Прыгажуня ў сонным лесе  Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

Прыгажуня ў сонным лесе

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 254с.
Мінск 2001
91.3 МБ
Султанша ж была ў цяжкім горы ад таго, што здарылася; яна не сумнявалася, што нахабны падманшчык авалодаў сэрцам султана, бо ў прарочых снах яна бачыла сына ў тым няшчасным.
Калі скруха яе некалькі прыціхла, яна стала думаць, як пераканаць мужа ў тым, што ён несправядлівы. Гэта было, вядома, нялёгка, бо ў таго, хто выдаваў сябе за яе сына, аказаўся ўмоўны знак — кінжал,Л, як яна ўведала, ён столькі распытваў Амара аб яго ранейшым жыцці, што іграў сваю ролю, не збіваючыся.
Яна паклікала да сябе людзей, якія суправаджалі султана да калоны Эль-Зеруйя, каб падрабязна пачуць пра ўсё, а пасля вырашыла абмеркаваць гэтую справу з самымі блізкімі нявольніцамі. Яны прыдумвалі то адзін, то другі сродак; нарэшце загаварыла Меліхзала, разумная бабуля чаркешанка.
— Калі я не памыляюся, высокапаважаная ўладарка, чалавек, які ўручыў кінжал, назваў Лабаканам, звар’яцелым краўцом, таго, каго ты лічыш сваім сынам?
— Так, сапраўды,— адказала султанша,— але чаму ты аб гэтым пытаеш?
— А ці не думаеце вы, што той ашуканец навязаў яму сваё імя? — працягвала нявольніца.— Калі гэта так, я ведаю выдатны сродак выкрыць махляра, але скажу яго вам толькі на вуха.
Султанша падставіла рабыні вуха, і тая шэптам дала ёй параду, якая, было бачна, прыйшлася султаншы па гусце, бо яна вырашыла тут жа ісці да султана.
Султанша была жанчына разумная, якая добра ведала слабыя бакі султана і ўмела карыстацца імі. A таму яна зрабіла выгляд, што ўступае яму і згаджаецца прызнаць сына, але толькі з адной умовай. Султан, які шкадаваў ужо аб сваім выбуху гневу, згадзіўся прыняць яе ўмову, і яна загаварыла:
— Мне хацелася б выпрабаваць спрыт абодвух. Іншая магла б прымусіць іх скакаць вярхом, фехтаваць і кідаць коп’і, але гэта ўмее кожны; а я хачу даць ім такую задачу, для якой неабходна кемлівасць. Няхай кожны з іх пашые па кафтане і пары штаноў, а мы паглядзім, хто зробіць лепш.
Султан засмяяўся і адказаў:
— Нічога не скажаш, разумную штуку вы прыдумалі! Каб мой сын спаборнічаў з тваім звар’яцелым краўцом у тым, хто пашые лепш кафтан? He, гэта не справа!
Аднак султанша напомніла яму, што ён раней згадзіўся на яе ўмову, і султан, які заўсёды быў верны свайму слову, нарэшце здаўся, пакляўшыся, між іншым, што, які б выдатны кафтан не пашыў звар’яцелы кравец, ён усё-ткі не прызнае яго за свайго сына.
Султан сам пайшоў да сына і папрасіў яго падпарадкавацца матчынаму капрызу, якая вельмі жадае бачыць кафтан, які будзе выраблены ўласнаручна ім. У прастадушнага Лабакаяа сэрца зайграла ад радасці. “Калі справа толькі ў гэтым,— падумаў ён,— то я ўжо здолею дагадзіць султаншы”.
У палацы адвялі два пакоі: адзін для прынца, другі
для краўца,— там павінны былі яны выпрабаваць сваё мастацтва, прычым кожнаму была выдадзена неабходная колькасць шоўку, нажніцы, іголка і нітка.
Султану было вельмі цікава, які ж такі кафтан вырабіць яго сын, але і ў султаншы трывожна білася сэрца: удасца яе хітрасць ці не?
Для працы абодвум быў дадзены двухтыднёвы тэрмін. На трэці дзень султан загадаў паклікаць сваю жонку, і калі яна з’явілася, ён паслаў па кафтаны і іх краўцоў. Радуючыся, увайшоў Лабакан і разгарнуў свой выраб перад здзіўленым поглядам султана.
— Паглядзі, бацька,— сказаў ён,— паглядзі, глыбокашаноўная мамачка, хіба гэта не ўзор усіх кафтанаў? Я магу паспрачацца з самым вытанчаным прыдворным майстрам, што лепш яму не пашыць.
Султанша ўсміхнулася і звярнулася да Амара:
— А што ты змайстраваў, сын мой?
3 абурэннем кінуў той на падлогу шоўк і нажніцы.
— Мяне вучылі кілзаць каня і валодаць шабляй, a кап’ё маё трапляе ў цэль за шэсцьдзесят крокаў, але кравецкае рамяство мне невядома, яно не падыходзіць для выхаванца Эльфі-бея, уладара Каіра.
— О, ты сапраўдны сын майго пана! — усклікнула султанша.— Ах! Дай мне абняць цябе, дай назваць цябе сынам! Даруйце, мой муж і ўладар,— звярнулася яна затым да султана,— што я схітрыла. Хіба вы не бачыце цяпер, хто прынц, а хто кравец? Сапраўды, кафтан, які выраблены вашым сынам, цудоўны, і мне б вельмі хацелася ведаць, у якога майстра ён навучаўся.
Султан сядзеў у глыбокім роздуме, недаверліва паглядаючы то на жонку, то на Лабакана, які дарэмна хаваў сорам, што так няўдала выдаў сябе.
— I гэтага доказу недастаткова,— сказаў султан,— аднак, хвала Алаху, я знайшоў сродак даведацца, падмануты я ці не.
Ён загадаў асядлаць свайго самага хуткага каня, ускочыў на яго і панёсся да лесу, які пачынаўся непадалёку ад горада. Там, па старадаўнім паданні, жыла добрая фея Адалзаіда, якая часта ў цяжкія хвіліны
прыходзіла са сваёй парадай на дапамогу шматлікім гасударам з яго роду,— да яе і паспяшаўся султан.
Пасярод лесу была паляна, якую абкружалі высокія кедры.— Па паданні, там і жыла фея, і рэдка які чалавек адважваўся сягнуць туды, бо з даўняга часу страх перад тым месцам перадаваўся ў спадчыну ад бацькі да сына.
Прыехаўшы на тое месца, султан злез з каня, прывязаў яго да дрэва і прамовіў гучным голасам: “Калі гэта праўда, што ты ў цяжкую хвіліну не адмаўляла маім продкам у добрай парадзе, то не пакінь у бядзе іх унука і памажы мне ў такой справе, дзе не мае сілы чалавечы розум!”
Ледзьве ён вымавіў апошняе слова, як адзін з кедраў раскрыўся, і адтуль выйшла захутаная ў пакрывала жанчына ў доўгім белым адзенні.
— Я ведаю, чаго ты прыйшоў да мяне, султан Саауд! Намеры твае чыстыя, а таму я не адмоўлю ў тваёй просьбе. Вось дзве шкатулкі. Вазьмі іх, і няхай тыя двое, што называюць сябе тваімі сынамі, зробяць выбар; я ведаю, што твой сапраўдны сын зробіць выбар правільны.— Так сказала жанчына пад пакрывалам і працягнула султану дзве маленькія шкатулкі са слановай косці, багата ўпрыгожаныя золатам і жэмчугам; на накрыўках, якія султан дарэмна спрабаваў адчыніць, былі надпісы з умайстраваных у іх алмазаў.
На зваротным шляху султан ламаў сабе галаву, што магло б быць у шкатулачках, якія ніяк не ўдавалася яму адчыніць, і надпісы таксама не дапамагалі разгадцы, бо на адной шкатулцы стаяла: “Гонар і слава”, a на другой: “Шчасце і багацце”. Султан падумаў пра сябе, што для яго самога выбар паміж гэтымі двума надпісамі аказаўся б нялёгкім, бо абедзве яны аднолькава прыцягальныя, абедзве аднолькава спакушальныя.
Вярнуўшыся да сябе ў палац, ён паклікаў султаншу і паведаміў ёй рашэнне феі; яна напоўнілася салодкай надзеяй, што той, да каго цягнулася яе душа, выбера шкатулачку, якая сведчыць аб яго царскім паходжанні.
3*3ак. 3094
65
Перад тронам султана былі два сталы; на іх ён паклаў дзве шкатулкі, затым узняўся на трон і падаў знак аднаму са сваіх рабоў, каб той адчыніў дзверы ў залу. Натоўп пашаў і эміраў краіны хлынуў у залу. Яны размясціліся на прыгожых падушках уздоўж сцен. Султан яшчэ раз падаў знак, і ў залу ўвялі Лабакана; гордым поступам прайшоў ён па зале,упаў ніцма перад тронам і спытаў:
— Што трэба майму бацьку і пану?
Султан прыўзняўся на троне і стаў казаць:
— Сын мой, справядлівасць тваіх дамаганняў выклікае сумненне! У адной з гэтых шкатулак знаходзіцца доказ твайго высокага паходжання! Выбірай! Я не сумняваюся, што ты выбераш правільна!
Лабакан узняўся з каленяў і падышоў да шкатулак; ён доўга абдумваў, якую ўзяць, нарэшце сказаў:
— Глыбокапаважаны бацька мой, што можа быць вышэй за шчасце называцца тваім сынам; што высакародней за тваю ласку, прыхільнасць? Я выбіраю гэту шкатулку, на якой напісана: “Шчасце і багацце”.
— Мы пасля даведаемся, ці правільна ты выбраў; a пакуль садзіся вось туды на падушку побач з мядынскім пашой,— сказаў султан і падаў знак рабам.
Тады ўвялі Амара; позірк яго быў пануры, твар сумны, і выгляд яго выклікаў спачуванне ўсіх прысутных. Ён укленчыў перад тронам і спытаў, чаго паклікаў султан.
Султан загадаў выбраць адну з дзвюх шкатулак. Ён узняўся і падышоў да стала.
Уважліва прачытаўшы абодва надпісы, ён сказаў:
— У апошнія дні я спазнаў, наколькі нетрывалае шчасце і наколькі часовае багацце; але ў гэтыя ж дні я спазнаў, што храбрэц валодае адным непарушным набыткам — гонарам, і што бліскучая зорка славы не заходзіць разам са шчасцем. I няхай мне давядзецца пазбавіцца кароны,— усё роўна, жэрабя кінута: ‘Тонар і слава”, я выбіраю вас!
Амар паклаў руку на выбраную ім шкатулачку, але султан загадаў яму спыніцца; ён зрабіў у сваю чаргу
знак Лабакану падысці да стала, і той таксама паклаў руку на выбраную ім шкатулку.
Тады султан загадаў прынесці збан вады са святой крыніцы Земзем з Меккі, спаласнуў рукі для малітвы, павярнуўся да ўсходу, упаў ніцма і стаў маліцца: “Бог бацькоў маіх, ты, што стагоддзямі ахоўваў наш род чыстым і незаплямленым, не дапусці недастойнага апаганіць імя Абасідаў! Вазьмі пад сваю абарону майго сапраўднага сына ў час выпрабавання!”
Султан устаў з калень і ўзышоў на трон; усе прысутныя замерлі ў чаканні, было чуваць, як па зале прабегла мышаня, такая панавала напружаная цішыня; тыя, хто стаяў ззаду, выцягвалі шыі, каб убачыць шкатулкі.
Тады султан прамовіў: “Адчыніце шкатулкі!” — і шкатулкі, якія раней ніякай сілай нельга было адчыніць, раптам расчыніліся самі.
У шкатулцы, якую выбраў Амар, на аксамітнай падушцы ляжалі залатая карона і скіпетр, у шкатулцы ж Лабакана — вялікая іголка і маток нітак! Султан загадаў абодвум паднесці да яго шкатулкі. Ён узяў з падушачкі маленькую карону,— што за цуд! — ён трымаў яе, яна ў яго руках станавілася ўсё большай, пакуль не дасягнула памераў сапраўднай кароны. Ён надзеў карону на галаву свайго сына Амара, які схіліўся перад ім на калені, пацалаваў яго ў лоб і загадаў яму сесці справа.
Затым павярнуўся да Лабакана і сказаў:
— Ёсць такая старая прымаўка: не сунь носа не ў сваё проса! I табе, па ўсім відаць, трэба ведаць сваю іголку. Хоць ты і не заслужыў маёй літасці, але за цябе прасіў той, каму я сёння ні ў чым не магу адмовіць. А таму я дару табе тваё нікчэмнае жыццё, але калі хочаш паслухацца маёй парады, то паспяшайся пакінуць маю краіну!
Зганьбаваны, знішчаны, бедны краўцоўскі чаляднік не мог нічога адказаць. Ён кінуўся ў ногі прынцу, і слёзы паліліся з яго вачэй.
— Ці даруеце вы мне, прынц? — спытаў ён.
— Вернасць сябру, велікадушнасць да ворага — вось чым славяцца Абасіды,— адказаў прынц, падымаючы яго з падлогі. Ідзі сабе мірна!