Прыгажуня ў сонным лесе  Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

Прыгажуня ў сонным лесе

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 254с.
Мінск 2001
91.3 МБ
Буслы на даху толькі пераглянуліся. I каліф Хасід вымавіў:
— Ты здагадваешся зараз, чаму я зачараваны? Гэты самы Міцра — гэта ж сын майго заклятага ворага, пачварнага чараўніка Кашнура, які аднойчы, у нядобрую гадзіну, пакляўся жорстка адпомсціць мне. Але я не страчваю надзеі. Мы накіруемся да труны прарока і, магчыма, святыя мясціны рассеюць злыя чары.
Яны ўзняліся з даху палаца і паляцелі ў бок Медыны. Але ім цяжка было ляцець, бо ў іх жа не было звычкі лятаць.
— Валадар мой,— застагнаў гадзіны праз дзве вялікі візір,— у мяне няма болей сілы — гэтак хутка ляціце вы! I вечар надыходзіць ужо, нам варта пашукаць сабе прытулак на ноч.
Хасід паслухаў свайго візіра: унізе, у даліне, ён якраз заўважыў руіны, што, пэўна, здолелі быць ім прытулкам, і яны паляцелі туды. Відаць, гэта былі руіны колішняга палаца. Цудоўныя калоны ўзвышаліся над грудамі камення, бясконцыя пакоі, яшчэ не да рэшты разбураныя, сведчылі пра былую веліч і багацце палаца. Хасід са сваім спадарожнікам блукалі па разбураных галерэях, адшукваючы сабе зацішнейшага месца. Раптам бусел Мансор спыніўся.
— Валадар мой,— зашаптаў ён ледзь чутна,— хоць вялікаму візіру, а тым больш буслу, і неразумна баяцца прывідаў, аднак, мяне бярэ жах, бо тут, побач з намі, нехта стогне і мучыцца.
Цяпер спыніўся і каліф. I ён таксама пачуў ціхі стогн, хутчэй чалавечы, чым звярыны. I ён зрабіў намер памкнуцца ў той бок, адкуль чуўся стогн. Але візір ухапіўся за яго крыло і заклікаў каліфа не кідацца насустрач новай невядомай небяспецы. Але дарэмна! У каліфа пад бусліным апярэннем білася адважнае cappa. Ён вырваўся ад візіра, страціўшы некалькі пёрцаў, і кінуўся ў адзін з цёмных пераходаў. Неўзабаве ён апынуўся перад дзвярыма, якія як быццам былі толькі прычыненыя. Адтуль і даносіліся незразумелыя стогны і як бы лёгкае выццё. Каліф штурхнуў дзверы дзю-
бай і, як укапаны, стаў на парозе. У паўразбураным пакоі, куды трапляла слабое святло з невялікага, як рашотка, ваконца, ён убачыў на падлозе начную саву. Буйныя слёзы каціліся ў яе з круглых вялікіх вачэй, a з крывое дзюбы вырываўся хрыплы стогн. Аднак, убачыўшы каліфа і візіра, які таксама накіраваўся ўслед за ім, сава ўзняла радасны крык. Зграбна змахнуўшы слёзы з вачэй рудаватым, як пасыпаным крапінкамі, крылом, яна наўздзіў каліфа і візіра, усклікнула пачалавечы на арабскай мове:
— Калі ласка! Калі ласка, заходзьце, панове буслы! Вы мне — добрая прыкмета, што блізкае ўжо маё выратаванне, бо некалі так і было мне прадказана, што праз буслоў знойдзе мяне вялікае шчасце!
Калі каліф апрытомнеў ад такога нечаканага ўздзіву, ён далікатна схіліў сваю даўгую шыю, пераступіў зграбна тонкімі нагамі і ўрачыста вымавіў:
— Начная сава! Мяркуючы па тваіх словах, мы стрэлі ў тваёй асобе таварышку па няшчасцю! Але!.. Дарэмна ты спадзяешся, што мы нясём табе выратаванне. Ты сама ў гэтым упэўнішся, калі пачуеш нашу гісторыю.
Начная сава папрасіла расказаць, і каліф паўтарыў усё тое, што нам ужо вядома.
IV
Начная сава выслухала яго, падзякавала і сказала: — Цяпер паслухай мяне, і ты даведаешся, што я не меней няшчасная за цябе. Мой бацька — валадар Індыі. Я — адзіная яго дачка. I завуць мяне — Луіза. Той самы чараўнік Кашнур, што зачараваў вас, зрабіў тое ж самае і са мною. Аднойчы ён з’явіўся да майго бацькі, каб сватаць за мяне свайго сына Міцру. Але мой бацька, чалавек гарачы, загадаў слугам выгнаць яго за дзверы. Злачынца ўсё ж злаўчыўся падступіцца да мяне, непадобна змяніўшы сваё аблічча. Аднойчы, калі я гуляла ў садзе, і мне захацелася піць, ён, пераапра-
нуўшыся ў нашага раба, паднёс мне прахалодны напітак, які і ператварыў мяне ў гэтую пачвару. Калі я ад жаху страціла прытомнасць, ён перанёс мяне сюды і агідным голасам крыкнуў мне ў самае вуха: “Дык заставайся ж тут такою да самага скону! Ненавіснай нават звяр’ю, не толькі людзям. Наўрад ці здолее хто па добрай волі пажадаць цябе, такую пачвару, і зрабіць сваёй жонкаю. I гэта будзе мая помста табе і твайму ганарыстаму бацьку”.
— I вось ужо колькі мінулася часу, як самотна і пакутліва жыву я тут, у гэтых руінах, не патрэбная свету і людзям і гадкая нават звярам. Хараство наваколля не бачнае мне, бо я сляпая ўдзень, і толькі тады, калі месячнае святло залівае руіны, заслона падае з маіх вачэй.
Сава змоўкла і зноў змахнула крылом слёзы, што паліліся, калі яна скончыла расказваць пра свае пакуты.
Каліф слухаў яе моўчкі і спачувальна, глыбока задумаўшыся.
— Або я нічога не разумею,— вымавіў, нарэшце, ён,— або неабвержна адно: нашы няшчасці маюць патаемную залежнасць. Толькі дзе знайсці ключ ад гэтай загадкі?
Сава адказала яму:
— О, валадар мой, у мяне гэтакае ж самае прадчуванне, бо некалі, яшчэ ў самай ранняй маёй маладосці, адна мудрая жанчына прадказала мне, што самае вялікае шчасце прыйдзе да мяне ад бусла. I мне здаецца, што я ведаю, як нам ратавацца.
— Чараўнік, які прынёс нам абаім такое няшчасце, з’яўляецца тут кожны месяц. Непадалёк адсюль, дзе сяджу я, знаходзіцца зала, там ён звычайна і піруе са сваёй хеўрай. Я не раз падслухоўвала іх, як яны хваліліся адзін перад адным сваімі гнюснымі паходжаннямі. Магчыма, гэтым разам ён і вымавіць тое слова, якое вы забылі.
— О, высокая прынцэса! — усклікнуў каліф.— Скажы нам, калі ён з’яўляецца і дзе тая зала?
Сава нейкі час маўчала, а потым вымавіла:
— He гневайцеся на мяне, але жаданне ваша я магу выканаць пры адной умове...
— Кажы! Кажы! — закрычаў Хасід.— Загадвай, я гатовы на ўсё!
— Рэч у тым, што я сама таксама ж хачу вызваліцца. Але гэта магчыма толькі, калі адзін з вас згодзіцца ўзяць мяне за жонку.
Буслы, відно, былі збянтэжаныя такой нечаканай прапановаю, і каліф кіўнуў візіру, каб той выйшаў разам з ім з пакоя, дзе знаходзілася сава.
— Вялікі візір,— вымавіў каліф за дзвярыма,— прапанова, вядома, не зайздросная, але чаму б вам усё ж не згадзіцца?
— Ну, ужо не! — запярэчыў візір.— Каб мая жонка, калі я вярнуся дадому, выдрала мне вочы! Да таго ж я стары, а вы — чалавек малады і халасты. Гэта ўжо хутчэй вам у час жаніцца на маладой і прыўкраснай прынцэсе.
— У тым уся і справа,— уздыхнуў каліф, журботна апусціўшы крылы,— хто гэта ведае, што яна маладая і прыгожая? Гэта называецца — здзелка на шармака!
Яны доўга яшчэ ўпіраліся, доўга ўгаворвалі адзін аднаго і, нарэшце, упэўніўшыся, што візір хутчэй застанецца буслом, чым ажэніцца на саве, каліф сам вырашыў даць згоду. Сава, вядома, была вельмі задаволеная. Яна паведаміла ім, што яны з’явіліся тут якраз у момант: хутчэй за ўсё хеўра чараўнікоў збярэцца тут у гэту ноч.
Сава разам з бусламі пакінула свой прытулак і павяла іх бясконцымі цёмнымі калідорамі ў запаветную залу. Ішлі яны, пакуль за адной напаўразбуранай сцяной не бліснула святло. Калі яны наблізіліся да яго, сава загадала ім маўчаць і не дыхаць. Цераз пралом у сцяне, дзе яны стаялі, ім добра была відна шыкоўна прыбраная зала з калонамі. Дзённае святло там замяняла мноства каляровых лямпаў. Пасярод залы стаяў вялізны круглы стол, застаўлены самай неверагоднай
закуссю. Вакол стала на гэтакай жа круглай раскошнай канапе сядзела восем чалавек. Сярод іх буслы пазналі і таго самага разносчыка, у якога купілі яны чароўны парашок. Сусед па стале запрасіў яго расказаць усёй кампаніі самыя апошнія яго прыгоды. I ён з задавальненнем расказаў гісторыю з каліфам і яго візірам.
— Якое ж слова ты ім задаў? — спытаў адзін з чараўнікоў.
— Вельмі цяжкае лацінскае слова — м у т а б о р.
V
Пачуўшы гэтае слова, сцішаныя буслы ледзь не звар’яцелі ад радасці. Яны падхапіліся і рынуліся на сваіх доўгіх нагах ад гэтае сцяны да выхада з такой хуткасцю, што сава ледзь паспявала за імі. Калі яны, нарэшце, апынуліся знадворку, каліф расчулена так звярнуўся да савы:
— Выратавальніца майго ўласнага жыцця і жыцця майго сябра, у падзяку і вечную адданасць за тое, што ты зрабіла для нас, дазволь мне прасіць твае згоды быць маёю жонкай!
3 гэтымі словамі ён затым павярнуўся на ўсход і тройчы яны, абодва буслы, схілілі свае доўгія шыі насустрач сонцу, што якраз паказалася з-за горнай вяршыні.
— Мутабор! — закрычалі яны ў адзін голас і ўмомант зрабіліся зноў людзьмі. Ад невыказнага шчасця зноў дараванага ім жыцця, плачучы і смеючыся адначасова, кінуліся яны абдымаць адзін аднаго. I якое ж было іх здзіўленне, калі яны азірнуліся і ўбачылі no634 цудоўную, у дзівосным убранні, знатную даму. Пасміхаючыся, яна працягнула руку каліфу.
— Хіба вы не пазнаеце сваю начную саву?
Гэта была і сапраўды яна. Каліф, не памятаючы сябе ад захаплення, усклікнуў на ўвесь голас, што буслом ён зрабіўся на сваё шчасце.
Усе трое адразу ж накіраваліся ў Багдад. Каліф, вельмі ўражаны, знайшоў у сябе за поясам не толькі скрыначку з чароўным парашком, але яшчэ і кашалёк з грашыма. У недалёкім паселішчы ён набыў усё неабходнае для падарожжа, і такім чынам неўзабаве яны апынуліся ля варот Багдада. Там з’яўленне каліфа выклікала вялікае здзіўленне, бо ўсім аб’явілі, што ён памёр. I таму народ быў вельмі ўзрадаваны, што кіраваць ім зноў будзе любы яму валадар.
А супраць махляра Мізры ўзгарэўся сапраўдны народны гнеў. Натоўп людзей у гневе накіраваўся да яго палаца і захапіў старога чараўніка разам з яго сынам. Старога каліф адправіў у тую самую змрочную камору, дзе пакутавала прынцэса, пакуль яна была савою. Там яго каліф загадаў і павесіць. Сыну ж, які нічога не ведаў пра бацькава злачынства, каліф прапанаваў выбраць: або смерць, або панюшку чароўнага парашку. I той, вядома, выбраў панюшку. I калі добра нюхнуў таго парашку, адразу ж ператварыўся ў бусла. Каліф загадаў пасадзіць яго ў жалезную клетку і паставіць у сваім садзе.
Доўга і шчасліва жыў каліф Хасід; не раз успаміналі яны з візірам тыя даўнія часы, калі яны былі бусламі. Развесяліўшыся, каліф любіў паказваць буслам вялікага візіра, як той клыпаў, не згінаючы ног, як нязграбна размахваў крыламі-рукамі, як марна кланяўся на ўсход і вымаўляў з трэскам адно толькі “му-му-му...”.
Вяльможную жонку каліфа гэта вельмі смяшыла, цешыла таксама іх дзяцей. Але калі ўжо занадта каліф перабіраў, тады вялікі візір, хітра пасміхаўся, ківаў на яго пальцам, моўчкі грозячы, што ён жа здольны расказаць валадарнай пані і пра іншае — пра тую спрэчку, якая ішла ў іх з каліфам за дзвярыма прынцэсы начное савы...