Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
Заўсёды важна, як аўтар называе, аклікае свайго героя ўпершыню. «Чалавек не заўважаў (вады. Ю. 3.) і між кустоўя ўпарта імкнуўся кудысьці... Відаць было па ўсім, што чалавек даўно ішоў адзін, звыкся са сва-
ёй адзінотай і старанна абмінаў людзей...». Чалавек. Проста — чалавек. Тутэйшы. Безыменны. Адзіны герой аповесці. Са сваім адзіным, дамінуючым, запаўняючым усю яго свядомасць сэнсатворным матывам: матывам вяртання дамоў, у родны край, у свой кут, на зямлю продкаў. Толькі гэты татальны матыў, бадай што, і мог бы прыдаць старому, знясіленаму гулагаўскай пакутняй чалавеку сілы пераадолець упаасобку, у холад і голад, шлях з котласкага лагера для рэпрэсаваных дадому, у ўсё тую ж, азначаную ў аповесці ледзь-ледзь мясціну крывіцкай зямлі, у родны хутар-пасяленне пад назовам Нядолішча. Сам па сабе гэткі шлях — неймаверны быційны высілак, высілак-таксама-сімвал, за якім найвышэйшы ўзлёт жыццёвай адвагі, напяцця духу і вытрываласці чалавека. У такім высілку для чалавека найчасцей заключаецца апошні, галоўны сэнс ягонага быцця: далей ужо такога напяцця не спатрэбіцца, дый сілаў на тое не будзе, — далей толькі — вечнасць і... багна.
Але нам цікава пабачыць і вытокі гэтага матыву, яго запачаткаванне ў папярэдніх творах Павадыра (гэтак, не без слушнасці, на мой погляд, называе аўтара «Аблавы» крытык С. Дубавец). Нешта падобнае мы ўжо дзесь стрэлі, і гэта нам прыпала на памяць... Ды гэта ўсё той жа незабыўны Пятрок! Узгадаем зноў тую яго смяхотную ходку перад Домам урада ў Мінску; аўтар з добрым пасмейваннем павадзіў тады Петрака па горадзе... «Дужа не хацелася яму выпраўляцца ў тую нязнаную дарогу, на край свету -у Мінск... Проста жах браў...». «Ён праклінаў сябе за нерашучасць... не першы ўжо раз, але дужа выразна падумаў: нашто ён паехаў сюды?..». I ўрэшце: «...Усё, што рабілася навакол, было яму дужа пастыла і дужа хацелася дамоў, да сваёй сядзібы, пагорка і рова, сваіх лугавін і імшарын, свайго маленечкага кутка на гэтай вялізнай няласкавай зямлі». У падтэксце гэтага выбітнага эпізода-рэтраспекцыі са «Знака» мне выразна прачытаўся фінал трэцяга гесэўскага
жыццяпісу да «Гульні шкляных перлаў»: «Усё астатняе адбылося па той бок вобразаў і дзеянняў. Лесу ён болын не пакідаў»...
Але тое быў у «Знаку бяды» яшчэ не матыў у пэўным сэнсе слова; хутчэй прадматыў. Матыў выразна саспеў у «Аблаве», і на ім, як на эзатэрычнай мацавальнай сіле, і збудаваны відавочныя, падзейныя ўзроўні сюжэта. Матыў вяртання да зямлі продкаў эзатэрычны падсэнс сюжэта «Аблавы».
Я нават падзівіўся, чытаючы аповесць, наколькі густа расстаўлены ў ёй «сымболі» таго «скрытага», эзатэрычнага матыву. Прычым з гэткай жа шчыльнасцю, што і «знакі бяды» ў «Знаку бяды».
Возьмем для пачатку экзістэнцыйны модус існавання героя як мы ўжо казалі, монагероя, герояадзіночкі («аповесць аднаго героя»). Яго, героя, няма з кім параўнаць, у адрозненне ад процістаўленых герояў «Знака бяды» — Петрака і Сцепаніды. Няма і іншай процістаячай ці ўзаемадзеючай свядомасці, як тое было ў «Сотнікаве»; няма хоць колькі-небудзь выяўленага дыялога: герой гаворыць сам-насам, яго адзіны суразмоўнік яшчэ жывая і балючая памяць, альбо за героя, дзе таго вымагае і дазваляе сюжэт, «дагаворвае», успамінае, ацэньвае і вінаваціць (гэта найбольш) — аўтар-Павадыр... Модус існавання героя, Хведара Роўбы, такім чынам экзістэнцыйная адзінота, пагранічча, за якім — альбо вяртанне да людзей, у грамаду, альбо яшчэ большы адыход ад людства, увогуле зыход з арэны жыцця... На гэткім паграніччы чалавек і дае сабе адказы на галоўныя пытанні быцця: ДЛЯ ЧАГО I НАВОШТА. Усё залежыць ад таго, ці дадзены ўрэшце адпаведныя адказы.
Для Хведара яго галоўнае, апошняе пытанне сышлося ў адно, прагучала коратка, як крык: ЗАВОШТА. Як жа ён прыходзіць да гэтага ЗАВОШТА і ці дае адказ на яго?
Як і Пятрок, Хведар дасягнуў гэткай стадыі
існавання, што ўжо не імкнецца да людзей, болып таго вымушаны іх асцерагацца. Нагадаем: «Відаць было па ўсім, што чалавек даўно ішоў адзін, звыкся са сваёй адзінотай і старанна абмінаў людзей. Людзі былі для яго найвялікшаю небяспекай у полі, на дарозе, ці не таму ён выбіраў шлях воддаль ад дарог, паселішчаў... За час блукання ён адвык ад чалавечага голасу, сам маўчаў, толькі напружана, да болю ў галаве думаў і безупынна ўзіраўся ў наваколле...». У Петрака хоць нехта быў паблізу, наравітая жонка, паліцаі... У Хведара ж няма нікога. Толькі памяць, што размотваецца за час яго самнамбулічнага блукання па лесе, па родных імшарынах і палях. Неўпрыкмет перастаеш заўважаць адрознасць голасу Павадыра-пісьменніка і голасу Хведаравай памяці — яны зліваюцца. Аўтар «увайшоў» у героя і пайшоў разам з ім ПА ЗЯМЛІ. Зверхні назіральнік спусціўся з Неба.
Але што кажа нам памяць героя? У лёсе Хведара нічога гераічнага няма. Сын вёскі, звычайны селянін, «пагарджаны парабак» у мінулым, «патомны беззямелец». Рупны працаўнік ад цямна да цямна. Толькі зусім нядаўна, пры новай уладзе стаў уладаром «багацця з былога панскага прасцягу пад лесам» — дзерава, пабудаваў хату, гумно, хляўкі зажылі... Як і Пятрок, Хведар таксама, займеўшы свой зямельны пасад, не мог «нагаспадарыцца ўволю»; дый трэба было карміць немалую сям’ю, старых бацькоў. Але галоўнае Улада заклікала да працы, яна ж і дала зямлю... I малатарню, з-за якое стаўся «кулаком» і згубіў урэшце жыццё, Хведар набыў, каб лепей было працаваць, нікому не адмаўляў у вёсцы, калі трэба было памагчы змалаціць збожжа... Словам, гаспадар, тыпалагічна супадаючы з Петраком Багацькам: той «крый бог, каб калі зрабіў каму шкоду ці ўзяў не сваё з двара»; гэты «гатовы быў усім пра ўсё верыць, бо сам не хлусіў ніколі, нікога за жыццё не ашукаў». Ды нядоўга, як і заведзена на зямлі пакут, доўжыўся для Хведара гэткі «несканчо-
на зіхоткі рай». Улада гэтаму раю і паспрыяла, Улада ж яго і скасавала, зрабіўшы нястомнага працаўніка «ворагам народа», «кулаком», грамадскім лішэнцам. I Улада і расправілася з жывым чалавекам, разарыўшы жывое наседжанае сялянскае гняздо, заарыштаваўшы няшчасных насельнікаў і выслаўшы іх у далёкі, прамерзлы расійскі край пад Котлас на бязглуздыя работы, ад якіх людзі мерлі, як мухі. Во як скончыўся летуценны рай пеклам, малым апакаліпсісам...
Ды галоўнае ўсё ж заключаецца не ў «рэпрэсіі», не ў фізічным прымусе і трыванні; куды болып моцны боль пачаў мучыць патомнага селяніна ўнутры, у ягонай душы. «Ён, гвалтам адарваны ад яе (ад зямлі. — Ю. 3.), здаецца, здзічэў нутром ад самоты па ёй, спарахнеў розумам...». Толькі адзін-адзіны надрыў, разлом у жыцці і разлом фатальны. Без повязі з зямлёю і адзіным кутом на ёй беларускі чалавек дарэшты страчвае якоекольвек энергетычнае сілкаванне, зусім траціць сэнс свайго бытавання на зямлі. Іменна спазнаны ЖАХ ад страты сэнсу быцця і сублімуецца ў Хведара ў тое пякельнае ЗАВОШТА; ягонае кружлянне па лесе гэтым апошнім, дасягнутым з высылкі ўлонні яго чалавечае свабоды і незалежнасці — пакутнае іменна марнаю прагаю і неатрыманнем адказу на тое ЗАВОШТА...
Толькі вяртанне дадому, да свае хаты-вытоку і здольна вярнуць беларускаму чалавеку страчаны сэнс быцця. I гэты абсалютны, не ўсвядомлены «розумам» матыў бессвядома кіруе ўсёй істотай чалавека, паводзінамі героя; іменна ім абумоўлена не абумоўленае сюжэтам «занадта доўгае» кружлянне Хведара па лесе, па родных пагорках. Герой цалкам аддаўся памкненню дадому. «Стомлены, згаладнелы, з настылымі мокрымі нагамі, ён не мог адолець у сабе трывожнага неспакою і міжволі імкнуўся наперад каб толькі хутчэй. Чалавек нават забываўся на асцярогу і шыбаваў наўпрост... Усё ў ім імкнулася наперад, туды, дзе на ўзлеску павінна было паказацца поле і ягоная асірацелая без гаспадара
сядзіба... Няшчасны гаспадар, здаецца, траціў развагу ад нецярпення, узрушэнне калаціла яго нервовай дрыжакай, так хацелася яму згледзець хутчэй дранкавы дах з чырвоным комінам, саламяныя стрэхі хляўкоў...». У лагерным пекле ён «сніў безліч разоў свой падворак, студню з калаўротам, недабудаваны трысцен. Запаветная мэта толькі пабачыць роднае — «вяла яго доўгія тыдні праз усе нягоды і пакуты сюды, на родныя гоні, у свой кут... Галоўнае было дайсці, хоць дапаўзці, каб хоць адным вокам зірнуць і памерці...». He завалодаць — «зірнуць і памерці»: да гэтага саспелы не кожны чалавек, нават, можа, і прайшоўшы нялёгкія выпрабаванні; на гэта гатовы чалавек ужо не зусім зямны — напалову й незямны, духоўны. Пупавіна з родным у Хведара бязлітасна скасавана лёсам, душой ён адарваны ад месца прывязкі, вольны ў сваёй адарванасці, але й найбольш пакутуе ад таго і таму імкнецца вярнуць «страчаны рай». Ды што страчае гаспадара на радзіме?
«Раскіданае гняздо», пабуранае котлішча, на якім не стала ні дома, ні падвор’я... «Там, дзе некалі была печ, грувасцілася аброслая палыном куча бітае цэглы — усё, што засталося ад печы... Там, дзе быў калодзеж, зеўрала аброслая быльнягом яміна... Пастаяў, узлезшы на кучу бітае цэглы сярод быльнягу, успомніў, як тут некалі грэўся на печы, прыехаўшы ўзімку з лесу ці з дарогі, як тут спалі старыя ды і жонка Гануля таксама. Але бедная яго Ганулька, можа, меней за ўсіх тут грэлася... Хоць бы пакінулі якую пуньку, паветку, хоць бы сабачую будку... Ды не, не пакінулі нічога. Спрэс пустка і разарэнне». Неверагодны па працягласці і труднасці шлях дамоў скончыўся во так няўдала, безвынікова, марнай аказалася запаветная надзея ўбачыць свой кут цэлым і неяк памерці пасля, заспакоеным родным відном. «Мара апынулася ззаду...». Жаданая мэта дом зніштожана ўладаруючымі на радзіме новымі людзьмі, зліквідавана да асноў.
Толькі няпэўная, беспамерная, нічыйная і адначасна
ўсіхняя Зямля застаецца ў Хведара Роўбы. Ранейшая запаветная мэта, меўшая куды якое канкрэтнае аблічча ў родным паселішчы,сублімавалася на ўзровень вялікай, адзінай, агулыіай Зямлі. I ўжо нават пабачанае жахлівае разарэнне падворка, малы апакаліпсіс на радзіме не перабіваюць Хведаравага пачуцця шчасця: «Ён быў шчаслівы... Як згледзеў роднае поле і вёску, дык у душы ў яго засмяялася і запяяла...».
Беларус вярнуўся дамоў.
3 пусткі на котлішчы яму няма куды ісці; узлезшы на рэшту печышча, Хведар апошнімі зямнымі вымогамі свае памяці ўзгадвае невялікія зямныя радасці, тое важнейшае, чым хоць колькі аблашчыў яго лёс: як будаваліся, нараджалі дзяцей, мыкалі нястачу і трывалі нішчымніцу... Няхітрая «слодыч» жыцця простага беларускага селяніна. Для мяне адзінокая, у цемрыве начы постаць Хведара Роўбы, у святле месяца сядзячага на разбураным печышчы колішняй дамоўкі, — адзін з класічных духоўных сімвалаў беларускага жыцця апошняга часу, народжаных нашай літаратурай у другой палове 80-х гадоў. Гэткі ж па сэнсе, абсалютны па сіле ўздзеяння і прадбачання сімвал у беларускай літаратуры усё «Раскіданае гняздо» Купалы. Купалаўскі мастацкі вобраз-сведчанне і вобраз-папярэджанне адначасна у быкаўскай «Аблаве» спраўдзіўся. Далей застаецца толькі напамінак пра ранейшы сімвал — у выглядзе аднаго з эпізодаў аповесці...