Прыгажуня ў сонным лесе
Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 254с.
Мінск 2001
Я збіраўся адмовіцца, але вырашыў не ацяжарваць сваёй віны яшчэ і хлуснёй і прызнаў прад’яўленыя мне рэчы. Судзейскі чыноўнік прапанаваў мне ісці за ім і прывёў мяне ў турму.
У адзіноце мне было над чым падумаць. Я забойца, хаця і супраць волі,— гэта думка не давала мне супакою.
Праз дзве гадзіны пасля арышту мяне павялі на
суд. У вялікай зале, вакол доўгага, пакрытага чорным стала, сядзелі дванаццаць чалавек. Уздоўж сцяны залы ішлі лаўкі, занятыя важнымі людзьмі. Калі я падышоў да чорнага стала, з-за яго падняўся чалавек са змрочным і журботным тварам, то быў губернатар, і звярнуўся да прысутных. Ён патлумачыў, што ў гэтай справе, як бацьку, яму нельга быць суддзёй, і таму ён уступае месца старэйшаму з сенатараў.
Стары, гадоў пад дзевяноста, сенатар пачаў з пытання, ці прызнаю я сябе забойцам. Я папрасіў яго выслухаць мяне. I ўсё адкрыта расказаў, што адбывалася ноччу. Губернатар то бляднеў, то чырванеў, а калі я скончыў, ён падскочыў, як шалёны і закрычаў:
— Які нягоднік! Ты хочаш зваліць зладзейства, учыненае табой з-за карысці, на іншага?
Сенатар зрабіў заўвагу губернатару, бо злачынства яшчэ лічылася не даказаным. Ён супыніў на сёння разгляд справы. I мяне зноў адвялі ў турму. Цэлы дзень я думаў пра адно: якімі ніцямі звязана нябожчыца з чалавекам у чырвоным плашчы?
На другі дзень у судзе мне прад’явілі мноства пісьмаў. Сенатар спытаў, ці не мая рука пісала іх. Я зірнуў на пісьмы, і пазнаў почырк тых дзвюх запісак, якія я атрымліваў, калі прадаваў плашч. Пра гэта я заявіў сенатарам. Але мае словы не выклікалі даверу. А ў пісьмах, як мне стала вядома, утрымлівалася пагроза супраць шлюбу, у які нябожчыца збіралася ўступіць. Гэтыя пісьмы прыпісалі мне. I на трэці дзень прыгаварылі мяне да пакарання смерцю. Так на чужыне я быў асуджаны бязвінна, у поўным росквіце гадоў.
Пра сваю долю думаў я ў адзінокай цямніцы. Надзеі мае патухалі. I тут раптам дзверы турмы расчыніліся і ўвайшоў нейкі чалавек. Ён доўга моўчкі разглядваў мяне.
— Вось так давялося мне зноў убачыць цябе, Цаляўкос,— урэшце загаварыў ён.
Я пазнаў яго. To быў Валецці, мой сябар падчас вучэння ў Парыжы. Ён выпадкова прыехаў у Фларэн-
цыю. I калі пачуў маю гісторыю, захацеў у апошні раз пабачыцца са мной і ад мяне самога пачуць, як я дайшоў да такога цяжкага злачынства. Я расказаў яму ўсю гісторыю. Пакляўся ўсімі святымі, што кажу праўду і што на мне ляжыць толькі адна віна: аслеплены бляскам золата, не разгледзеў фалыпу ў расказе незнаёмца.
— Выходзіць, ты раней не ведаў Біянкі? — спытаў ён у мяне.
Я пацвердзіў гэта.
Тады Валецці сказаў, што тут схавана глыбокая тайна і што губернатар яўна спяшаўся з маім асуджэннем. Па горадзе папаўзлі чуткі, што нібыта я даўно ведаў Біянкі і забіў з-за помсты, таму што яна выходзіла замуж за іншага. Усё гэта вельмі падыходзіла да чалавека ў чырвоным, але я не ў сілах быў даказаць яго прыналежнасць да злачынства.
Валецці са слязамі на вачах абняў мяне і паабяцаў зрабіць усё, каб выратаваць мне жыццё. Я паверыў яму.
Два доўгіх дні прайшлі ў невядомасці. Урэшце з’явіўся Валецці, паведаміў:
— Я прынёс табе суцяшэнне, хаця і не вельмі радаснае. Табе будзе даравана жыццё і воля, але ты пазбавішся адной рукі.
Падзякаваў я сябра за выратаванне жыцця. А ён патлумачыў, што губернатар ніяк не жадаў пераглядваць справу. Але пагадзіўся толькі пры адной умове, калі ў судовых летапісах Фларэнцыі знойдзецца падобны выпадак, то ён накладзе на вінаватага такую ж кару, якая была накладзена тады.
Выпадак, сходны з маім, ужо быў. Прыгавор там быў такі: адсекчы злачынцу левую руку, адабраць у казну маёмасць, падвергнуць яго вечнаму выгнанню. Такая кара чакала і мяне.
Я не буду маляваць вам тыя цяжкія хвіліны, якія мне давялося перажыць пасярод плошчы, перад тым як пакласці руку на плаху, толькі скажу, што Валецці пасля пакарання ўзяў мяне да сябе і трымаў, пакуль я
не ачуняў. Потым даў грошай на дарогу, і я адправіўся ў родны Канстанцінопаль.
Дома мяне чакаў сюрпрыз. Нейкі незнаёмы чалавек набыў для мяне дом у грэчаскім квартале. Мне перадалі ад яго пісьмо. Вось яно:
“Цаляўкос! Дзве рукі гатовы працаваць без стомы, толькі б ты не адчуваў страты адной. Дом, які ты бачыш, і ўсё, што ў ім, належыць табе. Кожны год ты будзеш атрымліваць столькі грошай, каб ты лічыў сябе багатым чалавекам. Даруй таму, хто больш няшчасны за цябе!”
Я здагадаўся, хто пакінуў гэта пісьмо, а сусед пацвердзіў, што чалавек, які ўсё гэта зрабіў, быў чужаземцам і апрануты быў у чырвоны плашч.
3 той пары прайшло дзесяць гадоў. Болып па прывычцы, чым па патрэбе, раз’язджаю я па гандлёвых справах. Багата дзе бываў, а ў той краіне, дзе мне давялося столькі зазнаць, не бываў. Кожны год я атрымліваю па тысячы залатых. Мяне радуе высакароднасць таго нешчасліўца, аднак яму ніколі не акупіць смутак маёй душы, у якой вечна жыве жахлівы вобраз забітай Біянкі...
КАЗКА ПРА ЎЯЎНАГА ПРЫНЦА
Жыў аднойчы на свеце сціплы краўцоўскі чаляднік, якога звалі Лабакан, і вучыўся ён свайму рамяству ў вопытнага майстра ў Александрыі. Ніхто не адважваўся сказаць, што Лабакан неадмыслова валодае іголкай, наадварот, ён умеў выконваць вельмі тонкую работу, і несправядліва было б назваць яго гультаём, але ўсётакі была ў яго загана: то ён гадзінамі шыў не адрываючыся, так, што іголка напалялася ў яго руцэ і пачынала дыміцца нітка, а работа атрымлівалася лепш, чым у каго іншага. To здаралася часта, ён сядзеў у задумёнасці, утаропіўшы позірк удалечыню, і выгляд у яго быў такі дзіўны, што яго гаспадар і іншыя чаляднікі
казалі, гледзячы на яго, не інакш як: “Лабакан зноў напусціў на сябе вяльможную пыху!”
А ў пятніцу, калі людзі спакойна вярталіся пасля малітвы дамоў да сваіх спраў, Лабакан у прыгожым уборы, які яму дастаўся вельмі нялёгка, выходзіў з мячэці і горда шпацыраваў па плошчах і вуліцах горада. Калі ж пры сустрэчы хто-небудзь з яго сяброў казаў: “Мір табе!” або: “Як жывеш, друг Лабакан?”, ён ласкава махаў рукой або ў крайнім выпадку важна ківаў галавой. Калі гаспадар, жартуючы, казаў яму: “У табе, Лабакан, загінуў прынц”,— ён радаваўся і адказваў: “Вы таксама гэта заўважылі?”, або: “Я сам так даўно думаю!”
Гэтак сціплы краўцоўскі чаляднік Лабакан паводзіў сябе доўга, і гаспадар цярпеў яго дзівацтвы, бо, увогуле, чаляднік быў чалавек добры і работнік адмысловы. Але вось аднойчы Селім, брат султана, які праязджаў якраз праз Александрыю, прыслаў краўцу свой святочны ўбор для нейкай пераробкі, і гаспадар даў яе Лабакану, бо той звычайна выконваў самую тонкую работу. Калі вечарам гаспадар і чаляднік разышліся адпачыць ад дзённай працы, нейкая непераадольная сіла прывяла Лабакана зноў у майстэрню, дзе вісела адзенне султанавага брата. Доўга стаяў ён у роздуме перад ім, любуючыся то золатам вышыўкі, то пералівамі аксаміту і шоўку. Ён не мог пераадолець у сабе спакусу яго прымерыць, дый яна была нібыта па ім пашыта. “Ну, чым я не прынц? — пытаў ён сябе, ходзячы туды-сюды па пакоі.— Хіба сам гаспадар не казаў, што я народжаны прынцам?” Разам з адзеннем да чалядніка як быццам прысталі і царскія звычкі; ён не на жарт уявіў сябе самым сапраўдным прынцам і ў якасці такога вырашыў накіравацца ў далёкія краі, пакінуўшы тых людзей, якія па глупству свайму, не маглі разгадаць пад сціплай абалонкай яго прыроджаную вартасць. Пышнае адзенне быццам было паслана яму добрай феяй, таму ён не пажадаў пагарджаць гэткім каштоўным падарункам, сабраў увесь свой сціплы на-
бытак і выйшаў пад покрывам цёмнай ночы з варот Александрыі.
Усюды на сваім шляху новы прынц выклікаў усеагульнае здзіўленне, таму што пышнае адзенне і строгая, велічная пастава зусім не падыходзілі для пешахода. Калі яго пра гэта пыталі, ён звычайна прымаў загадкавы выгляд, адказваючы, што ў яго маюцца на гэта асаблівыя прычыны. Аднак, пераканаўшыся, што вандраванне пешшу робіць яго смешным, ён купіў недарагую старую клячу, якая спаўна яго задавальняла сваім спакоем і рахманасцю, ніколі не змушаючы здавацца адмысловым ездаком-коннікам і тым самым трапляць у няёмкае становішча, бо ў гэтай справе ён не быў моцны.
Аднойчы, калі ён крок за крокам цягнуўся на сваім Мурфе,— так назваў ён старую клячу,— да яго далучыўся нейкі коннік і папрасіў дазволу працягваць падарожжа разам,— дарога ж у размове заўсёды здаецца карацейшай. Коннік, вясёлы юнак, быў прыгожы сабою і прыемны ў абыходжанні. Малады чалавек завязаў з Лабаканам гаворку пра тое-сёе, і хутка стала ясна, што ён, як і кравец, пусціўся ў шлях без пэўнай мэты. Ён сказаў, што завуць яго Амарам і што ён пляменнік няшчаснага каірскага пашы Эльфі-бея і падарожнічае, каб выканаць загад, які даў яму дзядзька на смяротным ложы. Лабакан расказаў аб сваіх абставінах не вельмі чыстасардэчна, даўшы толькі зразумець, што паходжання ён высокага і падарожнічае дзеля ўласнага задавальнення.
Маладыя людзі прыйшліся адзін аднаму па гусце і працягвалі шлях разам. На другі дзень іх сумеснай вандроўкі Лабакан спытаў у свайго спадарожніка, які загад яму належыць выканаць, і пачуў наступнае: Эльфі-бей, каірскі паша, выхоўваў Амара з самага яго ранняга дзяцінства, і той зусім не ведаў сваіх бацькоў. Але калі на Эльфі-бея напаў вораг, і ён, пасля трох няўдалых баёў, смяртэльна паранены, вымушаны ўцякаць, адкрыў свайму выхаванцу, што той зусім не яго пляменнік, а сын магутнага гасудара, які, з-за страху
перад прадказаннямі сваіх астролагаў, выправадзіў юнага прынца, даўшы клятву, што ўбачыць яго толькі ў дзень, калі хлапцу стукне дваццаць два гады.
Эльфі-бей не назваў імя яго бацькі, а толькі строга загадаў: на чацвёрты дзень наступнага месяца Рамадана, у дзень, калі яму споўніцца дваццаць два гады, з’явіцца да знакамітай калоны Эль-Зеруйя, да якой трэба ехаць чатыры дні на ўсход ад Александрыі; там ён убачыць людзей, якім уручыць дадзены яму Эльфібеем кінжал, сказаўшы: “Я той, каго вы шукаеце”. Калі яны адкажуць: “Хвала прароку, які выратаваў цябе”, то ён павінен ісці за імі, і яны прывядуць яго да бацькі.
Краўцоўскі чаляднік Лабакан быў вельмі здзіўлены гэтым расказам; цяпер ён стаў глядзець на прынца Амара зайздроснымі вачыма, злуючыся на тое, што лёс падарыў Амару яшчэ і быць гасударавым сынам, хоць ён ужо лічыўся пляменнікам магутнага пашы, між іншым, яго, нібы ў насмешку, надзяліў сціплым паходжаннем і звычайным жыццёвым шляхам. Ён параўноўваў сябе з прынцам, і, сціснуўшы сэрца, прызнаваў, што ў Амара прыемная знешнасць, прыгожыя жывыя вочы, смела абрысаваны нос, мяккае, ветлівае абыходжанне,— адным словам, усе знешнія вартасці, здольныя падкупіць кожнага. Але нават знаходзячы ў свайго спадарожніка гэтак шмат вартасцяў, усё ж лічыў, што такая асоба, як ён, Лабакан, можа здацца ўладару-бацьку больш жаданай, чым сапраўдны прынц.