Праўда як рэлігія Гутаркі з Васілём Быкавым Юрась Залоска

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Юрась Залоска
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2010
39.46 МБ
— Бадай аб’явамі ў метро...
Вот іменна аб’явамі ў метро... I раптам з’явіліся бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоня”, якія тут жа былі скасаваны “па волі народа”...
Яны, калі па праўдзе, ад пачатку псіхалагічна не прымаліся. Мяне даўно дзівіла гэтая спадзяванка БНФ на “народ”, каторы з цягам часу, маўляў, “нацыянальна ўсвядоміцца”, ачуняе і падтрымае Адраджэнне. Аднак жа заклікі і палітыка БНФ ані не працавала на побытавым узроўні — як цяпер “не працуе” мова.
— Вот іменна. I пагэтаму, можа быць, з-за таго і атрымалася цяпер такая параза, што ідэя Адраджэння — ідэя, канечне, правільная, высакародная, ва ўсіх адносінах цудоўная трапіла не на тую глебу. Вот у чым справа. Можа быць, яна трапіла зарана...
У гэткіх абставінах, асабліва ў палітычных абставінах апошняга часу, адзінае, што, можа быць, застаецца для дзеячоў культуры, гэта кансерваваць тое, што ёсць у галіне культуры, нацыянальнай ідэалогіі. Таму што калі і надалей справа пойдзе гэтак жа, то будуць зроблены захады дзеля таго, каб матэрыяльна панішчыць тое, што напрацавана за гэты час: забяруць з бібліятэк, па-
хаваюць у “спецхраны” выданні Вацлава Ластоўскага, нацыянал-дэмакратаў, незалежную гістарыяграфію, пэўныя творы мастацкай літаратуры. А ў дадатак будзе разгорнута шалёная кампанія па дыскрэдытацыі спярша ідэй, затым канкрэтных твораў, а пасля — іх аўтараў. Калі жывых яшчэ можна пасадзіць, то ў нябожчыкаў будуць знаходзіць нейкі кампрамат і таксама бэсціць, для таго каб скасаваць іх прыцягальны імідж. Гэта будзе зроблена, таму што камуна-фашызм абавязкова пакарыстаецца такімі метадамі. Інакш чым жа ён будзе карыстацца? Праўда не іх рэлігія. Іх рэлігія бязмежная хлусня. Чым яна бязмежней, тым лепш. Для нашых кіраўнікоў гэта вельмі здатны і плённы прыём...
— Чым асабіста Вы ратуецеся ў такой сітуацыі: пісьмовым сталом, дачай?
— Нічым я не ратуюся. Кідаюся так, туды-сюды, чым жа тут можна ўратавацца у такі час? Як пісаў адзін разумны расійскі аўтар: “Старость это одііночная камера знання”. У тым, можа быць, і паратунак, — каб ведаць. Сядзець у гэткай “адзіночнай камеры ведання” і ўсё ўспрымаць належным чынам. Гэта найперш.
Для мяне параза на апошніх выбарах (травень 1995 г. — Ю. 3.) — таксама вялікі боль і няшчасце, але на мяне як песіміста яна не зрабіла вялікага ўражання. Я не скажу, што яна мяне сакрушыла, разбіла — я да яе быў гатовы, не чакаў нейкай удачы... Гэта не першая параза. Такая ж была летась, на прэзідэнцкіх выбарах, калі Пазьняка не выбралі прэзідэнтам. Але, па шчырасці сказаць, у тых абставінах, у той атмасферы, у тых палітычных, эканамічных і розных іншых умовах я адчуў душэўную палёгку ад таго, што Пазьняка не выбралі...
_ ?
Таму што чыста па-чалавечы я не жадаў яму благога, я зычыў яму дабра... Я бачыў шчырасць гэтага чалавека, стаўку яго жыцця на поспех беларускай
справы; але калі яго не выбралі, а выбралі Лукашэнку, то мы зразумелі, што адтэрміноўваецца нешта самае страшнае. Няцяжка сабе ўявіць, што было б, калі б яго абралі. Па-першае, ён быў бы знішчаны фізічна. Па-другое, уся яго справа таксама была б ліквідавана — самым жахлівым, крывавым чынам. Таму што нельга ў гэткай абстаноўцы выбіраць самага галоўнага цара, які абсалютна не стасуецца да яе: ён абавязкова будзе адторгнуты, выкінуты, і не толькі ён, але і яго ідэі, уся ідэя Адраджэння... Мы ж бачым, які хцівы звер стаіць на заднім плане. Вот Лукашэнка — гэта якраз іх чалавек. Ён так ці інакш будзе сваю справу рабіць; ён будзе рабіць яе датуль, дакуль сваім злом не даканае грамадства, нацыю. Як даканае нацыю, як нацыя стане перад выбарам: або загінуць фізічна, або выжыць і змяніць сістэму, — тады ён будзе таксама адпрэчаны.
...Час Адраджэння яшчэ не наспеў. I час Народнага фронту не наспеў. Яшчэ толькі мы недзе робім першыя спробы, яшчэ на подступах да гэтага. I дапаможа нам у гэтым, як ні дзіўна, — Лукашэнка. 3 яго радыкалізмам і фашыстоўскімі замашкамі. Ён падштурхне. Гэта той выпадак, калі, сапраўды, “чым горш, тым лепш”. Гэта не значыць, канечне, што я за тое, каб ён паспяхова кіраваў: ён не можа паспяхова кіраваць; але ён вымушаны кіраваць такім чынам, таму што ён не свабодны. Ён выконвае дырэктывы і тэндэнцыі пэўных органаў, найперш расійскіх. Але скончыць ён вельмі кепска... Пэўны стан эканомікі яго ўзнёс, і гэтая ж эканоміка яго нізвергне, таму што ён з ёю не зладзіць. Зрэшты, з гэтай эканомікай не зладзіць ніхто, я ўжо гаварыў ні адзін раз. Hi Гасподзь Бог, ні анёлы не могуць упарадкаваць гэтую эканоміку, паколькі яна — параджэнне нячыстай сілы. Яна павінна памерці, ператварыцца ў тло, глебу, з якой народзіцца новая эканоміка, якая, я не ведаю, але яна павінна нарадзіцца. Нельга ж эканоміку ствараць указамі ці дэкрэтамі. Яна жывы арганізм чалавечага існавання. I ён павінен марудна вырасці, як вырастаюць
дзіця, кветка, расліна. Каб нармальна функцыянаваць у інтарэсах людзей, нешта павінна вырасці натуральным чынам. А на глебе атручанай сацыялістычнай эканомікі такая кветка вырасці не можа...
— Баюся, Васіль Уладзіміравіч, што каб пераадолець спадчыну сацыялізму, — тут чалавек, мусіць, не здольны нешта выправіць; тут, відаць, без другога прышэсця не абысціся...
— Можа, і так. На гэты конт я цёмны чалавек. Я не ведаю, не магу нічога прадбачыць. Як не можа прадбачыць ніхто, хоць людзі заўсёды вызначалі пэўны накірунак. Аднак усе тыя “вызначальнікі” вельмі хутка банкрутавалі. Сёння сумленны чалавек можа толькі развесці рукамі, а калі нехта паказвае, куды “трэба” ісці, то гэта альбо авантурыст, каторы робіць тое ў карыслівых мэтах, альбо проста недалёкія людзі, каторым здаецца, што яны нешта ведаюць. На самай справе ўсё гэта вельмі цьмяна, таму што, па-першае, чалавек сам сябе не ведае, а па-другое, ён зменлівы... Здаецца, Пазаліні ці Антаніёні, нехта з іх, зняў фільм на антычную тэму, нешта з жыцця Нерона. Пасля ў рэжысёра спыталіся, што самае цяжкае: аднавіць дэкарацыі тагачаснага жыцця ці рэканструяваць псіхалогію антычнага чалавека. Ён адказаў, што самае цяжкае — аднавіць псіхалогію, таму што псіхалогія зменлівая. У мастацтве гэта ўвогуле амаль немагчыма. Элементарны прыклад, каторы прыходзіць на памяць: Сенека. Яму імператар выказаў сваё незадавальненне. Што зрабіў Сенека? Пайшоў змагацца супраць імператара? He, ён пайшоў дамоў і выпіў цыкуту ад таго, бачыце, што імператар яго разлюбіў...
Вы ўсё-такі дазваляеце сабе разважаць над такімі рэчамі, як другое прышэсце?
— Пра гэта я нічога не думаў, я кажу, што цёмны ў гэтым сэнсе чалавек...
Тады застаецца палітыка: пра палітыку разважаць і гаварыць звыклей. Ужо даўно чуваць развагі,
што, маўляў, галоўная бяда Беларусі — у тым, што ў яе няма агульнанацыянальнага лідэра. Вы верыце ў такі сродак вырашэння нашых грамадскіх праблем?
— Яшчэ кажуць у палітыцы трэба прафесіяналы. Баюся, што не прафесіяналы тут патрэбны. У многіх выпадках трэба якраз не прафесіяналы. Трэба проста чалавек з боку. Вядомы даўні выпадак: калі Форд будаваў сваю вытворчую імперыю, узнікла нейкая тэхнічная праблема, і яго спецыялісты не маглі яе вырашыць. Тады ён запрасіў інжынера, які ніколі не меў справы з аўтамабілямі, але лічыўся нядрэнным спецыялістам. I ён хутка вырашыў тую праблему. Чаму? Таму што яго вырашэнне было свабодным ад усялякіх стэрэатыпаў... Так можа быць і ў палітыцы. Трэба найперш чалавек, каторы валодаў бы здаровым сэнсам. Вось калі ўзяць, дапусцім, Масарыка, ён мне вельмі даспадобы. Мне здаецца, у нас мала вывучаюць вопыт міжваенных дзяржаў, Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі, Аўстрыі... Тады, пасля Першай сусветнай вайны ў лідэры прыйшлі вельмі сімпатычныя людзі — і ў Чэхаславакіі, і ў Полыпчы. Хай генерал, маршал — Пілсудскі, але як жа ён адбудоўваў Польшчу ў тых умовах? Яны не былі “прафесіяналамі ад палітыкі”, але, тым не менш, паспяхова будавалі свае нацыянальныя дзяржавы. Чэхі памятаюць народнасць, прастату Масарыка. Пры ім міністры ездзілі на працу на трамваі — не таму што не маглі пакарыстацца персанальным аўтамабілем, а таму што гэта было непрыстойна. I небагатыя яны былі людзі. Яны служылі найперш нацыі, таму так сябе паводзілі. А нашыя каму служаць?..
Сёння мы кажам пра расслаенне нацыі; то ці можа быць у такіх умовах унгверсальнай каштоўнасцю “здаровы сэнс”?
— “Здаровы сэнс” сёння нацыяй страчаны, і гэта прыкра...
Нават у палякаў, якія, па сутнасці, распачалі змаганне з камунізмам у сацыялістычным лагеры -
пры канцы 70-х, цяпер няма агульнанацыянальнага лідэра. Былыя камуністы цягнуць за сабой ладную частку грамадстпва...
Таму што дыферэнцыяцыя грамадства адбылася. У цэнтральнаеўрапейскіх дзяржавах былі, канечне, свае супярэчнасці, але раней іх нацыі былі нечым з’яднаныя больш, чым цяпер, скажам, тая ж Полынча. Вот калі туды прыйшлі камуністы, дык, натуральна, яны перш за ўсё выкарысталі ўсе сродкі, каб нацыю раскалоць на кавалкі. Таму што толькі ў такім cra­ne яны здольныя ўтрымліваць уладу. I яны за пяцьдзесят гадоў гэта зрабілі. А да камуністаў нацыя была з’яднаная. Нават немцы, акупаваўшы Польшчу, не змаглі (ці не схацелі, як часам кажуць) стварыць там масавую калабарацыю і ўгоднае самакіраўніцтва. Гэта ж пра многае сведчыць. Праўда, там былі касцёл, рэлігія, што аб’ядноўвалі нацыю. А ў нас нават і рэлігія не можа аб’яднаць, таму што ва ўмовах дзьвюхканфесійнасці якое можа быць аб’яднанне? Ды яшчэ драбленне па сацыяльным стане, нацыянальнай прыналежнасці, іншае...
Камунізм захапіў Беларусь суцэлыш...
Ён, камунізм, увесь час імкнуўся трымаць народ у нейкім маналітным лагеры, не зважаючы на нацыянальнасці. Было адно вялікае дзяленне на камуністаў і беспартыйных (як у Афрыцы — на белых і чорных). У той час як камуністы валодалі ўсімі правамі і магчымасцямі, беспартыйныя не валодалі і іх палавінай... Ідэалагічны таталітарызм выхоўваўся ці не з дзіцячага садка: акцябраты, піянеры, камсамольцы... Гэта былі, па сутнасці, сапраўдныя дзяржаўныя секты, з іх унутранай ідэалогіяй і дысцыплінай. Тое было ў інтарэсах дзяржавы і партыйнага кіраўніцтва...
— Алезноў-такі,заапошніядзесяцьгадоў “галоснасці” столькі напісана пра рэпрэсіі, ГУЛАГ, што дзіву даешся, як грамадства “самае чытэльнае” не баіцца паўтору таго, што было пры савецкай уладзе, — вынікі