Можна сказаць, што гэта таксама і экзістэнцыйная аповесць у тым сэнсе, што яе эстэтычнае ўздзеянне заключаецца ў непасрэднасці перажыванняў аўтара, у прымерванні чытачом падзей і лёсу героя на самога сябе (чаго варты эпізод разбівання жорнаў у роднай хаце? А як бы я паступіў у гэтым выпадку?..). A карціна ў хаце, дзе ўсё спакваля памірае, дзе памірае жывой маці, дзе — подых магілля? Навошта нам тут пазіцыя аўтара?