Прыгажуня ў сонным лесе
Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 254с.
Мінск 2001
На наступны дзень Куно саставіў тастамент, і пані Фельдгеймер сказала патару:
— He здзіўлюся, што не надта прыемны падаруначак атрымаюць ад брата гэтыя прайдзісветы.
I як ёй — па яе жаночай схільнасці — ні жадалася даведацца, што было напісана ў тастаменце, выведаць гэта ў свайго любага маладога пана ніяк не ўдалося. Тым болей што праз год гэтая добрая жанчына памерла. He дапамаглі ёй яе бальзамы, ні адвары — бо забрала яе не хвароба, а яе дзевяноста восем гадоў. А гады звядуць у магілу і самага здаровага чалавека. Граф Куно наладзіў ёй такое пахаванне, нібыта яна была яго роднай маткаю, а не беднай простаю жанчынай. I ён адчуў болыпую адзіноту ў сваім палацы, тым болып што і патар Ёзэф таксама ненадоўга затрымаўся на свеце і пайшоў следам за пані Фельдгеймер.
Аднак нядоўгай была яго пакута ад адзіноты: добры Куно памёр на дваццаць восьмым годзе. Нядобрыя
2 Зак.3094
33
языкі сцвярджалі, што прычынай смерці была атрута, якую падаслаў яму Маленькі Шальк.
Як бы там ні было, але праз некалькі гадзін пасля яго смерці зноў загрымелі гарматы: у Цолерне і ў Шальксбергу далі па дваццаць пяць залпаў.
— На гэты раз ён усё-ткі не выкруціўся ад смерці,— задаволена пацёр рукі Шальк, калі яны стрэліся з Вольфам па дарозе ў Хіршберг.
— He выкруціўся,— згадзіўся Вольф,— але калі ён часам уваскрэсне і зноў возьмецца гнаць нас з двара, дык я на гэты раз прыхапіў з сабою стрэльбу. Ужо яна прымусіць яго быць далікатным і змоўкнуць.
Калі яны ехалі ўверх па схіле Хіршберга, да іх далучыўся незнаёмы коннік са світай. Яны прынялі яго за сябра нябожчыка, які ехаў на пахаванне. Таму яны прыкінуліся надта засмучанымі, усхвалялі нябожчыка, наракалі на жорсткасць такой, без пары, яго смерці, а Маленькі Шальк нават пусціў падробную кракадзілавую слязу. Аднак незнаёмы коннік не адказваў ім, a толькі моўчкі ехаў з імі побач.
— Ну, а цяпер можна і адвесці душу! Падавай нам, краўчы, віна, ды самага найлепшага! — гукнуў Вольф, саскокваючы з каня.
Браты падняліся па вінтавой лесвіцы і зайшлі ў залу. Маўклівы рыцар пайшоў следам зй імі і туды, a калі Вольф з Шалькам па-гаспадарску расселіся за сталом, ён дастаў з кішэні срэбную манету, кінуў яе са звонам на каменную сталешніцу і сказаў:
— Вось ваша спадчына, атрымлівайце яе — гульдэн з аленем. Усё па законе.
Тут браты пераглянуліся і са смехам спыталі ў рыцара, што ён гэтым хоча сказаць?
Рыцар дастаў пергамент з патрэбнай колькасцю пячатак, дзе дурны Куно запісаў усе крыўды, якія ён толькі выцерпеў за ўсё жыццё ад сваіх братоў і, урэшце, выказваў сваю волю, каб у выпадку яго смерці ўся яго спадчына, увесь яго набытак, за выключэннем каштоўнасцей яго нябожчыцы маці, былі праданыя Вюртэмбергу, і не болей не меней, як за адзін нікчэмны
гульдэн з аленем! А на каштоўнасці ён запавядаў пабудаваць у горадзе Балінгене прытулак для бедных.
Вось ужо калі браты здзівіліся, дык здзівіліся, але цяпер ім было ўжо не да смеху. Яны толькі сціснулі зубы ад злосці — дзе ім было прававацца з Вюртэмбергам.
Так страцілі яны выдатны маёнтак, лес і поле і горад Балінген і нават такую рыбную сажалку, а ў спадчыну атрымалі ўсяго толькі адзін няшчасны гульдэн з аленем. Вольф зняважліва засунуў яго ў кішэню камзола, насунуў на галаву берэт і, не развітаўшыся, пагардліва абышоў Вюртэмбергскага камісара. На двары ён ускочыў на каня і паімчаў у Цолерн. На другі дзень, калі маці пачала яго дапякаць, што яны з братам праваронілі маёнтак і гэтакія каштоўнасці, ён накіраваўся ў Шальксберг.
— Як мы абыдземся з нашай спадчынай: прап’ём ці прагуляем? — спытаў ён у Шалька.
— Давай лепей прап’ём,— адказаў той.— Тады мы пакарыстаемся абодва. Паехалі ў Балінген! Пакажамся там усім на злосць, хоць і страцілі мы гарадок гэтак па-дурному.
— А “Ягнятка” частуе выдатным чырвоным віном — лепшага не п’е нават сам імператар,— дадаў Вольф.
I вось яны скіраваліся ў Балінген, да “Ягнятка”, спыталі, колькі каштуе кварта чырвонага, і пілі да таго часу, пакуль не прапілі ўвесь гульдэн. Тады Вольф выцягнуў срэбную манету з адчаканеным у скоку аленем і кінуў яе на стол.
— Вось гульдэн, і мы разлічыліся!
Гаспадар узяў гульдэн, агледзеў яго з аднаго боку, з другога і, усміхаючыся, раптам сказаў:
— Вядома, разлічыліся б, каб на гэтым гульдэне не было аленя... Учора да нас прыскакаў ганец са Штутгарта, а сёння вяшчальнікі з барабанным боем ад імя герцага Вюртэмбергскага абвясцілі — да яго ж цяпер адышоў наш гарадок,— што грошы гэтыя выйшлі з ужытку. Так што плата сёння ідзе ўжо другімі.
Браты пабялелі і пераглянуліся.
— Плаці ты! — сказаў адзін.
— А ў цябе хіба няма іншых грошай? — спытаў ДРУгі.
Карацей кажучы, такім вось чынам засталіся яны даўжнікамі “Ягнятку” на адзін гульдэн.
Моўчкі вярталіся яны сваёй дарогай дадому, пакуль не даехалі да развілкі, дзе адна паваротка вяла да Цолерна, другая — на Шальксберг.
— I што ж атрымліваецца? — сказаў Шальк.— Мы, значыцца, атрымалі спадчыны менш, чым нічога. Ды і віно да таго ж было паскуднае.
— Гэта так,— згадзіўся Вольф.— Вось і збылося тое, што прадказвала старая ведзьма Фельдгеймерыха: “Пабачым, што з вашае спадчыны будзе каштаваць гульдэн з аленем!..” А цяпер нам за яго не далі і кварты віна!
— Сам ведаю! — азваўся уладальнік Шальксберга.
— Глупства! — узлаваўся на сябе і на цэлы свет той, хто валодаў Цолернам, і з усяе моцы пагнаў каня.
КАРАБЕЛЬ ПРЫВІДАЎ
Мой бацька трымаў у Бальсоры маленькую краму. Ён быў ні бедны, ні багаты. Належаў да тых людзей, якія неахвотна рызыкуюць з-за боязі згубіць тое, што маюць. А мяне выхаваў у прастаце і прамаце, дамогся таго, што я з малалецтва мог быць яго памочнікам.
Як мне споўнілася васемнаццаць гадоў, бацька рашыўся на першую буйную гандлёвую здзелку. Але нечакана памёр. Відаць, вельмі трывожыўся, што даверыў моту тысячу залатых. Мінула ўсяго некалькі тыдняў, і прыйшла вестка аб гібелі карабля, на які мой бацька пагрузіў тавары. Пра гэта ён ужо не мог ведаць.
Бяда не скарыла маю юнацкую адвагу. Я прадаў усю бацькаву маёмасць, узяў з сабой вернага слугу,
які жадаў быць са мной да канца, і пусціўся шукаць шчасця на чужыне.
Са спадарожным ветрам адплылі мы з Бальсорскай гавані. Наш карабель накіроўваўся ў Індыю. Каля двух тыдняў мы плылі спакойна, ды раптам капітан паведаміў нам, што набліжаецца бура. Ён быў вельмі заклапочаны. Відаць, не вельмі добра ведаў фарватэр — водны шлях для бяспечнага плавання. Па яго загаду знялі ўсе парусы, і мы павольна паплылі па цячэнні.
Наступіла ноч, ясная і халодная, і капітан пачаў падумваць, што памыліўся, прадказваючы буру. Ды раптам каля нас пранёсся карабель, якога мы раней не бачылі. 3 яго палубы да нас даляцелі крыкі дзікай весялосці. Яны мяне страшэнна здзівілі. А капітан смяртэльна пабляднеў і ўсклікнуў: “Мой карабель загінуў!.. To плыве сама смерць!..”
Да нас кінуліся матросы. Яны ўсхвалявана крычалі: “Ці бачылі вы яго? Цяпер нам канцы”. Капітан загадаў чытаць малітвы, а сам узяўся за руль.
Нечакана наляцела бура. Праз які час карабель наш затрашчаў і застыў на месцы. Адразу ж на ваду спусцілг лодкі. I як толькі мы ўсе пераселі ў іх, на нашых вачах карабель патануў.
Але бедства гэтым не скончылася. Бура ўзмацнялася, кіраваць лодкай рабілася немагчыма. Я моцна абняў свайго слугу, і мы пакляліся трымацца адзін аднаго да апошняй хвіліны.
Урэшце пачало світаць. Вецер падхапіў нашу лодку і перакуліў яе. Я страціў прытомнасць. Ачнуўся ў абдымках майго вернага слугі. Ён выратаваўся сам на перакуленай лодцы і ўсцягнуў мяне на яе.
Бура сцішылася. I мы ўбачылі непадалёк нейкі карабель. Хвалі неслі нас да яго. Калі наблізіліся, я пазнаў той самы карабель, які ноччу праімчаў міма нас і прывёў у такі жах капітана. Цяпер мяне ахапіў страх. Я прыгадаў прадказанне капітана.
На наш вокліч ніхто не адгукнуўся з таямнічага судна. 3 носа карабля звісаў доўгі канат. Нам удалося ўхапіцца за яго. Мы пачалі падымацца наверх. Жах-
лівае відовішча ўбачылі мы, калі падняліся на палубу. Уся падлога была заліта крывёю, на ёй ляжалі трупы ў турэцкіх адзежах. А каля грот-мачты — багата апрануты чалавек з ятаганам у руцэ. Твар яго бледны, скажоны. Ён быў мёртвы і прыбіты цвіком да мачты.
Страх скаваў мае ногі. Я баяўся дыхнуць. Гэтак жа перапалохаўся і мой спадарожнік. Мы перахрысціліся і рушылі далей. Пасля кожнага кроку азіраліся, ці не пакажацца яшчэ што-небудзь больш страшнае. Але наўкол былі толькі мы ды акіян.
Калі дайшлі да лесвіцы, якая вяла ў трум, мой верны слуга загаварыў: “О, мой уладар! Тут здарылася нешта жудаснае. Але, калі ўнізе, у труме забойцы, я гатоў ім здацца, толькі б не быць сярод гэтых мерцвякоў”. Так думаў і я.
Мы сабраліся з духам і пачалі спускацца па лесвіцы. Але і ўнізе стаяла мёртвая цішыня. Толькі гулка чуліся нашы крокі. Прыпыніліся каля каюты. Я прыклаў вуха да дзвярэй — ціха. Адчыніў дзверы. У каюце беспарадак, валяюцца адзенне, зброя, іншыя прадметы. Пайшлі далей. Ва ўсіх памяшканнях ляжалі шоўк, жэмчуг, цукар, іншае дабро. Што рабіць?
Мы з Ібрагімам падмацаваліся ежай, напіткамі, якіх было тут удосталь, і вярнуліся на палубу. Але тут зноў мароз прабег па скуры ад жудаснага відовішча. Мы хацелі павыкідваць трупы за борт. Ды не маглі зрушыць іх з месца. Яны былі нібыта прыкаваны да падлогі. I капітана не адарвалі ад мачты. Нават з застылай рукі не змаглі выняць ятаган.
Дзень мы правялі ў сумным роздуме пра наш лёс. А калі наступіла ноч, я дазволіў старому Ібрагіму легчы спаць. Сам жа вырашыў заставацца на палубе. A мо з’явіцца якая-небудзь дапамога?
Узышоў месяц. Набліжалася поўнач. I мяне пачаў адольваць сон. Міжволі я зваліўся за бочку, якая стаяла побач на палубе. Але гэта, відаць, быў не сон, a хутчэй забыццё, бо я чуў, як біліся хвалі аб борт карабля, як рыпелі парусы і свісталі пад ветрам.
Раптам я пачуў на палубе мужчынскія галасы і
крокі. Я хацеў узняцца і паглядзець, але нябачная сіла паралізавала мяне. Я нават вочы не змог прыадкрыць. А галасы рабіліся ўсё больш выразнымі. Праз шум я вылучыў нейчы ўладарны голас. Нехта пачаў падцягваць канаты і мацаваць парусы. Але ўсведамленне маё памуцілася, я ўпаў у глыбокі сон.
Прачнуўся я толькі тады, калі сонца ўжо стаяла высока ў небе і паліла мне твар. Я азірнуўся па баках. Бура, нейчыя крокі і галасы, якія мне чуліся ноччу, уявіліся сном. Вакол мяне ўсё было, як і ўчора. Нерухома ляжалі мерцвякі, нерухома стаяў прыколаты да мачты капітан. Я падняўся, каб адшукаць майго слугу.