Прыгажуня ў сонным лесе  Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

Прыгажуня ў сонным лесе

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 254с.
Мінск 2001
91.3 МБ
Юная прынцэса, плачучы ад гора, не магла прыдумаць нічога лепшага, як наведацца да чараўніцы Сірэні, сваёй хроснай маці. У зграбны кабрыялет запрэглі вялікага барана, які ведаў усе дарогі, і ў тую ж ноч яна выехала з палаца. Даехала без прыгод. Чараўніца ласкава сустрэла прынцэсу, сказала, што ўжо ведае пра яе гора, і супакоіла.
— Дзіця маё,— сказала яна,— выйсці замуж за свайго бацьку — вялікі грэх. Ды гэтага можна пазбегнуць, нават не пярэчачы яму. Папрасіце, каб ён выканаў адзін ваш капрыз: падарыў вам плацце колеру ясных дзён. Ён магутны ўладар і моцна кахае вас, але зрабіць гэтага не зможа.
Прынцэса падзякавала хроснай маці.' А назаўтра сказала каралю, што не дасць згоды на шлюб, пакуль у яе не будзе плацця колеру ясных дзён. Абнадзеены кароль паклікаў славутых майстроў і заказаў ім гэта плацце, папярэдзіўшы, што іх павесяць, калі яны не справяцца. I майстры хутка, на другі ж дзень, прынеслі жаданае плацце. Нават блакітны купал неба, аздоблены залатымі воблакамі, сцьмеў перад яго чароўнай прыгажосцю. Прынцэса ўзяла плацце, але не ўзрадавалася, а затужыла, не ведаючы, як выйсці з цяжкага становішча. А кароль прыспешваў яе, нябогу. Прыйшлося зноў звярнуцца да хроснай маці. Тая здзівілася, што яе парада не дапамагла, і падказала папрасіць у караля плацце месячнага колеру. Кароль зноў сабраў славутых майстроў і быў такі суровы, заказваючы ім плацце месячнага колеру, што яны ў той жа дзень выканалі заказ.
Інфанта ўсцешылася, атрымаўшы цудоўнае плацце. Але ўспомніла пра бацькава жаданне ажаніцца з ёю, і туга зноў азмрочыла яе твар. Чараўніца Сірэні даведалася пра новую няўдачу і паспяшалася на дапамогу.
— Можа, я і памыляюся,— сказала яна,— але мне здаецца, што мы даб’ емся свайго, калі вы папросіце ў бацькі плацце сонечнага колеру. Такога плацця ён ніколі не дастане.
Інфанта згадзілася, папрасіла і такое плацце. Закаханы кароль загадаў нічога не шкадаваць: плацце павінна ззяць, праменіцца, як сонца. Ён аддаў майстрам нават брыльятны і рубіны са сваёй кароны, каб яны аздобілі абнову. Калі плацце нарэшце прынеслі і разгарнулі, усе, хто прысутнічаў пры гэтым, ажно заплюшчылі вочы — так яно іх асляпіла. 3 таго часу і карыстаюцца зялёнымі акулярамі і чорнымі шкельцамі. Што сталася з інфантай, калі яна ўбачыла плацце? Яна, модніца, і ўзрадавалася, і збянтэжылася адначасова, сказала, што ад яркага бляску забалелі вочы, і пайшла ў свае пакоі, дзе яе чакала чараўніца Сірэні.
— А цяпер, дачка мая,— сказала чараўніца,— праверым, ці вытрымае ваш бацька новае выпрабаванне, самае цяжкае і жорсткае. У яго галаве засела думка аб злачыннай жаніцьбе, такой ужо блізкай, як яму здаецца, але, думаю, ён разгубіцца, азадачаны, і адступіцца ўсё ж ад свайго рашэння, калі вы папросіце ў яго шкуру асла, якога ён так любіць і які так шчодра адорвае яго залатымі манетамі. Ідзіце і скажыце, што хочаце атрымаць гэту шкуру.
Інфанта акрыяла душой: бацька ніколі не рашыцца ахвяраваць сваім аслом. А значыць, яна нарэшце ўхіліцца ад ненавіснага шлюбу. Караля і праўда здзівіў чарговы капрыз дачкі — атрымаць асліную шкуру, але ён не вагаўся доўга. Беднага асла зарэзалі, а шкуру яго прынеслі прынцэсе. He ведаючы, як пазбегнуць няшчасця, прынцэса рвала на сабе валасы, драпала свае пяшчотныя шчокі.
— Што вы робіце, дачка мая? — сказала чараўніца Сірэні.— Гэта ж самая шчаслівая хвіліна ў вашым жыцці. Захініцеся ў асліную шкуру і сыдзіце з палаца. Ідзіце, пакуль зямля трымае. Багі ўзнагароджваюць тых, хто ўсё прыносіць у ахвяру дабрадзейнасці. Ідзіце, а я паклапачуся, каб гардэроб ваш усюды вас суправаджаў. Куды б вы ні пайшлі, куфар з плаццямі і каштоўнасцямі будзе рухацца пад зямлёй за вамі. Вось мая палачка, я дару яе вам. Калі вам спатрэбіцца куфар, стукніце ёю аб зямлю, і куфар адразу ж з’явіц-
ца. He спяшайцеся толькі, але і не марудзьце занадта.
Інфанта расцалавала хросную маці, папрасіла, каб яна не пакідала яе ў бядзе. Потым загарнулася ў агідную шкуру, вымазалася сажай з коміна і, нікім не заўважаная, пакінула раскошны палац.
Назаўтра падняўся вялікі перапалох. Куды знікла прынцэса? Кароль ужо загадаў рыхтавацца да вяселля, і цяпер ён панік у адчаі, ніяк не мог суцешыцца. На пошукі дачкі паслаў больш за сотню жандараў і звыш тысячы мушкецёраў. Але чараўніца, апякунка прынцэсы, і тут пастаралася: зрабіла яе нябачнай для самых лоўкіх сышчыкаў. I каралю прыйшлося змірыцца з такой нягодай.
Інфанта тым часам ішла ў свет куды вочы глядзяць. Яна ўжо далёка адышлася ад палаца і ўсюды пыталася, ці патрэбна каму служанка. Ёй давалі міласціну, кармілі, але ніхто не хацеў браць яе ў дом — такой бруднай і неахайнай здавалася яна ўсім. Ды вось падышла яна да нейкага прыгожага горада, каля варотаў якога стаяла мыза — ферма з аўчарняй і птушыным дваром. Гаспадыня сказала, што можа ўзяць яе паласкаць анучы, даглядаць індычак і авечак, чысціць свіныя карыты. Інфанта стамілася ўжо ісці і з радасцю згадзілася рабіць усё, што ёй скажуць. Ёй адвялі каморку за кухняй, дзе чэлядзь адразу ж пачала насміхацца, груба жартаваць з яе, адзетай у асліную пікуру. Але гаспадыня за яе заступілася, бо яна працавала з раніцы да ночы, у час заганяла ў хлеў авечак, a індычак пасвіла так умела, быццам усё жыццё нічым іншым і не займалася. I чэлядзь адступілася ад служанкі, пакінула яе ў спакоі.
Аднаго дня сядзела яна на беразе празрыстага ручая і гаравала, думаючы пра свой сумны лёс, паглядзела ў ваду і жахнулася: убачыла агідную асліную шкуру, што замяняла ёй плацце і галаўны ўбор. Засаромелася яна такога ўбрання, зняла шкуру, памыла рукі і твар. Рукі сталі белымі, як слановая косць, a твар пасвяжэў, расцвіў, як і раней. Яна адважылася выкупацца і зноў, як у люстэрка, зірнула ў чыстую
ваду. 3 ручая на яе глядзела прыгажуня. Але радавалася яна нядоўга: трэба было зноў нацягваць на сябе асліную шкуру і вяртацца на мызу.
Назаўтра было свята. Інфанта стукнула чароўнай палачкай аб зямлю, і перад ёю з’явіўся куфар. Яна пачала прыхарошвацца, прыбірацца. Напудрыла густыя валасы, падрумяніла шчокі і надзела дзівоснае плацце колеру ясных дзён. Каморка была такая цесная, што шлейф плацця прыйшлося трымаць у руках. Палюбавалася на сябе ў люстэрка і рашыла, каб не сумаваць, кожнае свята, кожную нядзелю надзяваць, мяняючы, усе свае плацці. Так пасля і рабіла. Свае пышныя валасы яна з незвычайным майстэрствам упрыгожвала кветкамі і алмазамі. I толькі ўздыхала: красы яе не бачыць ніхто, апрача авечак ды індычак. Яны адны любілі яе нават у агіднай аслінай шкуры. A чэлядзь тут, на мызе, называла яе, прынцэсу, Аслінай Шкурай.
Аднойчы, у святочны дзень, Асліная Шкура дастала з куфра і надзела плацце сонечнага колеру. Якраз вяртаўся з палявання сын караля, якому належала мыза. Прынц гэты быў малады, прыгожы, статны. Бацька і маці-каралева не маглі нацешыцца з яго, прыдворныя — любілі. На мызе госць падмацаваўся простым вясковым пачастункам. Потым надумаўся абысці ўсе двары і глухія закуткі. Пераходзячы такім чынам з месца на месца, ён трапіў у цёмны калідор, у канцы якога ўбачыў зачыненыя дзверы. Зацікаўлены, прыпаў да замочнай шчыліны і вачам сваім не паверыў: убачыў дзяўчыну ў плацці сонечнага колеру. Здалося, гэта не зямная істота, прыгожая, стройная і гордая, a сама багіня.
Нялёгка было пакідаць гэты змрочны калідор. A пайшоў прынц, каб даведацца, каго ж ён бачыў у маленькай каморцы. Яму сказалі, што там жыве служанка, якую называюць Аслінай Шкурай. Яна сапраўды адзета ў асліную шкуру і такая караўка, што ніхто на яе не глядзіць, ніхто з ёй не размаўляе, і што добрая гаспадыня з ласкі ўзяла яе на работу — пасвіць авечак ды індычак.
Прынц, не задаволены такім адказам, зразумеў, што гэтыя грубыя людзі нічога болей не ведаюць і што дарэмна распытвацца ў іх. Ён вярнуўся ў бацькаў палац без памяці закаханы. Перад вачамі ўвесь час мільгаў вобраз той багіні, якую ён бачыў там, у цёмным калідоры, прыпаўшы да замочнай шчыліны. Ён шкадаваў, што не пастукаўся ў дзверы, і даў сабе слова яшчэ раз заехаць на мызу і заглянуць у каморку. Але ад моцнага душэўнага ўзрушэння, выкліканага палкім каханнем, жахлівая гарачка зваліла яго з ног. I яму стала зусім блага. Каралева-маці знябылася ад трывогі, бяссонных начэй, абяцала азалаціць урачоў, аднак ніякія лекі не дапамагалі прынцу — адзінаму яе сыну.
Нарэшце ўрачы здагадаліся, што хвароба яго — вынік нейкага смяротнага гора. Яны сказалі пра гэта каралеве, і тая, пяшчотна любячы сына, пачала заклінаць, каб ён адкрыўся ёй, расказаў, што здарылася з ім. Калі трэба будзе, сказала яна, кароль-бацька уступіць яму сваю карону, узвядзе на трон. А калі ён кахае прынцэсу, з бацькам якой вялася вайна, усё будзе забыта, яны памірацца, абы ён, сын іх, быў шчаслівы. Яна ўмаляла яго не паміраць, бо ад яго жыцця залежыць і жыццё яго бацькоў. Гаворачы так, каралева праліла на сынаў твар цэлыя патокі слёз.
— Маці мая,— сказаў нарэшце прынц слабым голасам,— я не такі вылюдак, каб жадаць бацькавай кароны. Няхай паспрыяе неба, каб жыў ён многа гадоў, а я буду яго падданым, самым верным і самым пачцівым. He трэба мне і прынцэсы, пра якую вы толькі што гаварылі, бо я не думаю яшчэ жаніцца. Заўсёды паслухмяны вашым жаданням, я буду падпарадкоўвацца вам, як бы цяжка мне ні было.
— Ах, сын мой,— працягвала каралева,— я нічога не пашкадую, каб толькі выратаваць тваё жыццё. Але, мілы сын мой, і ты павінен выратаваць жыццё мне і каралю, твайму бацьку. Адкрыйся нам, скажы пра сваё жаданне — і не сумнявайся, што мы яго споўнім.
— Калі вы просіце адкрыцца,— сказаў прынц,— то падпарадкоўваюся. Было б злачынствам ставіць пад
удар два жыцці, такія дарагія для мяне. Я хачу, маці мая, каб Асліная Шкура спякла мне пірог, а калі ён будзе гатовы, каб мне яго прынеслі.
Каралева здзівілася, пачуўшы дзіўнае імя, і спытала, хто такая Асліная Шкура.
— Гасударыня,— адказаў адзін з прыдворных, які бачыў дзяўчыну,— гэта пасля ваўка самае паганае стварэнне, чарнаскурае, бруднае. Жыве яна на вашай мызе і пасвіць вашых індычак.
— Усё адно,— сказала каралева,— можа, сын мой, вяртаючыся з палявання, пакаштаваў яе печыва. Гэта капрыз хворага. Словам, я хачу, каб Асліная Шкура спякла яму пірог.