• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгажуня ў сонным лесе  Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

    Прыгажуня ў сонным лесе

    Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 254с.
    Мінск 2001
    91.3 МБ
    Паміж трох палацаў на аднолькавай адлегласці была вялікая сажалка, якая адносілася ўсё ж да валаданняў
    Куно. У той сажалцы, як нідзе ў суседзяў, вадзіліся незвычайныя шчупакі і карпы. Браты-блізняты былі заядлымі рыбаловамі, але бацька, да вялікай іх прыкрасці, забыўся гэтую сажалку адпісаць ім. Гонар не дазваляў ім употай лавіць рыбу на братавай сажалцы, а па-добраму дамаўляцца яны не жадалі, ды і не здольныя былі.
    Куно добра ведаў: шчупакі і карпы з яго сажалкі не выходзяць з галавы яго братоў, і ён запрасіў іх аднойчы стрэцца там, на сажалцы.
    Была ясная, вясновая раніца, калі ўсе трое братоў, як па заказу, з’ехаліся разам кожны са свайго палаца.
    — Дзівіся! — усклікнуў Маленькі Шальк,— якое супадзенне! Я выехаў з Шальксберга роўна ў сем гадзін.
    —“Я таксама.— I я...” адказалі браты — уладальнікі Хіршберга і Цолерна.
    — А гэта азначае, што сажалка ляжыць якраз пасярэдзіне,— працягваў Шальк,— цудоўная сажалка!
    — Вось пагэтаму я і запрасіў вас сюды. Я ж ведаю, якія вы аматары рыбалкі. Я і сам часам люблю пасядзець з вудай, але рыбы ў гэтай сажалцы столькі, што па-несхачу хопіць на ўсе тры палацы. А месца лавіць нам тут усім хопіць. Нават калі мы і збяромся тут утрох. I таму я жадаю, каб з гэтага дня сажалка сталася нашым агульным здабыткам, і кожны з вас будзе мець на яе гэтакія ж правы, як і я сам.
    — Ого, які дабрадзей наш братка! — насмешліва ўсклікнуў Маленькі Шальк,— Ён ашчаджае нам шэсць морганаў вады і некалькі сот карпаў і шчупакоў! Ну, a што ён патрабуе за іх ад нас? Бо, як вядома, толькі смерць даецца-прыходзіць не за плату!
    — Мне не патрэбна ніякай ад вас платы! — адказаў Куно,— я толькі хацеў бы час ад часу з вамі бачыцца, размаўляць з вамі... Мы ж сыны аднаго бацькі.
    — He! — запярэчыў уладальнік Шальксберга.— Так не пойдзе! Таму што няма нічога дурней, чым збірацца ў кампаніі лавіць рыбу. Адзін абавязкова распалохае рыбу ў другога! Давайце лепей па чарзе. Скажам, у панядзелак і чацвер ты, Куно; у аўторак і пятніцу —
    Вольф; а ў сераду і ў суботу — я. На мой погляд, гэтак будзе разумней.
    — А па мне — гэтак не будзе лепей,— абазваўся заўсёды панылы Вольф,— я не маю намеру ні браць у некага падачкі, ні з некім нечым дзяліцца. Ты робіш, Куно, добра, прапануючы нам гэтую сажалку, бо мы ўсе маем на яе роўныя правы. Але давайце кінем косці, каму валодаць ёю наўпярод. Калі я буду шчаслівейшы за вас, то вы заўсёды здолееце папрасіць у мяне дазволу палавіць у ёй рыбу.
    — Я не гуляю ў косці,— не згадзіўся Куно, засмучаны ўпартасцю братоў.
    — Ну, вядома, наш братка такі сціплы, набожны, гульня ў косці для яго — смяротны грэх,— зарагатаў Маленькі Шальк.— Тады давайце, я прапаную вам іншую ўмову — яе не збаіцца нават самы свяцейшы з усіх святых. Давайце вернемся кожны дадому і возьмем свае вуды, і хто за сённяшнюю раніцу, пакуль у Цолерне не праб’е дванаццаць гадзін, наловіць больш рыбы, той і застанецца ўладальнікам сажалкі.
    — Вар’яцтва, ды і толькі — штукаваць з тым, што належыць мне па праву,— прамовіў Куно,— але каб вы ўпэўніліся, што я сапраўды меў намер падзяліць з вамі сажалку, я гатовы на такую ўмову.
    I браты раз’ехаліся кожны ў свой палац. Малодшыя — блізняты — тут жа разаслалі слуг выварочваць старыя камяні і збіраць нажыўку — чарвей, a Куно ўзяў сваю звычайную снасць і тую прыманку рыбе, якую навучыла яго некалі рыхтаваць старая Фельдгеймерыха. I ён зноў вярнуўся першым да сажалкі. Як толькі з’явіліся малодшыя браты, ён дазволіў ім выбраць мясціны, якія найболей ім спадабаюцца. А тым часам і сам закінуў вуду.
    I што ж? Рыба нібыта адчула ў ім гаспадара і паплыла да яго навыперадкі. Тлустыя карпы і вёрткія шчупакі так і кішэлі вакол лёскі. Куно не паспяваў здымаць іх з кручка і кідаць на траву, як ужо новая плойма падплывала і нібыта сама прасілася на кручок. Буйная рыба адпіхвала моладзь... Куно ледзь пас-
    пяваў спраўляцца. He мінула і дзвюх гадзін, як уся трава вакол яго была завалена адборнейшай рыбай. Тады ён паклаў вуду і пайшоў паглядзець, як ідзе лоўля ў братоў. Маленькі Шальк злавіў аднаго толькі дробнага карпа і дзве мізэрныя плотачкі. Вольфу трапіліся тры вусачы і яшчэ крыху драбязы-пячкуроў. Браты, змрочна насупіўшыся, глядзелі ў ваду. 3 месцаў, дзе яны сядзелі, добра была бачна велізарная куча рыбы, якую налавіў Куно. Калі Куно падышоў да свайго брата Вольфа, той раз’юшана ўскочыў з месца, парваў лёску, паламаў вудзільна і пакідаў усё ў ваду.
    — Тут усё не так! — закрычаў ён.— Тут усё падроблена! Інакш ты, дурны Куно, не нацягаў бы столькі рыбы, якую мне не ўдалося б налавіць за цэлы год.
    — Так, так! Я прыгадваю! — падхапіў Маленькі Шальк.— Гэта ж яго тая ведзьма Фельдгеймерыха навучыла лавіць рыбу. А мы, дурні, надумаліся з ім раўняцца! Ён хутка сам зробіцца гэтакім жа ведзьмаком!
    — Ну і мярзотнікі ж вы! — гнеўна ўсклікнуў Куно.— За сённяшнюю раніцу я добра нагледзеўся на вашу сквапнасць і бессаромства... Вон адсюль! I каб нагі вашай болей тут не было! I ведайце: вы свае душы паганыя выратавалі б, калі б хоць напалову былі б дабрадзейнымі, як тая жанчына, якую вы няславіце ведзьмай.
    — Ну, якая яна ведзьма? — з’едліва засмяяўся Шальк.— Сапраўдныя ведзьмы здольныя прадказваць усё на свеце. А твая Фельдгеймерыха падобная на прадказальніцу, як гусак на лебедзя... Прадказвала ж яна нябожчыку бацьку, што большую частку яго спадчыны можна будзе прадаць за адзін гульдэн з аленем, a хто не ведае, што перад смерцю яму належала ўсё бачнае з вежаў палаца Цолерн! Твая, братка, Фельдгеймерыха не інакш як старая вар’ятка. А сам ты — дурны Куно.
    Усё гэта выплюхнуўшы, Шальк паскакаў у свой палац: ён пабойваўся моцнай рукі старэйшага брата. Следам за ім падаўся і Вольф, не спыняючы праклёнаў і лаянкі, якой ён добра вывучыўся ў свайго бацькі.
    Сумны, з болем у душы, накіраваўся дадому Куно. Цяпер ён быў упэўнены, што памірыцца з братамі ён ніколі не здолее. Яму так было цяжка, што назаўтра ён моцна захварэў. I толькі суцяшальныя добрыя словы патэра Ёзафа і гаючыя напоі, якія рыхтавала адданая яму пані Фельдгеймер, выратавалі яго ад смерці.
    Браты ж, як толькі дачуліся пра цяжкую хваробу Куно, ад радасці наладзілі такое піраванне, што зусім сп’янеўшы, дамовіліся: як толькі дурны Куно памрэ, той, хто першы дачуецца пра гэта, дасць залп з усіх гарматаў на сваіх вежах, каб паведаміць другому. I ён жа атрымае права выкаціць з падвала ў Куно бочку самага лепшага віна. 3 таго дня Вольф загадаў, каб хто-небудзь з яго слуг нязменна стаяў на варце, непадалёк ад Хіршберга. А Маленькі Шальк нават здолеў падкупіць за вялікія грошы нейкага слугу Куно, каб той адразу ж паведаміў яму, калі яго пан будзе на сконе.
    Але слуга той быў адданы свайму высакароднаму пану, а не прайдзісвету графу Шалькбергу. Даведаўшыся ад Фельдгеймерыхі, што пан яго ідзе на папраўку, ён паведаміў ёй пра змову малодшых братоў і намер іх стрэць смерць графа Куно фон Цолерн салютам з гарматаў. Пачуўшы такую подласць, старая прыйшла ў страшэнны гнеў і адразу ж усё паведаміла графу, але паколькі ён ніяк не хацеў паверыць у такое вераломства братоў, яна параіла выпрабаваць іх: распусціць чутку, нібыта ён сапраўды памёр, і тады яны пакажуць сябе — будуць салютаваць ці не.
    Граф паклікаў да сябе слугу, падкупленага яго братам, распытаў яго самога і загадаў скакаць конна ў Шальксберг з паведамленнем пра яго нібыта хуткую смерць.
    Калі той імчаў уніз па схіле Хіршберга, яго ўбачыў слуга графа Вольфа фон Цолерн і запытаў яго, куды ён гэтак спяшаецца.
    — Ай, не кажы! — адказаў той.— Мой бедны пан, пэўна, не дажыве да раніцы. Hi ў кога не засталося ўжо ніякай надзеі.
    — Вунь як! Значыць, прыйшоў, нарэшце, яго час!
    I слуга графа Вольфа ўскочыў на свайго каня і пагнаў яго ў гару, да палаца Цолерн, з такой сілай, што бедны конь ля самых варот упаў як падстрэлены. I сам ён, ледзь паспеўшы выгукнуць: ‘Траф Куно памірае!”, таксама зваліўся нежывы.
    Тут жа з Вышняга Цолерна загрымеў залп. Граф Вольф са сваёй маці трыумфавалі: іх захаплялі і гарматныя выбухі, і бочка добрага віна, і ўся спадчына — ад сажалкі да неацэнных каштоўнасцяў маці Куно... Адначасова пачулі яны і залпы ў Шальксбергу. I Вольф з усмешкай сказаў маці:
    — Шальк таксама не спаў у шапку; у яго, відаць, быў свой шпіён. Нічога не паробіш: давядзецца падзяліць з ім віно, як і ўсю астатнюю спадчыну.
    I ён спешна сеў на каня, баючыся, што Шальк апярэдзіць яго і паспее захапіць лепшыя каштоўнасці нябожчыка, пакуль туды прыедзе ён сам.
    Аднак ля сажалкі браты сустрэліся, і абодва пачырванелі ад таго, што хацелі абхітрыць адзін другога, каб прыехаць першым. Па дарозе ў Хіршберг яны нават не згадвалі пра Куно, а толькі вельмі дакладна абмяркоўвалі, як падзяліць ім спадчыну і каму з іх павінен дастацца Хіршберг. Калі яны ўз’ехалі на мост, што вёў у двор палаца, то раптам убачылі ў вакне свайго брата. Ён быў жывы-здаровы, глядзеў на іх зверху, і вочы яго палалі абурэннем і гневам. Браты страшэнна перапалохаліся. Спачатку яны падумалі, што гэта прывід і пачалі хрысціцца. Але калі ўсё ж упэўніліся, што гэта — жывы сапраўдны чалавек — іх брат Куно, Вольф выгукнуў:
    — На табе! А мы думалі, што ты памёр!
    — Ну, памерці не абавязкова сёння — можна і пазней,— злосна азваўся Шальк.
    Куно ж грозна загадаў ім:
    — Вон адсюль! 3 гэтага часу мы — не радня! Я выдатна чуў вашы гарматныя салюты! Але зірніце сюды, дзе стаяць гарматы мае. Я загадаў, як належыць, зарадзіць іх ядрамі ў ваш гонар! Хутчэй жа знікніце з
    маіх воч, a то вам давядзецца даведацца, як страляюць у Хіршбергу!
    Яны не дазволілі доўга сябе ўпрошваць, разумеючы, што тут няма жарту. Прышпорыўшы коней, абодва наўздагон адзін за другім паімчалі ўніз з гары. A Куно ўслед ім выпусціў зарад, і ён праляцеў у іх над самымі галовамі, прымусіўшы адвесіць нізкі пачцівы паклон. Куно хацеў толькі добра папалохаць іх. Ён зусім не збіраўся рабіць ім бяды.
    — Навошта ж ты паліў, балван? — злосна накінуўся на брата Шальк.— Я ж страляў, толькі пачуўшы твае гарматы.
    — I зусім не я! Можаш спытаць у нашай маці,— запярэчыў Вольф.— Першы страляў ты, і гэта праз цябе, малакасос, мы сцярпелі такую ганьбу!
    Малодшы не пакінуў за сабою доўгу і не пашкадаваў брату злосных абразлівых тытулаў. Даехаўшы да сажалкі, яны паспелі ўжо ўчаставаць адзін аднаго такой лаянкай, на якую толькі быў здольны і пакінуў ім у спадчыну Цолерн-Навальнічная Хмара. Раз’ехаліся яны абодва раз’юшаныя, палыхаючы нянавісцю і злабою.