Прыгажуня ў сонным лесе
Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 254с.
Мінск 2001
Пара года была такая, калі спелыя плады яшчэ досыць рэдкія, і таму Маленькі Мук усеўся каля палацавай брамы, памятаючы з ранейшых часоў, што галоўны кухар прыходзіць сюды закупляць рэдкія ласункі для каралеўскага стала. He паспеў Мук размясціцца, як убачыў, што галоўны кухар ідзе праз двор да брамы. Ён агледзеў твары разносчыкаў, што сабраліся
каля брамы, і раптам позірк яго ўпаў на Мукаў кошык,
— Ого! Смачная страва,— сказаў ён,— яго вялікасці яно, напэўна, прыйдзецца даспадобы: колькі хочаш за ўвесь кошык?
Маленькі Мук вызначыў невялікую цану, і гандаль адбыўся. Галоўны кухар аддаў кошык аднаму з рабоў і пайшоў далей, а Маленькі Мук паспяшаўся вышмыгнуць, баючыся, як бы яго не злавілі і не пакаралі за продаж пладоў, калі бяда напаткае вушы і насы каралеўскага двара.
Падчас яды кароль быў у добрым гуморы і не раз браўся хваліць галоўнага кухара за смачны стол і за руплівасць, з якой той заўсёды стараецца раздабыць вытанчаныя стравы, а галоўны кухар, памятаючы, які смачны кавалачак маецца ў яго ў запасе, угодліва ўсміхаўся і толькі коратка казаў: “Канец — усяму вянец” ці “Гэта кветачкі, а ягадкі ўперадзе”,— так што прынцэсы згаралі ад цікаўнасці, чым ён іх паласуе. Калі ж былі пададзены цудоўныя, спакуслівыя фігі, ва ўсіх тут вырвалася ў захапленні: “Ах!”
— Якія спелыя! Якія апетытныя! — усклікнуў кароль.— Ты проста малайчына, галоўны кухар, ты заслужыў нашу найвышэйшую міласць.
Сказаўшы гэта, кароль, вельмі беражлівы да такіх ласункаў, уласнаручна надзяліў фігамі прысутных. Прынцы і прынцэсы атрымалі па дзве штукі, прыдворныя дамы, візіры і агі — па адной, астатнія кароль прысунуў да сябе і стаў уплятаць з найвялікшаю асалодаю.
— Божухна, які ў цябе дзіўны выгляд, тата! — усклікнула раптам прынцэса Амарца.
Усе здзіўлена паглядзелі на караля; па абодвух баках галавы ў яго тырчэлі вялізныя вушы, доўгі нос звешваўся да самага падбародка; тады прысутныя пачалі з здзіўленнем і жахам аглядваць адзін аднаго — ва ўсіх голавы аказаліся, у большай ці меншай ступені, упрыгожанымі тым жа дзіўным уборам.
Лёгка ўявіць сабе перапалох двара! Зараз жа былі
разасланы ганцы па дактароў горада; тыя з’явіліся грамадою, прапісалі пілюлі і мікстуры, але вушы і насы засталіся, якімі былі. Аднаму з прынцаў зрабілі аперацыю, але вушы адраслі зноў.
Уся гісторыя дайшла да прыстанішча, куды схаваўся Мук; ён зразумеў, што прыйшоў час дзейнічаць. На выручаныя ад продажу фіг грошы ён загадзя запасся вопраткаю, у якой мог выдаць сябе за вучонага; доўгая барада з казінай воўны дапаўняла маскарад. Захапіўшы мяшочак з фігамі, ён накіраваўся ў палац, назваўся чужаземцам-лекарам і прапанаваў сваю дапамогу. Напачатку да яго паставіліся вельмі недаверліва, але калі Маленькі Мук накарміў фігаю аднаго з прынцаў і тым вярнуў яго вушам і носу ранейшыя памеры, усе наперабой кінуліся да чужаземнага лекара. Але кароль моўчкі ўзяў яго за руку і павёў да сябе ў спачывальню; там ён адамкнуў дзверку, якая вяла ў скарбніцу, і кіўком паклікаў Мука.
— Вось усе мае багацці,— сказаў кароль,— ты атрымаеш усё, чаго б ты ні захацеў, калі выбавіш мяне ад гэтай ганебнай напасці.
Саладзейшымі за ўсякую музыку прагучалі гэтыя словы ў вушах Маленькага Мука; ён яшчэ з парога ўбачыў свае туфлі, а побач з імі ляжала і палачка. Ён пачаў хадзіць па пакоі, нібы дзівячыся з багацця караля, але калі дайшоў да сваіх туфляў, то паспешна каўзануў у іх, схапіў палачку, сарваў з сябе накладную бараду і паўстаў перад здзіўленым каралём у вобразе старога знаёмца, беднага выгнанніка Мука.
— Вераломны кароль,— загаварыў ён,— ты плоціш няўдзячнасцю за адданую службу, няхай будзе табе заслужанай караю выродлівасць, якою ты знявечаны. Я пакідаю табе доўгія вушы, каб яны дзень пры дні напаміналі табе пра Маленькага Мука.
Сказаўшы так, ён імкліва перакруціўся на абцасе, пажадаў апынуцца дзе-небудзь далей, і не паспеў кароль паклікаць на дапамогу, як Маленькі Мук знік. 3 таго часу Маленькі Мук жыве тут у поўным дастатку, але зусім самотна, бо ён пагарджае людзьмі. Жыццё-
вы вопыт зрабіў яго мудрацом, які, нягледзячы на некалькі дзіўны выгляд, больш заслугоўвае павагі, чым насмешкі.
Вось што расказаў мне бацька. Я выказаў шчырае шкадаванне, што быў грубы з слаўным чалавечкам, пасля чаго атрымаў ад бацькі другую палову прызначанай мне кары. Я, у сваю чаргу, расказаў таварышам пра дзівосныя прыгоды карліка, і мы ўсе так палюбілі яго, што ніхто і не думаў больш насміхацца з яго. Нават наадварот, мы выказвалі яму ўсялякую пашану аж да самай яго смерці і кланяліся яму гэтак жа нізка, як муфтыю ці кадзі.
КАРЛІК HOC
Пан! Зусім не мае рацыі той, хто думае, быццам толькі ў часы Гаруна аль-Рашыда, уладара Багдада, вяліся феі і чарадзеі, і нават сцвярджае, быццам у тых размовах пра выхадкі духаў і іх валадароў, пра што можна пачуць на базары, няма праўды. Яшчэ і ў нашы дні сустракаюцца феі, і не так даўно я сам быў сведкам аднаго здарэння, у якім прымалі ўдзел духі, пра што я і раскажу вам.
У адным вялікім горадзе любай маёй айчыны, Германіі, шмат гадоў таму назад ціха і мірна жыў шавец з жонкай. Ён сядзеў цэлымі днямі на рагу вуліцы і рамантаваў чаравікі, нават шыў новыя, калі хто давяраў яму гэту работу,— але ў такіх выпадках яму даводзілася купляць раней скуру, таму што ён быў бедны і не меў запасаў. Жонка яго гандлявала гароднінай і пладамі, якія разводзіла ў садку за гарадскімі варотамі, і людзі ахвотна куплялі ў яе, таму што яна апраналася чыста і ўмела прыгожа раскласці і паказаць тавар лепшым бокам.
У гэтых сціплых людзей быў прыгожы сынок, складны, мілы тварам і для свайго дванаццацігадовага ўзросту даволі бучны. Звычайна ён сядзеў каля маці ў радзе гародніны і з ахвотай дапамагаў гаспадыням і ку-
харам, якія назакуплялі шмат усякага тавару ў жонкі шаўца, занесці яго дамоў; і з такой прагулкі ён рэдка вяртаўся без прыгожай кветкі, дробнай манеты ці ласунка, таму што панам падабалася, калі кухары прыводзілі з сабой прыгожага хлопчыка, і яны заўсёды шчодра ўзнагароджвалі яго.
У адзін цудоўны дзень жонка шаўца сядзела, па сваім звычаі, на базары, перад ёй стаялі кашы з капустай і другой гароднінай, з рознымі травамі і насеннем, а ў меншым кашы ляжалі раннія ігрушы, яблыкі і абрыкосы. Сынок яе Якаб, так звалі хлопчыка, сядзеў побач і звонкім галаском выкрыкваў: “Калі ласка, паны, гляньце, якая цудоўная капуста, якія духмяныя травы! Купляйце, гаспадыні, раннія ігрушы! Каму раннія яблыкі і абрыкосы? Маці гандлюе без запыту”. Так выкрыкваў хлопчык.
Па базары якраз праходзіла бабуля, абарваная і ў лахманах; з востранькім тварам, ад старасці зморшчаным, чырвоныя вочы, і нос кручком ледзь не да самага падбародка; яна ішла, абапіраючыся на доўгую кульбаку, і ўсё-такі было незразумела, як яна перамяшчаецца; яна чыкільгала, кульгала, спатыкалася; здавалася, ногі ў яе на шарнірах і яна вось-вось паляціць кулём і стукнецца вострым носам аб брук.
Жонка шаўца ўважліва агледзела бабулю. Ужо шаснаццаць гадоў сядзела яна штодзень тут, на базары, і ні разу яшчэ не бачыла гэтай старой каргі. Але яна міжволі спалохалася, калі тая зачыкільгала прама да яе і спынілася каля кашоў.
— Вы — Ханна, гандлярка гароднінай? — спытала бабуля агідным голасам, увесь час трасучы галавой.
— Так, гэта я,— адказала жонка шаўца,— вам што патрэбна?
— Паглядзім, паглядзім! Паглядзім траўку, паглядзім траўку, ці ёсць у цябе тое, што мне патрэбна,— адказала бабуля, нахілілася да кашоў і пачала капацца карычневымі выродлівымі рукамі ў кашы з травамі; доўгімі павучынымі пальцамі хапала яна травы, раскладзеныя так прыгожа і акуратна, затым падносі-
ла адну за другой да доўгага свайго носа і абнюхвала з усіх бакоў. У жонкі шаўца надрывалася сэрца пры выглядзе таго, як бабуля перабірае рэдкія травы; але яна не магла нічога сказаць, бо выбіраць тавар — права пакупніка, ды, акрамя таго, яна адчувала нейкі незразумелы страх перад гэтай жанчынай. Перакапаўшы ўвесь кош, тая мармытала: “Дрэнь, а не тавар, дрэнь, а не трава, нічога няма, што мне патрэбна; пяцьдзесят гадоў таму назад намнога лепш было; дрэнь, a не тавар, дрэнь, а не тавар!”
Такія размовы раззлавалі Якаба.
— Паслухай, бабуля, дзе тваё сумленне? — сярдзіта выкрыкнуў ён... Спачатку капаешся сваімі агіднымі карычневымі пальцамі ў цудоўных зёлках, топчаш іх, потым соваеш сабе пад доўгі нос; ніхто, хто гэта бачыў, іх цяпер не возьме, мала яшчэ, абзываеш наш тавар дрэнню, а ў нас жа купляе кухар самога герцага.
Бабуля пакасілася на жвавага хлапчука, агідна хіхікнула і прахрыпела:
— Так, так, сыночак! Значыць, табе не падабаецца мой нос, мой чырвоны доўгі нос? Пачакай, у самога такі пасярэдзіне твару вырасце і выцягнецца да самага падбародка.
3 гэтымі словамі яна зачыкільгала да другога каша, у якім ляжала капуста. Выбрала самыя прыгожыя белыя качаны і душыла ды расціскала іх так, што яны кракталі, пасля абы-як паскідала іх у кош і зноў сказала: “Дрэнь, а не тавар, дрэнь, а не капуста!”
— He трасі так непрыгожа галавой,— спалохана закрычаў хлапчук,— шыя ў цябе не таўсцей за капусную храпку, так і глядзі зломіцца, а тады галава твая пакоціцца прама ў кош! Дзе нам будзе знайсці пакупніка на свой тавар?
— Так табе не падабаюцца тонкія шыі? — хіхікаючы, прамармытала бабуля.— Так, так, у цябе зусім не будзе шыі: галава ўвойдзе ў плечы, каб як-небудзь не зваліцца з кволага цельца.
— He гавары ўсякага глупства хлапчуку,— сказала нарэшце жонка шаўца, раззлаваўшыся, што тая
толькі мацала, разглядвала і абнюхвала,— а калі вам што патрэбна, дык паспяшайцеся, a то вы разагналі іншых пакупнікоў.
— Добра, хай будзе па-твойму,— усклікнула бабуля, злосна глянуўшы на яе,— я куплю ў цябе гэтыя шэсць качаноў, але ты бачыш, я абапіраюся на кульбаку і не магу нічога несці; дазволь твайму сыночку дапамагчы мне данесці тавар дадому, а я яму аддзячу.
Хлапчуку не хацелася ісці, і ён заплакаў, таму што баяўся брыдкай бабулі, але маці строга загадала яму слухацца, таму што лічыла за вялікі грэх узваліць на старую нямоглую жанчыну такую паклажу; хныкае ён, але паслухаўся маці, склаў качаны ў кош і пайшоў на базар з бабуляй...
Справа ладзілася ў яе не вельмі добра, і спатрэбіліся тры гадзіны, каб дайсці да аддаленай часткі горада, дзе бабуля спынілася перад старой халупай. Выцягнула з кішэні стары іржавы кручок, спрытна ўсунула яго ў замочную шчыліну, і дзверы з гучным трэскам адчыніліся. Але як здзівіўся Якаб, калі зайшоў у хату. Усё было так хораша прыбрана, столь і сцены абліцаваны мармурам, рэчы ўсе зроблены з дарагога чорнага дрэва з інкрустацыяй і паліраваных камянёў, падлога са шкла і такая гладкая, што хлапчук паслізнуўся і ўпаў. А бабуля выцягнула з кішэні сярэбраную дудачку і пачала насвістваць песеньку, якая пранізліва разносілася па ўсім доме. Неўзабаве па лесвіцы спусціліся марскія свінкі; Якабу падалося вельмі дзіўным, што яны ходзяць на задніх лапках, што шкарлупкі ад арэхаў замяняюць ім чаравікі, што апрануты яны ў чалавечую вопратку, а на галовах носяць самыя модныя капелюшы.