• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгажуня ў сонным лесе  Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

    Прыгажуня ў сонным лесе

    Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 254с.
    Мінск 2001
    91.3 МБ
    Ён сядзеў у каюце, быў вельмі задуменны. “О, гаспадар,— усклікнуў ён, калі я ўвайшоў туды,— лепш ляжаць мне на дне мора, чым правесці яшчэ адну ноч на гэтым д’ябальскім караблі!” Я спытаў яго, чаму ён такі ўзрушаны. Ібрагім адказаў: “Я паспаў некалькі гадзін і прачнуўся ад незразумелага шуму. Над маёй галавой чулася нейкая бегатня. Да мяне даляталі крыкі. Цяжкія крокі пачуліся і на лесвіцы. У галаве маёй усё змяшалася, і толькі на імгненне свядомасць вярталася да мяне. Бачылася мне, як той самы чалавек, які быў прыбіты да мачты, сядзеў тут за сталом, спяваў і піў віно. I той, у пунсовым кафтане, які ляжаў на палубе мёртвым, здаецца, сядзеў побач і піў разам з ім”. Так апавядаў мой стары слуга.
    Цяпер, сябры, разумееце, што было ў мяне на душы? Я ж таксама выразна чуў валтузню мерцвякоў. Плыць на караблі ў такой кампаніі здавалася мне жудасным. Задуменны Ібрагім прыгадаў закляцце, якому вучыў яго дзед-падарожнік, якое дапамагала супраць вядзьмарства і наслання. Апроч гэтага, мой стары слуга запэўніў мяне, што стараннае чытанне малітваў дапаможа нам на наступную ноч адолець ненатуральны сон, які ахопліваў нас.
    Прапанова слугі мне спадабалася. 3 трывогай чакалі мы набліжэння ночы. Каля каюты капітана была каморка. Там вырашылі схавацца.
    Мы прасвідравалі ў дзвярах некалькі дзірак, каб праз іх можна было бачыць усю каюту. Пасля моцна зачынілі дзверы знутры. А Ібрагім напісаў на ўсіх чатырох кутках імя прарока. Так мы падрыхтаваліся да жудасаў ночы.
    I зноў каля адзінаццаці гадзін мяне нястрымна пачало хіліць на сон. Слуга параіў прачытаць некалькі малітваў. Яны крыху дапамаглі мне. I тут зноў прачнулася жыццё. Канаты зарыпелі. На палубе пачуліся крокі. Да нас даляцелі таямнічыя галасы. Мы сядзелі ў напружаным чаканні, ды раптам пачулі, як нехта спускаецца па лесвіцы ў каюту. Ібрагім зашаптаў закляцце:
    Ці лётаеце вы на прасторы, Ці хаваецеся пад зямлёй, Ці таіцеся ў нетрах марскіх, Мо кружыць вас віхор агнявы,— Алах ваш тварэц і ўладыка, Усіх духаў адзін уладар...
    Прызнаюся, я не вельмі верыў у гэта закляцце, а калі нашы дзверы адчыніліся, валасы ў мяне дыбам сталі. У каюту ўвайшоў той высокі статны чалавек, якога бачыў я прыбітым да мачты. Цвік і цяпер тырчаў у ягоным ілбе. За ім увайшоў яшчэ адзін, адзеты не так багата, і яго прыкмеціў я ляжачым наверсе. Першы, бясспрэчна, капітан, меў бледны твар, доўгую чорную бараду. Ён дзіка варочаў вачыма, аглядваў каюту. Я добра разгледзеў яго, калі той праходзіў міма. Ён, відаць, не звяртаў увагі на дзверы, за якімі мы хаваліся. Капітан і яго спадарожнік уселіся за стол пасярод каюты і загаварылі на незнаёмай нам мове. Гаварылі моцна, амаль крычалі. Галасы іх рабіліся ўсё больш моцнымі і лютымі. Капітан, нарэшце, грукнуў кулаком па стале так, што аж сцены задрыжэлі. Яго субяседнік падскочыў, дзіка зарагатаў і кіўнуў капітану, каб той рухаўся за ім. Капітан падняўся, выхапіў ятаган з ножнаў, і абодва пакінулі каюту.
    Мы ўздыхнулі вальней, калі яны пайшлі, але нашы страхі на гэтым не скончыліся. На палубе рабілася ўсё
    шумней і шумней. Адтуль чуліся бегатня, крыкі, смех, выццё. Урэшце, шум ператварыўся ў пякельны грукат, здавалася, палуба з усімі парусамі абвальваецца на нас. Прагучаў звон зброі, крык — і зноў наступіла мёртвая цішыня. Калі праз некалькі гадзін мы адважыліся падняцца наверх, то ўсё было, як і раней. Мерцвякі ляжалі нерухомыя і адзервянелыя.
    Так правялі мы на караблі некалькі дзён. Карабель павольна рухаўся на ўсход, дзе, па майму разліку, павінна знаходзіцца зямля. Але гэта адбывалася, відаць, толькі ўдзень, а ноччу мы як бы вярталіся назад, бо пры ўзыходзе сонца карабель заўсёды аказваўся на былым месцы. Растлумачыць сабе гэту з’яву мы маглі толькі адным: мерцвякі па начах плылі на ўсіх парусах назад. Каб гэта прадухіліць, мы да наступнай ночы падвязалі парусы і напісалі на пергаментным скрутку імя прарока, дадалі туды дзедава закляцце і абкруцілі тым скруткам звязаныя парусы. 3 хваляваннем чакалі мы ў сваёй каморцы, што будзе далей.
    Прывіды ў гэту ноч шалелі яшчэ мацней. Але раніцай мы заўважылі, што парусы былі падвязаны так, як мы іх пакінулі. Цяпер, на працягу дня, мы пачалі распускаць столькі парусоў, колькі патрабавалася, каб карабель паціху рухаўся ўперад. Так мы за пяць дзён прайшлі даволі вялікую адлегласць.
    Урэшце раніцай шостага дня мы ўбачылі непадалёк зямлю і пачалі дзякаваць Алаха і прарока за наша выратаванне. Увесь гэты дзень і наступную ноч мы плылі ўздоўж берага. А на сёмую раніцу падышлі да нейкага горада. 3 цяжкасцю нам удалося кінуць якар, які адразу ж замацаваўся. Спусцілі на ваду лодку, налеглі на вёслы і паплылі да горада. Праз паўгадзіны мы ўвайшлі ў раку, якая ўпадала ў мора, і падняліся на бераг.
    Каля гарадской брамы мы даведаліся, як называецца горад. Гэта было індыйскае паселішча. Яно, выходзіць, знаходзілася якраз у тых мясцінах, куды я першапачаткова збіраўся плыць.
    Мы падмацаваліся ў мясцовай харчэўні і пачалі
    шукаць мудрага і вучонага чалавека, які б быў дасведчаны ў чарадзействе. Нам паказалі вуліцу і мізэрны домік, у якім жыў Мулей.
    У доміку сустрэў мяне сівабароды дзядок з доўгім носам, і спытаў, што мне трэба. Я пераканаўся, што гэта Мулей, і папрасіў у яго парады, як быць з мерцвякамі, якім чынам прыбраць іх з палубы.
    Чарадзей адказаў мне, што матросы, відаць, асуджаны плаваць па моры за нейкае ліхадзейства. Ён мяркуе, што чары рассеюцца, як толькі мерцвякі будуць перанесены на зямлю. Але зняць іх можна толькі з дошкамі, на якіх яны ляжаць. Карабель жа з усім яго багаццем, сказаў дзядок, належыць мне, бо менавіта я знайшоў яго. Гэта трэба захоўваць у глыбокай тайне. Чарадзей намякнуў, калі я зраблю яму невялікі падарунак, то ён разам са сваімі рабамі дапаможа мне вынесці мерцвякоў. Я паабяцаў шчодра аддзячыць яму.
    У дарогу мы ўзялі з сабой пяцярых рабоў з піламі і сякерамі. I вельмі хутка, калі сонца яшчэ стаяла высока, даплылі да карабля. Мы тут жа ўзяліся за працу. I праз гадзіну першыя чацвёра мерцвякоў ужо ляжалі ў лодцы. Рабам было загадана перавезці іх на зямлю і там пахаваць. Калі яны вярнуліся назад, то расказалі дзіўнае. Як толькі яны перанеслі мерцвякоў з лодкі і паклалі на зямлю, яны тут жа ператварыліся ў прах.
    Мы працягвалі выпілоўваць дошкі. Так да вечара мы перавезлі на зямлю ўсіх мерцвякоў. Застаўся толькі той, што быў прыбіты да мачты. Выцягнуць цвік з дрэва нам аніяк не ўдавалася. Ссекчы мачту, каб вынесці капітана на зямлю, таксама не выходзіла. 3 гэтай бяды нас зноў выручыў Мулей.
    Ён тэрмінова адправіў аднаго з рабоў на бераг, загадаў яму прывезці гаршчок з зямлёй. Калі гаршчок быў на караблі, чарадзей пашаптаў над ім нейкія таямнічыя словы і высыпаў зямлю на галаву мерцвяка. Той адкрыў вочы, глыбока ўздыхнуў, а рана ад цвіка ў яго на лбе пачала крывавіць. Цяпер мы лёгка выцягнулі цвік, і паранены ўпаў на рукі аднаго з рабоў.
    — Хто прывёў мяне сюды? — спытаў ён, калі ачнуўся.
    Мулей паказаў на мяне, і я падышоў да яго бліжэй. Капітан зноў загаварыў:
    — Дзякуй табе, невядомы чужаземец, ты выратаваў мяне ад доўгіх мучэнняў. Ужо пяцьдзесят гадоў маё цела плавае па гэтых хвалях. А кожную ноч дух асуджаны быў вяртацца ў яго. Але цяпер да маёй галавы дакранулася зямля, я атрымаў адпушчэнне і магу пайсці да сваіх патомкаў.
    Я папрасіў расказаць нам, у чым прычына яго пакутаў, і ён паспавядаўся:
    — Пяцьдзесят гадоў назад я быў уплывовым, знакамітым чалавекам. Жыў у Алжыры. Схільнасць да нажывы ўзбудзіла мяне падрыхтаваць карабель і заняцца пірацтвам. Я займаўся гэтым рамяством доўга. I раптам на карабель у Занце ка мне падсеў дэрвіш, рэлігійны жабрак-аскет. Захацеў праехаць бясплатна. Мы з таварышамі былі людзі грубыя і зняважылі святасць дэрвіша. Я нават дазволіў сабе насміхацца над ім. Аднойчы ён асмеліўся асудзіць мой грахоўны лад жыцця. Я закіпеў у гневе, кінуўся на палубу і ўсадзіў у яго грудзі кінжал. Паміраючы, ён пракляў мяне і мой экіпаж. Сказаў, што нам не дадзена ні жыць, ні памерці, пакуль мы не дакранемся галавой зямлі. Дэрвіш памёр. Мы кінулі яго ў мора і пасмяяліся над яго пагрозамі. Але словы яго збыліся ў тую ж ноч. Частка майго экіпажа ўзбунтавалася супраць мяне. Адбылася лютая схватка. Mae прыхільнікі былі пераможаны, і мяцежнікі прыбілі мяне да мачты. Але ж і яны самі загінулі ад атрыманых ран. Карабель стаў вялікай магілай... Наступнай ноччу, у той самы час, калі мы кінулі дэрвіша ў мора, усе мы ачнуліся. Жыццё вярнулася да нас, але гаварыць і рабіць мы маглі толькі тое, што гаварылі і рабілі ў пагібельную ноч. Так мы плаваем ужо пяцьдзесят гадоў — не можам ні жыць, ні памерці, бо як нам было дасягнуць зямлі? 3 шалёнай радасцю распускалі мы ўсе парусы кожны раз,
    як пачыналася бура, спадзеючыся разбіцца аб скалу і знайсці стомленай галаве супакой на дне мора. Але гэта нам не ўдавалася. Цяпер урэшце я памру. Яшчэ раз дзякую табе, мой невядомы выратавальнік! Хай мае скарбы на караблі будуць табе ўзнагародай. Вазьмі іх і карабель у знак маёй удзячнасці...
    Сказаўшы гэта, капітан панік галавой. I ў той жа міг ператварыўся ў прах. Мы сабралі прах у скрыначку і закапалі яго ў зямлю.
    У горадзе я знайшоў рабочых, якія адрамантавалі мой карабель. 3 вялікім прыбыткам памяняў тавары, якія былі на борце, на іншыя. Шчодра разлічыўся са сваім сябрам Мулеем. Наняў матросаў і накіраваўся да сябе на радзіму. Аднак плыў я не прамым шляхам, a прычальваў да розных астравоў і краін, прадаваў там тавары.
    Праз дзевяць месяцаў я прыбыў у Бальсору, падвоіўшы спадчыну, атрыманую ад памершага капітана. Mae суграмадзяне здзівіліся майму багаццю, думалі, што я, напэўна, адшукаў алмазную пячору знакамітага марахода Сіндбада. Я не разупэўніваў іх.
    3 той пары ўсе бальсарскія юнакі, як толькі дасягалі васемнаццаці гадоў, адпраўляліся ў падарожжы, каб, падобна мне, знайсці сваё шчасце. А я жыў спакойна і мірна. Кожныя пяць гадоў ездзіў у Мекку, каб падзякаваць у святых мясцінах самога Бога за яго міласць і ўпрасіць яго, каб прыняў да сябе ў рай капітана і яго таварышаў.
    АДСЕЧАНАЯ РУКА
    Нарадзіўся я ў Канстанцінопалі. Бацька мой быў драгаманам, так называліся перакладчыкі пры дыпламатычных прадстаўніцтвах у краінах Усходу. Апроч таго ён займаўся гандлем. Мне даў добрае выхаванне. Сам навучаў мяне, даручаў маю адукацыю аднаму з