• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгажуня ў сонным лесе  Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

    Прыгажуня ў сонным лесе

    Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 254с.
    Мінск 2001
    91.3 МБ
    “Убачым,— думаў ён,— ці прызнае ён мяне, я стану ў дзвярах і загавару з ім”.
    Падышоўшы да шаўца, ён стаў каля дзвярэй і заглянуў у крамку. Гаспадар так старанна працаваў, што нават не заўважыў яго; але, выпадкова глянуўшы на дзверы, ён упусціў на падлогу чаравік, дратву і шыла і са страхам закрычаў: “Божа, Божа мой, ды што гэта такое, што такое!”
    — Добры вечар, гаспадар! — сказаў малыш, уваходзячы ў крамку.— Як маецеся?
    — Дрэнна, дрэнна, паночак! — адказаў бацька, на здзіўленне Якабу; выходзіць, што бацька яго таксама не ведае.— Праца не ладзіцца. Я адзін і старэю, а ўзяць чалядніка не па кішэні.
    — А хіба няма ў вас сыночка, які б патроху дапамагаў вам у працы? — выпытваў карлік.
    — Быў у мяне сынок, звалі яго Якаб, цяпер бы ён быў статным, спрытным дваццацігадовым юнаком і мог бы добра дапамагчы мне. Так, вось гэта было б жыццё! Ужо ў дванаццаць гадоў ён быў кемлівы, умелы хлопчык і разбіраўся ў маім рамястве, а які прыгажунчык, пачцівы! Ён знайшоў бы заказчыкаў, так што хутка я не рамантаваў бы ўжо чаравікі, а шыў толькі новыя! Але так ужо вядзецца на свеце.
    В. Гаўф. “Карабель прывідаў’
    
    — А дзе ж сын ваш? — дрыжачым голасам спытаў ён у бацькі.
    — Бог ведае,— адказаў той,— сем гадоў таму назад — так, цяпер ужо з таго часу прайшло гэтулькі — яго ўкралі ў нас на базары.
    — Сем гадоў таму назад! — з жахам усклікнуў Якаб.
    — Так, малюсенькі мой паночак, сем гадоў; як цяпер помню, прыйшла жонка дамоў, уся ў слязах, і, моцна плачучы, сказала, што ўвесь дзень дарэмна прачакала хлопчыка; яна ўсіх распытвала, усюды яго шукала, але так і не знайшла сына. Я заўсёды думаў, што так здарыцца; Якаб быў прыгожым дзіцём, гэта трэба прызнаць, і жонка ім ганарылася, ёй падабалася, калі яго хвалілі, і часта яна пасылала яго з гароднінай і ўсякай усячынай да знатных паноў. Гэта было нядрэнна,— кожны раз яго шчодра адорвалі; але я гаварыў ёй: глядзі! Горад вялікі, у ім жыве шмат нядобрых людзей, глядзі за Якабам. Як я гаварыў, так і выйшла. Прыходзіць неяк на базар выродлівая бабуля, прыцэньваецца да фруктаў і гародніны і купляе гэтулькі, што не можа сама данесці дадому. У жонкі маёй сэрца спагадлівае, яна адпусціла з ёй хлопчыка — і з таго часу так яго і не бачылі.
    — I вы кажаце, таму ўжо сем гадоў?
    — Вясною будзе сем. Мы аб’явілі аб ім, хадзілі з дома ў дом і ўсюды распытвалі; многія ведалі і любілі прыгажунчыка-хлопчыка і разам з намі шукалі яго — усё дарэмна. Жанчыну, якая купіла гародніну, таксама ніхто не ведаў,— толькі адна лядачая бабуля, якая пражыла дзевяноста гадоў, сказала, што гэта, мабыць, злая чараўніца, якая адзін раз у пяцьдзесят гадоў прыходзіць у горад па ўсякія закупкі.
    Так расказваў бацька Якаба і пры гэтым гучна стукаў па чаравіку і абедзвюма рукамі выцягваў дратву. Маленькаму чалавечку паступова стала ясна, што з ім адбылося; ён не ў сне, а ў сапраўднасці сем гадоў праслужыў вавёркай у злой чараўніцы. Сэрца разрывалася ад гневу і гора. Бабуля ўкрала ў яго сем гадоў юнацтва, а што атрымаў ён узамен? Навучыўся наводзіць
    глянец на туфлях з какосавых арэхаў ды трымаць у чысціні пакой з люстраной падлогай? Навучыўся ў марскіх свінак кухарскаму мастацтву? Ён пастаяў пэўны час у роздуме над сваім лёсам; у рэшце рэшт бацька спытаў у яго:
    — Магчыма, вам неабходна мне што-небудзь заказаць, малады чалавек? Новыя туфлі або,— дадаў ён, усміхаючыся,— футарал сабе для носа?
    — Чаму вам даўся ў знакі мой нос? — спытаў Якаб.— Нашто мне футарал для яго?
    — Ну, каму што падабаецца,— запярэчыў шавец,— але павінен сказаць, калі б у мяне быў такі страшны нос, я б заказаў для яго футарал з ружовай лакіраванай скуры. Вось гляньце, у мяне якраз пад рукой добры абрэзак; праўда, на футарал пойдзе нямала, але затое як бы гэта вас ўратавала, малюсенькі панічок: я ўпэўнены, вы натыкаецеся на любы вушак, на любую павозку, калі хочаце ўступіць ёй дарогу.
    Малеча знямеў ад страху; ён пакратаў свой нос — нос быў тоўсты, і даўжынёй не менш за дзве пядзі! Значыць, бабуля перамяніла яго знешнасць, таму маці і не пазнала яго, ці не таму і абзывалі яго вырадкам карлікам!
    — Гаспадар! — звярнуўся ён, ледзь не плачучы, да шаўца.— Ці няма ў вас пад рукамі люстэрка, каб паглядзецца мне?
    — Васпан,— сур’ёзна адказаў бацька,— не тая знешнасць дасталася вам, каб ёю любавацца, і нечага вам раз-пораз глядзецца ў люстэрка. Ад гэтага трэба адвыкаць: ваша прывычка выглядае асабліва смепіна.
    — Ах, дайце мне глянуць у люстэрка,— усклікнуў карлік,— вядома ж, тут справа не ў любаванні сабой!
    — Адчапіцеся ад мяне; няма ў мяне люстэрка; у жонкі быў асколак, ды не ведаю, куды яна яго схавала. Ну а калі вам абавязкова трэба паглядзецца ў люстэрка, то цераз вуліцу жыве Урбан, цырульнік, у яго ёсць люстэрка ў два разы большае за вашу галаву; паглядзіцеся ў яго, а пакуль бывайце здаровы!
    3 гэтымі словамі бацька асцярожненька выправадзіў
    яго з крамы, зачыніў за ім дзверы і зноў сеў за працу. А Якаб, зусім прыгнечаны, перайшоў праз вуліцу да цырульніка, якога помніў яшчэ з даўніх часоў.
    — Добрай раніцы, Урбан,— сказаў ён,— я прыйшоў папрасіць вас зрабіць мне ласку, дазвольце мне паглядзецца ў вашае люстэрка.
    — 3 задавальненнем, вунь яно там стаіць,— усклікнуў, смеючыся, цырульнік, і яго наведвальнікі, якія чакалі, калі ён пастрыжэ ім бароды, таксама гучна рассмяяліся.
    — Вы і праўда прыгажунчык, стройны і складны, шыя — як у лебедзя, рукі — як у каралевы, а другога такога задранага носа і не знойдзеш нідзе. Бадай, вы вельмі любуецеся ім, гэта праўда, ну, добра, паглядзіцеся, няхай не гавораць пра мяне, быццам я ад зайздрасці не дазволіў вам паглядзецца ў люстэрка!
    Так сказаў цырульнік, і ўся цырульня задрыжала ад смеху. Між тым карлік падышоў да люстэрка і паглядзеўся. Слёзы з’явіліся ў яго на вачах. “Так, мілая мамачка,— падумаў ён,— ты, вядома, не змагла б пазнаць свайго Якаба. У той шчаслівы час, калі ты хвалілася мною перад людзьмі, знешнасць у мяне была іншая!” Цяпер вочы ў яго сталі маленькімі, як у свінкі, нос страшэнна вырас і навіс над ротам і падбародкам, шыі быццам і ў паміне не было, таму што галава ўвайшла глыбока ў плечы і варочаць ёю з боку ў бок яму было вельмі балюча. Ростам ён быў усё той жа, што і сем гадоў таму назад, калі яму было толькі дванаццаць; але ў той жа час усе астатнія хлапчукі ад дванаццаці да дваццаці растуць у вышыню. Ён рос у шырыню, спіна і грудзі ў яго дужа выпукліліся і былі падобны на невялікі, але туга напханы мяшок. Тоўстае тулава сядзела на слабенькіх ножках, якія згіналіся пад яго цяжарам, затое рукі былі вельмі доўгія, такія ж, як і ў дарослага мужчыны, і матляліся, як бізуны, пальцы выцягнуліся па-павучынаму, і, выпрастаўшы іх, ён мог, не згінаючыся, дастаць да падлогі. Вось якім стаў маленькі Якаб,— ён ператварыўся ў выродлівага карліка.
    Цяпер ён прыпомніў тую раніцу, калі бабуля падышла на базары да яго маці. Усім, што ён тады асудзіў у ёй,— доўгім носам, страшнымі пальцамі,— усім надзяліла яна яго, акрамя доўгай шыі, шыю яна зусім ліквідавала.
    — Ну што, мой прынц, удосталь наглядзеліся? — спытаў цырульнік, падыходзячы да яго і насмешліва яго разглядаючы.— Сапраўды, такой смешнай знешнасці пры ўсім жаданні і ў сне не ўбачыш. Але ў мяне ёсць для вас прапанова, малюсенькі чалавечак. Да мяне ў цырульню прыходзіць даволі шмат людзей, праўда, у апошні час не так багата, як бы хацелася. Прычынай з’яўляецца тое, што мой сусед, цырульнік Шаум, знайшоў недзе велікана, які прыводзіць яму наведвальнікаў. Але каб вырасці веліканам, вялікага розуму не трэба, а вось стаць чалавекам накшталт вас,так — гэта шмат цяжэй. Ідзіце да мяне на службу, малюсенькі чалавечак, я вазьму вас да сябе, буду карміць, паіць, апранаць, абуваць,— усяго ў вас будзе дастаткова; за гэта вы павінны стаяць раніцай у мяне перад дзвярыма і запрашаць да мяне людзей, узбіваць мыльную пену, падаваць наведвальнікам ручнік, і, запэўніваю вас, справа ў нас пойдзе найлепшым чынам; у мяне наведвальнікаў будзе больш, чым у суседа з веліканам, a нам кожны ахвотна дасць на чай.
    Карлік у душы быў абураны прапановай служыць прынадай у цырульніка. Але яму давялося сцярпець гэту абразу. Таму ён зусім спакойна адказаў цырульніку, што не мае часу для такіх паслуг, і пайшоў далей.
    Хаця злая бабуля і сапсавала яму знешнасць, але пашкодзіць яго розум яна не змагла — гэта ён выдатна разумеў і адчуваў ён не так, як сем гадоў таму назад,— не, за гэты час ён паразумнеў, стаў болып разважлівым; яго засмучала не страта былой прыгажосці, не цяперашняя яго выродлівасць, а тое, што бацька, нібы сабаку, прагнаў яго ад свайго парога. Таму ён і вырашыў паспрабаваць шчасця ў маці.
    Ён падышоў да яе на базары і папрасіў спакойна выслухаць яго. Ён нагадаў ёй той дзень, калі пайшоў з
    бабуляй, прыгадаў розныя выпадкі са свайго дзяцінства, як сем гадоў праслужыў у вобразе вавёркі ў вядзьмаркі, і ў каго толькі яна не ператварала яго за тое, што ён яе тады асуджаў. Жонка шаўца не ведала, што і думаць. Усё, што ён расказваў пра сваё дзяцінства, так на самай справе і было, але калі ён пачаў запэўніваць, быццам на працягу сямі гадоў быў вавёркай, яна сказала:
    — Ну, гэтага не можа быць, ды і чараўніц не бывае.— I, паглядзеўшы на вырадка-карліка, яна зненавідзела яго і не магла паверыць, што гэта яе сын. У рэшце рэшт яна палічыла за лепшае пагаварыць з мужам. Яна сабрала кашы і загадала яму ісці разам з ёй. Так і прыйшлі яны да крамкі шаўца.
    — Паслухай,— сказала яна яму,— вось гэты чалавек гаворыць, быццам ён наш згублены сын Якаб. Ён мне ўсё расказаў, як сем гадоў таму назад яго ўкрала ў нас і зачаравала злая чарадзейка.
    — Ах, так! — са злосцю ўсклікнуў шавец.— Вось што ён табе расказаў! Ну, пачакай жа ты ў мяне, нягоднік! Гадзіну таму назад я сам усё гэта яму расказаў, а ён пайшоў дурыць табе галаву! Так цябе зачаравалі, сыночак? Пачакай жа, зараз я цябе вызвалю ад чараў.— 3 гэтымі словамі ён схапіў некалькі папруг, якія толькі што зрабіў са скуры, падскочыў да чалавечка і так ляснуў яму па высокім гарбе і па доўгіх руках, што той закрычаў ад болю і з плачам уцёк.
    У тым горадзе, як, паміж іншым, і ўсюды, мала было спагадлівых людзей, якія б хацелі дапамагчы беднаму чалавеку. А таму і не ўдалося небараку-карліку за ўвесь дзень паесці і напіцца вады, а калі сцямнела, яму прыйшлося заначаваць на царкоўным цвінтары, цвёрдым і вельмі халодным.