Прыгажуня ў сонным лесе  Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

Прыгажуня ў сонным лесе

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 254с.
Мінск 2001
91.3 МБ
Каліф са смехам таксама гразіў вялікаму візіру пальцам. Жонка каліфа толькі пяшчотна ўсміхалася. I ўсім было ўтульна і добра.
СКАЗ
ПРА ГУЛЬДЭН 3 АЛЕНЕМ
У Верхняй Швабіі яшчэ і да гэтых дзён захоўваюцца руіны старадаўняга палаца, якому не было параўнання ва ўсім краі. Гэта быў Вышэйшы Цолерн. Ён стаіць на самай вяршыні крутой гары, і з яго галаваломнай вышыні бачацца ўсе неаглядныя далячыні. I ўсюды, адкуль бы не бачны быў той палац, і яшчэ куды далей, людзі ў тыя старадаўнія часы пабойваліся ваяўнічых рыцараў фон Цолерн, імя іх ведалі і паважалі ва ўсіх нямецкіх землях.
Дык вось: шмат соцень гадоў таму — здаецца мне, што тады толькі-толькі вынайшлі порах — жыў у гэтай цвярдыні адзін з Цолернаў — чалавек па натуры надта дзіўны. Нельга сказаць, што ён жорстка прыгнятаў сваіх паднявольных ці варагаваў з суседзямі, аднак ніхто не хацеў мець з ім нейкія блізкія стасункі з прычыны яго заўсёды змрочнага выгляду, пахмурнага ілба і зласлівай абрывістай гаворкі. Ніхто, апрача, можа, толькі служак у яго палацы, пачуў калі, каб ён гаварыў выразна, як усе людзі. Калі ён скакаў верхам на кані і які-небудзь стрэчны прасталюдзін паспешна зрываў з галавы шапку, кланяўся і вітаў яго: “Добры вечар, ваша светласць, якое сёння выдатнае надвор’е!”, то граф адказваў: “Глупства!” або: “Я і сам гэта ведаю!” А калі здаралася, што нехта не дагадзіў яму самому, ці яшчэ горш не ўнаравіў яго коням, ці ён стрэне селяніна з возам, і той не адразу саступіць дарогу яго каню,— граф тады накідваўся на яго з такімі праклёнамі! Аднак ніхто ні разу не бачыў, каб ён калі пры такой аказіі пабіў селяніна. Па ўсёй акрузе яго празывалі “Цолерн-Н авальнічная Хмара”. Цолерн-Навальнічная Хмара быў жанаты. I яго жонка была дзіўная супрацьлегласць свайму гаспадару. Яна была лагодная і прыветная, як майскі дзень. He раз даводзілася ёй сваім добрым словам і ласкавым абыходжаннем мірыць з графам людзей, пакрыўджаных яго грубіянствам. Яна, дзе толькі здолела, дапамагала
бедным і не лічыла за цяжкасць у летнюю гарачыню або зімовай сцюжай спусціцца з крутое гары ў даліну, каб наведаць беднякоў ці хворых дзяцей. Калі ёй даводзілася ў дарозе стрэцца з графам, ён толькі кідаў ёй: ‘Тлупства! Сам ведаю!” — і імчаў далей.
Іншую жанчыну такі нораў гаспадара палохаў бы і прыгнятаў. Адна думала б: “Чаго мне клапаціцца пра бедных, калі майму мужу яны зусім не ў галаве”. У іншай зняважаны гонар і самалюбства, напэўна, спапялілі б усякае каханне да такога гаспадара. Але не такая была Гедвіга фон Цолерн. Яна ўсё па-ранейшаму кахала, імкнучыся кожны раз сваёй пекнай белай ручкай разгладзіць на панурым чале мужа глыбокія маршчыны. Так, яна кахала і паважала яго! Калі ж у пэўны час неба падаравала гэтай дзіўнай пары дзіця — новага графа фон Цолерн — каханне графіні да мужа не зрабілася меншым, хоць яна, як сапраўдная адданая маці, і дарыла маленькаму сыну ўвесь свой клопат і пяшчоту.
Мінулася тры гады, і ўвесь гэты час граф фон Цолерн бачыў свайго сына толькі ў нядзельныя дні пасля абеду, калі карміліца прыносіла яму хлопчыка. Ён панура пазіраў на сына, мармытаў штосьці сабе пад нос і адсылаў дзіця назад. Аднак калі хлопчык упершыню вымавіў слова “тата”, граф падараваў карміліцы гульдэн, дзіцяці ж ён нават не ўсміхнуўся.
У тры гады граф загадаў упершыню надзець на сына штонікі. Загадаў прыбраць яго ў аксаміт і шоўк, узяў яго на рукі і, бразгаючы шпорамі, па вінтавой лесвіцы пачаў спускацца з ім на ганак. Перад ганкам — па яго загаду — чакаў ужо яго асядланы конь і побач стаяў яшчэ адзін, удалы і раскошна зацугляны.
Графіня Гедвіга была вельмі здзіўленая, бачачы ўсё гэта; аднак, не маючы звычаю пытацца ў графа, куды ён едзе, на гэты раз, баючыся за дзіця, яна ўсё ж адважылася разамкнуць свае вусны:
— Вы маеце намер ехаць конна, граф? — спытала яна.— Але навошта вам браць з сабою дзіця? Няхай Куно застанецца і пагуляе са мною.
— Сам ведаю! — не спыняючыся, адрэзаў ЦолернНавальнічная Хмара.
Спусціўшыся з ганка, ён лёгка, за ножку, падсадзіў хлопчыка ў сядло, моцна прывязаў яго шалем, ускочыў сам на свайго каня і пусціў абодвух коней да варот, пры гэтым моцна трымаючы повад другога каня.
Спачатку хлопчыку як быццам і нават падабалася ехаць з бацькам уніз па схіле. Ён пляскаў у ладкі, заліваўся смехам і тузаў каня за грыву, каб той бег мацней. I граф не мог нацешыцца сынам, нават некалькі разоў усклікнуў:
— Адчайны будзе малы!
Але як толькі выехалі на раўніну, і граф з павольнай язды перавёў коней на рысь, у малога заняло дых. Спачатку ён папрасіў бацьку ехаць цішэй, а калі коні пусціліся ў галоп, маленькі Куно захліпнуўся ад страшэннага ветру і ціха заплакаў. Потым ён пачаў ныць усё нецярплівей і, нарэшце, зароў на ўсю моц.
— Глупства! Сам ведаю! — адклікнуўся граф.— Які няўдалы хлапчук — ледзь сеў на каня і ўжо раве! Сціхні, а то!..
I якраз у той самы момант, калі ён збіраўся падбадзёрыць сына добрай лаянкай, конь яго ўзвіўся на дыбы і, каб сцішыць непакорлівую жывёліну, ён выпусціў повад другога каня. Калі ж ён, нарэшце, утаймаваў свайго скакуна і палахліва азірнуўся назад, то ўбачыў толькі аднаго каня, які кіраваўся назад да палаца адзін, без свайго маленькага седака. Які ні зацяты і змрочны быў граф фон Цолерн, але і ў яго здрыганулася сэрца ад такога відовішча. Ён уявіў сабе, што яго сын ляжыць зараз на дарозе з раструшчанымі касцямі і галавой, і з адчаю ён пачаў рваць на сабе бараду. Ён павярнуў каня і паскакаў па дарозе назад, але нідзе не было ніякага следу яго сына. Тады ён уявіў сабе, што напалоханы конь скінуў дзіця ў прыдарожную канаву, запоўненую вадой... I раптам ён пачуў ззаду дзіцячы голас, які клікаў яго па імені. Ён умомант абярнуўся — і што ж убачыў! — непадалёк ад дарогі сядзела пад
дрэвам старая пачварная жанчына і трымала на каленях хлопчыка.
— Як апынуўся ў цябе мой сын, старая ведзьма? — закрычаў у дзікім гневе граф.— Зараз жа аддай яго мне!
— Ціха, ціха, ваша міласць,— засмяялася старая.— A то вы і самі каб не зваліліся са свайго наравістага каня... А як апынуўся ў мяне маленькі юнкер?.. Дык вось так: калі ашалелы конь панёс яго, ён павіс на ім, прывязаны за адну толькі ножку, траха не б’ючыся галоўкай аб зямлю... Я тады і падхапіла яго ў свой фартух.
— Сам ведаю! — гаркнуў фон Цолерн.— Зараз жа давай яго сюды.— Я не магу злезці з каня, ён не дасца мне сесці з дзіцем у сядло.
— Падаруйце мне гульдэн з выявай аленя! — пакорліва папрасіла старая.
— Глупства! — закрычаў граф і шпурнуў ёй пад ногі некалькі пфенінгаў.
— А мне вельмі патрэбен гульдэн з аленем,— стаяла на сваім старая.
— Бачыш, чаго ёй зажадалася! Дай ёй гульдэн з аленем! Ты сама яго не вартая. Зараз жа, кажу табе, аддай мне дзіця, а не дык я спушчу на цябе сабак!
— Ах, вунь як! Я, значыцца, не вартая гульдэна з аленем... Ну, што ж, пабачым, што з вашае спадчыны закаштуе гульдэн з аленем! — з’едліва пасміхнулася старая і шпурнула назад графу тры яго медныя манеткі. Ды так удала шпурнула, што яны трапілі якраз у яго кашалёк, якога ён усё яшчэ не выпускаў з рук.
Такі спрыт настолькі ўразіў графа, што адразу ён не здолеў вымавіць і слова, а потым яго здзіўленне перайшло ў ярасць. Ён схапіў стрэльбу, узвёў курок і нацэліўся на старую. А тая, нібыта нічога і не адбывалася, працягвала пяшчотна абдымаць і прыціскаць да грудзей маленькага графа. Аднак, трымала яго перад сабою так, што куля найперш цэліла б у яго.
— Ты добрае, ласкавае дзіця,— прыказвала старая,— заставайся такім назаўсёды, і шчасце не абміне
цябе! — і з гэтымі словамі яна спусціла хлопчыка з каленяў, а графу пагразіла пальцам: — А за вамі, граф Цолерн, застаецца доўг — гульдэн з аленем! — сказала так і, апіраючыся на букавы кій, пабрыла ў глыбіню лесу, зусім не звяртаючы ўвагі на лаянку графа.
Збраяносец Конрад, увесь калоцячыся ад страху, саскочыў з каня, пасадзіў на яго свайго маленькага пана, ускочыў у сядло ззаду яго і паскакаў наўздагон за графам.
Той быў першы і апошні раз, калі Цолерн-Навальнічная Хмара браў з сабою на прагулку конна свайго маленькага сына, бо пасля таго разу, калі ён плакаў і крычаў, калі коні перайшлі на рысь, граф лічыў яго спешчаным хлапчуком, з якога ніколі нічога надзейнага не атрымаецца. А калі хлопчык, які вельмі любіў бацьку, радасны падбягаў да яго і ласкава абхопліваў за калені, граф незадаволена праганяў сына і паўтараў адно толькі:
— Глупства! Сам ведаю!
Графіня Гедвіга ўсё цярпела ад свайго гаспадара, але такое зласлівае яго абыходжанне з нічым не павінным дзіцем, да крыві раніла яе сэрца. Яна не раз цяжка хварэла ад страху, калі граф-нелюдзь жорстка караў дзіця за самую нязначную правіннасць. Яна і памерла неўзабаве, у самым росквіце гадоў і жыцця, аплаканая слугамі і ўсімі, хто яе ведаў. А найболей — яе ўласным сынам.
3 таго часу сэрца графа канчаткова скамянела і адгарнулася ад сына. Ён аддаў яго на выхаванне карміліцы і капелану, які служыў пры палацы, і рэдка нават успамінаў пра яго. Тым болей, што ён вельмі хутка ажаніўся з багатай паненкаю, якая праз год нарадзіла яму двух хлопчыкаў-блізнятаў.
Куно вельмі ахвотна даведваўся тую добрую старую, якая некалі выратавала яму жыццё. Яна кожны раз падоўгу расказвала пра яго нябожчыцу-маці, пра тое, колькі дабра рабіла яна людзям і ёй самой. Служанкі з палаца не раз папярэджвалі Куно, каб ён не хадзіў так часта да Фельдгеймерыхі — так звалі ста-
рую — бо яна ведзьма. Але хлопчыка гэта не палохала: капелан не раз тлумачыў яму, што ведзьмаў на свеце няма, а чуткі пра тое, што нейкія жанчыны здольныя чараваць і лётаць на памяле ў паветры, ні што іншае, як хлусня. Праўда, дома ў старой Фельдгеймерыхі ён бачыў самыя разнастайныя рэчы, прызначэнне якіх было яму незразумелае; гэтаксама, як і спрыт, з якім яна некалі гэтак лоўка шпурнула пфенінгі проста ў кашалёк яго бацькі... Умела старая здабываць і цудадзейныя мазі і настойкі, якімі лячыла і людзей і жывёлу... Аднак, у тое, што ў яе нібыта ёсць нейкая чароўная патэльня, якую варта толькі падвесіць над агнём, як пачнецца страшэнная навальніца,— у гэта капелан не верыў.
Яна навучыла маладога графа шматлікім рэчам, якія маглі спатрэбіцца яму ў жыцці: напрыклад, што даваць хворым коням; якое варыва памагае пры шаленстве сабак, ці якая прыманка найлепшая, калі ловіш рыбу. I яшчэ многім карысным рэчам вучыла старая. Паступова яна зрабілася амаль адзінай суразмоўніцай Куно, бо карміліца яго памерла, а мачыха не звяртала на яго ніякае ўвагі.