Прыгажуня ў сонным лесе  Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

Прыгажуня ў сонным лесе

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 254с.
Мінск 2001
91.3 МБ
нашых святароў. Спачатку рыхтаваў мяне сваім пераемнікам у гандлі, пасля вырашыў зрабіць з мяне доктара.
У нашым доме бывала шмат франкаў, і адзін з іх угаварыў бацьку паслаць мяне вучыцца да яго на радзіму, у горад Парыж. Там, казаў, гэтаму рамяству навучаюць найлепшым чынам, да таго ж — дарма.
Мой бацька даў згоду, і франк сказаў мне, каб я быў гатовы ў дарогу праз тры месяцы. Я быў бязмежна рады, і не мог дачакацца той хвіліны, калі мы пагрузімся на карабель.
Вечарам, перад ад’ездам, бацька завёў мяне ў сваю спальню, абняў мяне і сказаў:
— Зірні, сын мой, якую я адзежу падрыхтаваў табе ў дарогу. I зброя прызначаецца табе. Яна яшчэ ад дзеда. Я ведаю, ты ўмееш валодаць зброяй, але прымяняй яе толькі для абароны. Багацце маё невялікае, ды я і яго падзяліў на тры часткі. Адна належыць табе.— Другая — мне. А трэцяя — хай будзе на чорны дзень...
Бацька гаварыў, а слёзы стаялі ў яго вачах. Можа, ён адчуваў, што мы болей не ўбачымся.
Падарожжа прайшло ўдала. Праз шэсць дзён мы прыбылі ў вялікі горад Парыж. Мой франкскі сябар наняў мне пакой і параіў беражліва траціць капітал.
Я пражыў у тым горадзе тры гады. Вучыўся ўсяму, што належыць ведаць вопытнаму доктару. Тутэйшыя норавы не вельмі мне падабаліся. Сапраўдных сяброў займеў няшмат, але гэта былі вельмі прыстойныя маладыя людзі.
Туга па радзіме адолела мяне. За ўвесь гэты час я нічога не чуў пра свайго бацьку. Хацелася вярнуцца дамоў. А тут падвярнуўся зручны выпадак. 3 краіны франкаў да нас адпраўлялася пасольства. Я паступіў у світу пасла хірургам. Так дабраўся да Стамбула.
Бацькоўскі дом быў замкнуты. Суседзі паведамілі сумную навіну: мой бацька памёр два месяцы назад.
Асірацелы і адзінокі, пасяліўся я ў пустэльным доме. Грошай, якія бацька пакідаў на чорны дзень для мяне, я не знайшоў. Свяшчэннік патлумачыў: “Баць-
ка ваш памёр святым чалавекам, сваё багацце завяшчаў царкве”. Мне засталося толькі парадавацца, што дом, а таксама бацькавы тавары засталіся мне.
Цяжка мне жылося. Як доктар, я не мог заваяваць вядомасць без падтрымкі бацькі. Тавары яго не знаходзілі пакупнікоў. I аднойчы мяне наведала добрая думка. Я прыгадаў, як у краіне франкаў мае суайчыннікі вандравалі з краю ў край, прапаноўвалі свае тавары на гарадскіх базарах. У іх, як у замежнікаў, куплялі тавары ахвотней.
Я прадаў бацькоўскі дом. Частку грошай даў на захаванне надзейнаму сябру. На астатнія закупіў рэдкія ў краіне франкаў тавары — хусткі, шаўковыя тканіны, праціранні, масла. Купіў сабе месца на караблі і пусціўся ў другое плаванне да краіны франкаў.
Мы хутка і ўдала пераадолелі дарогу. I я пайшоў валачыцца па малых і вялікіх гарадах франкаў. Усюды знаходзіў памяркоўных пакупнікоў. Сябар мне падсылаў усё новыя тавары са Стамбула, і я з дня ў дзень рабіўся багацейшым.
Сабраўшы грошай, я адправіўся з таварамі ў Італію. Тут, у дадатак да гандлю, я пачаў зарабляць і сваімі лячэбнымі ведамі. Прыязджаў у нейкі горад і аб’яўляў, што прыбыў грэчаскі доктар, які вылечыў мноства хворых. Mae лекі прыносілі мне нямалы даход. Так я дабраўся да горада Фларэнцыі. Гэты горад быў па майму густу, і я вырашыў пажыць тут і адпачыць ад стамляльных падарожжаў.
Я наняў сабе лаўку з двума пакоямі і тут жа разаслаў аб’явы аб сабе, як пра купца і лекара. Да мяне хлынулі пакупнікі, хаця цэны ў мяне былі даволі высокія.
Так я шчасліва пражыў чатыры дні ў Фларэнцыі. I вось вечарам, калі ўжо збіраўся зачыняць лаўку, я агледзеў у адной з банак запіску, якую сам і паклаў туды. Там было запрашэнне прыйсці ў дванаццаць гадзін ночы на Стары мост. Я доўга думаў, хто б мог мяне туды клікаць? Відаць, хочуць тайком павесці да хворага, як было ўжо не адзін раз. I я пайшоў у прызначанае мес-
ца, захапіўшы з сабой шаблю, якую некалі падарыў бацька.
Ноч стаяла халодная. Свяціў месяц. I як толькі гарадскія званы прабілі поўнач, перада мной з’явіўся высокі чалавек, захутаны ў чырвоны плашч. Я спытаў:
— Калі гэта вы выклікалі мяне сюды, то скажыце, што вам трэба?
Чалавек у чырвоным павольна вымавіў:
— Ідзі за мной.
Мне зрабілася страшнавата, і я сказаў:
— Пачакай, васпан, дазволь мне спачатку даведацца, куды трэба ісці. I зрабіце ласку, адкрыйце мне свой твар.
Але чырвоны чалавек крыху нават зазлаваў:
— Як хочаш, Цаляўкос, не хочаш ісці, заставайся,— сказаў і павярнуўся ад мяне.
Тут ужо я ўскіпеў:
— Я не з тых, хто дазваляе любому дурню вадзіць сябе за нос. Выходзіць, я дарэмна тут тырчаў халоднай ноччу?
У тры скачкі я дагнаў незнаёмца, схапіў яго за плашч, а другой рукой узяўся за шаблю. Але незнаёмец вывернуўся ад мяне і пабег. А ў маіх руках застаўся яго плашч. Гнеў мой паціху астываў. У мяне заставалася ўліка, якая магла стаць ключом да незвычайнай загадкі.
Я накінуў на плечы плашч і адправіўся дамоў. Але крокаў праз сто нехта прамільгнуў паўз мяне і прашаптаў на франкскай мове:
— Сцеражыся, граф, сёння ноччу нічога не распачынай.
He паспеў я азірнуцца, як невядомы знік. I я зразумеў, што ён звяртаўся не да мяне, а да чалавека ў чырвоным плашчы. Але што б гэта ўсё азначала?
Раніцай я агледзеў плашч. Ён быў з генуэзскага аксаміту, аблямаваны каракулем, затканы золатам. Я аднёс плашч у сваю лаўку і выставіў на продаж, але прызначыў такую цану, якую, упэўнены, мала хто згод-
зен быў даць. Вырашыў прыгледзецца да тых, хто будзе прымервацца да пакупкі. Таго незнаёмца я б, здаецца, пазнаў.
Ахвотнікаў купіць плашч было мала. Здзівіла мяне і тое, што ўсе пакупнікі сцвярджалі: ва ўсёй Фларэнцыі ніколі не бачылі такой дарагой вопраткі.
К вечару ў лаўку зайшоў малады чалавек, кінуў на стол кашалёк з грашыма і выкрыкнуў:
— Клянуся Богам! Цаляўкос, я гатовы разарыцца, толькі б купіць у цябе плашч.
Ён пачаў адлічваць манеты. Што рабіць? Я ж выставіў плашч, каб адшукаць начнога незнаёмца, а тут падвярнуўся гэты малады неразумнік. I ў той жа час мяне цешыла, што атрымаю вялікія грошы.
Юнак расплаціўся, накінуў плашч і пайшоў. Але з парога вярнуўся і кінуў мне паперку, якая была прыколата да плашча. Я раўнадушна ўзяў тую паперку, хацеў выкінуць. Ды што гэта? На ёй было напісана: “Сёння ноччу ў той жа самы час прынясі плашч на Стары мост. Чатырыста цэхінаў чакаюць цябе”. Божа мой, а я ж прадаў за дзвесце!
Я пабег даганяць юнака, які толькі што купіў у мяне плашч. Дагнаў і ўзмаліўся:
— Забярыце свае грошы, а мне вярніце плашч.
Юнак прыняў маю просьбу за жарт, але ўбачыў мой цвёрды намер, абазваў мяне дурнем. Справа дайшла да бойкі, а пасля і да суда.
Справа скончылася тым, што я даплаціў юнаку звыш цаны яшчэ сто цэхінаў. Пераможцам вярнуўся дамоў, хаця на ўсю Фларэнцыю праславіўся дзіваком.
3 нецярпеннем чакаў я ночы. I адразу пакіраваў з плашчом на Стары мост. 3 апошнім ударам гадзінніка з цемры вынырнула фігура і накіравалася да мяне. To бясспрэчна быў учарашні незнаёмец.
— Плашч з табой? — спытаў ён.
— Так, васпан. Але ён абышоўся мне дорага.
— Ведаю. Атрымлівай чатырыста цэхінаў!
Незнаёмец у масцы адлічыў манетамі патрэбную суму. Я падзякаваў яму за дабрыню і спытаў:
— А цяпер скажыце, што вам трэба ад мяне? Толькі папярэджваю: на дрэнную справу я не пайду.
— Дарэмная трывога,— запярэчыў ён.— Мне патрэбна ваша дапамога, як доктара. Але толькі не для жывога, а для мерцвяка.
— Хіба гэта магчыма?
Незнаёмец кіўком загадаў ісці за ім, пачаў тлумачыць:
— Сюды я прыехаў з сястрой з далёкіх краін. Тут мы жылі ў аднаго з сяброў нашай сям’і. Мая сястра ўчора раптоўна памерла. Родныя хочуць заўтра пахаваць яе. Але па нашым сямейным звычаі, усім нам належыць спачываць у фамільным склепе. Калі хто паміраў на чужыне, яго бальзаміравалі і перавозілі туды. Радні я згодзен пакінуць цела сястры. А бацьку хачу прывезці хоць галаву яго дачкі. Хай зірне ў апошні раз...
Страх мяне апанаваў, але я не асмеліўся пакрыўдзіць незнаёмца. Я добра ўмеў бальзаміраваць мерцвякоў, і таму папрасіў яго правесці мяне да нябожчыцы. Мяне толькі цікавіла, чаму гэта павінна адбыцца ноччу і чаму ахінута такой тайнай? Ён адказаў, што яго намер наводзіць жах на родных, і ўдзень яны б не дазволілі яму гэта зрабіць.
Тым часам мы падышлі да вялікага, раскошнага дома. Мінавалі галоўны партал, увайшлі ў маленькія дзверцы. Падняліся па цёмнай вузкай вінтавой лесвіцы. Праз галерэю дасягнулі пакоя, у якім гарэла пад столлю адна лямпа.
У тым пакоі стаяў ложак. На ім ляжала нябожчыца. Незнаёмец адвярнуўся, відаць, хаваў слёзы, і хутка пакінуў пакой.
Я дастаў свае інструменты і наблізіўся да ложка. Бачны быў толькі твар нябожчыцы. Ён быў такі прыгожы, што мяне міжволі ахапіў жаль. Валасы спадалі доўгімі пасмамі, шчокі былі бледныя, вочы самкнутыя.
Спачатку я зрабіў надрэз на скуры, як гэта прынята ў дактароў пры ампутацыі якога-небудзь члена, за-
тым узяў свой востры нож і адным узмахам перарэзаў горла. О, жах! Нябожчыца адкрыла вочы і з глыбокім уздыхам зноў самкнула іх. Адначасова з раны на мяне пырснуў струмень гарачай крыві. Мне стала зразумела, што яе ўмярцвіў я.
Некалькі хвілін я стаяў нерухома, дрыжучы ад зробленага. Выходзіць, чырвоны чалавек ашукаў мяне. Страх адолеў мяне, і я, збянтэжаны, кінуўся бегчы з пакоя. У галерэі было цёмна. Спадарожнік мой знік. I я вобмацкам дабіраўся да вінтавой лесвіцы. Урэшце знайшоў яе і, спатыкаючыся, спусціўся ўніз.
Толькі на вуліцы я ўздыхнуў з палёгкай. I тут жа кінуўся да сваёй кватэры, як бы за мной гнаўся сам страх. Дома я залез у пасцель, жадаючы забыцца пра зробленую мной страшную справу. Але сон не прыходзіў да мяне...
У звычайны час я адкрыў сваю лаўку. Тут жа прыйшоў сусед і паведаміў жудасную навіну:
— He чулі, што цудоўная кветка Фларэнцыі, Біянка, дачка губернатара, забіта мінулай ноччу? Ах, яшчэ ўчора яна, вясёлая, праязджала па вуліцах разам з жаніхом. На сёння было прызначана іх вяселле.
Кожнае слова суседа, як востры нож, уразалася ў маё сэрца. Такія пакуты доўжыліся, бо кожны пакупнік пераказваў мне гэту гісторыю, аздабляючы новымі жудаснымі падрабязнасцямі. Але да той жудасці, якую я сам бачыў, ніхто дадумацца не мог.
Сярод дня да мяне ў лаўку завітаў судзейскі чыноўнік, папрасіў усіх пакупнікоў аддаліцца. Ён паказаў згубленыя мною рэчы і спытаў:
— Гэтыя рэчы належаць вам?